СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Праверачная работа па тэме: "Простая мова і дыялог"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Праверачная работа па тэме "Простая мова і дыялог" дасць магчымасць замацаваць веды па тэме і падрыхтавацца да тэсціравання.

Просмотр содержимого документа
«Праверачная работа па тэме: "Простая мова і дыялог"»

Простая мова і дыялог

праверачная работа

1 варыянт


1-2 балы. Выберыце правільныя адказы: 

1) у маналогу чалавек звяртаецца да слухачоў або да самога сябе;

2) дыялог – гутарка дзвюх ці некалькіх асоб;

3) дыялог складаецца з рэплік і слоў аўтара;

4) кожная рэпліка пішацца з новага радка і бярэцца ў двукоссе;

5) дыялог выкарыстоўваецца ў гутарковым і мастацкім стылях.


3-4 балы. Расстаўце знакі прыпынку пры простай мове. Словы аўтара выдзелены курсівам. 

1) Вось дачытаю старонку і сяду за ўрокі угаворвае сам сябе Максім. 

2) Бабуля, а дзе хаваецца ўлетку мароз спытала ўнучка. 

3) Дзеці прапанавалі бабульцы (Д, д)авайце мы вам дапаможам паднесці сумкі.

4) Брава, дзед пахвалілі Талаша вайскоўцы. 

5) Маці шчасліва пляснула рукамі (Я, я)кая ж ты прыгожая стала, Аленка!


5-6 балаў. Расстаўце знакі прыпынку. Словы аўтара выдзелены курсівам. 

1) Кажа ён старэйшаму сыну Сцяпану ідзі ты сынку пільнаваць яблыкі.

2) Колькі людскім пакаленням свяцілі гэтыя зоркі разважаў сам з сабою настаўнік. 

3) Сонейка пабачыўшы Міхася падумала бедны хлопчык.

4) Ну дачушка бацька кажа у шчаслівы пуць!

5) Вясна ідзе думае Міканор (П, п)ара рыхтавацца да сяўбы.


7-8 балаў. Расстаўце знакі прыпынку пры простай мове.

1) Іван Васільевіч ласкава спытаў і доўга мы з табой вось так стаяць будзем.

2) Але ж чакай прыгразіў я птушцы і выйшаў з-за куста (Я, я) цябе ўсё роўна прысачу.

3) Чаго сохнеш, як дзяўчына на выданні жартуе дзед і раіць (П, п)айдзі па вуліцы прабяжыся.

4) Калі аддзяляецца рой растлумачыў пчаляр (П, п)чолы бяруць з сабой у хабатках мёду на трое сутак. Таму яны ў гэты час і не жаляць.

5) Мусіць, туман сёння невядома чаму падумаў Андрэй.



9 балаў. Выпраўце памылкі ў сказах з простай мовай. 

1) “Іван Карнеевіч!” – Нечакана гучна сказаў Забаўскі. – І я прашу прабачэння...

2) “Дзівак! Чаму я не прыехаў сюды раней? – Дакараў Пятро самога сябе”.

3) “Не чапай ты лепш медыцыны, – заступіўся фельчар за сваю прафесію, – Бо нічога ты ў ёй не разумееш”.

4) “Няўжо мы спалохалі бусла? – Спытаў Макар і, агледзеўшыся на лугавіну, тут жа ўсклікнуў. – Глядзі вунь туды, глядзі, Пятрусь!”

5) “Няўжо я не здолею – пытаецца сам у сябе Алег і сам жа сабе адказвае, – Не, не змагу”.


10 балаў. Запішыце дыялог, расстаўляючы знакі прыпынку (словы аўтара выдзелены курсівам).

Аўсееў глухаватым але рашучым голасам сказаў Карпенка бяры вінтоўку і на варту // Аўсееў крута павярнуўся на падлозе і запярэчыў // А чаго я // Што я горшы за ўсіх // Без размоў // Давай давай паніч загаварыў Свіст не бойся кашы не празяваеш // Пакінем



Простая мова і дыялог

праверачная работа

2 варыянт


1-2 балы. Выберыце правільныя адказы: 

1) у маналогу чалавек звяртаецца да слухачоў або да самога сябе;

2) дыялог – гутарка дзвюх ці некалькіх асоб;

3) дыялог складаецца з рэплік і слоў аўтара;

4) кожная рэпліка пішацца з новага радка і бярэцца ў двукоссе;

5) дыялог выкарыстоўваецца ў гутарковым і мастацкім стылях.


3-4 балы. Расстаўце знакі прыпынку пры простай мове. Словы аўтара выдзелены курсівам. 

1) Няўжо мы спалохалі бусла спытаў Міканор. 

2) Дзякую вам, цётачка расчулена сказала Ева. 

3) Ну, а як тваё прозвішча гаворыць настаўнік Даніку (П, п)адыдзі да стала і скажы нам усім.

4) Будзе дожджык шэпча жыта (Д, д)ым пайшоў наніз.

5) Ціха шэпчуць за парканам дзеці (В, в)унь новая настаўніца ідзе.

5-6 балаў. Расстаўце знакі прыпынку. Словы аўтара выдзелены курсівам. 

1) Што самае галоўнае было ў маім жыцці пытаецца сам у сябе Васіль Сухамлінскі і дае вычарпальны адказ (Л, л)юбоў да дзяцей.

2) Ад правадніцы строгай чую стаіць наш поезд сем хвілін.

3) Хадзем заўтра ў лес прапанаваў мне нечакана Яшка (Г, г)рыбоў багата нарасло.

4) Хораша ў вас тут сказаў Федзя (М, м)ясцінка – любата.

5) Дадому пойдзеш ці ў бібліятэку спытаў Пецька.


7-8 балаў. Расстаўце знакі прыпынку пры простай мове.

1) Не чапай ты лепш медыцыны заступіўся фельчар за сваю прафесію (Б, б)о нічога ты ў ёй не разумееш.

2) Чалавек заўжды спадзяецца сказала гаспадыня і дадала (Н, н)ават наперакор розуму.

3) Прысядзь мякка папрасіла Паўліна.

4) Дзед, прывітанне раптам пачуўся звонкі дзіцячы голас і тут жа дабавіў (М, м)ы ўсе прачнуліся даўно, а цябе няма.

5) Перастаньце абодва пачаў супакойваць тата і ўжо больш цвёрда сказаў (С, с)лязьмі гору не паможаш.


9 балаў. Выпраўце памылкі ў сказах з простай мовай. 

1) Маці незадаволена паглядзела на дзяўчыну і ледзь прыкметна прыжмурыла вока. “Сціхні, – гаварыў гэты яе знак: – Пераступі старому”.

2) “Пачакайце. Вось уселімся ў новую хату, – усміхнуўшыся, адказала Ганна Мікалаеўна – першым госцем будзеце”.

3) “Як гэта лётчыкі бачаць у цемнаце? – дзівіўся Мікола, – і прылятаюць дакладна туды, куды трэба”.

4) “Я – дваццаць трэці!” – закрычаў пілот у эфір. – Іду на пасадку”.

5) “Мяркуйце аб чалавеку па яго справах, а не па яго словах”, – Адказаў дзядзька.


10 балаў. Запішыце дыялог, расстаўляючы знакі прыпынку (словы аўтара выдзелены курсівам).

Аўсееў глухаватым але рашучым голасам сказаў Карпенка бяры вінтоўку і на варту // Аўсееў крута павярнуўся на падлозе і запярэчыў // А чаго я // Што я горшы за ўсіх // Без размоў // Давай давай паніч загаварыў Свіст не бойся кашы не празяваеш // Пакінем




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!