СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Научно - исследовательская работа

Нажмите, чтобы узнать подробности

Участие в конкурсе научно - исследовательских работ для учащихся 2 класса, посвящена теме малой Родины

Просмотр содержимого документа
«Научно - исследовательская работа»

Раённы конкурс даследчых работ

навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Мае першыя крокі”











Каб любіць свой край, трэба перш за ўсё, яго ведаць









Работу выканала:

Якімава Варвара,

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Гімназія імя Я.Купалы»,

2 клас

г. Мазыр, Гомельская вобласць


Навуковы кіраўнік:

Мароз Таццянана Мікалаеўна,

настаўнік пачатковых класаў







Мазыр

2019


Змест:


Уводзіны 1

Актуальнасць даследавання 1

Мэта і задачы работы 2

Аб’ект і прадмет даследавання 2

Гіпотэза 2

Методы даследавання 3

  1. Асноўная частка


    1. Тэарэтычная

Даследаванне 1. Чаму нас называюць беларусамі 3-4

Даследаванне 2 .Музеі і выставы Мазыра 6

Даследаванне 3. Цікавыя факты з гісторыі Мазыра 4-5

Даследаванне 4. Незвычайны помнік – гняздо буслоў на слупе 7-8

    1. Практычная

Анкетаванне і яго вынікі 4-5

Інтэрв’ю з настаўнікам нядзельнай школы 8

Творчыя работы 8

Стварэнне буклета “ Прыязджайце ў Мазыр” 8

  1. Заключэнне і вынік 9

Спіс літаратуры 10

Прылажэнне1

Прылажэнне2

Прылажэнне 3











Уводзіны

Я вучаніца другога класа. Мне 8 гадоў. Жыву я ў цудоўнай рэспубліцы, якая завецца Беларусь.

 Я — дзяўчынка-беларуска з васільковымі вачыма. Хоць малая, але знаю: Беларусь — мая Радзіма.

А ўсе мае аднакласнікі з’яўляюцца беларусамі.

Хто мы? Мы – беларусы.

Бо мы нарадзіліся беларусамі,

Ускарміліся з беларускай зямлі,

Узгадаваліся і жывём на Беларусі.

З самага ранняга дзяцінства мы вучымся любіць сваю Радзіму. Разам са словамі “мама”, “тата” мы вымаўляем словы “наша хата”, “наша вуліца”, “наша вёска”, пасля мы кажам “наша школа”. Наша – гэта значыць “родная, свая”. І само сабою становіцца зразумелым, што наша – лепшае, таму што без яго немагчыма ўявіць само жыццё. А як жа яго можна не любіць?!

Хіба можна кут не любіць,

Дзе твае нарадзілісь бацькі,

Дзе жыццё пражылі дзяды,

Дзе спрадвеку твае карані?

Мы ўдзячны свайму прэзідэнту

За ўпэўненасць у заўтрашнім дні,

За падтрымку і клопат бацькоўскі,

За блакіт нябёс у вышыні.

 Актуальнасць работы:

Годам малой радзімы вырашана абвясціць 2018-2019 год у Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны Рэспублікі. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што на прыняцце такога важнага рашэння падштурхнулі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. "Яна мнагалікая. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе ці невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых - кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з'ехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь-прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі. Беларусь-наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным — сказаў ён. - Давайце пакажам, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, і таму нават самы сціплы ўклад кожнага сыграе сваю ролю, зробіць краіну яшчэ больш прыгожай".

Мэта маёй работы:  вывучэнне гісторыі маёй маленькай Радзімы, менавіта, мой горад: яго традыцыях, культуры, сучасным жыцці і давесці гэтыя веды да маіх аднакласнікаў, дарослых.

Задачы:

- вывучаць, пазнаваць, разумець сваю малую Радзіму ;

- выясніць, чаму мы называемся беларусамі;

- развіваць уменне самастойна даследаваць і здабываць веды з розных крыніц і выкарыстоўваць іх ва ўласнай дзейнасці ;

- пазнаёміцца з традыцыямі і культурай Мазыра;

- расказаць аднакласнікам, за што я люблю свой горад, і што я пра яго ведаю;

- стымуляваць жаданне вучняў стаць неабходнымі свайму гораду.

Аб'ект даследавання: якая яна, наша Беларусь…

Прадмет даследавання: мая маленькая радзіма- гісторыя майго горада

Гіпотэза: веды пра родны край спатрэбяцца мне ў вучобе, у жыцці.

Метады даследавання: вывучэнне літаратуры, пошук інфармацыі ў Інтэрнэце, гутаркі з дарослымі , анкетаванне,  практычная частка.

Тэарэтычная значнасць і прыкладная каштоўнасць атрыманых вынікаў

Я думаю, што інфармацыя па такой тэме будзе вельмі карысная для другіх. Галоўнае, не толькі даведацца як мага больш пра сваю Радзіму, але і размаўляць на роднай мове, расказваць аднакласнікам, сяброўкам пра нашу любімую Радзіму. Бо яна самая лепшая і я ганаруся, што нарадзілася і жыву ў Беларусі, што мае бацькі, сваякі таксама тут нарадзіліся і жывуць.

Тэарэтычная частка:

Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаць, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца . Сваю работу я правяла па наступнаму плану. У гэтым годзе я хачу правесці дасдедаванні пра мой родны горад, затым пра Гомельскую вобласць, затым пра Беларусь.

Мы — народ Беларусі… Так пачынаецца Асноўны закон — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Па законах, запісаных у Канстытуцыі, жывуць усе людзі ў нашай краіне. І мы з вамі таксама. Спачатку я вырашыла выясніць, чаму нас завуць беларусамі. Многа чытала версій і хачу расказаць вам.

Чаму ж мы называемся беларусамі?

Даследаванне1

Даўным-даўно на ўсёй зямлі жыў толькі адзін Бай з жонкай і дзецьмі. Жыў ён доўга-доўга, але аднойчы прыйшло яму час сыходзіць, і паклікаў ён усіх сваіх дзяцей, каб абвясціць завяшчанне. Але толькі адзін яго сын, самы малодшы, Белаполь, вельмі далёка ў лугах пас кароў і не ведаў пра тое, што бацька пакідае гэты свет.

А калі вярнуўся Белаполь з палявання, бацькі ўжо не было ў гэтым свеце. Браты яму і кажуць:

- Бацька падзяліў паміж намі ўсе свае ўладанні, а табе пакінуў толькі дваіх сабак - Стаўры і Гаўра, і наказ даў, каб ты адпусціў іх на волю. Аднаго направа, а другога - налева. Тая зямля, якую яны паспеюць абабегчы за дзень - уся твая. Тады пайшоў Белаполь у лес і злавіў дзвюх птушак. Адну птушку пусціў на поўдзень, а другую - на захад. Стаўры і

Гаўр так хутка кінуліся за птушкамі, што аж зямля задымілася, і па слядах іх дзве рэчкі працягнуліся: у адзін бок палілася Дзвіна, а ў іншую - шырокі Дняпро.

На гэтых маляўнічых прасторах, паміж двума магутнымі рэкамі і пасяліўся Белаполь. Было ў яго многа жонак, ды ўсё светлавалосыя прыгажуні. І ад іх пайшлі розныя плямёны, але ўсе яны беларусы. Яны і цяпер тут жывуць: зямлю аруць, пшаніцу сеюць, жывёл пасуць, атамную электрастанцыю строяць.

 На карце вялікага свету

Яна, як зялёны лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток

Вялікая Радзіма складаецца з мноства маленькіх куткоў і куточкаў, якія для кагосьці з’яўляюцца самымі лепшымі ў свеце, самымі дарагімі, адзінымі. Немагчыма ведаць сваю Радзіму, калі не ведаеш свой родны кут, сваё акружэнне. Якое месца мы займаем у свеце, дзе знаходзіцца наш кавалачак зямлі? Знаёмства з Беларуссю я пачынаю з вывучэння роднага краю.

А ці ўсе любяць сваю радзіму так, як я ? Я вырашыла правесці анкетаванне сярод аднакласнікаў. Пытанні анкетавання:

Ці ведаеце вы:

1. Чаму нас называюць беларусамі?

2. Як узнікла назва горада Мазыра?

3. Колькі у нашым горадзе школ?

4. Колькі у Мазыры музеяў?

5. Імёнамі якіх вядомых людзей названы вуліцы нашага горада?

Пытанні

Ведаюць

Чулі, але знаюць

мала

Не ведаюць

1. Чаму нас называюць беларусамі?

5

5

13

2. Як узнікла назва горада Мазыра?

8

10

6

3. Колькі ў нашым горадзе школ?

7


17

4. Колькі ў Мазыры музеяў?

-

5

19

5. Імёнамі якіх вядомых

людзей названы вуліцы нашага горада?

5 вучняў


10

9

Большасць маіх аднакласнікаў ведае пра ўзнікненне назваў Беларусі і Мазыра. Але многа яшчэ трэба даведацца.

Я жыву ў самым прыгожым, мілым горадзе Мазыры. Разам з бацькамі навуковую работу я пачала з вывучэння назвы горада, вуліц, затым з сярэдніх адукацыйных устаноў, коледжаў, ліцэяў, вышэйшых устаноў.

Даследаванне 2

У Мазыры 14 школ, гімназія, ліцэй. Есць у Мазыры вышэйшыя ўстановы, коледжы, прафесійныя ліцэі. Ёсць у Мазыры 14 музеяў і выстаў. Гэта :

  1. Гістарычны цэнтр “ Мазырскі замак”, 2005 год

2. Музей “ Палеская веда”, 1999 год

3. Мазырскі краязнаўчы музей , 1949 год

4. Музей – майстэрня М. Пушкара, 1949 год

5. Музей Тураўскай Епархіі, 2008 год

6. Музей “ Пажарная небяспека”, 1997 год

7. Выставачная зала, 1984 год

8. Музей Вялікай Айчыннай вайны, сярэдняя школа № 10

9. Музей быту беларускага Палесся, сярэдняя школа № 5

10. Этнаграфічны музей “ Сялянская хата”, сярэдняя школа №2

11. Этнаграфічны музей “ Бабуліна скрынка” , сярэдняя школа № 1

12. Музей баявой славы, сярэдняя школа № 16

13. Музей гісторыі 33 ракетнай дывізіі, сярэдняя школа № 15

14. Музей Я. Купалы, гімназія імя Купалы

Я разам з аднакласнікамі наведала Замкавую гару, краязнаўчы музей, музей “ Палеская веда”, побач з гімназіяй знаходзіцца музей Пушкара, была на фабрыцы мастацкіх вырабаў.

Даследаванне 2

Мазырскі народ – гасцінны і сардэчны. Госцю, асабліва шаноўнаму, давалі за сталом самае пачэснае месца – на покуці. На стале былі самыя лепшыя стравы і прысмакі. Нават калі частаваць было нечым, неслі на стол усё, што было.

Я вырашыла больш глыбока вывучаць літаратуру і знайшла вось такія цікавыя факты.

Мазыр – адзін са старажытніх гарадоў Беларусі . Упершыню ўпамінаецца ў летапісу ў 1155 годзе. Сведка даўніны глыбокай - драўляная крэпасць, збудаваная на высокім правым беразе Прыпяці, да нашых дзён не дажыла. Цяперашні замак аднавілі нядаўна. Я даведалася пра самы глыбокі ў Беларусі калодзеж (каля 70 м), які тут выкапаны. І пра чароўны звон на адной з вежаў царквы Праабражэння Гасподняга. Кажуць, калі ў яго пазваніць і загадаць жаданне, то яно абавязкова збудзецца. І я ў гэта веру.

Мазыр - адзіны раённы цэнтр у Беларусі, дзе ходзіць трамвай. Маршрут ўсяго адзін, але яго даўжыня - 20 км. З-за пагорыстай мясцовасці ваяж на трамваі дзе-нідзе падобна «амерыканскім горкам». Праўда, так здаецца толькі прыезджым. Мясцовыя даўно прывыклі да крутых паваротаў.

Даследаванне 3

У горадзе Мазыры таксама ёсць незвычайны помнік - гняздо буслоў на слупе. Побач з шумным загазаванага скрыжаваннем і канчатковай стаянкай аўтобусаў. Кожны год буслы прылятаюць сюды, гняздуюцца, гадуюць птушанят.

100 гадоў таму на гэтым месцы, на скрыжаванні вуліц Куйбышава і Пралетарскай у цяперашняй плошчы Прымаставой, стаяла царква ў гонар вялікапакутніцы Параскевы. А там, дзе зараз слуп з гняздом буслоў, - званіца ў тры яруса.

Сёння буслы нагадваюць тым, хто яшчэ ведае і памятае пра страшны час, калі «усё дашчэнту разбурым». Але іх засталося мала.

А маладыя проста дзівяцца і любуюцца бусламі, якія гняздуюць на шумным, загазаваным перакрыжаванні ля плошчы Прымаставой.

Я хаджу ў нядзельную школу і там правяла яшчэ адно даследаванне. Узяла інтэрв’ю ў настаўнікаў нядзельнай школы.

У Мазыры есць наступныя царквы праваслаўнай веры - 6

1. Сабор Міхаіла Архангела

2. Храм Мікалая Цудатворца

3. Храм Георгія Перамоганосца

4. Царква ўсіх тужлівых

5. Храм Святога Сергія

6. Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы

7. Рымска – Каталіцкі касцёл -1

8. Царква евангельскай веры - 2 6.. 6 Хра

Але на гэтым не спыняюсь, я буду далей ездзіць на экскурсіі, каб яшчэ больш даведацца пра родны край.

Атрыманыя сведкі мы выкарыстоўваем на ўроках матэматыкі, дзе самастойна складаем задачы, выкарыстоўваючы гэтыя лічбы, на ўроках беларускай мовы. Паглядзіце на экран. Усе гэтыя факты я аформіла ў выглядзе буклета “ Прыязджайце ў Мазыр”. Мы плануем уручаць гэты буклет тым, хто прыязджае ў нашу гімназію з іншых раёнаў.

Прыгажосць роднага краю я паказваю і праз свае творчыя работы. Нават адна з маіх работ прымала ўдзел у міжнародным інтэрнэт – конкурсе “ Святло маёй душы” і стала фіналістам. Зараз я запрашаю вас паглядзець мае малюнкі. Паглядзіце на экран.

Наша гімназія знаходзіцца на вуліцы Якуба Коласа. Таму далей планую вызначыць, імёнамі якіх знакамітых людзей названы іншыя вуліцы. Можа калі – небудзь мы пачуем імёны і прозвішчы маіх аднакласнікаў, якія стануць знакамітымі. Сваю любоў да Радзімы кожны чалавек выражае па-свойму. Хтосьці сваёй напружанай самаадданай працай, хтосьці стараннай вучобай, людзі творчых прафесій – сваімі творамі мастацтва.

Я – беларус маленькі

З блакітнымі вачыма.

Хачу і я, каб лепей

Жыла мая Радзіма.

 Усё, што адбываецца ў нашай краіне, дзеля чаго жыве і працуе кіраўніцтва,  яе працоўны народ, – накіравана на справы міра, сяброўства і добрасуседскіх адносін на Зямлі.

 Чым я магу ганарыцца?

Я ганаруся сваёй песняй.

Я ганаруся сваёй мовай!

Я ганаруся сваёй гісторыяй!

Я ганаруся сваёй роднай зямлёй.

Я ганаруся, што я - мазыранка !

 Вынік

Я магу зрабіць вынік, што мая інфармацыя даступная, цікавая. Прыгадзіцца і мне і маім аднакласнікам. Я расказала самыя цікавыя моманты гісторыі майго горада. Нават мае бацькі аб гэтым не ведалі. Я на гэтым не спынюся, а буду як мага больш даведвацца пра родны край, падарожнічаць.Яшчэ я хачу пісаць вершы на роднай мове пра свой край.

Заключэнне

Родная зямля, любая Беларусь! Вось яна – зямля святая дзядоў і прадзедаў, гераічнай славы! Яна перада мной, са мной, мой горад. Гэта і тая вішанька, што здзівіла мяне хараством першага цвіцення, і рэчка Прыпяць, што пяшчотна лашчыць мяне хвалямі, вабіць няспынным зіхаценнем, імкненнем, і лес, што сустракае мяне дружалюбным шумам, дорыць мне першую пралеску і першы грыбок… І бяздоннае, загадкавае неба нада мной, і тая сцежка, па якой я іду ў гімназію... Як не любіць усё гэта – блізкае, роднае? Хочацца працаваць, рабіць нешта добрае дзеля Беларусі, Бацькаўшчыны нашай, маёй малай Радзімы.



Спіс літаратуры:

1. Купала, Я. Жыве Беларусь / Я. Купала. –– Мінск, 1993.

2. Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. –– Мінск, 2005.

3. Лазарук, М. А. Станаўленне беларускай паэмы / М. А. Лазарук. –– Мінск, 1968.

4.Шамякіна, Т.І. Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Т.І. Шамякіна. -- Мінск, 2008

5.Шур У.У.Крыніца: Міжнародныя Шамякінскія чытанні «Пісьменнік — Асоба — Час»: Установа адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна»; [рэдкалегія: Л. В. Ісмайлава і інш.]. — Мазыр: МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2015. — С. 120—125.

6. Крукоўскі, А. Горад Мазыр і яго наваколле // Наш край. — 2007. — № 3. — С. 17—26.

7. Барсук, А. Я. Гісторыя праваслаўя на Мазыршчыне: рэтраспектыўны агляд / А. Я. Барсук, Т. А. Нікіціна // Мазыршчына: людзі, падзеі, час : / УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна” ; рэдкалегія : В. С. Болбас *і інш.+, адк. рэд. Т. М. Сымановіч. — Мазыр, 2012. — С. 172—176.

8. Шур, В. В. Мазыршчына — край герояў, вядомых людзей / В. В. Шур // Мазыршчына: людзі, падзеі, час : / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна" ; рэдкал.: В. С. Болбас, І. М. Кралевіч, Л. В. Ісмайлава, Т. М. Сымановіч, А. Я. Барсук, І. М. Калбасіна, З. С. Кур’ян, І. Л. Чарнейка+. — Мазыр, 2012. — С. 62—69.




Прылажэнне 1

Пытанні для анкетавання

1. Чаму нас называюць беларусамі?

2. Як ўзнікла назва горада Мазыра?

3. Колькі ў нашым горадзе школ?

4. Колькі ў Мазыры музеяў?

5. Імёнамі якіх вядомых людзей названы вуліцы нашага горада?










Вынікі анкетавання

Пытанні

Ведаюць

Чулі, але знаюць мала

Не ведаюць

1. Чаму нас называюць беларусамі?

5

5

13

2. Як узнікла назва горада Мазыра?

8

10

6



3. Колькі ў нашым горадзе школ?

7


17



4. Колькі ў Мазыры музеяў?

-

15

9



5. Імёнамі якіх вядомых людзей названы вуліцы нашага горада?

5 вучняў


10

9




Прылажэнне 2


Прылажэнне 3


Мой горад у лiчбах



Приложение 4




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!