СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Загадкі Ніла Гілевіча. Верш "Я - беларус"

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Загадкі Ніла Гілевіча як сродак інтэлектуальнага выхавання. Патрыятычны пафас верша "Я - беларус".

Просмотр содержимого документа
«Загадкі Ніла Гілевіча. Верш "Я - беларус"»

Загадкі Ніла Гілевіча


Ніл Гілевіч, глыбока ведаючы жанрава-стылёвую спецыфіку народнай паэзіі, узяў на эстэтычнае ўзбраенне ўсё самае каштоўнае, што ў значнай ступені абумовіла поспех яго твораў для маленькіх чытачоў, і найперш уменне гаварыць проста і даходліва, жартаваць, ствараць эмацыйную інтрыгу, завастраць дзеянне, выказвацца вобразнай мовай.

Асабліва плённы набытак паэт мае ў жанры загадкі. Гэты папулярны жанр дзіцячай творчасці шырока прадстаўлены ў кнігах Н. Гілевіча «Сіні домік, сіні дом...», «Загадкі», «Шчаслівыя хвіліны». У сістэме ідэйна-эстэтычных сродкаў выхавання дзяцей загадцы паэт адводзіць выключную ролю. Трэба зазначыць, што Н. Гілевіч — глыбокі, аўтарытэтны знаўца народнай творчасці, і ў прыватнасці беларускай загадкі.

Н. Гілевіч — адзін з такіх мудрых пісьменнікаў-педагогаў і выхавальнікаў, які ўсведамляе неабходнасць развіцця ў дзяцей з ранніх гадоў вобразнага і лагічнага мыслення, кемлівасці, назіральнасці, дапытлівасці і іншых разумова-пазнавальных здольнасцей. Загадкі-мініяцюры Н. Гілевіча створаны ў лепшых народных традыцыях, развіваюць дзіцячае ўяўленне, моўнае чуццё і даюць вялікі спажытак для эмацыйна-інтэлектуальнай дзейнасці. Па-сапраўднаму ўражвае тэматычнае багацце і разнастайнасць твораў гэ­тага жанру. Паэт прапануе арыгінальнае вобразна-іншасказальнае апісанне розных з'яў, прадметаў, паняццяў, пры гэтым, як правіла, дасягае эфекту таямнічасці, напружанай інтрыгі, здзіўлення і нечаканасці: Распрануўся мал-малышак

1 саскочыў голы з вышак,

Пакаціўся па руках,

Апынуўся на зубах (Арэх).

Або: Што за дрэва ў свеце ёсцъ,

Што дупло ў яго наскрозь,

А ў дупло забраўся пісар:

Вечна піша і маўчыць,

Ростам гэткі ж, як і дрэва, —

Толькі нос з дупла тырчыць (Аловак).

Загадкамі паэт запрашае дзяцей да займальнай гульні, якая выводзіць іх за межы звыклага, будзённага ў свет незвычайнай паэтычнай вобразнасці і раскрыленай фантазіі. Расліны, прадметы, прыродныя з'явы усё гэта можна пазнаць і адгадаць, калі быць уважлівым, назіральным, удумлівым:

У лужку-лужочку

Выраслі сястрычкі:

Залатое вочка,

Белыя раснічкі.

Дуга злучыла берагі

Прыгожа, нібы ў казцы,

А вось званочак да дугі

Прымацавацъ не ўдасца.

Адгадка ў першым выпадку рамонкі, у другім — вясёлка. Паэт вучыць у звычайным бачыць незвычайнае, дзівоснае, прыгожае. Вобразныя алегорыі, параўнанні, мастацкія ўвасабленні і метафары, якія ляжаць у аснове твораў Н. Гілевіча, не заўсёды адразу расчытваюцца; яны ўтрымліваюць у сабе складанасць, парадаксальнасць праведзенай аналоги. Без працы думкі, інтэлектуальных намаганняў тут не абысціся. Каб зразумець паэтычнае іншасказанне, адкрыць загадку-таямніцу, дзіцяці неабходна падумаць, разважыць, правесці пэўныя паралелі, зрабіць супастаўленні і зразумець вобразна-асацыятыўны сэнс таго ці іншага паняцця. Творы паэта нараджаюць радасць пазнання навакольнага свету. Ёмістае назіранне адносна мастацкіх вартасцей літаратурных за­гадак Н. Гілевіча зрабіла даследчыца беларускай літаратуры М. Яфімава: «Загадкі вабяць дакладнасцю і адточанасцю думкі, гучнай рыфмай, добразычлівай усмешкай аўтара, якая нібы свеціцца праз словы. Паэт нязмушана вучыць услухоўвацца ў кожнае слова, адчуваць яго семантыку і фанетычныя адценні. Загадкі паэта гэта сапраўдны ўрок нестандартнага і разняволенага мыслення, які вымагае арыгінальнага, мастацка-вобразнага ў сваёй аснове бачання свету, гэта своеасаблівы разумовы трэнінг для дзяцей.

Верш Н. Гілевіча «Я беларус»

Важныя паняцці закладваюцца ў чалавечую душу і свядомасць з ранніх гадоў. Н. Гілевіч выдатна разумее, што ў творах для дзяцей неабходна гаварыць пра сур'ёзныя рэчы, а ў першую чаргу пра тое, што такое Радзіма, народ, родная мова для кожнага чалавека.

Ужо ў дзяцінстве нараджаецца адчуванне Радзімы; на гэта звяртаў увагу, напрыклад, Кузьма Чорны: «Блізкасць і замілаванне да роднай прыроды, да роднай зямлі, да самага важнага — да свайго народа — пачынаецца з малых і маладых год».

Тэма Радзімы праходзіць праз усю паэзію Н. Гілевіча. «Мілы кут», «край дарагі», «старонка мілая», «край мой беларускі» — вось характэрныя звароты і вобразныя азначэнні, пры дапамозе якіх паэт выяўляе свае замілаванне, любасць да бацькоўскай зямлі, роднай Беларус. Любоў да Радзімы ён выказвае па-рознаму, з натуральным, вельмі арганічным пераключэннем рэгістравага дыяпазону: вось паэт прамаўляе з натхнёна-радасным пафасам,

характэрным для оды, затым гучыць светлая мелодыя лірычнай песні, іншым разам на змену патэтыцы прыходзяць пранізліва-шчымлівыя словы малітвы.

Так верш Н. Гілевіча «Я беларус» прасякнуты палымяна-ўзнёслым патрыятычным пафасам. Лірычны герой з гонарам гаворыць пра сваю прыналежнасць да беларускай зямлі:

Я беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я — беларус, і хоцъ сягоння

Яшчэ малы, але скажу:

Я родам з племя непакорных

I ў час бяды не задрыжу

Быць беларусам значыць ганарыцца сваёй роднай мовай, быць вартым добрай славы Бацькаўшчыны, умець праявіць мужнасць і непакорлівасць гэтак, як некалі продкі ў час суровых нягод. Паэт выхоўвае ў маленькіх грамадзян нашай краіны пачуццё асабістай і нацыянальнай годнасці.


Дамашняе заданне: верш на памяць “Я – беларус”




543




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!