СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект урока беларускай мовы ў 6 класе па тэме: “Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі”.

Категория: Русский язык

Нажмите, чтобы узнать подробности

Навучальныя мэты: плануецца, што да канца ўрока вучні будуць бачыць ацэначныя прыметнікі ў тэксце, вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю; навучацца іх правільна ўтвараць, пісаць і  ўжывыць у сваім маўленні.

Выхаваўчыя і развіццёвыя задачы: стварыць сітуацыю для ўзаеманавучання, садзейнічаць развіццю вуснай і пісьмовай мовы, фарміраванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці. 

Просмотр содержимого документа
«План-канспект урока беларускай мовы ў 6 класе па тэме: “Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі”.»

План-канспект урока беларускай мове ў 6 класе па тэме:

Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі”.

Падрыхтавала: настаўніца беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Машчаніцкая сярэдняя школа Бялыніцкага раёна” Вазіло С.С.

Урок: беларуская мова

Дата: 15.12.2014 г.

Kлас: 6


Tэма: “Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі”


Сувязь з папярэднімі ведамі: вучні ўжо ведаюць правапіс назоўнікаў з памяншальна-ласкальнымі суфіскамі (-ак, -ык(-ік), -ачк, -ечк, -к, -чык, -аньк, –еньк).


Навучальныя мэты: плануецца, што да канца ўрока вучні будуць бачыць ацэначныя прыметнікі ў тэксце, вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю; навучацца іх правільна ўтвараць, пісаць і ўжывыць у сваім маўленні.

Выхаваўчыя і развіццёвыя задачы: стварыць сітуацыю для ўзаеманавучання, садзейнічаць развіццю вуснай і пісьмовай мовы, фарміраванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці.


Мэты ўрока мовай вучняў:

У канцы ўрока я

буду знаходзіць ацэначныя прыметнікі ў тэксце,

буду правільна пісаць і ўтвараць іх,

змагу выкарыстоўваць іх у сваім маўленні.


НаШтоБуЗУ (на што буду звяртаць увагу):

  1. Знаходжу ацэначныя прыметнікі ў сказах, тэксце.

  2. Вызначаю суфіксы ацэнкі ў прыметніках і мэту іх выкарыстання.

  3. Змагу ўтварыць пры дапамозе суфіксаў ацэнкі аднакаранёвыя прыметнікі.

  4. Выкарыстоўваю аднакаранёвыя прыметнікі з суфіксамі ацэнкі ў вусным і пісьмовым маўленні.

  5. Ведаю, у якіх стылях выкарыстоўваюцца ацэначныя прыметнікі.

Ключавое пытанне да вучняў:

  1. …Яны дапамагаюць выказаць нам “пяшчоту, ласку і каханне”, надаюць адмоўную ацэнку.

-Пра што ідзе гаворка?



Ход урока:

  1. Арганізацыйна-матывацыйны этап (15 хвілін)

Настаўнік. У каго ёсць у кішэні груша? … А ў мяне яна ёсць. (Дэманстрацыя грушы.) Пачакаем, можа яна з’явіцца ў вас… Нешта адбываецца? Груша з’явілася каля вас, а можа яна ў кішэні ці ў руках? … Хто жадае мець грушу? Калі ласка, вазьмі! (вучань падыходзіць і бярэ грушу.)

Што атрымалася? Таня атрымала грушу? Яна выканала нейкае дзеянне, падышла і забрала.

Вынік. Каб нешта атрымаць, набыць, трэба праявіць актыўнасць. Толькі ад вас залежаць вашы веды. Я ўпэўнена, што сёння вы будзеце актыўна і плённа працаваць.

Актуалізацыя ведаў.

Прапаную вам паглядзець у вашы дзённічкі і выканаць Заданне 1. (Вучні выконваюць тэставае індывідуальнае заданне па пройдзенаму матэрыялу (па варыянтах).

Варыянт 1 10б (2б.-5зад.)

1. Якое выказванне правільнае?

 1) кароткія прыметнікі не скланяюцца;

 2) кароткія прыметнікі скланяюцца.

2. Дапішыце канчаткі прыметнікаў:

1) пагаварыў з лепш…… сябрам;

2) любаваліся прыгож…… краявідам;

3) прывітанне ад родн…… сястры;

4) хлеб з пшанічн…… мукі.

3. Дапішыце канчаткі прыметнікаў і назоўнікаў:

1) на шырок…… дароз……;

2) з вясёл…… смех……;

3) з-пад жоўт…… лісц……;

4) каля садов…… лаўк…… .

4. Утварыце ад назоўнікаў, што ў дужках, прыметнікі і запішыце словазлучэнні.

1) (ластаўка) гняздо;

2) (бабуля) хваляванні;

3) (Міхась) прыгоды;

4) (цётка) парада.

5.Устаўце прапушчаныя літары. Абазначце суфіксы назоўнікаў.

Прамен..чык, дубоч..к, бабул..чка, рэч..чка, акра..ц, ноч..чка, вішан..ка.


Варыянт 2

1. Якое выказванне правільнае?

 1) у сказе кароткія прыметнікі могуць быць выказнікам і азначэннем;

 2) у сказе кароткія прыметнікі могуць быць толькі выказнікам.

2. Дапішыце канчаткі прыметнікаў:

1) наведаць старэйш…… брата;

2) станкі для швейн…… фабрыкі;

3) параіў знаём…… рыбалову;

4) расказаў пра рэдк…… манеты.

3. Дапішыце канчаткі прыметнікаў і назоўнікаў:

1) з чацвёрт…… клас……;

2) ад лев…… бераг……;

3) з-за кніжн…… шаф……;

4) пад высок…… дрэв…….

4. Утварыце ад назоўнікаў, што ў дужках, прыметнікі і запішыце словазлучэнні.

1) (брат) касцюм;

2) (Зося) кніга;

3) (дзед) паліто;

4) (Міколка) партфель.

5.Устаўце прапушчаныя літары. Абазначце суфіксы назоўнікаў.

Камен..чык, агуроч..к, дзядул..чка, лыж..чка, канадз..ц, Саш..чка, печ..чка.


Пасля выканання задання настаўнік раздае правільныя адказы, вучні правяраюць адзін аднаго (мяняюцца работамі), карыстаючыся прыёмам “Светлафор”, ацэньваюць правільнасць выканання заданняў.


Настаўнік. Увага! Прапаную вам ключавое пытанне ўрока.

…Яны дапамагаюць выказаць нам “пяшчоту, ласку і каханне”, могуць надаваць і адмоўную ацэнку.

-Пра што ідзе гаворка?


-Правільна, пра суфіксы.

-Нядаўна ў сусветных інтэрнэт-парталах з'явілася інфармацыя пра тое, што мартышкі маюць здольнасць да "словаўтварэння": дадаваць да "кораня" новы гук — "суфікс", чым мяняюць значэнне першапачатковага сігнала. Прыматолагі, якія вывучаюць мову малпаў, устанавілі, што самцы пры небяспецы выдаюць крыкі, якія можна перадаць гукаперайманнем "бум", што абазначае: наперадзе ляжыць дрэва або зламаны сук; "крак" - пры з'яўленні леапарда, "хок" — арла. Вучонымі заўважана, што "бум" заўсёды застаецца нязменным, а вось "крак" і "хок" могуць атрымліваць "суфікс" –у. У жывёльным свеце да гэтага часу не было прыкладаў распазнавання марфем. Трэба і нам быць больш уважлівымі да іх...

Тэма ўрока – “Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі (ацэначныя прыметнікі)”.

Настаўнік прапануе вучням вызначыць мэты ўрока, дапісаўшы фразы: я навучуся…, я буду правільна …, я змагу … .


Мэты ўрока мовай вучняў, вызначаныя імі з дапамогай настаўніка (запісаны на слайдзе, вучні прапісваюць іх у свае дзённічкі):

У канцы ўрока я

      • навучуся знаходзіць ацэначныя прыметнікі ў тэксце і абазначаць іх суфіксы,

      • буду правільна пісаць і ўтвараць прыметнікі з суфіксамі ацэнкі,

      • змагу выкарыстоўваць іх у сваім маўленні.


Пасля вызначэння мэт настаўнік прапануе крытэрыі ацэнкі – НаШтоБуЗУ:

  1. Знаходжу ацэначныя прыметнікі ў сказах, тэксце. Громка і выразна чытаю прыклады.

  2. Вызначаю суфіксы ацэнкі ў прыметніках і мэту іх выкарыстання.

  3. Змагу ўтварыць пры дапамозе суфіксаў ацэнкі аднакаранёвыя прыметнікі.

  4. Выкарыстоўваю аднакаранёвыя прыметнікі з суфіксамі ацэнкі ў маўленні.

  5. Ведаю, у якіх стылях выкарыстоўваюцца ацэначныя прыметнікі.


  1. Аперацыйна-пазнавальны этап (15 хвілін – 30 агулам)


Настаўнік: Як сказаў народ, лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Як вы разумееце гэтую прыказку? Зараз увага. Зазірніце ў свае дзённічкі і выканайце заданне 2.

Знайдзіце ацэначныя прыметнікі і падкрэсліце іх. Абазначце суфіксы ацэнкі ў прыметніках. Што надаюць суфіксы ацэнкі прыметнікам? (Гл. правіла ў падручніку на с.126., даведачны матэрыял у дзённічках.)

  1. “ А-а мой сыночак, а-а мой галубок, а-а мой родненькі, а-а мой любенькі..”

  2. “ Жоўтай пшаніцы ўзысці - нам, маладзенькім, у свёкаркі..”

  3. “Як пайду я лугам, лугам як пайду я зялёненькім..”

  4. “Ты мой брацейка, ты мой родненькі, Не будзь вумен, будзь разумен..”

  5. “Праз садок зялёненькі, прабег конь вароненькі..”

  6. “Як пайду я лугам, лугам як пайду я зялёненькім…”

  7. “А ў барку на кляну кукавала зязюлечка. Скукавала тры песенькі. Тры песенькі, тры раднёхенькіх..”

  8. “Сваім целам бялёхенькім арлоў гадаваці..”

  9. “ Гляну маладзёхенька, у вакошачка. Па вуліцы, вуліцы татары ідуць..”

  10. “ Ды й жаніх мой малаваты, буду, буду гадаваці…”

  11. “ Сіняватае неба, мае слёзкі збірае…”

  12. “ Толькі чуб той даўгаваты, пацягаю, выдзеру..”

  13. “ Гэты дзед падсляпаваты, не ўбачыў ружу, ружу..”

  14. “ А той пан скупаваты, ой скупы, ох скупы..”

  15. “У майго Рыгоркі сіненькія вочкі, усмешлівы раток.”

Вучні запаўняюць дзённічак (кожны атрымаў свае сказы).

Метад не падымання рукі.

3 б.

Даведачны матэрыял

Прыметнікі з павелічальна-ўзмацняльнымі суфіксамі:

-ізн вялізны

-ізарн велізарны

-эзн шырачэзны

зн высозны

-энн/-енн шырачэнны, аграменны

-эразн велічэразны

Прыметнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі:

-еньк/-эньк/-аньк худзенькі, старэнькі, добранькі

-енечк саладзенечкі

-явеньк хударлявенькі

-утк/-ютк ціхуткі, худзюткі

-усеньк/-юсеньк ціхусенькі, худзюсенькі

-юпасеньк малюпасенькі

Прыметнікі з суфіксамі непаўнаты якасці:

-ават/-яват стараваты, сіняваты

-яв чарнявы



Настаўнік: Канфуцый сказаў: “Скажы мне - і я забуду, пакажы мне – і я запомню, дай мне зрабіць – і я зразумею.”

Увага! Заданне 3.

Карыстаюся даведачным матэрыялам, змешчаным у вашых дзённічках, утварыце 2-3 прыметніка з суфіксамі ацэнкі.

Малы – маленькі, маленечкі, малаваценькі, малюткі, малюсенькі, малюпусенькі, малаваты.

Горкі – гарчэнны, гарчэзны, гаркавенькі, гаркаваценькі, гаркаваты.

Тоўсты–таўшчэзны, таўшчэразны, таўсценны, тоўсценькі, таўсценечкі, таўставаценькі, таўсцюткі, таўсцюсенькі, таўставаты.

6 б.

Самаправерка. Адказы на слайдзе.

Фізпаўза.

Настаўнік. Я буду чытаць вам прыметнікі з суфіксамі ацэнкі. Калі суфікс надае прыметніку адценне павелічальнасці, вы цягніце рукі ўгору, калі памяншальнасці або ласкальнасці – вы прысядаеце.

Цёпленькі, шэранькі, вышэзны, даўжэзны, малюпасенькі, таўшчэзны, танюсенькі, бялюсенькі, даражэнькі, высозны, здаравенны.


Настаўнік.

-Як вы думаеце, у якіх стылях выкарыстоўваюцца ацэначныя прыметнікі?

(У мастацкім і гутарковым стылях. Такога кшталту прыметнікавыя формы часта сустракаюцца ў мове фальклору (казкі, песні), а таксама ў вусным маўленні людзей, калі ў слова прыўносіцца эмацыйны кампанент.)


Настаўнік: Які чалавек, такое і яго маўленне”, - лічыў Сакрат. (?пр.239?)

Адсюль і з’явіўся цудоўны сакратаўскі афарызм: “Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!”

Так называецца і наша наступнае заданне.

Напішыце, калі ласка, аб’яву пра тое, што згубілася ваша любімая жывёліна. Выкарыстайце прыметнікі з суфіксамі ацэнкі.


Зваротная сувязь.

[+ +] – положительные моменты в работе ученика

[-] – то, что должно быть исправлено;

[Δ] – рекомендации по улучшению работы;

[↑] – в каком направлении ученику работать дальше;

  • работы выполнена безукоризненно.



  1. Этап праверкі разумення і карэкцыі ведаў. (8 хв. – 38 агулам)

Вучням прапаноўваецца выканаць практ. 238, с.127. (?вусна?)

Настаўнік. Яшчэ раз звярніце ўвагу на НАШТОБУЗУ. Адзначце, што ў вас атрымалася добра, дзе праблемы.

4 Рэфлексія і дамашняе заданне (7 хв. – 45 агулам)

У пачатку ўрока мы з вамі пачалі сеяць зярняткі ведаў. Ахарактарызуйце, калі ласка, на якой “стадыі росту” знаходзяцца зараз вашы “веды-зярняткі”, патлумачце: 1) ляжу ў зямлі;

2) стаў прарастаць;

3) узышоў;

4) вырас;

5) закаласіўся.


Настаўнік дзякуе вучням за працу, дае кароткую характарыстыку іх працы.


Дамашняе заданне: выканаць практ. 115, 116 у дадатковым сшытку.

НАШТОБУЗУ да дамашняга задання:

  1. Акуратна, без выпраўленняў, выконваю заданні ў сшытку.

  2. Падкрэслю прыметнікі з суфіксамі ацэнкі ў практ.115, абазначу гэтыя суфіксы.

  3. Правільна ўтвару аднакаранёвыя прыметнікі (практ.116), складу словазлучэнні з трыма ацэначнымі прыметнікамі.









ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ Аналіз заданняў.

Заданне№1:...........................................................................................................................................................

Заданне№2...............................................................................................................................................................

Заданне№3.............................................................................................................................................................

Заданне№4..............................................................................................................................................................

Заданне№5................................................................................................................................................................

Заданне№6..............................................................................................................................................................

Парады......................................................................................................................................................................

................................................................................................................................................................

...............................................................................................................................................................






Работа з наглядным матэрыялам. Самастойны вывад правіла.









высокая высозная чорны чорненькі



Прыметнікі з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі

Многія якасныя прыметнікі ўтвараюць формы, якія перадаюць ступень якасці (высокую ці нізкую) безадносна да іншых прадметаў, а таксама непаўнату якасці. Такога кшталту прыметнікавыя формы часта сустракаюцца ў мове фальклору (казкі, песні), а таксама ў вусным маўленні людзей, калі ў слова прыўносіцца эмацыйны кампанент.


Дзённік вучня(ніцы)

______________________________________

Заданне 1.

Варыянт 1

1. У дужках пазначце род, лік і склон прыметнікаў:

1) у бязвоблачным небе (___________________);

2) з вясёлым настроем (___________________);

3) цікавую кнігу (___________________);

4) зімовай дарогай (___________________).

2. Якое выказванне правільнае?

 1) кароткія прыметнікі не скланяюцца;

 2) кароткія прыметнікі скланяюцца.

3. Дапішыце канчаткі прыметнікаў:

1) пагаварыў з лепш…… сябрам;

2) любаваліся прыгож…… краявідам;

3) прывітанне ад родн…… сястры;

4) хлеб з пшанічн…… мукі.

4. Дапішыце канчаткі прыметнікаў і назоўнікаў:

1) на шырок…… дароз……;

2) з вясёл…… смех……;

3) з-пад жоўт…… лісц……;

4) каля садов…… лаўк…… .

5. Утварыце ад назоўнікаў, што ў дужках, прыметнікі і запішыце словазлучэнні.

1) (ластаўка) гняздо;

2) (бабуля) хваляванні;

3) (Міхась) прыгоды;

4) (цётка) парада.





Варыянт 2

1. У дужках пазначце род, лік і склон прыметнікаў:

1) пайсці да лепшага сябра (___________________);

2) сустрэў старэйшага брата (___________________);

3) дружны клас (___________________);

5) добрым настроем (___________________).

2. Якое выказванне правільнае?

 1) у сказе кароткія прыметнікі могуць быць выказнікам і азначэннем;

 2) у сказе кароткія прыметнікі могуць быць толькі выказнікам.

3. Дапішыце канчаткі прыметнікаў:

1) наведаць старэйш…… брата;

2) станкі для швейн…… фабрыкі;

3) параіў знаём…… рыбалову;

4) расказаў пра рэдк…… манеты.

4. Дапішыце канчаткі прыметнікаў і назоўнікаў:

1) з чацвёрт…… клас……;

2) ад лев…… бераг……;

3) з-за кніжн…… шаф……;

4) пад высок…… дрэв…….

5. Утварыце ад назоўнікаў, што ў дужках, прыметнікі і запішыце словазлучэнні.

1) (брат) касцюм;

2) (Зося) кніга;

3) (дзед) паліто;

4) (Міколка) партфель.













Тэма ўрока


Ключавое пытанне

…Яны дапамагаюць выказаць нам “пяшчоту, ласку і каханне”, надаюць адмоўную ацэнку.


Мэта ўрока.

Я навучуся __________________________________________________

_____________________________________________________________

Я буду правільна _____________________________________________

_____________________________________________________________

Я змагу __________________________________________________

_____________________________________________________________

НаШтоБуЗУ:














Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!