СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Ручнік – верны спадарожнік беларусаў.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручніком. Ткуць і расшываюць яго і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства пакаленняў. Кожнае з іх асэнсоўвала і складвала ў адзіную народную скарбонку разуменне ручніковага дэкору і яго асаблівасцей, тэхнічных прыёмаў, найлепшых колеравых спалучэнняў. Паступова выпрацоўваліся і адточваліся характэрныя адзнакі традыцыйнага аздаблення беларускага ручніка. Фарміраваўся канон, у рамках якога праходзілі далейшыя творчыя пошукі народнага майстэрства. Канон гэты ніколі не абмяжоўваў ткачыху, вышывальшчыцу, а дазваляў і нават прапаноўваў увасабляць у ім свой характар, пачуцці, настрой, сваё адчуванне хараства, дэманстраваць рамесніцкую дасканаласць

Традыцыя прадугледжвала выкарыстанне ручнікоў амаль ва ўсіх значных абрадах і звычаях. Ручнік ператвараўся то ў вясельны падножнік, то ў аброчную тканіну, то ў магічную рэч, здольную адхіліць ліха і смерць. Наогул, складаныя і разнастайныя функцыі абрадавага ручніка пакрыты таямнічасцю. У ім адчуваецца подых аддаленых эпох, свядомасць і звычаі колішніх пакаленняў.

Асноўная функцыя ручніка з найбольшай выразнасцю выявілася ў абраднасці з абыдзеннікам (абудзённікам), выкліканай крызіснымі сітуацыямі – эпідэміяй, засухай, градабоем і іншымі агульнымі няшчасцямі. Такая абраднасць вядома ў беларускай этнаграфічнай літаратуры, добра захавалася яна і ў памяці старажылаў. Упершыню яе прааналізаваў і вылучыў у асноўны арэал бытавання Д.К.Зяленін. “Нягледзячы на значную варыянтнасць, абумоўленую і мясцовымі звычаямі, і часам – а гэта заўсёды накладвае свае адбіткі, - абрад меў устойлівую аснову. А менавіта: у цяжкую гадзіну колькі жанчын адной вёскі збіраліся разам у адну хату, каб на працягу дня ці ночы напрасці і выткаць ручнік. Наступныя ж дзеянні з абыдзеннікам былі самыя розныя.” Так, на Палессі, згодна з даследаваннямі А.К.Сержпутоўскага, у выпадку халеры “зберуцца бабы са ўсяе вёскі да ў адзін дзень напрадуць, аснуюць да і выткуць такое палатно ці ручнік, што ім аперажуць усю цэркву. Потым пасцелюць тое палатно на зямлі, а другі канец яго падымуць угору, да ўсе селом пройдуць самі, да і прагоняць гаўядо, тады пошасць уже не може тут даць рады і хутчэй пойдзе далей шукаць, дзе ёй лепш”. Паводле павер’я, у Слонімскім павеце на месцы прагону жывёлы ставілі драўляны дзесяціканцовы крыж, збіралі з усёй вёскі ніткі, ткалі з іх да ўсходу сонца палатно, абносілі яго кругом вёскі і вешалі на крыж.

Абрад ткання абыдзеннага ручніка ўзнаўляўся ў гады апошняй вайны. Па ўспамінах жыхароў вёскі Мокравічы Бялыніцкага раёна, ён праходзіў так: “Сабраліся разам пяць жанчын, напралі, намачылі, патаўклі, высушылі, навілі, укінулі ў ніты, у бёрда, прывязалі і выткалі губку палатна, потым вышылі чырвоным і чорным кветкі. Пачалі рабіць у суботу з ранку, гадзін з дзевяці, скончылі працу ўвечары. У нядзелю занеслі ў кляштарную царкву і павесілі на найбольш шанаваны абраз з надзеяй, што мужы вазвярнуцца жывымі і цэлымі з вайны дадому”.

Выраблялі абыдзеннік і з прычыны засухі. Павесіўшы яго на прыдарожны крыж, у вёсцы Стругі Столінскага раёна хорам прасілі:”Божа, дай дажджу!”

Прыведзеныя вышэй прыклады сведчаць аб жывой традыцыі, што бярэ пачатак з далёкай язычніцкай пары. Але як бы ні трансфармаваўся часам звычай, ва ўсіх выпадках ад абраду і яго галоўнага атрыбута – ручніка чакалі аднаго – дапамогі і прадухілення небяспекі.

09.04.2017 14:56


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!