СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

"Слова маё хай ляціць пад аблокі" (Паэтычная спадчына Міколы Козырава)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мікола КОЗЫРАЎ (1939-1991). Нарадзіўся ў вёсцы Забалоцце Бялыніцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. Куляшова. Працаваў настаўнікам Ветрынскай (Віцебская вобласць), Запольскай сярэдніх, Ланькаўскай васьмігадовай школ.

Вершы надрукаваны ў раённай газеце Зара камунізму, Магілёўскай праўдзе, Настаўніцкай газеце, штотыднёвіку Літаратура і мастацтва, часопісе Сельская гаспадарка Беларусі, зборніку Праменьчык сонца ў душы маёй.

Забалоцце

Забалоцце.

Маё незабыўнае.

Журавінная старана,

То прысніцца тваё Жабавінне,

То прыпомніцца Старына.

Я гляджу на балотца Сцяпуліна,

Дзе бярозкі адна ў адну,

Адзінокі вулей да хваіны прытулены.

Завяжыце мне вочы – знайду!

Тут, на ўскрайку, я пасвіў цялушак,

Там з Раёўкі насіў асаку,

Тут збіраў на аладкі гнілушкі –

Хто не рад быў тады праснаку?.

Вось другая сцяжынка: з сябрамі –

Праз Граду на Высокі Барок.

Там мясціны багаты грыбамі

І ласіны знайсці можна рог.

Навіну не трымаю ў сакрэце.

Не чапаць толькі, знайце адно:

Пакажу вам, браткі, у Верацелях

Салаўінае ў голлях гняздо.

А адтуль напрасткі ў Медзвяжаны.

Там зайцовай капусты – касі,

Там на градках, касымі дагледжаных,

Наясіся – дадому нясі.

Хто тады не бываў з нас у Шэшках?

Запаветны малінавы край!

Там у гронках па дваццаць арэшкаў!

Што зайцова капуста? Тут – рай.

Родны кут. там я сэрца пакінуў.

Памяць часам навее нуду.

Тыя сцежкі, што некалі клікалі,

Завяжыце мне вочы – знайду.

Слова

Слова маё хай ляціць пад аблокі

І стане там буйным дажджом.

Хай у гарачую летнюю спёку

Нівы напоіць за родным сялом.

Будзе яно хай цяністай бярозаю

І пры дарозе стаіць назаўжды,

Каб там прытулак знайшоў сабе кожны,

Хто прытаміўся з дарожнай хады.

* * *

Не трэба слоў, не трэба слёз.

Пайду.

Табе я шчасця не прынёс,

Сваё, напэўна, не знайду.

Такі ўжо, мабыць, гэты лёс.

Такі адчай!

Такі адчай!

Я заблукаю між бяроз,

А ты чакай!

* * *

Мінулай восенню ў нядзелю,

Як журавоў збіраў важак,

На прызбе мы з табой сядзелі

І ты казаў мне шчыра так:

— Дабром адкажаш на дабро –

Тады ты малайчына.

Дабром адкажаш як на зло –

Ты мудры ўжо мужчына.

— Паслухай, бацька, не кажы,

Чаго на свеце быць не можа.

Не апынуцца б на мяжы,

Дзе ўжо нішто не дапаможа.

— Маўчы, сынок, і не пярэч

(Хоць ты і маеш Глеба-ўнука),

Гані благія думкі прэч

І слухай бацькаву навуку.

Схіляю нізка галаву

Перад наіўнасцю старэчай,

Пацісну бацькаву руку

І абдыму старыя плечы.

“Дабром адкажаш на дабро.” –

Сабе я ціха паўтараю.

“Дабром адкажаш як на зло.” –

Сваім унукам завяшчаю.

Маці

Нам колькі б ні было гадоў –

Для маці мы заўсёды дзеці.

Ці ў школу першы раз пайшоў,

Ці паляцеў ты ў ракеце.

Няўмольны час. Ідуць гады.

А з імі к нам прыходзіць сталасць.

Нам трэба памятаць заўжды,

Што да яе крадзецца старасць.

Нас звалі кожны дзень шляхі.

Сумленна сын служыў Айчыне.

Ды толькі ўсе шляхі ляглі

На матчын твар маршчынамі.

* * *

Кажуць, некалі, Друць,

Ты цякла з берагамі.

У крыштальнай вадзіцы тваёй,

Кажуць, некалі продкі

Бралі рыбу рукамі.

Верыць мне, а ці не

Гэтай казцы

Цудоўна-чароўнай.

А пакуль жа.

Па чорнай вадзе

Я кірую мой човен.

* * *

Сцяною бор стаіць вячысты,

Да неба вымкнуліся сосны.

Стаяць спакойна-ўрачыста,

Пад снежнай шапкай — думаў кросны.

У вершалінах віснуць хмары,

А вецер сцішыўся ў сумётах,

Пад белай коўдраю абшары

Адпачываюць у ахвоту.

А сосны, як жывыя струны,

З зямлі да воблакаў напяты.

Мне дзень той, калі іх не слухаў,

Здаецца незваротнай стратай.

Печка

Якая ты цёплая,

Печка!

З даверам

Кладу табе рукі

На плечы.

Калі мне

Халодна было

Ці балюча,

Цяплом сагравала

Мяне ты

Гаючым.

Ці хваляць,

Ці бэсцяць —

Ты грэеш

Нязменна.

Не верыцца нават,

Што печка –

З камення.

* * *

Я вітаю цябе,

Раніца!

Любы мне час,

Калі дзень нараджаецца.

Я з табой

Адчуваю сябе маладзей,

Бо кідаеш мяне

Ты ў абдымкі надзей.

* * *

Гром учора грымеў над сялом –

Сёння снегам яго занясло;

То агнём апякло, то вадой заліло,

І не ўспомніш, калі што было.

І не ўспомніш, калі што цвіло,

І калі адцвіло, адляцела.

Толькі я не разлучны з сялом,

Дзе гадоў чарада прашумела.

Што было, дый прайшло, балазе,

Шкадаваць ні аб гэтым.

Два сыны, дзве дачкі,

на ўнукаў вязе –

Запішу як актыў у анкету.

Дуб

Што ні дзень –

Вецер ірве

І трэпле;

Не шкадуючы,

Дождж палівае.

Каб не корані,

Што гэтай зямлёю

Акрэплі,

Хоць сягоння

Пабег бы да гаю.

* * *

На пажоўклай траве

Пад асеннім дажджом

Мокне

Чорнае лісце.

Сумна нікне бяроза

У пакорнай журбе:

А было ж веснавое калісьці.

* * *

У чыстым шкле прамерзлай лужы

Блукае леташні прамень.

А пульхны рой сняжынак кружыць,

І вось ён – першы зімні дзень.

Штось засаромелася сонца, —

Што, можа, мала працавала,

Што спіць цяпер амаль бясконца, —

І твар

У хустку з хмар

Схавала.

* * *

Неба перакуленая шклянка

Высветлена

зоркамі-расінкамі.

Ну, чаго ж ты выйшла

на палянку

І дрыжыш ад холаду, рабінка?

Выжывеш –

Жыццю не сплецен нерат,

Выдужыш – калі захочаш.

Сонца лету зноў адчыне дзверы, —

З лёгкім ветрам міла заляпечыш.

Адшумела лета

Адшумела лета

У калоссі спелым,

Адцвіло,

Прывяла на пракосах.

Мыецца бяроза

Сырадоем белым,

Пацеркі на шыі —

З вераснёвых росаў.

Адспявала лета

У гаях, прысадах,

Жураўліным клінам

Знікла вунь – за лесам.

Выязджае восень

У мядзяных латах,

Раніцай да неба

Туманоў завеса.

Адгукала лета

Гулкім звонкім рэхам

І пад куст упала

Выспелым арэхам.

Сябрам

Другіх мы часам папракаем

За іх памылкі і грахі,

Як быццам самі іх не маем,

Блішчым, як тыя лемяхі.

А мудрасць матчына, зямная

Заўсёды простаю была:

Хто соль памылкі не пазнае,

Той не зачэша і кала.

Сцяжынка

Вузкая сцяжынка

Між ялін уецца,

Абягае жвава

Вербы, лазнякі.

То пад куст загляне,

Пабяжыць па траўцы,

У гушчар праб’ецца

Прама да ракі.

Я па сцежцы гэтай

Хлопцам басаногім

Раніцою роснай

Прабягаў не раз,

Каб з высокай кручы

Па-над рэчкай Друццю

Разам з першай птушкай

Сонца сустракаць.

* * *

Для цябе знайсці б такое слова,

Непаўторнае, як ты сама.

Падкажы яго мне, лес зімовы,

Нашапчы мне. Ці мо слоў няма?

Ды маўчыць ён, як зачараваны,

Не паварухнецца, анямеў.

Чым жа гэта ты замілаваны?

Можа, слова спее ў корнях дрэў?

Я прыйду к табе парой вясновай,

Ажывеш ты, загамоніш зноў.

Мне падкажаш дарагое слова,

Ад якога гарачэе кроў.

Беларусь мая, мая красуня!

Даражэйшай за цябе няма.

Для цябе знайсці б такое слова,

Непаўторнае, як ты сама!

* * *

Вясна абудзіла

Калгасныя гоні.

Гудуць безупынку

Сталёвыя коні.

Сталёвыя коні,

Такія ж і людзі!

Чаму ўраджай тут

Багатым не будзе?!

Ад сонца да сонца

Прамыя барозны.

Эх! Восенню будзе

Ля свірнаў завозна.

Такая работа.

Вось гэта натхненне!

.Кладзецца ў зямельку

Буйное насенне.

ВЯСНЕ

Не, не супыніш часу бег:

Ужо буквар прачытан сынам.

Мой трыццаць трэці першы снег

Учора выпаў – сёння згінуў.

І зноў вясна вось завітала

І дорыць новыя матывы:

Зіма пралескай адцвітае,

Бярозы плачуць сіратліва.

А ўсё ж вясне я – вокны насцеж.

Вясна? Заходзь. Заходзь, вясна!

Заходзь і будзь ты як свая,

Калі нясеш усім людзям шчасце!

Эцюд

На бярозе каля хаты

Маладзік прысеў рагаты,

А далёка ў сіняй высі

Маладзіцца зорны высеў.

Чарадою рыб у моры

Выплываюць карагоды,

Адшукаю ў сузор`ях

Сваю зорку-верагоду.

Віктар СУХАРАЎ: “Разам з Міколам Козыравым я вучыўся ў Магілёўскім педінстытуце. Разам наведвалі літаратурны гурток, якім кіраваў кандыдат філалагічных навук, пісьменнік Алесь Макарэвіч. Памятаю, як на яго пасяджэннях Мікола чытаў свае вершы, дзяліўся ўражаннямі аб творах іншых пачынаючых паэтаў. Яго выступленні цёпла ўспрымалі аматары паэтычнага слова.

Гэта быў чалавек добрай душы, выдатны педагог, які ў дасканаласці ведаў беларускую літаратуру, шырока прапагандаваў яе сярод вучняў і дарослых людзей.

Мікола Козыраў рана пайшоў з жыцця – у 52-гадовым узросце. Ён пакінуў невялікую творчую спадчыну. У творах Міколы Кандратавіча шмат глыбокіх думак, жыццесцвярджальнасці, нават філасофскіх разважанняў. Чытаеш іх, і адчуваеш чысціню лірызму, свежасць пейзажных замалёвак і, галоўнае, сардэчную прыхільнасць да ўсяго светлага ў нашым жыцці”.

Мікола ПАДАБЕД: “Калі чытаеш вершы Міколы Козырава, уражвае іх шчырасць, адкрытасць, чысціня, непасрэднасць. Кожнае слова – жывое, выпакутаванае. У яго творчасці сапраўды з’ядналіся пяро і душа”.

Категория: Внеурочка
11.06.2017 18:27


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!