СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Соли - сложные вещества

Категория: Химия

Нажмите, чтобы узнать подробности

Сформироватьпредставление учащихся о солях как продуктах взаимодействия кислот с металлами.

Просмотр содержимого документа
«Соли - сложные вещества»

Урок хіміі ў 7 класе

Солі – прадукты замяшчэння атамаў вадароду

ў кіслотах на метал

Святлана Анатольеўна Сялюн,

настаўнік хіміі I катэгорыі


Мэта: фарміраваць уяўленне аб солях як прадуктах узаемадзеяння кіслот з металамі.

Задачы:

Адукацыйныя:

вучні павінны ведаць: паняцце солі, рэакцыі замяшчэння;

вучні павінны ўмець:

  • складаць формулы солей, даваць ім назвы;

  • вызначаць якасны і колькасны састаў рэчываў па формулах;

  • разлічаць солі па формулах;

  • праводзіць вылічэнні па хімічных формулах адносных формульных мас, малярнай масы.

Развіваючыя:

удасканальваць уменне працаваць з вучэбным матэрыялам, развіваць уменне назіраць за адбываючыміся зменамі з рэчывамі, аналізіраваць, супастаўляць. Паказаць значэнне солей у жыцці чалавека, іх практычнае значэнне. Стварыць умовы для засваення вучнямі новых ведаў. Садзейнічаць развіццю культуры мовы.

Выхаваўчыя:

стварыць умовы для развіцця пазнавальнага інтарэсу да прадмета, творчых здольнасцей вучняў у працэсе засваення імі хімічных ведаў. Выхоўваць у вучняў працавітасць, акуратнасць.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Форма ўрока: урок-гульня (Званы хімічны абед).

Формы работы: індывідуальная, парная, групавая, франтальная.

Міжпрадметныя сувязі: біялогія, літаратура, гісторыя, матэматыка.

Абсталяванне і рэактывы: камп’ютар, акварэлі, кістачкі, спажыўная соль, крэйда, хімічны посуд, вада, узоры розных солей, картачкі з заданнямі, тэсты.

Ход урока

I. Арганізацыйна-псіхалагічны этап.

Добры дзень, дзеці! Мне вельмі прыемна сустрэцца з вамі. Спадзяюся,

што на наш урок вы прыйшлі з добрым настроем. Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму і ў думках пажадаем поспеху на сенняшнім уроку.

II. Актуалізацыя ведаў. Праверка дамашняга задання.

Рабяты, рада вам паведаміць, што праз некалькі хвілін у вялікай зале хімічнага кабінета будзе дадзены званы хімічны абед. Меню наступнае:

  • Закуска.

  • Салат.

  • Суп.

  • Мясное асарці.

  • Кампот.

  • Дэсерт.

Вы зацікаўлены? Тады пачынаем. Пачнём мы з закускі. Яна ў нас загадкавая, з элементнай падлівай.

Ці ведаеце вы, што такое лагагрыфы? Лагагрыфы – загадкі, якія рашаюцца шляхам удалення ці прыбаўлення літар ці складоў да зашыфраванага слова так, каб атрымалася новае слова.

Заданні:

1. Да напітку, які ўжывалі піраты прыбаўце 1 літару, каб атрымалася назва элемента. (ром + б = бром).

2. Да студзяністага дэсерту прыбаўце 2 літары і атрымаеце назву метала. (жэле + за = жалеза).

3. Да салодкага прадукта, якім звычайна намазваюць торт, дабаўце 3 літары і атрымаеце назву элемента неметала. (крэм + ній = крэмній).

Пераходзім да салату.

1. Гульня “Прадоўжы выказванне”.

1. Кіслоты – складаныя рэчывы, якія складаюцца з атамаў:

а) двух хімічных элементаў, адзін з якіх кісларод;

б) вадароду, здольнага замяшчацца на атамы металаў і кіслотных астаткаў;

в) металаў і неметалаў;

г) металаў і кіслотных астаткаў.

2. Формула азотнай кіслаты:

а) H2S; б) HNO3; в) H2CO3; г) H2SO4.

3. Арганічныя рэчывы, якія змяняюць сваю афарбоўку ў прысутнасці кіслот і іншых рэчываў называюцца:

а) аксідамі;

б) кіслотамі;

в) індыкатарамі;

г) каталізатарамі.

5. Пры змешванні некалькіх кропель раствору лакмусу з растворам сернай кіслаты, раствор набудзе наступную афарбоўку:

а) жоўтую;

б) аранжавую;

в) чырвоную;

г) сінюю.

6. Вылучэнне вадароду назіраецца пры ўзаемадзеянні кіслот з:

а) вадой;

б) металамі.

7. З растворам салянай кіслаты рэагуюць металы:

а) Mg; б) Al; в) Hg; г) Fe.

8. Узаемадзеянне металаў з кіслотамі адносіцца да рэакцый:

а) злучэння;

б) замяшчэння;

в) раскладання;

г) абмену.

2. З прыведзеных ніжэй схем выбраць рэакцыі замяшчэння, расставіць у схемах хімічных рэакцый каэфіцыенты.

Варыянт I

а) Mg + O2  MgO

б) Ca + HCl  CaCl2 + H2

в) Al + H2SO4  Al2(SO4) 3 + H2

Варыянт II

а) H2O2  H2O + O2

б) Mg + H2SO4  MgSO4 + H2

в) Zn + H3PO4  Zn3(PO4)2 + H2

Узаемаправерка. Адказы запісаны на дошцы.

Малайцы, з закускай і салатам вы справіліся. Можна прыступіць да супу. Але суп нельга зварыць без гэтага рэчыва. Яно знаходзіцца ў гэтым куфэрку. (На стале паставіць чароўны куфэрак).

Апавяданне. У яе гонар назвалі многія гарады, рэкі, азёры. Яе недахоп у ежы пагубна сказваецца на здароўі. А поўная яе адсутнасць несумяшчальна з жыццём. Выказваюць думку, што масавая гібель напалеонаўскіх салдат пры іх адступленні ад Масквы была абумоўлена яе недахопам у ежы. З-за яе вяліся войны паміж народамі, адбываліся народныя паўстанні. У Кітаі, у Цэнтральнай Афрыцы яна была грашовай адзінкай.

Пытанне: Рабяты, вы здагадаліся, якое рэчыва знаходзіцца ў чароўным куфэрку.

Правільна. Соль. Але солі – гэта не толькі спажыўная соль, гэта цэлы клас злучэнняў, з якімі мы сёння пазнаёмімся. (Вучні запісваюць тэму ўрока: Солі – прадукты замяшчэння атамаў вадароду ў кіслотах на метал).

III. Вывучэнне новага матэрыялу.

Для раскрыцця тэмы ўрока сфармуліруем задачы нашага ўрока. (Вучні з дапамогай настаўніка прагаварваюць пачатыя і напісаныя на дошцы выразы):

  • засвоіць веды аб… (саставе солей);

  • выпрацаваць уменні … (састаўляць формулы солей, даваць ім назвы);

  • засвоіць алгарытм … (састаўлення формул солей, запісу ўраўненняў хімічных рэакцый;

  • выпрацаваць уменні … (прымяняць алгарытм на практыцы. Вылічваць адносныя формульныя масы, малярныя масы).

Прапанаваць вучням запісаць ураўненні хімічных рэакцый узаемадзеяння цынку з сернай кіслатой і ўзаемадзеянне алюмінію з салянай кіслатой. Потым растлумачыць, што ў гэтых рэакцыях у якасці прадуктаў акрамя вадароду ўтвараюцца солі. Вучні выпісваюць формулы солей з напісаных ураўненняў. Потым самастойна спрабуюць даць азначэнне солям. Настаўнік карэкціруе пачутае і вучні запісваюць азначэнне ў хімічны слоўнік у сшытку.

Карыстаючыся падручнікам, с. 145 разгледзець алгарытм састаўлення формул солей.

Запісваецца алгарытм састаўлення назваў солей: назва кіслотнага астатку + назва металу (у родным склоне) = назва солі.

Растлумачыць, што солі – гэта рэчывы немалекулярнай будовы. Пагэтаму іх састаў выражаецца з дапамогай формульных адзінак. Па хімічнай формуле солі можна вылічыць яе адносную формульную масу, а таксама малярную масу.

Выкананне практыкаванняў. Зборнік № 554, 556.

Кожны з нас паўсядзённа сутыкаецца с солямі. Напрыклад:

- пры мыцці бялізны, у састаў парашку ўваходзіць кальцыніраваная сода Na2CO3;

- угнаенні, якія мы ўносім у глебу – аміячная салетра NH4NO3, хларыд калію KCl, просты суперфасфат CaHPO4 і іншыя;

- у дамашняй аптэчцы – ляпіс AgNO3;

- сульфат медзі (II) CuSO4, прымяняецца супраць хвароб і шкоднікаў раслін;

- наш арганізм змяшчае солі, у касцях Ca3(PO4)2.

Малайцы. Суп мы таксама зварылі. Пара перайці да мяснога асарці.

IV. Этап пярвічнага замацавання матэрыялу.

Заданне: Выпішыце паасобку формулы аксідаў, кіслот, солей: P2O5, Ca(OH)2, H2CO3, CuSO4, CaO, NaOH, Ba(OH)2, Cl2O7, H2SiO3, Fe2(SO4)3, H3PO4, ZnCl2. Дайце назвы выпісаным рэчывам.

Заданне: Састаўце формулы солей і назавіце іх, карыстаючыся табліцай:


Метал

Кіслотны астатак

Fe (III)

PO4

Al

Cl

Mg

NO3

Zn

CO3

Mn (II)

S

Ag (I)

SO4


Заданне: вылічыць адносныя формульныя масы, малярныя масы для наступных солей: Na3PO4, Ba(NO3)2.

V. Фізкультхвілінка.

Рабяты, устаньце калі ласка. Вазьміце правай рукой за левае вуха, а левай рукой – за кончык носа. Плясніце у ладкі, павярніцеся вакол сваёй восі і хутка памяняйце рукі: левай рукой – правае вуха, а правай – кончык носа. Прарабіце гэта некалькі разоў.

VI. Кантрольна-карэкцыйны этап.

Арганізаваць праверку ведаў вучняў па зместу вывучанага матэрыялу. Выяўленне памылак, цяжкасцей, іх карэкцыя.

Які абед без кампоту, зараз вы будзеце рыхтаваць хімічны кампот.

Тэст

Варыянт I

1.Выберыце рад рэчываў, утвораных толькі солямі:

а) NaCl, Na2SO4, NaOH;

б) Cu(NO3)2, CuO, CuCl2;

в) Al2(SO4)3, H2SO4, CaSO4;

г) ZnCl2, ZnSO4, Zn(NO3)2.

2.Рэчыва, формула якога Na2CO3, называецца:

а) сульфід натрыю;

б) карбанат натрыю;

в) сульфат натрыю,

г) гідраксід натрыю.

3.Растваральная соль у вадзе:

а) BaSO4;

б) Zn3(PO4)2;

в) CaCO3;

г) Ca(NO3)2.

4. Формула нітрату барыю:

а) Ba(NO3)2;

б) Ba(NO2)2;

в) BaSO4;

г) BaSO3.

5. Вылічыць адносную формульную масу Cu(NO3)2.

Варыянт II

1.Выберыце рад рэчываў, утвораных толькі солямі:

а) BaSO4, Cu2O, Ca(OH)2;

б) K2CO3, MgSO4, Fe(NO3)3;

в) SO2, Na2SO4, P2O5;

г) H3PO4, LiNO3, HCl.

2. Рэчыва, формула якога KNO3, называецца:

а) нітрат натрыю;

б) сульфат калію;

в) нітрат калію;

г) фасфат кальцыю.

3. Растваральная соль у вадзе:

а) NaCl;

б) AgCl;

в) CaCO3;

г) AlPO4.

4. Формула сіліката натрыю:

а) NaNO3;

б) NaSiO3;

в) Na2SO4;

г) Na2SiO3.

5. Вылічыць адносную формульную масу K2SO4.

Пастаўце самі сабе адзнаку, пасля чаго зверце свае адказы з адказамі па эталоне. Палічыце колькасць правільных адказаў.

А наш абед я хачу закончыць словамі: “Нярэдка жарт служыць правадніком такой ісціны, якая не дасягнула б мэты без яго дапамогі” (Ф. Бэкон)

VII. Дамашняе заданне. § 24, зад. 2.

Значэнне солей адлюстравана ў шматлікіх пасловіцах, пагаворках, звычаях. Гавораць “Каб зведаць чалавека, трэба з ім пуд солі з’есці”.

Заданне: падрыхтаваць дома пасловіцы і пагаворкі пра соль. Спытаць у бацькоў пра звычаі, звязаныя з соллю, якія існуюць у вашай хаце. (Па жаданню).

VIII. Падвядзенне вынікаў, рэфлексія.

Выстаўленне адзнак за працу на ўроку.

Рабяты, а вы любіце маляваць? Я прапаную вам, выкарыстоўваючы акварэлі, якія створаны дзякуючы хімічным рэчывам, выразіць свой настрой, які вы атрымалі на ўроку. (Пры гэтым гучыць прыгожая мелодыя).

Спісак выкарыстанай літаратуры

1. Вучэбная праграма па хіміі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання, 7 клас. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017. – 12 с.

2. Запрудскі, М. І. Сучасныя школьныя тэхналогіі / М. І. Запрудскі. – Мінск : Сэр-Віт, 2010. – 182 с.

3. Капецкая, Г. А. Нестандартныя ўрокі хіміі / Г. А. Капецкая. – Мозыр : Белы вецер, 2002. – 92 с.

4. Хвалюк, В. М. Зборнік задач па хіміі / В. М. Хвалюк, В. І. Рэзяпкін. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2012. – 120 с.

5. Шымановіч, І. Я. Хімія : вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / І. Я. Шымановіч, В. А. Красіцкі, В. І. Сячко, В. М. Хвалюк. – Мінск : Народная асвета, 2017. – 144 с.


Дадатак

Пасловіцы і народныя прыметы.

1. Хлеб ды соль – усяму галава.

2. Без солі, без хлеба палавіна абеду.

3. Думай не думай, а лепш хлеба ды солі не прыдумаеш.

4. На хлебе, на солі, на добрым слове.

5. Ад хлеба – солі і цар не адкажацца.

6. Дзякуй таму, што поіць і корміць і ў два разы таму, хто хлеб – соль помніць.

7. Хлеб ды соль і абед пайшоў.

8. Без солі і хлеб не ядуць.

9. Без солі стол крывы.

10. Без солі не соладка, без хлеба не сытна.

11. У мед солі не кладуць.

12. Самых дарагіх гасцей у знак павагі і дружбы сустракаюць хлебам – соллю.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!