СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Прафесійная лексіка.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Функцыянальныя стылі маўлення: жанры, стылёвыя адзінкі

Просмотр содержимого документа
«Прафесійная лексіка.»

ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ


Моўны стыль – разнавіднасць літаратурнай мовы, якая вызначаецца спецыфікай адбору, спалучэння і арганізацыі моўных сродкаў у залежнасці ад сферы, мэты і зместу выказвання. У стылістыцы традыцыйна вылучаецца пяць асноўных функцыянальных стыляў: гутарковы, навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-справавы і мастацкі.


Стыль

Гутарковы

Сфера выкарыстання

Сфера бытавых зносін і неафіцыйных пазаслужбовых адносін паміж людзьмі

Функцыя стылю

Абмен думкамі: функцыя зносін (вітанне, запрашэнне, падзяка, роспыт пра жыццё) і функцыя паведамлення (расказ пра сябе)

Жанры

пісьмовая

форма

Прыватнае ліставанне, неафіцыйныя запісы

вусная форма

Дыялогі

Стылёвыя адзнакі

на сэнсава- камуніка- тыўным узроўні

Непадрыхтаванасць выказвання, спантаннасць размовы, неафіцыйнасць і нязмушанасць; натуральнасць і прастата ў выражэнні думкі; адлюстраванне суб’ектыўных адносін да прадмета гутаркі; эмацыянальнасць, ацэначнасць, што падмацоўваецца інтанацыяй, мімікай і жэстамі.

на лексіка- фразеала- гічным узроўні

Свабодны выбар слоў і выразаў; шырокае выкарыстанне нелітаратурнай лексікі (дыялектызмаў, жарганізмаў, прастамоўных слоў), слоў і выразаў з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай; ужыванне стылістычна нейтральных слоў з пераносным значэннем.

на марфа- лагічным узроўні

Шырокае ўжыванне слоў з канкрэтным значэннем, выклічнікаў, часціц, усечаных формаў дзеяслова, формаў дзеяслова аднаго часу са значэннем другога часу; рэдкае ўжыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

на сінтак-

січным

узроўні

Эліптычнасць мовы (разнастайнасць няпоўных сказаў); фрагментарнасць, пэўная самастойнасць сказа; перавага простых, скпаданазлучаных і складаных бяззлучнікавых сказаў; ужыванне пытальных і пабуджальных сказаў; выкарыстанне адваротнага парадку слоў; паўтор слоў.







Стыль

Навуковы (кніжны стыль)

Сфера выкарыстання

Сфера навукі, тэхнікі і навучання (гэта стыль навуковых прац, падручнікаў і лекцый па навучальных дысцыплінах)

Функцыя стылю

Доказны выклад навуковай інфармацыі; тлумачэнне навуковай інфармацыі; актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача)

Жанры

пісьмовая

форма

  1. Уласна навуковы – манаграфіі, дысертацыі, навуковыя артыкулы, анатацыі, рэфераты, навуковыя даклады.

  2. Навукова-папулярны – навукова-папулярны нарыс, публікацыі ў газетах і часопісах на навуковыя тэмы.

  3. Навукова-вучэбны – падручнік, даведнік, вучэбны дапаможнік, лекцыя, даклад, канспект, курсавая работа.

  4. Навукова-тэхнічны справаздача, тэхнічнае апісанне, праектная дакументацыя.

  5. Навукова-інфарматыўны – анатацыя, рэферат, тэзісы, водзыў, рэцэнзія.

  6. Навукова-даведачны – слоўнік, даведнік, каталог.

вусная форма

Публічныя выступленні на навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, у аўдыторыях (лекцыі, даклады, навуковыя паведамленні)

Стылёвыя адзнакі

на сэнсава- камуніка- тыўным узроўні

Вызначальныя рысы – абагульненасць і адцягненасць, строгая лагічнасць і доказнасць; дакладнасць, аб’ектыўнасць.

на лексіка- фразеала- гічным узроўні

Шырокае ўжыванне навуковых і тэхнічных тэрмінаў, адназначных, нявобразных слоў; аднароднасць лексікі і шматкратнае ўжыванне адных і тых жа слоў; шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі; ужыванне слоў з канкрэтным значэннем для абазначэння агульных паняццяў; рэдкае ўжыванне эмацыянальных слоў і з пераносным значэннем.

на марфа- лагічным узроўні

Шырокая ўжывальнасць назоўнікаў; частае ўжыванне формаў роднага склону; абазначэнне множнасці праз назоўнік у адзіночным ліку; ужыванне прыметнікаў у састаўных тэрмінах; не выкарыстоўваюцца займеннік я і дзеясловы ў форме 1-й асобы адз, ліку.

на сінтак-

січным

узроўні

Ужыванне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый (сказаў з аднароднымі членамі, абагульняльнымі словамі, з адасобленымі членамі сказа (дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі), з пабочнымі словамі і сказамі); ужыванне прыслоўяў, якія вызначаюць паслядоўнасць і лагічнасць выказвання, састаўных злучнікаў; шырокае выкарыстанне спасылак на навуковыя крыніцы і цытат, схем, дыяграм табліц, графікаў, умоўных абазначэнняў; адсутнасць клічных і пытальных сказаў.



Стыль

Публіцыстычны (кніжны стыль)

Сфера выкарыстання

Абслугоўвае сферу грамадскіх адносін (выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах, на радыё і тэлебачанні); адрасуецца шырокім масам.

Функцыя стылю

Паведамляць навіны штодзённага жыцця, культуры, навукі, растлумачваць грамадска-палітычныя пытанні, эмацыянальна ўздзейнічаць на чытачоў (слухачоў) з мэтай выклікаць у іх адпаведнае стаўленне да інфармацыі.

Жанры

пісьмовая

форма

Артыкул, нататка, рэпартаж, інтэрв’ю, карэспандэнцыя, рэцэнзія, агляд, нарыс, эсэ, фельетон, памфлет, замалёўка.

вусная форма

Публічнае інфармацыйнае выступленне, прамова на сходзе (мітынгу) на грамадска-палітычныя тэмы.

Стылёвыя адзнакі

на сэнсава- камуніка- тыўным узроўні

Арганічнае спалучэнне лагічна-абстрактнай (навуковай) і эмацыянальна-вобразнай (мастацкай) формаў адлюстравання рэчаіснасці; аператыўнасць і дакладнасць інфармацыі; лагічнасць доказаў; эмацыянальнасць, выразнасць, ацэначнасць, даступнасць, вобразнасць, экспрэсіўнасць, пабуджальнасць; пафаснасць і ўзнёсласць мовы.

на лексіка- фразеала- гічным узроўні

Вялікая колькасць абстрактнай лексікі і лексікі грамадска-палітычнага характару; наяўнасць стандартных устойлівых выразаў; арганічнае спалучэнне грамадска-палітычнай тэрміналогіі і моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў (эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі – эпітэтаў, метафар, перыфразаў, гіпербал і інш.); шырокае выкарыстанне ацэначнай лексікі.

на марфа- лагічным узроўні

Шырокае ўжыванне назоўнікаў у форме роднага склону; адсутнасць выказніка-дзеяслова; ужыванне інфінітываў у ролі галоўных членаў сказа, ужыванне дзеясловаў у форме загаднага ладу; выкарыстанне часціц, выклічнікаў.

на сінтак-

січным

узроўні

Пашырэнне спалучальнасці слоў; выкарыстанне простых сінтаксічных канструкцый; чаргаванне поўных і няпоўных сказаў; шырокае выкарыстанне канструкцый для выражэння эмацыйнасці (сказаў з інверсіяй, рытарычных пытанняў, паўтораў, сказаў-зваротаў, заклікаў); наяўнасць падагульнення, высноваў




Стыль

Афіцыйна-справавы (кніжны стыль)

Сфера выкарыстання

Афіцыйныя службовыя адносіны, адміністрацыйна-прававыя ўзаемаадносіны, дыпламатычныя адносіны.

Функцыя стылю

Паведамленне, канстатацыя бясспрэчных фактаў, якія маюць практычнае значэнне ў адносінах паміж людзьмі, установамі, грамадзянамі і дзяржавай, у рэгламентацыі правоў, правіл, дзеянняў.

Жанры

пісьмовая

форма

У справаводстве – заява, аўтабіяграфія, даведка, распіска, даверанасць, справаздача, пратакол, акт, характарыстыка.

У галіне права і правазнаўства – закон, пастанова, указ, статут.

У дыпламатыі – пагадненне, нота, камюніке, мемарандум.

вусная форма


Стылёвыя адзнакі

на сэнсава- камуніка- тыўным

узроўні

Афіцыйнасць, аб’ектыўнасць, падкрэслена строгая танальнасць, дакладнасць, гранічная канкрэтнасць; выклад адбываецца ў форме прадпісання, канстатацыі, сцверджання; адназначнасць фармулёвак; неасабовы характар выказвання; адсутнасць эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці; стандартнае размяшчэнне матэрыялу.

на лексіка- фразеала- гічным

узроўні

Асаблівая афіцыйнасць афарбоўкі (своеасаблівая кніжная лексіка, вялікая колькасць тэрмінаў для абазначэння розных юрыдычных паняццяў, дакументаў, назваў асоб); вялікая колькасць канцылярскіх штампаў; ужыванне дзеясловаў з загадным значэннем; адсутнасць слоў з пераносным значэннем і вобразных сродкаў мовы.

на марфа- лагічным узроўні

Шырокае выкарыстанне іменных часцін мовы (аддзеяслоўных назоўнікаў), складаных адыменных прыназоўнікаў; пашыранасць інфінітываў; ужыванне пры інфінітыве слоў трэба, неабходна, абавязаны, забараняецца, ужыванне састаўных злучнікаў.

на сінтак-

січным

узроўні

Выкарыстанне словазлучэнняў стандартнай будовы; пашыранасць дзеяслоўных словазлучэнняў замест асобных дзеясловаў; выкарыстанне простых двухсастаўных сказаў з прамым парадкам слоў; ужыванне складаназлучаных і складаназалежных сказаў для адлюстравання паслядоўнасці, прычынна-выніковых адносін; шырокае выкарыстанне безасабовых і інфінітыўных сказаў са значэннем загаду, прадпісання, неабходнасці.





Стыль

Мастацкі (кніжны стыль)

Сфера выкарыстання

Духоўная сфера жыцця грамадства

Функцыя стылю

Камунікатыўная функцыя – перадача пэўнага зместу; эстэтычная функцыя – уздзеянне на чытача праз мастацкія вобразы

Жанры

пісьмовая

форма

У паэзіі – паэма, балада, верш, санет, актава, трыялет;

у мастацкай прозе – аповесць, апавяданне, раман;

у драматургіі – п’еса, камедыя, трагедыя.

вусная форма

Пастаноўкі ў тэатрах, мастацкія фільмы

Стылёвыя адзнакі

на сэнсава- камуніка- тыўным

узроўні

Спалучэнне элементаў усіх стыляў;

многагалоссе

(спалучэнне мовы аўтара і мовы персанажаў)

на лексіка- фразеала- гічным

узроўні

Лексіка ўсіх стыляў, паэтычныя і народна-паэтычныя словы; вобразнасць, эмацыянапьнасць, экспрэсіўнасць (шырокае выкарыстанне сінтаксічна-стылістычных фігур, да якіх адносяцца анафара, эпіфара, ашытэза, аксюмарон і інш.); наяўнасць вобразных моўна-выяўленчых сродкаў, да якіх адносяцца тропы (метафара, метанімія, сінекдаха, гіпербала, літота, увасабленне, адухаўленне), прыказкі, прымаўкі, пісьменніцкія неалагізмы і аказіяналізмы

на марфа- лагічным узроўні

Спалучэнне элементаў усіх стыляў

на сінтак-

січным

узроўні

Спалучэнне элементаў усіх стыляў









Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!