СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Обобщение знаний по теме "Строение атома и систематизация химических элементов"

Категория: Химия

Нажмите, чтобы узнать подробности

Систематизировать знания по теме "Строение атома и систематизация химических элементов"

Просмотр содержимого документа
«Обобщение знаний по теме "Строение атома и систематизация химических элементов"»

Урок хіміі ў 8 класе

Тэма. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Будова атама і сістэматызацыя хімічных элементаў”

Па выніках вывучэння тэмы вучні павінны:

- ведаць асноўныя паняцці: амфатэрнасць, натуральныя сямействы элементаў, класіфікацыя хімічных элементаў, перыядычная сістэма хімічных элементаў, перыяд, група, электронны слой;

- заканамернасці: змянення ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў і іх злучэнняў па групах і перыядах;

- законы: перыядычны закон Д. І. Мендзялеева;

- характарызаваць: будову атамаў хімічных элементаў;

- састаўляць: схемы запаўнення электронамі электронных слаёў атамаў хімічных элементаў першых трох перыядаў перыядычнай сістэмы, ураўненні рэакцый, якія характарызуюць кіслотна-асноўныя ўласцівасці вышэйшых аксідаў і адпаведных гідраксідаў.

Эпіграф: Дасягнуць вяршыні і не зваліцца ў бездань.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

Праверка гатоўнасці вучняў да ўрока.

II. Матывацыя і мэтавыкладанне.

Настаўнік. Мы з вамі жывём у такую эпоху, калі пачынаюць ператварацца ў рэальнасць фантастычныя мары чалавецтва: чалавек смела даследуе моры і акіяны, імкнецца ў бясконцы космас. Усе гэтыя дасягненні магчымы дзякуючы вялікай працы вучоных свету, сярод якіх смела можна назваць імя аднаго з найвялікшых хімікаў – Д. І. Мендзялеева. Закон Мендзялеева – асноўны закон хіміі, а перыядычная сістэма дазволіла скласці поўную хімічную карціну навакольнага свету. Дазволіла растлумачыць, што хімічныя элементы не ёсць нешта застыўшае і нязменнае, што ў свеце элементаў існуе бесперапынны рух.

На дошцы вы бачыце гару (дадатак 1).

Каб да вяршыні нам дайсці і гару перайсці

Трэба многае спасцігаць, патрэбна многае дасягнуць.

Не баяцца адказваць, і пытанні задаваць.

І лічыць лік пратонаў, электронаў і нейтронаў,

І ведаць атамаў будову.

І зразумеем мы без сумнення

Закона гэтага значэнне.

Для гэтага здзейснім падарожжа ў горы.

Дэвіз нашага ўрока: Дасягнуць вяршыні і не зваліцца ў бездань.

На гары вас чакае сюрпрыз.

Ды яшчэ і суперпрыз.

Той, хто ўсё пераадолее

Гэтым прызам завалодае!

Жадаю вам поспехаў! Нам неабходна пераадолець 5 этапаў. І тады мы акажымся на вяршыні гары. Наш шлях мы будзем пазначаць зорачкамі (дадатак 2).

III. Гульня – эстафета.

1 этап “Тэарэтычны”.

Закончыце выразы:

- Мендзялееў адкрыў свой закон …

- У аснову закона паложана …

- Элементы, злучэнні якіх праяўляюць і кіслотныя і асноўныя ўласцівасці …

- Шчолачныя металы, гэта …

- Малекулы простых рэчываў галагенаў наступныя …

- Сучасная фармуліроўка перыядычнага закону …

- Атам састаіць з …

- Перыяд …

- Група …

2 этап “Устаў прапушчанае”.

У клетках гульневага поля запісаны знакі хімічных элементаў, але некаторыя з іх адсутнічаюць. Вядома, што:

1. Па перыметру квадрата знаходзяцца сімвалы элементаў толькі галоўных падгруп і толькі металаў.

2. У верхнім і ніжнім радзе заканамерна змяняецца лік электронаў на знешнім электронным слоі атамаў элементаў.

3. У сярэднім радзе – знакі элементаў II групы.

4. Па вертыкалі злева направа запісаны знакі элементаў, якія ўтвараюць амфатэрныя аксіды і гідраксіды.

Устаўце прапушчаныя сімвалы, адказ растлумачце.


Al

?

Na

?

Zn

Ca

K

Sr

?

3 этап “Хто больш”.

Заданне 1. Запісаць назвы, сімвалы, парадкавы нумар, нумар перыяду і групы, падгрупы, адносную атамную масу. Формулу вышэйшага аксіду, гідраксіду. Ураўненні хімічных рэакцый, якія даказваюць кіслотна-асноўны характар вышэйшага аксіда і гідраксіда для наступных элементаў:

а) 6 пратонаў, 6 нейтронаў і 6 электронаў.

б) 13 пратонаў, 14 нейтронаў і 13 электронаў.

в) 56 пратонаў, 81 нейтрон і 56 электронаў.

Заданне 2. Назваць хімічныя элементы, ведаючы размяшчэнне электронаў па электронных слаях.

2,8,7

2,8,8

2,6

2,8,1

2,4

2,8,3

2,8,8,1

2,8,4

2,8,8,2

2,1

2,8,6

2,8,5

2,2

2,8,2

2,2

2,6

Фізкультхвілінка.

4 этап “Казачны”.

Загадкі.

Он без запаха, без цвета,

С углеродом даст он дым;

Им окутана планета –

Без него не быть живым.


Он без крыльев, но летает,

С кислородом он на “ты”!

А металы вытесняет

Этот газ из кислоты.

Может он взрываться сильно,

Может просто он гореть.

Выделяется обильно

И стремится улететь.

Так скорей его ловите,

Улетит на небосвод.

Отвечайте, не томите

Что же это?


Этот скромный элемент

Образует вещество,

Твердое, хрупкое,

Цвета желтого оно.

Казка.

Ішоў салдат па полю, рашыў прывал зрабіць, пісьмо напісаць родным, але няма чым. Тут ён знайшоў чорны каменчык, паспрабаваў – малюе. Намаляваў гэтым каменчыкам пісьмо ды рашыў паспаць. Каменчык у агонь папаў ды і ўспыхнуў, толькі дым паўшоў. Дождж дым астанавіў, да зямлі прыбіў, дзе вадзіца цякла цяжкая, вапняковая. Стала сохнуць вада, дзе высахла, там ужо белыя каменчыкі ляжалі. Прачнуўся салдат, здзівіўся, як дожд з чорнага каменчыка белы зрабіў. Узяў белы каменчык, правеў па шэраму валуну, а ён малюе. Здзівіўся салдат і паўшоў далей.

Заданне: напісаць ланцужок пераўтварэнняў, запісаць неабходныя ўраўненні хімічных рэакцый.

5 этап “Разліковы”.

Простае рэчыва масай 21,6 г, утворанае хімічным элементам з электроннай схемай атама 2е, 8е, 2е уступіла ў рэакцыю са складаным рэчывам, утвораным атамамі хімічных элементаў з парадкавымі нумарамі 1, 15 і 8. Знайдзіце масу ўступіўшага ў рэакцыю складанага рэчыва.

Ну вось мы і дабраліся да вяршыні. Давайце паглядзім, што за сюрпрыз вас чакае? (У паштоўцы “Сюрпрыз” кружкі з адзнакамі).

А цяпер, рабяты, успомніце словы, якія я вам прачытала ў пачатку ўрока.

“На гары вас чакае сюрпрыз,

Ды яшчэ і суперпрыз!”

І так, супергульня. У ёй прымае ўдзел той, хто мае адзнаку не менш 8 балаў.

Заданне. Пры язвеннай хваробе страўніка і дванацаціперснай кішкі прымяняюць лекавы прэпарат “Алмагель”, які ўяўляе сабой суспензію белага ці злёгку шэрага колеру. Аснову прэпарата складае гідраксід алюмінія, які нейтралізуе саляную кіслату і ахоўвае слізістую абалонку страўнікава-кішэчнага тракту ад уздзеянняў, якія яго могуць пашкодзіць. Састаўце схему атрымання гідраксіда алюмінія з адпаведнага аксіда. Запішыце ўраўненні хімічных рэакцый, якія даказваюць амфатэрны характар гідраксіда алюмінія.

V. Дамашняе заданне. § 24 – 34 (паўтарыць).

VI. Падвядзенне вынікаў, рэфлексія.

Вучні падымаюць кружкі.

Чырвоны: падыміце, у каго ёсць многа пытанняў, незразумелага, каму трэба яшчэ папрацаваць над гэтай тэмай. Вас я чакаю ў кабінеце хіміі на індывідуальных занятках.

Жоўты: падыміце, у каго ёсць невялікія пытанні па тэме. Але іх можна лёгка рашыць парацаваўшы дадаткова.

Зялены: падыміце, хто ўпэўнена адчуваў сябе на ўроку, каму ўсе зразумела. Значыць вы можаце свабодна крочыць далей.







Дадатак 1.



Дадатак 2.





Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!