СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок математики по теме "Закрепление изученного материала" во 2 классе

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тема урока "Закрепление изученного материала". Раздел учебника "Внетабличное сложение и вычитание в пределах 100". Урок проведен в нестандартной форме - математическая масленица.

Просмотр содержимого документа
«Урок математики по теме "Закрепление изученного материала" во 2 классе»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Навучальна-педагагічны комплекс

Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа”




СЦЭНАРЫЙ ВУЧЭБНАГА ЗАНЯТКА


МАТЭМАТЫКА

2 КЛАС











Аўтар: настаўнік пачатковых класаў Лакевіч Таццяна Станіславаўна








Раздзел:

Тэма: Замацаванне вувычанага матэрыялу.

Задачы: - стварыць умовы для замацавання вывучаных прыёмаў складання і аднімання двухзначных лікаў; замацавання ўмення рашаць задачы;

- садзейнічаць удасканаленню вылічальных навыкаў;

- фарміраваць культуру працы, навыкі самакантролю і самаправеркі; прывіваць цікавасць да вывучэння гісторыі і традыцый беларускага народа.

Абсталяванне: карткі з заданнямі, карткі з лікамі, рознакаляровыя стужкі, геаметрычныя фігуры, ацэначныя лісты, мультымедыйная прэзентацыя.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

ІІ.Паведамленне тэмы і задач урока.

Сёння ў нас не зусім звычайны ўрок. На дварэ лютуе мароз, снег, але, калі ўважліва прыгледзецца, то ўжо можна заўважыць прыкметы вясны. Заўсёды, яшчэ з даўніх часоў, людзі з нецярпеннем чакалі вясну. І мы ўжо хутка будзем праводзіць зіму і сустракаць вясну. Святкаванне доўжыцца цэлы тыдзень – гэта Масленіца. (Слайд 1) Сімвал свята – блін, круглы, жоўты і гарачы, як сонца. Гэта вясёлае, шумнае свята, дзе кожны мог прадэманстраваць свой спрыт, розум, кемлівасць.

Ідзе Масленка з блінамі,

А пост з грыбамі.

Будзе Масленка –

будуць шчокі красненькі.

А ў нас – матэматычная Масленіца, дзе вы зможаце прадэманстраваць свае здольнасці, веды пры замацаванні вывучанага матэрыялу. Задачы ў нас таксама сур’ёзныя: мы замацуем вядомыя нам прыёмы складання і аднімання лікаў, уменне рашаць задачы.

А яшчэ мы як мага больш пастараемся даведацца пра само свята, яго традыцыі, каб потым адзначыць як след.

Свае дасягненні вы будзеце адзначаць на ацэначных лістах.

ІІІ. Вусны лік.

Кожны дзень масленічнага тыдня меў сваю назву і свае традыцыі.

(Слайд 2) Панядзелак – сустрэча Масленіцы. З саломы рабілі чучала Масленіцы, апраналі ў жаночае адзенне і ставілі на высокай ледзяной гары. Гучалі розныя заклічкі-просьбы:

Ідзі, зіма, да Кракава,

Зноў прыйдзеш аднакава.

Ідзі, зіма, да Кіева,

Трэба, каб лета пакінула.

Ідзі, зіма, да крынічкі

Ды збірай рукавічкі.

  1. Рукавічкі – лікавыя выразы. Знайдзіце сваю рукавічку і палічыце.

  2. Пасля таго, як чучала ўстанавілі, каталіся з гары на санках.

  • З гары з’ехалі 3 хлопчыкі і 7 дзяўчынак. Колькі дзяцей з’ехала з гары?

  • Дзіма з’ехаў з гары на 15 метраў, а Данік – на 10 метраў. На колькі метраў менш праехаў Данік?

  • Света ўзабралася на горку за 5 мінут, а Оля патраціла на гэта на 2 мінуты менш. Колькі часу патрацілі дзяўчынкі.

Ацаніце сваю працу.

IV. Праца над тэмай урока.

(Слайд 3) Аўторак – заігрышы. Хлопцы-малайцы красаваліся перад дзяўчатамі. Разам ладзілі розныя гульні.

Гульня “Сцяжынка”.

Хлопчыкі становяцца насупраць дзяўчынак. Выбіраюць сваю сцяжынку-стужку. Хто сустрэнецца на нашай сцяжынцы? Утварыліся пары.

Праца ў парах. (№2 ст.40).

1 рад – 1 слупок: 2 рад – 2 слупок:

52+6+3=61 43-2-4=37

62-3+7=66 46-5-4=37

69+5+10=84 89+5-7=87

Ацаніце сваю працу.

(Слайд 4) Серада – ласуха. У гэты дзень аб’ядаліся блінамі, гулялі, частавалі адзін аднаго. Кожны з вас атрымлівае матэматычны блін (№3 ст.40).

(Слайд 5) Праверка

1 варыянт 2 варыянт

7 дм 4 см = 74 см 1 м = 10 дм

10 дм = 100 см 1 дм 9 см = 19 см

1 м = 100 см 4 дм 4 см = 44 см

Ацаніце сваю працу.

(Слайд 6) Чацвёрты дзень – разгуляй. Масленіца набірала сваю сілу. Народ гуляў, весяліўся.

(Слайд 7) Фізхвілінка

А ў нас сёння Масленка,

А з-пад куста ластаўка.

Сядзіць яна высока,

Глядзіць яна далёка.

Крыльцамі махае –

Вясну заклікае!

Самым цікавым відовішчам гэтага дня была гульня-спаборніцтва. (Слайд 8) “Штурм снежнай крэпасці”.

Нам трэба падзяліцца на дзве каманды.

№6 ст.41 Назавіце нумары квадратаў, прамавугольнікаў. Якія яшчэ фігуры вам вядомы? Назавіце.

Падзяліце фігуры на дзве групы. (Прамавугольнікі і непрамавугольнікі). У вас на крэслах прымацаваны гэтыя фігуры. 1 гр. – 1 рад, 2 гр. - 2 рад. Атрымаліся дзве каманды. Кожная каманда павінна разбурыць снежную “матэматычную” крэпасць саперніка. Знаходзім значэнне лікавага выразу – адказ-цаглінку здымаем са сцяны. (№1 ст.40) Перамагае каманда, якая першай разбурыць крэпасць.

1 каманда 2 каманда

60-9=51 40-7=33

28+7=34 87+8=95

36+4=40 3+77=80

56-9=47 82-7=75

23+30=53 43-20=23

Ацаніце сваю працу.

Добра паспаборнічалі, прыйшоў час падсілкавацца.

(Слайд 9) Два наступныя дні – пятніца і субота – хадзілі ў госці да мамінай і татавай радні (тёшчыны вячоркі, залоўкіны пасядзелкі). Задача гаспадароў – напячы смачных бліноў для гасцей.

(Слайд 10) Рашаем задачу.

Бабуля спякла 20 бліноў з сырам, а бліноў з грыбамі – на 15 больш. Колькі ўсяго бліноў спякла бабуля?

  • Пра што гаворыцца ў задачы?

  • Што вядома?

  • Што сказана пра бліны з грыбамі?

  • Прачытайце галоўнае пытанне задачы.

  • Што трэба ведаць, каб адказаць на пытанне задачы?

  • Ці ведаем мы, колькі бліноў з сырам?

  • Ці ведаем, колькі бліноў з грыбамі?

  • Ці можам гэта даведацца?

  • Якім дзеяннем? Чаму?

  • Што можна даведацца, калі ведаем, што грыбоў з сырам 20, а з грыбамі – 35?

  • Якім дзеяннем?

Афармляем рашэнне задачы. 2 вучні ля дошкі. Праверка.(Слайд 11) Як можна запісаць рашэнне задачы выразам? Ля дошкі. (Слайд 12)

Ацаніце сваю працу.

V. Падвядзенне вынікаў.

Вось і заканчваецца наш масленічны “матэматычны” тыдзень.

(Слайд 13) Нядзеля – развітанне з Масленіцай. Галоўны звычай дня – спальванне чучала Масленіцы, згарала ўсё дрэннае, злое, уцякала сама зіма.

Гэта пудзіла, браткі,

Разрываем на шматкі.

Занясём у агарод,

Каб урадлівым быў увесь год.

А яшчэ ў гэты дзень усе прасілі прабачэння адзін у аднаго.

А мы падводзім вынікі нашага ўрока.

  • Якой працай займаліся?

  • Якая праца найбольш спадабалася?

  • Што выклікала цяжкасці?

Прагледзьце сшыткі, ацаніце працу.

Праверце ацэначныя лісты. Пастаўце выніковы бал.

Хачу адзначыць працу…

VI. Рэфлексія.

Яшчэ адно цікавае масленічнае спаборніцтва “Хто вышэй?”. На высокім слупе замацоўвалі падарунак-прыз. Атрымаць яго мог толькі той, хто залезе на самы верх.

Як размеркаваліся нашы сілы сёння? Пакажыце.

Сімвал Масленіцы – блін, жоўты, як сонца. У сучасным тлумачэнні – гэта яшчэ і смайлік – сімвал добрага настрою. Як вы адчувалі сябе на ўроку? Пакажыце.

Дзякуй за працу!












Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!