СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

"Насуперак інструкцыям" (Паэтычная спадчына Васіля Найдзіна)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Насуперак інструкцыям

Найдзін Васіль Іванавіч (псеўданім Васіль Чаромхін) нарадзіўся 19 студзеня 1944 года ў вёсцы Бярозаўка Бялыніцкага раёна. Скончыў СШ № 2 Бялынічаў, Мінскую школу кінамеханікаў, Магілёўскі педінстытут, Вышэйшую партыйную школу. Служыў на караблях Чарнаморскага і Балтыйскага флотаў. Працаваў у рэдакцыі Бялыніцкай раённай газеты “Зара камунізму” (1967 – 1973), часопісе “Вожык”, газеце “Мінская праўда”, загадчыкам рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Сакратарыята Вярхоўнага Савета Беларусі, начальнікам рэдакцыйнага ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Літаратурную працу пачаў у 1965 годзе. Аўтар кніг сатыры і гумару “Мужчынскія сакрэты” (1981), “Аддаю вам.” (1984), “Сустрэнемся ў Барселоне” (1991), “Кветка кактуса” (1992).

Жыве ў Мінску.

Вольга Смольская: “Багаты жыццёвы вопыт, усебаковае веданне сацыяльных праблем спрыяюць не толькі шырокаму дыяпазону, але і псіхалагічнай выверанасці характараў герояў Васіля Найдзіна. Адметнасць яго твораў ва ўменні бачыць камічнае ў самых ардынарных з’явах і ўчынках”.

Міхась Пянкрат: “.І дзе б ні быў Васіль Найдзін, гэты багаты на гумар чалавек, ён заўсёды носіць з сабою даволі ёмісты мяшэчак з дасціпным народным словам, якое пад пяром літаратара ператвараецца ў вясёлыя гумарэскі і апавяданні ці вострыя, як брытва, фельетоны”.

Іван Стадольнік: “Сатырыкі і гумарысты – людзі сур’ёзныя. Пасмяшыць людзей – гэта прасцей простага, а вось высмеяць, рассмяшыць, калі ім часта бывае і не да смеху, – талент патрэбен. Вось і Васіль Найдзін – адзін з тых, каму Бог даў і талент, і сур’ёзнасць. Васілёвы творы ідуць нарасхват і ў артыстаў эстрады”.

ПАДЗЯКА

У правага майго суседа тэлевiзар перастаў паказваць. Гук ёсць. Нешта там перагарэла цi замкнула.

У Iвана Абакумавiча, што жыве злева, таксама праблемы — трубы i краны ў розных месцах цякуць. Цурчыць i цурчыць. За гадзiну — чатыры вядры. Нешта там адышло-прарвала цi проста ржа дзiрак нарабiла.

Плюс яшчэ адна бяда, агульная. Ля нашага дома сувязiсты з электрыкамi паўгода таму траншэю пракапалi. Глыбокую, ледзь дно вiдаць. I ў шырыню — больш метра. З разбегу толькi ўзяць можна. Моладзь калi-небудзь скача, а пенсiянеры толькi прыцэльваюцца. Потым абыходзяць гэтую перашкоду, робячы крук метраў у сто.

Усе ў нашым 24-кватэрным доме, што знаходзiцца на ўскрайку гарадка, пра гэта ведаюць: пра няспраўны тэлевiзар, трубы i краны цякучыя, глыбокую траншэю. Толькi й чуеш — беспарадак, няма на iх управы, дзе тыя законы. Але, акрамя пенсiянераў, усе на нармальных работах працуюць, а я — у рэдакцыi мясцовай газеты.

Таму Рыгор Пятровiч, што з тэлевiзарам праблемы мае, пры сустрэчы мне кажа:

— Даражэнькi ты мой сусед! Серыял «Кармелiта» са сваей кабецiнай не глядзiцё?

— Няма часу, — адказваю. І разумею, куды ўсё вернецца. — Здаецца, другi год ужо круцяць гэты серыял. I нiяк не скончыцца, не праяснiцца там сiтуацыя. Цыганскія любошчы — гэта вам не жартачкi.

— Правiльна, — яшчэ больш ажывiўся сусед. — З самага пачатку мы з жонкай яе глядзiм, «Кармелiту» гэтую. I не надакучыла. А тут раптам на 162-й серыi тэлевiзар сапсаваўся. Усё чутно, па галасах сюжэт разумеем, але хацелася б бачыць герояў. Што ў iх там i як.

— А да майстроў звярталiся?

— Безумоўна. Штодня звонiм, просiм дапамагчы.

— Няўжо не рэагуюць, не едуць?

— Тлумачаць: маўляў, тэлевiзар старой мадэлi, лямпавы, i такiя ўжо нiхто не рамантуе. Iм адна дарога — на сметнiк. Напiсалi б вы пра гэтую праблему ў газету. Многiя людзi былi б вам удзячны. Ды што там напiсаць! Фельетонам па гэтым тэлеатэлье лупануць трэба. У «Пыласосе» вашым матэрыял змясцiць, прысарамацiць.

Далiкатна даю параду суседу:

— Калi ласка, напiшыце самi. Хаця б факты. А мы падрыхтуем, падправiм. I — за вашым подпiсам. Рэдакцыя будзе рада лiчыць вас пазаштатным карэспандэнтам. Слова, сказанае чалавекам праз друк, вялiкая сiла. Давайце ж выкарыстоўваць яе разам.

Размова тут жа замялася.

Левы сусед, у якога «цурчыць i цурчыць», павёў размову са мной яшчэ больш рашуча.

— Вы ж у газеце працуеце! Мне пiсаць цi вам? У нашай кватэры ўжо так цурчыць, што не паспяваем посуд падстаўляць. I адносiць. У вас там i рубрыкi ёсць выдатныя — «Пяро нарыпела», «Меры прыняты», «Востры сiгнал». Куды ўжо вастрэй?!

— Калi пяро «нарыпiць» вашай рукой, — не ўстрымаўся я, — тады справа пойдзе хутчэй. Шчыра кажучы, газеце патрэбна цесная сувязь з чытачамi, павiнна расцi колькасць аўтараў. Дарэчы, вы рамонтнiкаў выклiкалi?

— А як жа! Толькi на трубы, краны i батарэi яны мала i глядзелi. У асноўным тлумачылi i пераконвалi, што па iснуючых iнструкцыях i нарматывах усё павiнна рабiцца за кошт жыльца. А ў дадзеным выпадку мяняць трэба ўсю сiстэму.

— Вось iменна, — цяпер ужо я зрабiў спробу завяршыць размову. I пачаў назiраць, як у гэты момант Ганна Мiронаўна, вядомы ў горадзе кулiнар, пераможца многiх конкурсаў па выпечцы, жылец нашага дома, траншэю пералазiла. Пасля таго, як атрэсла камякi зямлi з палiто, яна таксама ўключылася ў размову.

— Поўны дом жыхароў, а толку! I па выглядзе ўсе прыстойныя. А паскардзiцца куды-небудзь, знайсцi праўду-матухну не могуць. I не жадаюць. — Ганна Мiронаўна зiрнула ў мой бок i дадала: — Некаторыя нават у газетах працуюць. Напiсалi б — i справе канец.

Мяне закранула за жывое.

У наступныя два днi я збiў з дошак масток i перакiнуў яго праз траншэю. Раздабыў у знаёмых старэчу-кнiжку «Тэлевiзiйныя апараты» i, даведаўшыся пра некаторыя сакрэты выкарыстання былой тэхнiкi, адрамантаваў тэлевiзар суседу справа. Прыдбаў развадны ключ, падкруцiў-падцiснуў гайкi на асобных трубах i мацаваннях кранаў суседу злева.

А праз некалькi дзён усiх нас, работнiкаў рэдакцыi, паклiкаў да сябе ў кабiнет рэдактар.

— Мы не вельмi многа ў апошнi час атрымлiваем пiсьмаў ад нашых чытачоў, — паведамiў ён тое, што для ўсiх нас не было сакрэтам. Але потым неяк ветлiва i з добрай усмешкай кiўнуў у мой бок i завяршыў: — Дык вось вучыцеся ў Пундзiкава, як трымаць з iмi сувязь, абуджаць актыўнасць. Сёння, дзякуючы Пундзiкаву, рэдакцыя атрымала тры пiсьмы. Адразу!

I рэдактар зачытаў тры дасланыя падзякi на мой адрас.

Коцікі

У блакiтнай, як веснавое неба, хустачцы ў аўтобус зайшла дзяўчына. У руках яна трымала галiнкi, усыпаныя шэранькiмi пушыстымi камячкамi. Адразу ўвага пасажыраў была звернута да гэтых прадвеснiкаў вясны.

— Коцiкi! — сказаў нехта ласкава. I на тварах многiх з’явiлася добрая ўсмешка. — Дзе вы бралi такiя?

— Падарунак, — таксама ветлiва адказала дзяўчына.

Яшчэ цяплейшымi сталi сонечныя зайчыкi, якiя, дзякуючы вясновым лужынам на дарозе i шкельцам машыны, весела скакалi па аўтобусе.

— У каго там коцiкi? — глянуў у салон вадзiцель. — А-а, вясна. Можа, прадаюць дзе?

— Паспрабуй дастаць, — буркнуў пажылы мужчына. — У дзяцiнстве запаленне лёгкiх атрымаў. Лез за iмi аднойчы, ды правалiўся.

— Асцярожна трэба, — паспачувала яго суседка.— I ўсё ж — якая прыгажосць!

Здаецца, кожны з пасажыраў у гэты момант уявiў, як дзесьцi ля ракi золкi вецер перастуквае галiнкамi вербалозу. А коцiкi ўсё роўна цягнуць свае шапачкi ўверх. Там сонейка. Промнямi сваiмi яно распраўляецца з пякучым снегам. У такiм разе гавораць i пра ваду, што халодная яна, як той лёд. Вада аблiзвае галiнкi-пруцiкi ўсё вышэй i вышэй, падбiраючыся да коцiкаў. Але хутка ледаход скончыцца i вада стане палоннiцай берагоў. Толькi цяпер вось вельмi цяжка дабiрацца да гэтых камячкоў-пушынак, пяшчотна празваных у народзе коцiкамi.

Выходзячы на чарговым прыпынку з аўтобуса, дзяўчына прымацавала ля пярэднiх дзвярэй адну галiнку.

— Гэта ўсiм вам, — кiнула яна на развiтанне.

I коцiкi паехалi з намi. З намi ехала сама вясна.

НЕ ХАЧУ Ў ГIМАЛАI!

(Пiсьмо ў рэдакцыю)

«Паважаная рэдакцыя музычных перадач!

Месяц таму я даў вам заяўку выканаць з нагоды жончынага юбiлею песню «Лада». У маладосцi яна вельмi падабалася нам, мы танцавалi пад яе ў любы зручны момант, у тым лiку на сваiм вяселлi. Я не саромеўся падпяваць i паўтараць: «.И когда ты станешь бабушкой, все равно ты будешь ладушкой, ла-да!»

Здаецца, вы ўсё зразумелi з таго майго першага лiста. Нават паведамiлi, калi i ў якi час будзе выконвацца па радыё мая просьба-вiншаванне. Напагатове былi мы з жонкай, уся наша радня, суседзi i той-сёй са знаёмых. Зяць зранку настройваў свой відэамагнiтафон, каб захаваць усё навек.

Але атрымалася абы што, карацей кажучы — канфуз.

За добрыя i цёплыя словы на адрас маёй жонкi, безумоўна, дзякуй. Потым жа вы, папрасiўшы прабачэння за тое, што «ў базе» цi «на базе» (не дачуў цi не разабраў) не аказалася песнi «Лада», пачалi круцiць iншае. Нейкi зусiм другi музычны твор, калi яго можна назваць творам.

Халера яго бяры, весялiце народ па-сучаснаму, падбадзёрвайце яго сваей поп-музыкай. Толькi пры чым тут я? Словы ж вашай, «падараванай», песнi падкасiлi нас ушчэнт. Яны i зараз у маёй галаве круцяцца, нiяк не вылазяць: «Я ГОТОВ ЦЕЛОВАТЬ ПЕСОК ПО КОТОРОМУ ТЫ ХОДИЛА.»

Без прывязкi да мяне яно, мабыць, i сышло б. Але мушу вам сказаць, што я працую на пясчана-гравiйным камбiнаце вартаўнiком. Калi хаджу iншым разам на абед дамоў, мяне падмяняе жонка. Насуперак, дарэчы, iнструкцыi. Таму зараз могуць i з работы турнуць. Я ж чалавек пенсiйнага ўзросту. І на табе! Пясок ён цалуе. Пасля таго, як па iм жонка пройдзецца. Лячыцца трэба.

Ды чорт яго бяры! Калi звольняць, буду ў градах калупацца. Завяду пчол. Каб нiхто да мяне не хадзiў. Пасля такой музыкi. Скажу па сакрэце, свой нораў паказаў i зяць, якi працуе на тым жа камбiнаце. Мiнiстр! Пясок на самазвале возiць. Два разы ў кювет летась куляўся. Замялi неяк справу, заплацiў толькi за пясок. Таму ўспамiн пра пясочак для яго — нож у сэрца. Сядзiць, вунь, моўчкi, надзьмуўся ад злосцi, што дырыжабль.

Жонка з дачкой нiяк супакоiцца не могуць. Сцiшылiся ўнукi.

I на рабоце не лепш. Учора зменшчык падколвае: можа, кажа, дапамагчы з роту i носу пясок выкалупваць? Доўга цалаваў?

З-за ўсяго гэтага жонка на камбiнат — нi нагой. Маўчыць, як рыба. Учора спрабавала і плакаць.

Таму зноўку звяртаюся да вас, раней паважаная мной рэдакцыя музычных перадач. Трэба выпраўляць становiшча. Калi гаварыць шчыра — ратаваць сям’ю.

Дазвольце зараз дыктаваць умовы мне. Таму што зяць настойвае, каб я закруцiў справу наконт кампенсацыi мне маральнай шкоды грашыма. Але я лiчу сябе чалавекам прыстойным i сцiплым. І ўношу прапанову.

Мяркую, на вашай «базе» захавалася яшчэ старая апаратура, якую можна было б неяк падключыць i прайграць грампласцiнку з песняй «Лада». Яе ў любы момант (днём, уночы) можа падкiнуць у студыю на сваiм легкавiку зяць. I дужа не здзiўляйцеся, што адзiн бок грампласцiнкi, з песняй «Адпусцiце мяне ў Гiмалаi», будзе надзейна заклеены пластырам, а паверх — скотчам. Я не магу больш рызыкаваць i ўвесь час баяцца, што вы там зноў нешта пераблытаеце, паставiце, напрыклад, пласцiнку не тым бокам.

Калi не ўхвалiце гэты варыянт, ёсць яшчэ адзiн, запасны. Толькi дазвольце ў гэтай сувязi задаць вам смелае пытанне: няўжо ў вашых «базах» няма такiх цудоўных мiлагучных i задушэўных песень, як, да прыкладу, «Зорачка мая» цi канкрэтна — «Зорка Венера». Ад нашанскiх нешта вас апошнiм часам адварочвае. Тады лепш крутанiце мне пад гэтакi настрой «А я лягу-прылягу.» Я тут хутка сарыентуюся. Пасля бяссонных начэй умомант прылягу на якi-небудзь прыгорак цi наогул на пясочак. Той самы. Рукi-ногi ўшыркі раскiну i буду ў думках дзякаваць вам за тое, што зноў наладзiлi мае жыццё.

З павагай i вялiкай надзеяй —Цэбрыкаў Антось (дакладны адрас на канверце)».

ІНТЭРВ’Ю

— Грамадзянiн! Адну хвiлiначку. З тэлебачання мы. Рыхтуем новую перадачу “Хто ў доме гаспадар?» Робiм раптоўнае iнтэрв’ю.

— Ды я спяшаюся.

— Прабачце, колькi вам гадоў?

— Сорак з гакам.

— Выдатна! У чалавечым жыццi — самая верхатура. У сэнсе сiлы i розуму. Не хвалюйцеся: астатняе, што датычыць вас, — iнкогнiта.

— Ну калi iнкогнiта, давайце.

— Як вы адносiцеся да эмансiпацыi?

— Увогуле, станоўча. Але, вiдаць, у гэтай справе ёсць i перабор.

— А растлумачыць можна?

— Эмансiпацыя ў гэтым напрамку набрала такi разгон, што нам, мужчынам, цяжка дыхаць.

— Не зусiм зразумела.

— Жанчыны дагналi нас па ўсiх паказчыках. I пайшлi далей. На рабоце, дома, у любым месцы кожная з іх хоча быць першай. Не другой, не трэцяй — толькi першай! Самай-самай. Усюды i ва ўсiм. Адсюль i непрыемнасцi.

— Вы маеце на ўвазе моду?

— Якая мода?! Разглядаю праблему ў глабальным маштабе. I раблю вывад: пакацiлiся мы зноў да матрыярхату. Я таксама ўлiп па самыя вушы. Бягу вось на рынак.

— Удзячныя за шчырасць. Але пра дробязi, давайце, сёння не будзем. Пра рынак — таксама. Якiя рысы вы асаблiва цэнiце ў жанчыне?

— Толькi не яе дзелавiтасць, у сэнсе кiраваць усiмi i ўсюды. Бо там, дзе такая дзелавiтасць, — там няма жанчыны. Для жыцця — адзiн нуль.

— Абыдзем i нулi.

— Разумею.Так, жанчына, безумоўна, павiнна мець розум, быць адукаванай, прыгожай.

— I пяшчотнай.

— Толькi ў адносiнах да свайго мужа! Гэта, праўда, рэдка назiраецца. Узяць вось мяне.

— Прабачце, мы не можам зацягваць iнтэрв’ю.

— Пачакайце. Дайце сказаць яшчэ пару слоў. Нядрэнна было б, каб жанчына паважала родзiчаў мужа, не рабiла яму заўваг пры людзях, разумела гумар. Умела смачна гатаваць. Падбадзёрвала ў цяжкую мiнуту i клапацiлася пра ачаг, сям’ю.

— Атрымлiваецца, мужчыны, у тым лiку i вы, самi штурхаюць эмансiпацыю наперад?

— Ды кола ўжо набрала абароты i тармазiць позна! Пра якiя роўныя правы можна весцi гаворку?! Бачаце, на рынак спяшаюся. На чарзе — хiмчыстка, розныя майстэрнi, магазiны. Так што сапраўдныя мужчыны — за мной!

Категория: Внеурочка
11.06.2017 18:39


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!