СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Стылі маўлення беларускай мовы

Нажмите, чтобы узнать подробности

Функцыянальныя стылі маўлення

Просмотр содержимого документа
«Стылі маўлення беларускай мовы»

ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ


Моўны стыль – разнавіднасць літаратурнай мовы, якая вызначаецца спецыфікай адбору, спалучэння і арганізацыі моўных сродкаў у залежнасці ад сферы, мэты і зместу выказвання. У стылістыцы традыцыйна вылучаецца пяць асноўных функцыянальных стыляў: гутарковы, навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-справавы і мастацкі.


Стыль

Гутарковы

Сфера выкарыстання

Сфера бытавых зносін і неафіцыйных пазаслужбовых адносін паміж людзьмі

Функцыя стылю

Абмен думкамі: функцыя зносін (вітанне, запрашэнне, падзяка, роспыт пра жыццё) і функцыя паведамлення (расказ пра сябе)

Жанры

пісьмовая

форма

Прыватнае ліставанне, неафіцыйныя запісы

вусная форма

Дыялогі

Стылёвыя адзнакі

на сэнсава- камуніка- тыўным узроўні

Непадрыхтаванасць выказвання, спантаннасць размовы, неафіцыйнасць і нязмушанасць; натуральнасць і прастата ў выражэнні думкі; адлюстраванне суб’ектыўных адносін да прадмета гутаркі; эмацыянальнасць, ацэначнасць, што падмацоўваецца інтанацыяй, мімікай і жэстамі.

на лексіка- фразеала- гічным узроўні

Свабодны выбар слоў і выразаў; шырокае выкарыстанне нелітаратурнай лексікі (дыялектызмаў, жарганізмаў, прастамоўных слоў), слоў і выразаў з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай; ужыванне стылістычна нейтральных слоў з пераносным значэннем.

на марфа- лагічным узроўні

Шырокае ўжыванне слоў з канкрэтным значэннем, выклічнікаў, часціц, усечаных формаў дзеяслова, формаў дзеяслова аднаго часу са значэннем другога часу; рэдкае ўжыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

на сінтак-

січным

узроўні

Эліптычнасць мовы (разнастайнасць няпоўных сказаў); фрагментарнасць, пэўная самастойнасць сказа; перавага простых, скпаданазлучаных і складаных бяззлучнікавых сказаў; ужыванне пытальных і пабуджальных сказаў; выкарыстанне адваротнага парадку слоў; паўтор слоў.







Стыль

Навуковы (кніжны стыль)

Сфера выкарыстання

Сфера навукі, тэхнікі і навучання (гэта стыль навуковых прац, падручнікаў і лекцый па навучальных дысцыплінах)

Функцыя стылю

Доказны выклад навуковай інфармацыі; тлумачэнне навуковай інфармацыі; актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача)

Жанры

пісьмовая

форма

  1. Уласна навуковы – манаграфіі, дысертацыі, навуковыя артыкулы, анатацыі, рэфераты, навуковыя даклады.

  2. Навукова-папулярны – навукова-папулярны нарыс, публікацыі ў газетах і часопісах на навуковыя тэмы.

  3. Навукова-вучэбны – падручнік, даведнік, вучэбны дапаможнік, лекцыя, даклад, канспект, курсавая работа.

  4. Навукова-тэхнічны справаздача, тэхнічнае апісанне, праектная дакументацыя.

  5. Навукова-інфарматыўны – анатацыя, рэферат, тэзісы, водзыў, рэцэнзія.

  6. Навукова-даведачны – слоўнік, даведнік, каталог.

вусная форма

Публічныя выступленні на навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, у аўдыторыях (лекцыі, даклады, навуковыя паведамленні)

Стылёвыя адзнакі

на сэнсава- камуніка- тыўным узроўні

Вызначальныя рысы – абагульненасць і адцягненасць, строгая лагічнасць і доказнасць; дакладнасць, аб’ектыўнасць.

на лексіка- фразеала- гічным узроўні

Шырокае ўжыванне навуковых і тэхнічных тэрмінаў, адназначных, нявобразных слоў; аднароднасць лексікі і шматкратнае ўжыванне адных і тых жа слоў; шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі; ужыванне слоў з канкрэтным значэннем для абазначэння агульных паняццяў; рэдкае ўжыванне эмацыянальных слоў і з пераносным значэннем

на марфа- лагічным узроўні

Шырокая ўжывальнасць назоўнікаў; частае ўжыванне формаў роднага склону; абазначэнне множнасці праз назоўнік у адзіночным ліку; ужыванне прыметнікаў у састаўных тэрмінах; не выкарыстоўваюцца займеннік я і дзеясловы ў форме 1-й асобы адз, ліку

на сінтак-

січным

узроўні

Ужыванне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый (сказаў з аднароднымі членамі, абагульняльнымі словамі, з адасобленымі членамі сказа (дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі), з пабочнымі словамі і сказамі); ужыванне прыслоўяў, якія вызначаюць паслядоўнасць і лагічнасць выказвання, састаўных злучнікаў; шырокае выкарыстанне спасылак на навуковыя крыніцы і цытат, схем, дыяграм табліц, графікаў, умоўных абазначэнняў; адсутнасць клічных і пытальных сказаў.



Стыль

Публіцыстычны (кніжны стыль)

Сфера выкарыстання

Абслугоўвае сферу грамадскіх адносін (выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах, на радыё і тэлебачанні); адрасуецца шырокім масам.

Функцыя стылю

Паведамляць навіны штодзённага жыцця, культуры, навукі, растлумачваць грамадска-палітычныя пытанні, эмацыянальна ўздзейнічаць на чытачоў (слухачоў) з мэтай выклікаць у іх адпаведнае стаўленне да інфармацыі.

Жанры

пісьмовая

форма

Артыкул, нататка, рэпартаж, інтэрв’ю, карэспандэнцыя, рэцэнзія, агляд, нарыс, эсэ, фельетон, памфлет, замалёўка.

вусная форма

Публічнае інфармацыйнае выступленне, прамова на сходзе (мітынгу) на грамадска-палітычныя тэмы.

Стылёвыя адзнакі

на сэнсава- камуніка- тыўным узроўні

Арганічнае спалучэнне лагічна-абстрактнай (навуковай) і эмацыянальна-вобразнай (мастацкай) формаў адлюстравання рэчаіснасці; аператыўнасць і дакладнасць інфармацыі; лагічнасць доказаў; эмацыянальнасць, выразнасць, ацэначнасць, даступнасць, вобразнасць, экспрэсіўнасць, пабуджальнасць; пафаснасць і ўзнёсласць мовы.

на лексіка- фразеала- гічным узроўні

Вялікая колькасць абстрактнай лексікі і лексікі грамадска-палітычнага характару; наяўнасць стандартных устойлівых выразаў; арганічнае спалучэнне грамадска-палітычнай тэрміналогіі і моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў (эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі – эпітэтаў, метафар, перыфразаў, гіпербал і інш.); шырокае выкарыстанне ацэначнай лексікі.

на марфа- лагічным узроўні

Шырокае ўжыванне назоўнікаў у форме роднага склону; адсутнасць выказніка-дзеяслова; ужыванне інфінітываў у ролі галоўных членаў сказа, ужыванне дзеясловаў у форме загаднага ладу; выкарыстанне часціц, выклічнікаў.

на сінтак-

січным

узроўні

Пашырэнне спалучальнасці слоў; выкарыстанне простых сінтаксічных канструкцый; чаргаванне поўных і няпоўных сказаў; шырокае выкарыстанне канструкцый для выражэння эмацыйнасці (сказаў з інверсіяй, рытарычных пытанняў, паўтораў, сказаў-зваротаў, заклікаў); наяўнасць падагульнення, высноваў




Стыль

Афіцыйна-справавы (кніжны стыль)

Сфера выкарыстання

Афіцыйныя службовыя адносіны, адміністрацыйна-прававыя ўзаемаадносіны, дыпмаматычныя адносіны

Функцыя стылю

Паведамленне, канстатацыя бясспрэчных фактаў, якія маюць практычнае значэнне ў адносінах паміж людзьмі, установамі, грамадзянамі і дзяржавай, у рэгламентацыі правоў, правіл, дзеянняў.

Жанры

пісьмовая

форма

У справаводстве – заява, аўтабіяграфія, даведка, распіска, даверанасць, справаздача, пратакол, акт, характарыстыка.

У галіне права і правазнаўства – закон, пастанова, указ, статут.

У дыпламатыі – пагадненне, нота, камюніке, мемарандум

вусная форма

Стылёвыя адзнакі

на сэнсава- камуніка- тыўным

узроўні

Афіцыйнасць, аб’ектыўнасць, падкрэслена строгая танальнасць, дакладнасць, гранічная канкрэтнасць; выклад адбываецца ў форме прадпісання, канстатацыі, сцверджання; адназначнасць фармулёвак; неасабовы характар выказвання; адсутнасць эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці; стандартнае размяшчэнне матэрыялу.

на лексіка- фразеала- гічным

узроўні

Асаблівая афіцыйнасць афарбоўкі (своеасаблівая кніжная лексіка, вялікая колькасць тэрмінаў для абазначэння розных юрыдычных паняццяў, дакументаў, назваў асоб); вялікая колькасць канцылярскіх штампаў; ужыванне дзеясловаў з загадным значэннем; адсутнасць слоў з пераносным значэннем і вобразных сродкаў мовы

на марфа- лагічным узроўні

Шырокае выкарыстанне іменных часцін мовы (аддзеяслоўных назоўнікаў), складаных адыменных прыназоўнікаў; пашыранасць інфінітываў; ужыванне пры інфінітыве слоў трэба, неабходна, абавязаны, забараняецца, ужыванне састаўных злучнікаў.

на сінтак-

січным

узроўні

Выкарыстанне словазлучэнняў стандартнай будовы; пашыранасць дзеяслоўных словазлучэнняў замест асобных дзеясловаў; выкарыстанне простых двухсастаўных сказаў з прамым парадкам слоў; ужыванне складаназлучаных і складаназалежных сказаў для адлюстравання паслядоўнасці, прычынна-выніковых адносін; шырокае выкарыстанне безасабовых і інфінітыўных сказаў са значэннем загаду, прадпісання, неабходнасці.





Стыль

Мастацкі (кніжны стыль)

Сфера выкарыстання

Духоўная сфера жыцця грамадства

Функцыя стылю

Камунікатыўная функцыя – перадача пэўнага зместу; эстэтычная функцыя – уздзеянне на чытача праз мастацкія вобразы

Жанры

пісьмовая

форма

У паэзіі – паэма, балада, верш, санет, актава, трыялет;

у мастацкай прозе – аповесць, апавяданне, раман;

у драматургіі – п’еса, камедыя, трагедыя.

вусная форма

Пастаноўкі ў тэатрах, мастацкія фільмы

Стылёвыя адзнакі

на сэнсава- камуніка- тыўным

узроўні

Спалучэнне элементаў усіх стыляў;

многагалоссе

(спалучэнне мовы аўтара і мовы персанажаў)

на лексіка- фразеала- гічным

узроўні

Лексіка ўсіх стыляў, паэтычныя і народна-паэтычныя словы; вобразнасць, эмацыянапьнасць, экспрэсіўнасць (шырокае выкарыстанне сінтаксічна-стылістычных фігур, да якіх адносяцца анафара, эпіфара, ашытэза, аксюмарон і інш.); наяўнасць вобразных моўна-выяўленчых сродкаў, да якіх адносяцца тропы (метафара, метанімія, сінекдаха, гіпербала, літота, увасабленне, адухаўленне), прыказкі, прымаўкі, пісьменніцкія неалагізмы і аказіяналізмы

на марфа- лагічным узроўні

Спалучэнне элементаў усіх стыляў

на сінтак-

січным

узроўні

Спалучэнне элементаў усіх стыляў









Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!