СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Прафесійная лексіка

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мова і маўленне. Функцыі мовы ў грамадства.

Просмотр содержимого документа
«Прафесійная лексіка»

МЭТА: МОВА І ГРАМАДСТВА. ФУНКЦЫІ МОВЫ. МОВА І МАЎЛЕННЕ.

Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне агульных планаў. Для таго каб служыць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства і яго развіццё, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца каласальная праца чалавецтва ў пазнанні свету.

Грамадскае прызначэнне мовы рэалізуецца і раскрываецца праз яе сацыяльныя функцыі. Авалоданне нацыянальнай мовай — неабходная перадумова сацыялізацыі асобы, фарміравання яе самасвядомасці, далейшага ўваходжання ў шматнацыянальны свет, у шматмоўную сістэму міжнароднай камунікацыі.

Паўнацэннае валоданне роднай мовай — гэта не што іншае, як валоданне сацыяльнымі, інтэлектуальнымі, маральнымі, эстэтычнымі і іншымі каштоўнасцямі будучым педагогам.

Пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую яна выконвае ў жыцці чалавека і грамадства.

Галоўная функцыя мовы — камунікатыўная. У штодзённай моўнай практыцы людзі ўдасканальвалі гэты сродак зносін, імкнуліся спазнаць яго прыроду. Народ даўно заўважыў, што мова — найважнейшы сродак зносін, і выказаў гэтую думку вобразна і даступна ўсім.

Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз намінатыўную функцыю мовы, знешнія прадметы становяцца ўнутраным здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, пачуццяў, калі гэтыя прадметы атрымліваюць назвы сродкамі мовы, у першую чаргу словамі.

У свядомасці чалавека, у яго ўнутраным свеце адлюстроўваюцца знешняя рэчаіснасць, навакольны свет. Такім чынам, мова выконвае і функцыю адлюстравання.

Пазнавальная функцыя. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы.

Мова з’яўляецца і галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека і тым самым выконвае экспрэсіўную функцыю. Праз мову перадаюцца не толькі веды, пэўныя звесткі, але і выяўляюцца адносіны да таго, хто гаворыць, разгортваецца ўвесь унутраны свет чалавека. Добрае, шчырае слова высока цэніцца ў народзе.

Эстэтычныя функцыя. Увасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

Мова і маўленне. Мова – сістэма гукавых знакаў, пры дапамозе якіх адбываецца камунікацыя. Гэтая сістэма можа выразіць усю сукупнасць ведаў і ўяўленняў чалавека пра грамадства, людзей, цэлы свет.

Маўленне – канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў вуснай ці пісьмовай форме.

Мова і маўленне – дзве катэгорыі, якія ў сукупнасці ўтвараюць адзіны феномен мовы. Вызначым асноўныя характарыстыкі мовы і маўлення.

1. Мова – гэта пэўны код, а маўленне – рэалізацыя гэтага кода.

2. Мова ў адрозненне ад маўлення не ўлічвае канкрэтныя сітуацыі зносін і не залежыць ад іх.

3. Мова абстрактная з’ява, а маўленне канкрэтнае.

4. Мова з’яўляецца ідэальнай катэгорыяй, а маўленне – матэрыяльнай (успрымаецца праз зрок, слых).

5. Для мовы характэрны іерархічныя адносіны (вылучаюцца ўзроўні мовы), а для маўлення – лінейныя (паслядоўнасць гукаў, складоў, слоў).

6. Мова не мае канчатковай мэты, а маўленне заўсѐды накіравана на дасягненне пэўнай мэты.

7. Мова статычная, а маўленне дынамічнае, яно разгортваецца ў часе і прасторы.

8. Мова стабільная, а маўленне рухомае.

9. Мова пазбаўлена варыянтаў, а маўленне варыянтнае. Моўца выбірае словы, граматычныя мадэлі, спалучае словы паміж сабой, аддае перавагу таму ці іншаму стылю зносін.

10. Мова аб’ектыўная, а маўленне суб’ектыўнае, залежыць ад творчай дзейнасці моўцы.

11. Мова фіксуе калектыўны вопыт, а маўленне фіксуе вопыт канкрэтнага чалавека. Маўленне ў залежнасці ад сітуацыі, індывідуальных асаблівасцяў асобы можа характарызавацца розным тэмпам, працягласцю, тэмбравымі асаблівасцямі, рознай ступеню гучнасці, дакладнасцю і г.д. Індывідуальны характар маўлення залежыць і ад псіхічнага стану моўцы, задачы камунікацыі, эмацыянальнага стану.

Паняцці “мова” і “маўленне” хоць і ўзаемазвязаныя і ўзаемаабумоўленыя, аднак не тоесныя і не раўназначныя. Мова не залежыць ад умоў і абставін зносінаў, маўленне ж сітуацыйна абумоўленае.


Дамашняе заданне:

  • Ведаць функцыі мовы.

  • Ведаць адрозненне мовы і маўлення.

  • Паведамленне вуснае “Гістарычныя ўмовы ўзнікнення прафесіі”.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!