СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Прафесійная лексіка

Нажмите, чтобы узнать подробности

Слоўнікавы склад мовы. Лексіка паводле паходжання. 

Просмотр содержимого документа
«Прафесійная лексіка»

ТЭМА: СЛОЎНIКАВЫ СКЛАД БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ


Лексіка (грэч. lexikos – які адносіцца да слова, слоўнікавы) – гэта сукупнасць слоў мовы, яе слоўнікавы склад, а таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў пэўнай сферы дзейнасці або ў творах асобнага пісьменніка. Лексіка – найбольш адкрыты і пранікальны для змен раздзел мовы, таму дакладна падлічыць колькасць слоў, якія існуюць у мове, немагчыма: па самых сціплых падліках, слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы налічвае каля паўмільёна літаратурных і дыялектных слоў.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку, г. зн. слоўнікавы склад мовы, лексічныя значэнні слоў, іх паходжанне, развіццё і ўжыванне, называецца лексікалогіяй.

в) п а в о д л е а к т ы ў н а с ц i ў ж ы в а н н я: актыўная i пасiўная. 

Лексіка паводле сферы ўжывання

Лексіка беларускай мовы ў залежнасці ад характару функцыянавання дзеліцца на дзве вялікія групыагульнаўжывальную і абмежаваную сферай ужытку. У першую групу ўваходзяць словы, выкарыстанне якіх не абмежавана ні тэрыторыяй распаўсюджання, ні родам дзейнасці людзей; яны складаюць аснову слоўнікавага складу беларускай мовы. Значэнне такіх слоў зразумела кожнаму носьбіту мовы.

Да лексікі абмежаванага ўжытку адносяцца словы, ужыванне якіх абмежавана:

1) якой-небудзь мясцовасцю (дыялектная лексіка); служаць асноўнай крынiцай узбагачэння лiтаратурнай мовы i зараз(пярэкрут ‘бабiна лета’, шпанцэрка ‘куртка’, шляфрок ‘халат’, тамбырка ‘вязальны кручок’, фэбра ‘тэмпература’, фумарыць ‘курыць’, шальбабон ‘фасоля’, лашчанiца ‘клешч’);

2) родам заняткаў ці інтарэсаў (жаргонная лексіка);

3) прафесіяй (спецыяльная лексіка) - тэрмiн (гэбель) i прафесiяналiзм (шархублiк, натубаль, спуст, калёўка, фальцоўка).

Дыялектная лексіка (грэч. dialektos – дыялект, гаворка) – гэта асаблівасці гаворак, якія не адпавядаюць нормам літаратурнай мовы.

Жаргонная лексіка (франц. jargon – умоўная гаворка) – гэта разнавіднасць мовы, якая выкарыстоўваецца вузкім колам людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, заняткаў, становішчам у грамадстве. У сучаснай мове выдзяляюць моладзевы жаргон, або слэнг. Адной з разнавіднасцей жаргонаў з’яўляецца арго (франц. argot – замкнуты, нядзейсны) – мова сацыяльна замкнутых груп грамадства (зладзеяў, жабракоў, турэмшчыкаў і інш.). Асобныя аргатызмы атрымліваюць распаўсюджанне за межамі аргоблатны, пяро (нож), раскалоцца і пад., але пры гэтым яны практычна пераходзяць у разрад прастамоўнай лексікі.

Спецыяльная лексіка – гэта словы і спалучэнні слоў, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей. Сярод спецыяльных слоў выдзяляюць прафесійную лексіку (прафесіяналізмы) і тэрміны.

Да прафесійнай лексікі адносяцца словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца ў розных сферах вытворчасці, тэхнікі, што не сталі, аднак, агульнаўжывальнымі. У адрозненне ад тэрмінаў – навуковых назваў спецыяльных паняццяў – прафесіяналізмы функцыянуюць пераважна ў вусным маўленні як «паўафіцыйныя» словы, якія не маюць строгага навуковага характару. Напрыклад, вышка – вышэйшая матэматыка, чацвярцічка – чацвярцічны перыяд.

Тэрмін (лац. terminus – граніца, мяжа) – спецыяльнае слова ці словазлучэнне, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Кожнае слова-тэрмін мае дакладнае вызначэнне, зафіксаванае ў спецыяльных навуковых даследаваннях ці тэрміналагічных слоўніках паняцце. Тэрміны і прафесіяналізмы даюцца ў тлумачальных слоўніках з паметай «спецыяльнае», зрэдку ўказваецца сфера прымянення таго ці іншага тэрміна: фіз., мед., мат.

Такім чынам, словы абмежаванага ўжытку можна паказаць у наступнай табліцы.

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: уласна беларускай і запазычанай.

Спрадвечна беларускія словы:

1) індаеўрапейскія – інд., іран., герм., рам., балт., слав. і інш. моўных груп, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова (маці, дзень, брат, сястра, сын, дзень, ноч, вада і інш.)

2) агульнаславянскія (назвы асоб: маці, сын, сястра, брат, дзед; частак цела: глотка, калена, валасы; свойскіх жывёл: авечка, бык, карова, кабан, кабыла, конь, каза; дзікіх звяроў: воўк, ліса, заяц; птушак: галка, варона; прадметаў: калода, валун, жэрдка, вулей; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кашуля; адцягненых паняццяў і з’яў прыроды: заўтра, імгла, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць).

3) агульнаўсходнесляваянскія (дзядзька, сям’я і інш.)

4) спрадвечна беларускія (не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах) – волат, вежа, сейбіт, араты, шмат, сябар, дрэнны, векапомны, красамоўства, спаконвечны.

Лексіка паводле стылістычнай афарбоўкі

Стылістычная афарбоўка слова – гэта дадатковая да яго лексічнага значэння ўласцівасць, якая вызначае прыналежнасць слова да пэўнага стылю мовы. Як вядома, вуснай форме маўлення адпавядае размоўны стыль, а пісьмовай форме маўлення – кніжныя стылі (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны і мастацкі). Адпаведна вылучаецца размоўная (гутарковая) і кніжная лексіка.

Аднак існуе вялікая колькасць слоў, якія ў аднолькавай ступені могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі. Гэта стылістычна нейтральная (міжстылёвая) лексіка: чалавек, брат, неба, вішня, бусел, чытаць.

Лексіка БМ паводле ступені ўжывання (актыўная і пасіўная)






Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!