СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Загадкі Ніла Гілевіча

Нажмите, чтобы узнать подробности

Загадкі Ніла Гілевіча на розныя тэмы. Загадкі могуць быць выкарыстаны на занятках па беларускаму маўленню ў дзіцячым садзе.

Просмотр содержимого документа
«Загадкі Ніла Гілевіча»

Загадкі Ніла Гілевіча


Сам без ног, малы, пузаты,

А такі скакун заўзяты!

Толькі стукні добра ў бок -

Як адразу пойдзе ўскок.

Яго скокі дзеці любяць,

Ды нагамі часам лупяць,

А яму - бы гэта й трэба:

Узлятае аж пад неба.

На каменне упадзе -

Хоць бы знак застаўся дзе!

Не паб'е сабе бакі.

Хто ж ён гэткі?

Хто такі?

(Мяч)

Хвост увесь на двары.

Толькі нос у нары,

І да той да пары,

Пакуль нос у нары -

Ў дом не зможа зайсці

Ні малы, ні стары

(Замок)

Я трымаў спачатку клін,

Разгарнуў - зрабіўся блін.

Хлынуў дождж, цурчыць вада -

А мне з блінам не бяда

(Парасон)

Туды рог, сюды рог,

Пасярод - нібы парог,

А сама напхана пухам

І ў мяне ляжыць пад вухам

(Падушка)

І дзень ідзе,

І ноч - ідзе,

І трэці дзень, і сёмы.

Сваёй хадзе

Падлік вядзе,

Не ведаючы стомы.
А не стамляецца таму

(Хоць гулка сэрца б'ецца),

Што колькі б год ні йсці яму -

Ён з месца не кранецца

(Гадзіннік)

На полі аксамітным

Чароўнае пісьмо:

Сярэбраныя літары

І пішацца само.

Удзень яно хаваецца

Увечары відаць

А хто з вас пастараецца

Той зможа прачытаць.

(Зоркі ў небе)

На вялізарнай патэльні

Ды маленькія аладкі,

Пасярод – прыгожы вельмі

Каравай румяны, гладкі

Ды ў такім высокім месцы –

Не панюхаць і не з’есці.

(Неба, поўня і зоркі)

Ішла дзяўчына з торгу,

Гароху несла торбу.

І рассыпала гарох

На дванаццаць дарог:

Ні лапатай згрэбці,

Ні мятлою змесці.

А як стала світаць

Дык няма чаго збіраць.

(Зоркі ў небе)

Цёмна-сіняя рагожка

Скрозь усеяна гарошкам,

Пасярод акрайчык хлеба

Хто адкажа так, як трэба?

(Неба, зоркі, месяц)

Пад паветкаю, напэўна,

Вераб’ёў сямсот усіх,

І адзін агністы певень

Важны ўсеўся паміж іх.

(Зоркі і месяц)

Што за цуд за такі:

Па ўсім полі – светлякі

А найбольшы святляк

Перагнуўся, як чарвяк.

(Зоркі і месяц)

Што гэта за блузачка,

Што гэта за сіняя

Гайда, дзеці, увечар

Дзіва паглядзім:

Поўны хлеў авечак,

А казёл адзін.

(Неба, зоркі, месяц)

Сямсот семдзясят

І сем цесляроў

Збудавалі сабе дом

Без вуглоў

(Мурашнік)

Касцёр пад дрэўцам

Не гарыць,

Кацёл не грэўся,

А кіпіць.

Кіпіць, кіпіць,

Не выкіпае,

Кранеш рукою –

Апякае.

(Мурашнік)

На адным паваду

Сорак коней вяду

(Плот)

Сто братоў

І адзін брат

Сталі ў роўны

Стройны рад.

Адным поясам усе

Падпяразаныя,

Адным шалікам усе

Перавязаныя.

(Плот)

Не світка, а сшыта,

Не куст, а з лістамі,

Маленькага росту,

Прыгожага стану,

Хто яе знае,

Той розум мае

(Кніга)

Пакачуся на памост –

Застанецца доўгі хвост,

Ды за хвост той гаспадыня

Мяне з долу не падыме

(Клубок)

Круглы, тоўсты,

Абкручаны мільёнамі

Абручыкаў.

Абручыкі – абручы,

Калі можаш – палічы

(Клубок)

Тысяча колцаў

І два канцы:

Адзін закруціўся

На верхнім кальцы,

Другі пасярод,

Каб яго дастаць –

Тысячу кольцаў

Патрэбна зняць

(Клубок)

Белы голуб прыляцеў

Белым крыллем шалясцеў,

І з усёй зямлі навіны

Расказаў за паўгадзіны

(Газета)

Шатавіла-матавіла

па-нямецку гаварыла,

па-французску лапатала,

па-татарску заварачывала;

спераду шыльца, ззаду вільца,

падысподам палатно,

а наверсе аксаміт.

(Ластаўка)

І зімой, і летам – 

Белая як снег, 

І зімой, і летам – 

Як надзьмуты мех,

Ходзіць на лапатках,

Бегае нягегла,

Рогам есць і п’е,

А гергеча гэтак,

Што нікому нельга

Зразумець яе.

(Гусь)

Два разы нараджаецца,

адзін раз памірае.

(Птушка)

Лёгка з зямлі паднімаеш,

А далей сваёй рукі не кінеш.

(Пяро)

Без сякеры і цвікоў

Збудавалі круглы дом.

(Гняздо)



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!