СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Описание опыта педагогической деятельности

Категория: История

Нажмите, чтобы узнать подробности

Задачи учителя: помочь ученикам сформулировать задачи учебной деятельности. Организовать ситуацию, которая позволит учащимся усвоить учебный материал и выполнить учебные задачи.

Планируемый результат: учащиеся с помощью учителя формулируют развивающие задачи, усваивают знания по теме урока, вырабатывают и применяют соответствующие навыки и умения.

Просмотр содержимого документа
«Описание опыта педагогической деятельности»

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫI

«ГРАДЗЯНЕЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА»







АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ«ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ НА ЎРОКАХ ГІСТОРЫІ Ў 6 КЛАСЕ ВА УМОВАХ ДЫФЕРЭНЦЫРАВАННАГА НАВУЧАННЯ»





Гарбачоў Уладзімір Фёдаравіч,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

+375259849600

e-mail.ru: [email protected]






2014 г.

Тэма: Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках гісторыі ў 6 класе ва ўмовах дыферэцыраваннага навучання.

Сельская малакамплектная школа вылучаецца з усіх тыпаў школ сваёй непадобнасцю. У такой школе настаўнік не проста працуе, ён жыве жыццём дзяцей, успрымае сваю школу як родны дом. Выхаваўчыя перавагі такіх школ велізарныя, іх ніколі не заменяць буйныя школы.

Даследаванні, аднак, паказваюць, што матывацыя вучэння, пазнавальныя інтарэсы сельскіх школьнікаў развіты слабей, чым гарадскіх. Сельскія выпускнікі цяжэй адаптуюцца ў новых умовах, на рынку працы і прафесій. [3, с.107].

У класе сельскай нешматлікай школы, дзе навучаюцца ад 5 да 12 чалавек, узнікаюць асаблівыя цяжкасці ў пабудове паўнацэннага навучальнага працэсу. Але, адным з моцных бакоў у такой сітуацыі, я бачу, магчымасць дыферэнцыраванага падыходу да кожнага вучня.

Развіццё інфармацыйных тэхналогій у апошні час пастаянна прымушае пераглядаць формы правядзення ўрокаў, іх структуру. Для эфектыўнага засваення матэрыялу дзейнасць школьнікаў я накіроўваю ў патрэбнае рэчышча, пастаянна змяняю віды працы.

Мэта вопыту: абгрунтаваць мэтазгоднасць і выніковасць практычнага прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на ўроках гісторыі ва ўмовах дыферэнцыраванага навучання.

Гіпотэза: Павышэнне якасці і эфектыўнасці навучальнага працэсу адбываецца праз ўкараненне інфармацыйных тэхналогій пры дыферэнцыраванным навучанні.

Задачы:

• Прааналізаваць асаблівасці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у выкладанні гісторыі, вызначыць іх пазітыўныя і негатыўныя рысы;

• Паказаць асобныя напрамкі з практыкі прымянення ІКТ і выніковасць працы ў рамках дыферэнцыраванага навучання;

• На аснове распрацовак урокаў паказаць магчымыя варыянты прымянення ІКТ на ўроках гісторыі ў 6 класе.

Вядучая ідэя вопыту - сістэматычнае выкарыстанне на ўроках ІКТ пры дыферэнцыяваным падыходзе дазваляюць вучням вырашаць пастаўленыя задачы на ўроку.

У даследаванні прынялі ўдзел школьнікі 6-х класаў ва ўзросце 11 - 12 гадоў на працягу трох з паловай гадоў.

Час правядзення даследавання: верасень 2010 года - па цяперашні час.

Праблема шырокага прымянення камп'ютарных тэхналогій у сферы адукацыі ў апошняе дзесяцігоддзе выклікае вялікую цікавасць у педагагічнай навуцы.

Сучасныя беларускія навукоўцы М.І. Запрудскі, С.С Кашлеў, А. Корзюк [5, 6, 7, 8, 9, 10] ўшчыльную займаюцца дадзенай тэмай. Настаўнікі практыкі (такія як бабруйскі настаўнік гісторыі С. Герасімовіч) [4] ўносяць свой пасільны ўклад у распрацоўку і ўкараненне дадзенай тэхналогіі. Мной робяцца першыя крокі ў гэтым накірунку. [11, 12, 13].

Этапы даследавання: Даследаванне праводзілася ў два этапы – тэарэтычны і практычны.

На першым этапе вывучаў тэарэтычныя веды інфармацыйных тэхналогій, праводзіў пошук крыніц інфармацыі.

Другі этап быў прысвечаны прымяненню інфармацыйных тэхналогій. Які дазваляе індывідуалізаваць навучальны працэс за кошт прадастаўлення магчымасці школьнікам як паглыблена вывучаць прадмет, так і адпрацоўваць элементарныя навыкі і ўменні.

Найбольш часта ў сваей практыцы я выкарыстовываю метад прэзентацыя, для стварэння якога прымяняецца праграма Power Point. У дадзенай праграме мной і вучнямі складаюцца прэзентацыі, якія дазваляюць стварыць інфармацыйную падтрымку пры падрыхтоўцы, правядзенні ўрокаў гісторыі. Прэзентацыя дазваляе мне ілюстраваць свой аповяд. Напрыклад, пры вывучэнні розных тэм культуры выкарыстоўваю фрагменты рэпрадукцый карцін, помнікаў архітэктуры. [11, 12].

Прымяненне навучальных праграм дазваляе больш глыбока вывучаць гістарычныя пытанні на розных гістарычных этапах. Выкарыстоўваючы на ўроках электронны сродак навучання «Гісторыя Беларусі са старажытнейшых часоў да сярэдзіны XVI ст», я праводжу інтэрактыўныя экскурсіі. Правеў некалькі інтэграваных заняткаў з настаўнікам інфарматыкі. Напрыклад, тэма інтэграванага ўрока была такой: «Рэлігійна-асветніцкія дзеячы і праца з фрагментамі тэксту». Вопыт паказвае, такая праца мае свой плён. Дзеці з вялікай цікавасцю чытаюць урыўкі з аповесці пра Ефрасінню Полацкую або «Памяць Святога айца нашага Кірыла, епіскапа Тураўскага». [13].

Пры тлумачэнні новага матэрыялу стварэнне слайдаў дае магчымасць выкарыстоўваць анімацыю, якая дапамагае мне паэтапна выкладаць навучальны матэрыял. Вылучэнне аб'ектаў, перамяшчэнне іх на слайд акцэнтуе ўвагу дзяцей на галоўным, дапамагае ў складанні плана вывучэння тэмы. Асобную ролю адыгрываюць гістарычныя гульні. Р. Вільямс і К. Маклін ў сваёй кнізе «Камп'ютары ў школе» [14, с. 63] аналізуюць магчымасці прымянення гульнявых праграм на ўроках. На іх думку гульнявая праграма можа быць выкарыстана:

1. ў якасці ўзнагароды за паспяховае выкананне вучэбнага задання;

2. як матыў, які падахвочвае да сур'ёзнай работы;

3. як сродак мадэлявання даследчай задачы;

4. як спосаб стымулявання пэўнага тыпу мыслення;

5. як сродак арганізацыі працы дзяцей і кіравання гэтай дзейнасцю;

6. як сродак забеспячэння вучням магчымасці практыкавання ў вызначаным выглядзе дзейнасці, які патрабуе псіхаматорных або пазнавальных навыкаў.

У змест навучальнай праграмы, мэтай якой з'яўляецца практычная адпрацоўка або карэкцыя навыкаў і ўменняў, мной уводзіца кароткая гульня пасля кожнага правільна выкананага задання.

Аднак, далёка не кожная камп'ютарная гульня здольная прыўнесці нешта новае і станоўчае. Адным з галоўных умоў выкарыстання такой гульні з'яўляецца запаведзь - «Не нашкодзь!» Для таго каб яны спрыялі выхаванню агульнай і інфармацыйнай культуры дзяцей я прытрымліваюсь наступных псіхалагічных умоў:

• ўключэнне ў сістэму адбору камп'ютарных гульняў каштоўнасных асноў (дабро, любоў да людзей, каштоўнасць чалавечага жыцця);

• дакладнасць і карыснасць камп'ютарнай інфармацыі, якая змяшчаецца ў тэкстах гульняў і заданняў;

• актуальнасць і значнасць інфармацыі для дзіцяці, яе запатрабаванасць;

• прыгажосць і гармонія сродкаў падачы камп'ютарам інфармацыі;

• бяспеку выкарыстання камп'ютара для фізічнага стану чалавека;

• бяспеку выкарыстання камп'ютара для псіхічнага стану дзіцяці. [13].

Фарміраванне адукацыйных уменняў і навыкаў на розных этапах навучання.

1. Уводнае паўтарэнне. Толькі настаўнік ведае, якая раней вывучаная інфармацыя спатрэбіцца для ўвядзення новага матэрыялу, такім чынам, ён павінен у гэтым модулі адыгрываць вядучую ролю. З іншага боку, актуалізацыя функцыянальных сістэм павінна адбыцца ў галовах вучняў, таму менавіта яны павінны актыўна дзейнічаць, думаць. Практычна адзіная форма, якая задавальняе гэтым умовам, - гутарка. Я прапаную вучням пытанні. Дзеці, адказваючы на гэтыя пытанні, аднаўляюць ў аператыўнай памяці ўсё неабходнае. (Дадатак 1,2).

2. Вывучэнне новага матэрыялу. Для гэтага модуля пераважная форма лекцыя, якая дазваляе кампактна перадаць вучням узбуйненую дыдактычную адзінку.

Запісам лекцыі могуць быць розныя віды канспектаў, у тым ліку сігнальныя і схемы-канспекты.

Часта спосабы канспектавання носяць змяшаны характар. Гэта залежыць ад наяўнасці ў вучняў навыкаў адначасова выконваць два дзеянні: слухаць і канспектаваць.

Выкарыстанне пры правядзенні лекцыі камп'ютэрнай прэзентацыі дае магчымасць мне ў больш сціслыя тэрміны прадставіць матэрыял даволі вялікага аб'ёму і не выйсці за межы мінімальнага ўзроўню.

3. Тэставанне. Так як гэты этап прызначаны для адпрацоўкі да аўтаматызму ўменняў мінімальнага ўзроўню. Гэта звычайна робіцца праз інтэрактыўныя формы ўрокаў - часцей за ўсё з дапамогай рашэння інтэрактыўных тэстаў.

4. Праца ў групах. Абапіраючыся на праслуханы матэрыял, школьнікі расшыфроўваюць апорны канспект. Я аказваю дапамогу тым, хто адчувае цяжкасці.

Пераканаўшыся, што ўсе знакі зразумелыя, я прапаную скласці аповяд з апорай на канспект. Пры гэтым апорны канспект кожнай групы могуць бачыць усе вучні на экране.

У любым выпадку, трэнінг-мінімум завяршаю кантрольным зрэзам мінімальнага ўзроўню, вынікі якога даюць магчымасць на наступных занятках размеркаваць шасцікласнікаў у рознаўзроўневыя групы. Зрэз ведаў па вывучанай тэме зручна праводзіць з выкарыстаннем камп'ютарнага тэсту, калі кожны вучань выконвае заданні на сваім камп'ютары.

Вядома, вялікай праблемай у выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій з'яўляецца здароў’езберажэнне дзяцей. Таму я імкнуся ў прэзентацыях выкарыстоўваць як мага большы шрыфт, увесь тэкст прамаўляць і часта мяняць віды дзейнасці, правожу размінку.

Дыферэнцыяцыя на ўроку можа ажыццяўляцца па аб’ёму і зместу работы, па прыёмах і ступені самастойнасці, пры замацаванні, пры паўтарэнні. Аднак у любым выпадку перад вучнямі ставіцца адзіная пазнавальная мэта, для дасягнення якой яны ідуць шляхамі, адпаведнымі іх здольнасцям і вучэбным магчымасцям. Пры гэтым усе самастойныя, выніковыя работы адзіныя для ўсіх.

Канечне ж, на ўроку адбываецца пастаяннае ўзаемадзеянне дыферэнцыраванай і сумеснай работы. Прыкладную структуру ўрока гісторыі з прымяненнем дыферэнцыраванага навучання можна адлюстраваць у выглядзе наступнай схемы:


Этап урока

Клас, група

Змест работы

Час

1

Увесь клас

Сумесная пастаноўка мэты, задач урока.

2 хв.

2

Увесь клас

гістарычная размінка (загадкі, гульні, іншая слоўнікавая работа).


3 хв.

3

1, 2, 3 групы

Дыферэнцыраванае паўтарэнне неабходнага матэрыялу (праверка дамашняга задання, апорнае паўтарэнне для новага матэрыялу: правіла з прыкладамі, тлумачэннем).





7 хв.

4

Увесь клас

Сумеснае тлумачэнне новага матэрыялу з апорай на паўтарэнне.


7 хв.

5

Увесь клас;

1, 2, 3 групы

Узор адказа, разважанне па схеме, графічнае абазначэнне, трэніровачныя прыклады або дыферэнцыраванае замацаванне (паўторнае тлумачэнне для 3 групы ў выпадку неабходнасці)



5 хв.

6

Увесь клас;

1, 2, 3 групы

Практыкаванні на замацаванне (індывіду-

альная работа настаўніка з 3 групай). Праверка работы кожнай групы з удзелам астатніх.



8 хв.

7

Увесь клас

Агульная праверка вынікаў засваення матэрыялу: самастойная работа, тэставая работа, выкананне заданняў на камп’ютары.



8 хв.

8

Увесь клас

Арганізацыя праверкі задання (сама/узаемап-

раверка і г. д.)

2 хв.

9

1, 2, 3 групы

Дыферэнцыраванае дамашняе заданне, рэфлексія

3 хв.


Аналізуючы вынікі вопыту, я заўважыў, што шасцікласнікі значна павысілі цікавасць да вывучэння гісторыі. Значна ўзраслі вынікі самастойных работ, выніковых тэстаў у дынаміцы за апошні навучальны год (62% па ўзроўнях ў пачатку навучальнага года і 84% ў канцы года).

Інфармацыйная тэхналогія - працэс, які выкарыстоўвае сукупнасць метадаў збору, апрацоўкі і перадачы дадзеных (першаснай інфармацыі) для атрымання інфармацыі новай якасці аб стане аб'екта, працэсу або з'явы (інфармацыйнага прадукту).

Пры падрыхтоўцы да ўрока, я ўжываю сваю тэхналогію перапрацоўкі першаснай інфармацыі (матэрыялу, неабходнага для вывучэння пэўнай тэмы). Інфармацыйны прадукт (непасрэдна тып урока) залежыць ад таго, як я бачу дадзены ўрок.

Выкарыстоўваючы дыферэнцыраваны падыход на ўроках гісторыі, я заўважыў дынаміку развіцця вучняў па наступных паказчыках:

1) цікавасць да навучання;

2) пошук пазнавальнай інфармацыі;

3) узаеманавучанне і саманавучанне;

4) любоў да гісторыі.

Ужыванне на розных этапах навучання дазваляе давесці час актыўнай работы вучняў на ўроку да 75-80% часу ўрока, замест звычайных 15-20%. Сучасныя шасцікласнікі хутчэй і з вялікай цікавасцю засвойваюць інфармацыю з экрана камп’ютара, чым са слоў настаўніка. Але ўсё роўна, застаецца частка дзяцей, якая затрымліваецца на недастатковым узроўні - узровні прайгравання па ўзоры.

Хачу перасцерагчы настаўнікаў. якія возьмуць за аснову дадзены вопыт. Нельга ператвараць ўрок у пастаянную гульню. Дзеці павінны разумець, што камп'ютар на ўроку - гэта сродак здабывання ведаў.







Дадатак 1

Западноевропейская культура Высокого средневековья

VI клас

II. Этап актуализации опорных знаний учащихся.

Задачи учителя: создать условия, которые позволят актуализировать существующие знания и умения учащихся, активизировать их познавательную деятельность.

Планируемый результат: учащиеся с помощью заданий на повторение, апеллируют имеющими умениями и навыками на практике.

Учитель предлагает выполнить задание «Завершите предложение»:

Город – центр… (ремесла и торговли).

В начале Высокого средневековья в Западной Европе происходил бурный… (рост городов).

Труд ремесленника был основой хозяйства… (средневекового города).

Обычная торговля велась на еженедельных… (рынках).

А теперь, ребята, найдите в документе исторические ошибки: «Горожане выбирали городской совет и его руководителя — Президента (мэра). Городской совет имел широкие права. Он чеканил монету, набирал охрану и войско. Заседал совет в специальном здании — Соборе (ратуше).

После выполнения этих заданий можно спросить учеников: «Как вы думаете, почему в городах возросла потребность в образованных людях?» Обобщая ответы учащихся, учитель должен подвести их к пониманию причин культурного подъема в Западной Европе.

Ш. Этап постановки задач учебной деятельности и усвоения новых знаний.

Задачи учителя: помочь ученикам сформулировать задачи учебной деятельности. Организовать ситуацию, которая позволит учащимся усвоить учебный материал и выполнить учебные задачи.

Планируемый результат: учащиеся с помощью учителя формулируют развивающие задачи, усваивают знания по теме урока, вырабатывают и применяют соответствующие навыки и умения.

Учитель. На экране мы видим тему нашего урока: «Западноевропейская культура Высокого средневековья». Подумайте, какие задачи можно поставить перед собой для усвоения данной темы. Ребята называют свои, учитель их корректирует. На экран выводится развивающая задача. Откройте тетради, запишите дату и тему урока.













































Дадатак 2



Ранняе і Высокае Сярэдневякоўе ў гісторыі чалавецтва

Выніковае абагульненне

VI клас

Правядзем урок абагульнення з элементамі конкурсу і назавем яго “Лепшы гісторык класа”.

На экране дэманструюцца правілы конкурсу.

Правілы конкурсу

1. У конкурсе прымаюць удзел усе вучні класа.

2. На падрыхтоўку да адказаў і на адказы кожнага тура адводзіцца пэўны час.

3. На пытанні конкурсу адказвае той вучань, хто першым падыме руку.

4. Калі адказ будзе няслушным, то права адказваць пераходзіць да другога вучня.

5. Кожны правільны адказ будзе ацэньвацца па 10-бальнай шкале.

6. Парушэнні дысцыпліны не дапускаюцца. У парушальніка будуць здымацца балы.

7. У канцы ўрока падводзяцца вынікі конкурсу і выстаўляюцца адзнакі.

8. Атрыманыя балы выстаўляюцца ва ўліковую картку.

Ход конкурсу

Задачы настаўніка: праверыць і паглыбіць веды вучняў, развіваць уменні і навыкі працаваць з тэрмінамі, датамі, храналогія, стымуляваць актыўнасць вучняў.

Запланаваны вынік: замацаванне і праверка атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў па курсу гісторыі Сярэдніх вякоў.

Настаўнік пасля адказаў вучняў коратка тлумачыць правільныя адказы. Некаторыя заданні для вучняў раздрукаваны на картках. Правільныя адказы пазначаны курсівам.

1. Размінка. (1—2 балы)

На працягу дзвюх хвілін вучні адказваюць пісьмова і потым агучваюць свае адказы.

Заданне. Выберыце правільныя адказы.

А) Дзяржавы вандалаў у Паўночнай Афрыцы і вестготаў у Іспаніі разграмілі:

візантыйцы і арабы;

гуны і славяне;

туркі-сельджукі і манголы.

Б) Раманскі стыль у архітэктуры атрымаў назву ад горада:

Руан; Рым; Рэймс.

Б) Вызначыце ці з’яўляюцца правільнымі наступныя сцвярдджэнні (так альбо «не»).

Першапачаткова хрысціянскія цэрквы ўсіх славянскіх дзяржаў падпарадкоўваліся канстанцінопальскаму патрыярху. (Не.)

Запрашэнне князя ўсходнеславянскімі плямёнамі з іншай краіны было унікальнай з'явай у сусветнай гісторыі. (Так.)

Кіраўнікі і Польскай і Чешскай дзяржаў насілі тытул караля. (Так.)

Арабы вынайшлі лічбы, якімі мы карыстаемся і цяпер. (Не.)

Усе славянскія дзяржавы да канца ХIII ст. захоўвалі сваю незалежнасць. (Не).

В) Выберыце правільны адказ.

Краіна, якую манголы не змаглі захапіць, — гэта: Японія; Кітай; Іран.

Існаванне замкнёных кастаў было характэрна для: Японіі; Кітая; Індыі.

Найбольш развітую цывілізацыю ў сярэдневяковай Амерыцы стварылі народы: Майя; тальтэкі; сапатэкі.

2. Конкурс “Сябруем з граматыкай” (3—4 балы)

Настаўнік. Гісторык павінен пісаць правільна гістарычныя паняцці, тэрміны, геаграфічныя назвы.

Вучням дэманструецца слайд з гістарычнымі паняццямі. Яны запісваюць на картку гэтыя паняцці, потым іх агучваюць.

1. Б (о, а) лканы;

2. П (і, е) р (э, е) неі;

3. М (а, о) н (о, у) фактура;

4. Р (э, і) ка (о, а) нкіста;

5. С (і, е) нь (о, ё) р;

6. М (о, а) нархія;

7. Р (э, і) спубліка;

8. Ер (і, э) тык.

3. Конкурс “Старажытная архітэктура”. (3—4 балы)

Настаўнік. Адметнымі сярэдневяковымі помнікамі з’яўляюцца храмы розных стыляў. Заданне вучням — на слайдах знайсці храмы. Архітэктура — гэта мастацтва будаваць і ўпрыгожваць будынкі, якія пабудаваныя ў гатычным стылі.

1. Сабор у французскім 2. Царква ў Вестмінстэрскім абацтве. 3. Капліца пакаянцаў горадзе Шартр каля Лондана грэшнікаў у горадзе Бал'е

4. Конкурс “Карта — крыніца ведаў”. (5—6 балаў)

Настаўнік. Картаграфічныя веды і ўменні неабходны для таго, каб арыентавацца ў прасторы, ведаць, што адбывалася на тэрыторыі розных дзяржаў і народаў.

(На слайдзе дэманструюцца правілы работы з контурнымі картамі.) Вучні самастойна прачытваюць правілы і потым выконваюць заданні.

1. На контурнай карце запісвайце заданне.

2. Пры выкананні задання абавязкова карыстайцеся атласам і вучэбным дапаможнікам.

3. Працуйце каляровымі алоўкамі (маркерамі). Тэрыторыі зафарбоўвайце роўнымі, бледнымі колерамі, каб потым можна было наносіць іншыя аб'екты і подпісы.

4. Перад пачаткам работы прадумайце, як падпішыце назвы дзяржаў, рэк, гарадоў, каб яны не перашкаджалі адзін аднаму.

5. Выбраныя абазначэнні пакажыце ў месцы для ўмоўных знаках — спецыяльна адведзеным для гэтага месцы.

6. Калі подпісы да аб'ектаў не змяшчаюцца на контурнай карце, пазначце іх лічбамі, а тлумачэнні да лічбаў напішыце ў месцы для ўмоўных знаках.

7. Аб'екты трэба наносіць на карту, арыентуючыся па лініях градуснай сеткі, па рэках і берагавой лініі.

8. Памятай, што трэба акуратна выконваць работу.

Настаўнік. Уважліва разгледзьце картасхему «Славянскія дзяржавы ў Х ст.» (Гісторыя сярэдніх вякоў. 6 клас. Рабочы сшытак, с. 61).

Абвядзіце межы названых дзяржаў.

Суаднясіце пазначаныя тэрыторыі лічбамі з назвамі дзяржаў.

Старажытнаруская дзяржава; Чэшская дзяржава; Польская дзяржава; Першае Балгарскае царства; Сербская дзяржава; Харвацкая дзяржава.

5. Конкурс “Разгадай крыжаванку!”. (5—6 балаў)

На сталах знаходзяцца карткі з крыжаванкамі. На працягу некалькіх хвілін вучні яе адгадваюць, потым агучваюць свае адказы.

1







2








3








4











5









6











7











  1. Надзел зямлі, які даваўся за выкананне службы, у асноўным ваеннай, і перадаваўся па спадчыне.

  2. Праціўнік царквы і веры.

  3. Феадал, які атрымаў феод ад сеньёра.

  4. Саслоўе, якое аб'ядноўвае святароў.

  5. Распаўсюджванне ісламу, у тым ліку шляхам вайны супраць людзей іншай веры.

  6. Асабістая ўлада аднаго чалавека (караля, князя, халіфа, султана, шаха) у дзяржаве; звычайна перадаецца па спадчыне.

  7. Адносіны пазямельнага і асабістай залежнасці паміж людзьмі, заснаваныя на уласнасці на зямлю.

(Адказы на крыжаванку: 1. Феод. 2. Эрэтык. 3. Васал. 4. Духавенства. 5. Джыхад. 6. Манархія. 7. Феадалізм.)













































Літаратура



1. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі »/ / Гісторыя: праблемы выкладання. - 2009. - № 7. - С. 3-6.

2. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі »(V-XI класы) / / Гісторыя: праблемы выкладання. -2009. - № 7. - С. 7-12.

3. Щербакова Е. В. Сельская малокомплектная школа: современное состояние, проблемы и перспективы развития [Текст] / Е. В. Щербакова // Теория и практика образования в современном мире (II): материалы междунар. науч. конф. (г. Санкт-Петербург, ноябрь 2012 г.). — СПб.: Реноме, 2012. — С. 107-109.

4. Сяргей Герасімовіч Сучасны ўрок. Якім яму быць. / Герасімовіч С // Беларускі гістарычны часопіс. - 2011. - № 7. - С. 48-54.

5. Аляксандр Корзюк Метадычная падрыхтоўка настаўніка да выкарыстання наглядных сродкаў у навучанні гісторыі. / Корзюк А // Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. - № 9. – С. 36-44.

6. Аляксандр Корзюк Формы арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў у працэсе навучання гісторыі. / Корзюк А // Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. - № 11. – С. 40-48.

7. Аляксандр Корзюк Формы арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў у працэсе навучання гісторыі. / Корзюк А // Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. - № 12. – С. 39-45.

8. Кашлев, С.С. Интерактивные методы обучения/ С.С. Кашлев. – Минск: ТетраСистемс, 2011. – 224 с.

9. Запрудский Н.И. Современные школьные технологии-2 / Н.И. Запрудский. – Мн.: Сэр-Вит, 2010. 256 с.

10. М.І. Запрудскі. Як эфектыўна арганізоўваць самастойную пазнавальную дзейнасць вучняў /М.І. Запрудскі// Фізіка: праблемы выкладання, 2011. – № 5. С.35-46.

11. Горбачёв В.Ф. Западноевропейская культура Высокого средневековья (VI класс) /В.Ф.Горбачёв// Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. - № 9. - С. 45-51.

12. Гарбачоў Уладзімір Ранняе і Высокае Сярэдневякоўе ў гісторыі чалавецтва. Выніковае абагульненне (VI клас). /Ул. Гарбачоў// Беларускі гістарычны часопіс. - 2012. - № 12. - С. 62-67.

13. Гарбачоў, У.Ф. Крытычны погляд на ЭСН “Гісторыя Беларусі са старажытнейшых часоў да сярэдзіны XVI ст.”, і яго роля на ўроках / У.Ф.Гарбачоў [Электронный ресурс] . – Режим доступа: http://adu.by/. – Дата доступа: 27.12.2012.

14. Компьютеры в школе / Р. Вильямс, К. Маклин ; Ред. В.В. Рубцов. – Москва : Прогресс, 1988. – 336 с. : ил. .



































Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!