СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Химические свойства карбоновых кислот

Категория: Химия

Нажмите, чтобы узнать подробности

Сформировать представление о химических свойствах карбоновых кислот.

Просмотр содержимого документа
«Химические свойства карбоновых кислот»

Урок – даследванне

Эпіграф: Скажи мне, и я забуду.

Покажи мне, - я смогу запомнить.

Позволь мне это сделать самому, и это станет моим навсегда.

Мэта: фарміраваць прадстаўленне аб хімічных уласцівасцях карбонавых кіслот, агульных з неарганічнымі кіслотамі, аб спецыфічных уласцівасцях, абумоўленых наяўнасцю ў саставе малекул карбаксільнай групы.

Задачы:

1. Адукацыйныя: сістэматызаваць звесткі аб агульных хімічных уласцівасцях кіслот; на аснове звесткаў аб саставе і будове карбонавых кіслот навучыцца прадсказваць іх хімічныя ўласцівасці, вывучыць некаторыя спецыфічныя ўласцівасці карбонавых кіслот.

2. Развіваючыя: удасканальваць уменне працаваць з вучэбным матэрыялам, развіваць уменне назіраць за адбываючыміся зменамі з рэчывамі, аналізіраваць, супастаўляць, развіваць уменне ўстанаўліваць сувязь паміж будовай малекул і хімічнымі ўласцівасцямі, уменні састаўляць ураўненні хімічных рэакцый з удзелам арганічных рэчываў. Стварыць умовы для засваення вучнямі ўменняў даследчай дзейнасці. Садзейнічаць развіццю культуры мовы.

3. Выхаваўчыя: стварыць умовы для развіцця пазнавальнага інтарэса да прадмета, творчых здольнасцей вучняў у працэсе засваення імі хімічных ведаў і даследчай дзейнасці, для самастойнага набыцця новых ведаў па хіміі ў адпаведнасці з узнікаючымі праблемамі.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Форма ўрока: урок-даследванне з выкарыстаннем элементаў праблемнай сітуацыі.

Формы работы: індывідуальная, парная, группавая, франтальная.

Асноўныя метады навучання: рашэнне пастаўленых праблем сумесна з вучнямі, эксперыментальнае даследванне, размова, самастойная праца з падручнікам, гульня, метад “Чатыры вуглы”.

Міжпрадметныя сувязі: з біялогіяй, літаратурай, матэматыкай, гісторыяй.

Абсталяванне:

- Ельніцкі, А. П. Хімія 11 / А. П. Ельніцкі, А. І. Шарапа. - Мінск: Народная асвета, 2013. – 165 с.

- Ельніцкі, А. П. Задачы па арганічнай хіміі 11 класс / А. П. Ельніцкі, А. І. Шарапа. - Мінск: Народная асвета, 2009. – 72 с.

- раздатачны матэрыял.

- камп’ютар, відэаролік, камп’ютарная музыка

- рэактывы:

Ход урока

I. Арганізацыйна-псіхалагічны этап.

Рабяты сення дэвізам нашай працы на ўроку будуць словы мудрацоў. Знаёмства вучняў з эпіграфам. Дабываць веды можна рознымі спосабамі. Сення вы самастойна будзеце праводзіць даследванне хімічных уласцівасцей карбонавых кіслот. Поспехаў вам ў працы і ў добры шлях.

II. Праверка дамашняга задання.

Хімічны дыктант “Карбонавыя кіслоты”

Варыянт I. Воцатная кіслата.

Варыянт II. Мурашыная кіслата.

1. Гэта этанавая кіслата.

2. Яе 70 – 80 % водны раствор называюць эсенсіяй.

3. Гэта метанавая кіслата.

4. У яе малекуле карбанільная група злучана з гідраксільнай групай.

5. Бясколерная вадкасць з рэзкім характэрным пахам.

6. Вадкасць з тэмпературай кіпення 100,50С.

7. Добра раствараецца ў вадзе.

8. Атрымліваецца акісленнем этаналю.

9. Пры тэмпературы 170С утварае ледзяную кіслату.

10. Альдэгідакіслата.

Ключ: “+” Варыянт I: 1, 2, 4, 5, 7,8, 9.

“+” Варыянт II: 3, 4, 5, 6, 7, 10.

Пасля выканання хімічнага дыктанту, вучні абменьваюцца сшыткамі і ажыццяўляюць узаемаправерку.

III. Арыенціровачна-матывацыйны этап.

Вучні, лабарант выпадкова праліў кіслату на этыкетку, у выніку застаўся надпіс “…ая кіслата”. Неабходна дапамагчы лабаранту, даследваць яе ўласцівасці і вызначыць, якая гэта кіслата. Каб нам было лягчэй працаваць, вам неабходна адказаць на пытанні. Якія рэчывы называюць кіслотамі? Па якім прызнакам класіфіцыруюць кіслоты? З якімі рэчывамі могуць рэагаваць кіслоты? Давайце сфармуліруем задачы нашага даследвання.

Для работы нам неабходна арганізаваць пошукавыя группы: “Хімікі – неарганікі”, “Хімікі – арганікі”, “Хімікі – эксперты”. Вучні размяркоўваюцца па пошукавым групам: “Хімікі – неарганікі”, “Хімікі – арганікі”, “Хімікі – эксперты” і выбіраюць сабе лідэраў.

IV. Аперацыйна-выканаўчы этап.

Раздаць пошукавым групам план, інструкцыі даследвання, вызначыць час даследвання на дадзеным этапе. Сачыць за выкананнем работы.

У час адказу групы “Хімікі - арганікі” прагляд відыароліка “Узаемадзеянне воцатнай кіслаты са спіртам”.

Па заканчэнні работы групы дзеляцца вынікамі свайго даследвання з класам.

Інструкцыі для груп

Група “Хімікі – неарганікі”

Заданне: успомніць хімічныя ўласцівасці неарганічных кіслот. З якімі рэчывамі рэагуюць неарганічныя кіслоты?

Падсказка:

1. Растварымыя кіслоты у водных растворах дысацыіруюць і змяняюць колер індыкатараў.

2. Рэагуюць з металамі, якія размешчаны ў электрахімічным радзе напружанняў да вадароду (выключэнне азотная кіслата).

3. Рэагуюць з аксідамі металаў з утварэннем солі і вады.

4. Рэагуюць з гідраксідамі металаў, з утварэннем солі і вады.

5. Рэагуюць з солямі больш слабых кіслот, з утварэннем апошніх.

Перад пачаткам працы ўважліва прачытай правілы ТБ.

Выканаць рэакцыі, характэрныя для сернай кіслаты і запісаць ураўненні хімічных рэакцый.

Група “Хімікі – арганікі”

Заданне: азнаёміцца з вучэбным матэрыялам “Хімічныя ўласцівасці насычаных аднаасноўных карбонавых кіслот” ст. 165 – 167 па падручніку. Ажыццявіць рэакцыі, характэрныя для воцатнай кіслаты (выкарыстоўваючы рэактывы, якія стаяць на стале). Запісаць ураўненні адпаведных хімічных рэакцый.

Перад пачаткам працы ўважліва прачытай правілы ТБ.

Група “Хімікі – эксперты”

Заданне: правесці якасную рэакцыю на “невядомую” кіслату.

1.У чыстую прабірку прыліце мурашыную кіслату, дабаўце некалькі кропель аміячнага раствору аксіда серабра (I) і нагрэйце на полымі спіртоўкі да кіпення.

Запішыце адпаведнае ураўненне хімічнай рэакцыі.

Перад пачаткам працы ўважліва прачытай і выконвай правілы ТБ.

V. Фізкультхвілінка “Знайдзі формулу”.

Перад пачаткам урока настаўнік расклейвае па классе формулы арганічных рэчываў. У час фізкультхвілінкі прапануе вучням знайсці гэтыя формулы па атрыманых назвах арганічных рэчываў. Пры гэтым кожны атрымлівае па 2 назвы расклееных формул. Потым трэба прымацаваць лісточкі з формуламі на дошку ў табліцу класіфікацыі арганічных рэчываў.

Назвы рэчываў: гексан, метылавы спірт, прапанавая кіслата, бензол, воцатны альдэгід, ацэтылен, масляная кіслата, этылен, мурашыная кіслата, пентанавая кіслата, метан, этанол.

У час фізкультхвілінкі гучыць прыемная мелодыя.

VI.Этап пярвічнага замацавання.

Метад “Чатыры вуглы”

А зараз крыху гісторыі. Вашай увазе прапаную фрагмент літаратурнага твора Г. Хаггарда “Клеопатра”. У ім ідзе размова аб адной з самых дзіўных жанчын свайго часу – Клеапатры.

“… - Скажи мне, прекраснейшая царица, - произнес он, - из золота ли состоят пески Нила, что можешь каждую ночь расточать сокровища царей на пиры? Откуда это несказанное богатство?

-Это пустяки, благородный римлянин, - ответила она. – В Египте мы знаем тайны. Знаем, откуда достать богатства на наши нужды. Скажите, что стоит эта роскошь, это золото, эти явства и вина, подаваемые нам?

Он поднял глаза, пытаясь угадать.

-Ты сказал наполовину меньше, благородный римлянин! Всё это я даю и тем, кто с тобой, в доказательство моей дружбы. Я докажу тебе более того: сейчас я сама съем 10 тысяч сестерций одним глотком.

-Не может быть, прекрасная египтянка! Она засмеялась и приказала рабу подать ей стакан белого уксуса. Когда уксус был принесён, царица поставила его перед собой и снова засмеялась; римллянин, поднявшийся со своего ложа, сел рядом с ней. Все присутствующие нагнулись, желая увидеть, что она будет делать. Она сняла с уха одну из драгоценных жемчужини, прежде чем кто-нибудь мог угадать её намерение, бросила в уксус. Наступило молчание крайнего изумления. Скоро бесцветная жемчужина растворилась в кислоте. Тогда она поднялась и выпила уксус до дна…”

На аснове пачутага я прапаную вам паважаныя вучні падумаць над маім пытаннем: “Ці магчыма такое, што атрыманне “лечебного элексира” Клеапатры з воцатнай кіслаты і жэмчугу адбылося з дапамогай хімічнай рэакцыі. Растлумачце магчымыя лячэбныя сілы гэтага напітку.

Я прапаную вам варыянты рашэнняў пастаўленнай праблемы. У залежнасці ад выбранага рашэння праблемы вы займаеце розныя вуглы класа, утвараючы чатыры групы. Пасля абмеркавання ў групах вам неабходна даказаць, што ваш адказ самы правільны.

1.Элексір Клеапатры гатавалі з воцату і жэмчугу. У састаў жэмчугу уваходзіць карбанат кальцыю. У выніку працякання рэакцыі вуглякіслы газ улятучыўся, а ў растворы застаўся ацэтат кальцыю. Можна прапанаваць, што ацэтат кальцыю, уключыўшыся ў абмен рэчываў у арганізме, садзейнічае накапленню кальцыя у костнай тканцы, тым самым умацоўваючы косці.

2.Ацэтат кальцыю ўваходзіць у састаў валасоў. Калі прапанаваць, што жэмчуг быў узяты ў невялікай колькасці, а воцатная кіслата ў лішку, то ужыванне такога элексіру прывяло б да нарушэння кіслотно-шчолачнага балансу ў страўніку.

3.Элексір быў дарагім. Магчыма ён быў смачны, так як напамінаў газіраваную ваду, але лячэбнымі якасцямі не валодаў.

4.Свой варыянт адказу.

Пры прыгатаванні расолаў сустракаюцца розныя рэцэпты, трэба умець весці пераразлік канцэнтрацыі кіслаты.

Практыка-арыентаваная задача.

Трэба прыгатаваць 300 г 3,5 % раствору воцатнай кіслаты. Якую масу 70 % раствору воцатнай кіслаты неабходна ўзяць для яго прыгатавання.

Вучні рашаюць задачу, адзін вучань рашае на дошцы.

VII.Кантрольна-карэкцыйны этап.

Арганізаваць праверку ведаў вучняў па зместу вывучанага матэрыялу, правесці іх карэкцыю.

Тэст

Варыянт I

1. Асаблівыя хімічныя ўласцівасці мурашынай кіслаты звязаны з тым, што яна:

а) мае найменшую малярную масу;

б) мае найбольшую ступень дысацыяцыі;

в) мае як карбанільную, так і карбаксільную групу;

г) мае характэрны пах.

2. Якая з рэакцый немагчыма:

а) HCOOH + CaCO3

б) HCOOH + CuSO4

в) HCOOH + Mg 

г) HCOOH + NaOH 

3. Солі воцатнай кіслаты называюцца:

а) фарміяты;

б) ацэтаты;

в) карбанаты;

г) сілікаты.

4. Карбонавыя кіслоты могуць быць атрыманы:

а) акісленнем альдэгідаў;

б) акісленнем алкінаў;

в) аднаўленнем альдэгідаў;

г) гідрыраваннем алкінаў.

5. Раўнавага рэакцыі дысацыяцыі воцатнай кіслаты ў водных равстворах зрушана:

а) улева;

б) управа;

в) не зрушана;

г) не ведаю.

Варыянт II

1. Для таго каб адрозніць стаканы з мурашынай і воцатнай кіслотамі, неабходна дабавіць да іх растворы6

а) метыларанж;

б) металічны натрый;

в) гідраксід медзі (II);

г) этанол.

2. Якая рэакцыя немагчыма:

а) CH3COOH + Ca 

б) CH3COOH + Ag2O 

в) CH3COOH + NaOH 

г) CH3COOH + HCOOH 

3. Карбонавыя кіслоты могуць быць атрыманы:

а) акісленнем спіртоў;

б) аднаўленнем альдэгідаў;

в) раскладаннем алканаў;

г) акісленнем бензола.

4. Узаемадзеянне воцатнай кіслаты з этанолам называецца рэакцыяй:

а) нейтралізвацыі;

б) гідратацыі;

в) этэрыфікацыі;

г) дысацыяцыі.

5. Мурашыная кіслата рэагуе:

а) прапанолам;

б) медзю;

в) сульфатам медзі (II);

г) прапанам.

VIII.Рэфлексія.

Пры будаўніцтве Шартскага сабора ў Францыі спыталі аднаго рабочага, чым вы займаецеся?

-Цягаю гэтыя праклятыя камні.

У другога спыталі і ён адказаў, што зарабляе сабе на хлеб.

А калі спыталі трэцяга. То яго адказ быў наступны:

-Я будую храм.

Рабяты, скажыце калі ласка, чым была для вас работа на ўроку?

Вы выконвалі цяжкую павіннасць?

Зараблялі адзнаку, бонусы для сябе?

А можа будавалі храм ведаў?

Кожны з вучняў выказвае сваю думку пра працу на уроку.

IX. Дамашняе заданне.

Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак.

Д/З. § 34, зад 5, 6 а. с. 168. Па жаданню падрыхтаваць прэзентацыю: асобныя прадстаўнікі карбонавых кіслот і іх роля ў жыцці чалавека.



























Дыдактычныя матэрыялы да урока

Хімічныя ўласцівасці карбонавых кіслот”

Хімічны дыктант “Карбонавыя кіслоты”

Варыянт I. Воцатная кіслата.

Варыянт II. Мурашыная кіслата.

1. Гэта этанавая кіслата.

2. Яе 70 – 80 % водны раствор называюць эсенсіяй.

3. Гэта метанавая кіслата.

4. У яе малекуле карбанільная група злучана з гідраксільнай групай.

5. Бясколерная вадкасць з рэзкім характэрным пахам.

6. Вадкасць з тэмпературай кіпення 100,50С.

7. Добра раствараецца ў вадзе.

8. Атрымліваецца акісленнем этаналю.

9. Пры тэмпературы 170С утварае ледзяную кіслату.

10. Альдэгідакіслата.

Ключ: “+” Варыянт I: 1, 2, 4, 5, 7,8, 9.

“+” Варыянт II: 3, 4, 5, 6, 7, 10.

Праблемная сітуацыя.

Вучні, лабарант выпадкова праліў кіслату на этыкетку, у выніку застаўся надпіс “…ая кіслата”. Неабходна дапамагчы лабаранту, даследваць яе ўласцівасці і вызначыць, якая гэта кіслата.

Інструкцыі для груп

Група “Хімікі – неарганікі”

Заданне: успомніць хімічныя ўласцівасці неарганічных кіслот. З якімі рэчывамі рэагуюць неарганічныя кіслоты?

Падсказка:

1. Растварымыя кіслоты у водных растворах дысацыіруюць і змяняюць колер індыкатараў.

2. Рэагуюць з металамі, якія размешчаны ў электрахімічным радзе напружанняў да вадароду (выключэнне азотная кіслата).

3. Рэагуюць з аксідамі металаў з утварэннем солі і вады.

4. Рэагуюць з гідраксідамі металаў, з утварэннем солі і вады.

5. Рэагуюць з солямі больш слабых кіслот, з утварэннем апошніх.

Перад пачаткам працы ўважліва прачытай правілы ТБ.

Выканаць рэакцыі, характэрныя для сернай кіслаты і запісаць ураўненні хімічных рэакцый.

Група “Хімікі – арганікі”

Заданне: азнаёміцца з вучэбным матэрыялам “Хімічныя ўласцівасці насычаных аднаасноўных карбонавых кіслот” ст. 165 – 167 па падручніку. Ажыццявіць рэакцыі, характэрныя для воцатнай кіслаты (выкарыстоўваючы рэактывы, якія стаяць на стале). Запісаць ураўненні адпаведных хімічных рэакцый.

Перад пачаткам працы ўважліва прачытай правілы ТБ.

Група “Хімікі – эксперты”

Заданне: правесці якасную рэакцыю на “невядомую” кіслату.

1.У чыстую прабірку прыліце мурашыную кіслату, дабаўце некалькі кропель аміячнага раствору аксіда серабра (I) і нагрэйце на полымі спіртоўкі да кіпення.

Запішыце адпаведнае ураўненне хімічнай рэакцыі.

Перад пачаткам працы ўважліва прачытай і выконвай правілы ТБ.

Фізкультхвілінка “Знайдзі формулу”.

Перад пачаткам урока настаўнік расклейвае па классе формулы арганічных рэчываў. У час фізкультхвілінкі прапануе вучням знайсці гэтыя формулы па атрыманых назвах арганічных рэчываў. Пры гэтым кожны атрымлівае па 2 назвы расклееных формул. Потым трэба прымацаваць лісточкі з формуламі на дошку ў табліцу класіфікацыі арганічных рэчываў.

Назвы рэчываў: гексан, метылавы спірт, прапанавая кіслата, бензол, воцатны альдэгід, ацэтылен, масляная кіслата, этылен, мурашыная кіслата, пентанавая кіслата, метан, этанол.

У час фізкультхвілінкі гучыць прыемная мелодыя.

Метад “Чатыры вуглы”.

А зараз крыху гісторыі. Вашай увазе прапаную фрагмент літаратурнага твора Г. Хаггарда “Клеопатра”. У ім ідзе размова аб адной з самых дзіўных жанчын свайго часу – Клеапатры.

“… - Скажи мне, прекраснейшая царица, - произнес он, - из золота ли состоят пески Нила, что можешь каждую ночь расточать сокровища царей на пиры? Откуда это несказанное богатство?

-Это пустяки, благородный римлянин, - ответила она. – В Египте мы знаем тайны. Знаем, откуда достать богатства на наши нужды. Скажите, что стоит эта роскошь, это золото, эти явства и вина, подаваемые нам?

Он поднял глаза, пытаясь угадать.

-Ты сказал наполовину меньше, благородный римлянин! Всё это я даю и тем, кто с тобой, в доказательство моей дружбы. Я докажу тебе более того: сейчас я сама съем 10 тысяч сестерций одним глотком.

-Не может быть, прекрасная египтянка! Она засмеялась и приказала рабу подать ей стакан белого уксуса. Когда уксус был принесён, царица поставила его перед собой и снова засмеялась; римллянин, поднявшийся со своего ложа, сел рядом с ней. Все присутствующие нагнулись, желая увидеть, что она будет делать. Она сняла с уха одну из драгоценных жемчужини, прежде чем кто-нибудь мог угадать её намерение, бросила в уксус. Наступило молчание крайнего изумления. Скоро бесцветная жемчужина растворилась в кислоте. Тогда она поднялась и выпила уксус до дна…”

На аснове пачутага я прапаную вам паважаныя вучні падумаць над маім пытаннем: “Ці магчыма такое, што атрыманне “лечебного элексира” Клеапатры з воцатнай кіслаты і жэмчугу адбылося з дапамогай хімічнай рэакцыі. Растлумачце магчымыя лячэбныя сілы гэтага напітку.

Я прапаную вам варыянты рашэнняў пастаўленнай праблемы. У залежнасці ад выбранага рашэння праблемы вы займаеце розныя вуглы класа, утвараючы чатыры групы. Пасля абмеркавання ў групах вам неабходна даказаць, што ваш адказ самы правільны.

1.Элексір Клеапатры гатавалі з воцату і жэмчугу. У састаў жэмчугу уваходзіць карбанат кальцыю. У выніку працякання рэакцыі вуглякіслы газ улятучыўся, а ў растворы застаўся ацэтат кальцыю. Можна прапанаваць, што ацэтат кальцыю, уключыўшыся ў абмен рэчываў у арганізме, садзейнічае накапленню кальцыя у костнай тканцы, тым самым умацоўваючы косці.

2.Ацэтат кальцыю ўваходзіць у састаў валасоў. Калі прапанаваць, што жэмчуг быў узяты ў невялікай колькасці, а воцатная кіслата ў лішку, то ужыванне такога элексіру прывяло б да нарушэння кіслотно-шчолачнага балансу ў страўніку.

3.Элексір быў дарагім. Магчыма ён быў смачны, так як напамінаў газіраваную ваду, але лячэбнымі якасцямі не валодаў.

4.Свой варыянт адказу.

Практіка-арыентаваная задача.

Трэба прыгатаваць 300 г 3,5 % раствору воцатнай кіслаты. Якую масу 70 % раствору воцатнай кіслаты неабходна ўзяць для яго прыгатавання.

Тэст

Варыянт I

1. Асаблівыя хімічныя ўласцівасці мурашынай кіслаты звязаны з тым, што яна:

а) мае найменшую малярную масу;

б) мае найбольшую ступень дысацыяцыі;

в) мае як карбанільную, так і карбаксільную групу;

г) мае характэрны пах.

2. Якая з рэакцый немагчыма:

а) HCOOH + CaCO3

б) HCOOH + CuSO4

в) HCOOH + Mg 

г) HCOOH + NaOH 

3. Солі воцатнай кіслаты называюцца:

а) фарміяты;

б) ацэтаты;

в) карбанаты;

г) сілікаты.

4. Карбонавыя кіслоты могуць быць атрыманы:

а) акісленнем альдэгідаў;

б) акісленнем алкінаў;

в) аднаўленнем альдэгідаў;

г) гідрыраваннем алкінаў.

5. Раўнавага рэакцыі дысацыяцыі воцатнай кіслаты ў водных равстворах зрушана:

а) улева;

б) управа;

в) не зрушана;

г) не ведаю.

Варыянт II

1. Для таго каб адрозніць стаканы з мурашынай і воцатнай кіслотамі, неабходна дабавіць да іх растворы6

а) метыларанж;

б) металічны натрый;

в) гідраксід медзі (II);

г) этанол.

2. Якая рэакцыя немагчыма:

а) CH3COOH + Ca 

б) CH3COOH + Ag2O 

в) CH3COOH + NaOH 

г) CH3COOH + HCOOH 

3. Карбонавыя кіслоты могуць быць атрыманы:

а) акісленнем спіртоў;

б) аднаўленнем альдэгідаў;

в) раскладаннем алканаў;

г) акісленнем бензола.

4. Узаемадзеянне воцатнай кіслаты з этанолам называецца рэакцыяй:

а) нейтралізвацыі;

б) гідратацыі;

в) этэрыфікацыі;

г) дысацыяцыі.

5. Мурашыная кіслата рэагуе:

а) прапанолам;

б) медзю;

в) сульфатам медзі (II);

г) прапанам.

Рэфлексія.

Пры будаўніцтве Шартскага сабора ў Францыі спыталі аднаго рабочага, чым вы займаецеся?

-Цягаю гэтыя праклятыя камні.

У другога спыталі і ён адказаў, што зарабляе сабе на хлеб.

А калі спыталі трэцяга. То яго адказ быў наступны:

-Я будую храм.

Рабяты, скажыце калі ласка, чым была для вас работа на ўроку?

Вы выконвалі цяжкую павіннасць?

Зараблялі адзнаку, бонусы для сябе?

А можа будавалі храм ведаў?






Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!