СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

"Самабытны творца" (Літаратурная спадчына Міколы Целеша)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Целеш Мікола (Мікола Яфімавіч, псеўданімы: Лясун М., М. Люціч і інш.). Нарадзіўся 25 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Заазер’е Барысаўскага павета (цяпер – Эсьмонскі сельсавет Бялыніцкага раёна). Скончыў Бялыніцкае вышэйшае пачатковае вучылішча, педагагічныя курсы. Працаваў на шахтах, у 1919-1922 знаходзіўся ў Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі жыве ў Мінску, працуе ў дзяржаўных установах, у тым ліку ў рэдакцыі часопіса “Паляўнічы Беларусі”.

З 1944 года знаходзіцца ў эміграцыі, жыве спачатку ў Германіі, а потым у ЗША.

Першыя апавяданні змясціў у часопісе “Паляўнічы Беларусі”. З’яўляецца аўтарам кніг “Апавяданні паляўнічага” (1931), “Са стрэльбай і сабакам” (1932), “Курылка” (1935, перавыдадзена ў 1938), “На крыжы” (1943), “Дзесяць апавяданняў” (Нью-Йорк, 1965), “Хмары над Бацькаўшчынай” (Нью-Йорк,1996). Пісаў для дзяцей апавяданні, якія склалі змест кніжак “Буська” (1930, перавыдадзена ў 1939) і “Знаходка” (1939).

Прапаў без вестак у 1976 годзе.

Алесь Марціновіч: Целеш як пісьменнік яркага таленту, надзіва самабытны творца найлепш раскрыўся менавіта тады, калі пісаў зусім не пасацыяльнаму заказу”, а па ўласнай неабходнасці”.

Алесь Карлюкевіч:Ад апавядання да апавядання рос, мацнеў талент пісьменніка, гартавалася яго майстэрства. Нашым выдаўцам варта звярнуцца да літаратурнай спадчыны Міколы Целеша. Тым больш, што тэма прыроды, нашай павагі, чулых адносін да жывёльнага свету вельмі і вельмі не распрацавана ў беларускай літаратуры.”

Твор

Вучыўся я лёгка.

Але часта і маўчаў на ўроках. І не таму, што не ведаў. Не! Я быў нясмелы і вельмі баяўся Курылкі. А вось ды не тое, ды не так, што тады будзе? Ну і дасць!

Аднаго разу, неяк перад нядзеляй, Курылка загадаў кожнаму вучню трэцяга класа, у якім быў той час і я, напісаць свой уласны твор. Кожны павінен быў апісаць якое-небудзь здарэнне.

У той дзень я ішоў са школы ў задуменні. Жартачкі, напісаць твор! Увечары, як звычайна, на комінку трашчэлі смольныя карчы. Бацька плёў лапці. Маці прала кудзелю. Я сядзеў перад сшыткам на ўслончыку, часта падымаў галаву, паглядаючы на палаючы агонь, і запісваў свае думкі. Так радзіўся мой твор.

Назаўтра Курылка прыйшоў у школу кульгаючы.

Курылка вельмі любіў пагулянкі. Бывала, перад святам, пойдзе ён у мястэчка, дзе была воласць, двухкласная школа, — загуляе. Дзень няма, другі няма, на трэці – прыходзіць з сіняком пад вачмі, з перабітай рукой, рассечанымі губамі ці яшчэ з якой-небудзь адзнакай. У такія дні быў ён маўклівы і вельмі сярдзіты. Часцяком без ніякай віны ён збіваў тады вучня да страты прытомнасці.

Сёння Курылка быў у такім самым настроі. Пачаліся заняткі. Ён сядзеў ля свайго стала, паклаўшы нагу на нагу. Адна была ў боце, а другая ў тоўстай ваўнянай панчосе, паверх быў надзеты галош. Спачатку была арыфметыка. Потым чытанка ў другім класе, потым гісторыя ў нашым, а потым Курылка пазяхнуў і патрабаваў сшыткі па пісанню. Мы падалі. Мусіць, у кожнага з нас, як і ў мяне, мацней, чым заўсёды, дрыжэла ў гэты момант сэрца. Я адчуваў, што твор напісаў я складна, і таму яшчэ больш хваляваўся. Хутка Курылка паклікаў мяне. Я падышоў. – Гэта ты пісаў? – запытаў.

Я заўважыў у яго вачах нейкія нядобрыя агеньчыкі і ціха заікаючыся, адказаў:

– Я-я.

Настаўнік зірнуў мне у твар. Я схаваў вочы.

– Адкуль ты спісаў?

– Ніадкуль.

Я бачыў, як па твары Курылкі распаўзлася фарба.

– Ніадкуль?

Курылку, як відаць, мой адказ паказаўся абразай. Яго вочы ўтаропіліся ў мяне. Рукі задрыжэлі. Кульгавая нага закалыхалася, як калода. Як так? Колькі разоў біў ён мяне, каб я адказваў яму ўрок, біў за пісанне, за няскладнасць пры пераказе прачытаных твораў, а тут.сам пісаў! Хлусіць! Спісаў аднекуль! Але адкуль ён спісаў? Курылка не мог ведаць.

– Хлусіш! Ты спісаў! – крыкнуў ён на ўсю школу.

Я маўчаў і стаяў перад ім, як на агні. Я не ведаў, што сказаць. Усе думкі вылецілі ў мяне з галавы.

Курылка схапіў мяне за вуха, моцна, як нажом, сціснуў пазногцямі. Я зморшчыўся, але не прараніў ні гуку, закусіўшы губу. Я ведаў, што калі не ўцярплю, будзе горш. Курылка ірвануў вуха да сябе, сагнуў маю галаву.

– Глядзі, як дрэнна перапісаў! Дзве памылкі зрабіў на старонцы!. Ну, гавары!

Закруціў маё вуха ўверх, зноў нахіліў галаву і стукнуў ілбом у тое месца стала, дзе ляжаў мой сшытак.

– Кажы, калода, адкуль спісаў?

Я зрабіў крок назад.

– Уцякаць?! – з жахам у голасе крыкнуў Курылка, і схапіўшы лінейку, стукнуў ёю аб стол. З-пад лінейкі ад удару пасыпаўся пыл. Аловак, што ляжаў на стале, падскочыў уверх і забразгацеў па падлозе.

Вучні скурчыліся і, мусіць, у кожнага з іх заняло дух. Толькі Коля хіхікаў. Я сцяў зубы і яшчэ адступіў, адступіў інстынктыўна. Гэта, як відаць, яшчэ больш раззлавала Курылку.

– Ну?!

Я спалохаўся і рашыў зманіць: хай не я напісаў! Хай спісаў, абы толькі не біў. Я ціха прашаптаў:

– Я. пан настаўнік, спісаў.

– Ага, спісаў, пень! Адкуль спісаў?.

Я папаўся! Адкуль спісаў? Сэрца, я чуў, разрывалася. Слёзы душылі мяне. Адкуль я спісаў? Хто паможа сказаць, адкуль я мог бы спісаць? Што рабіць? У вачах пацямнела. У галаве зрабілася пуста. Толькі рукі Курылкі, яго твар, яго чырвоныя, недаспаўшыя вочы, я бачыў да падрабязнасці.

– З кніжкі спісаў, пан настаўнік! З кніжкі.

– З кніжкі? А адкуль ты хацеў – са сценкі? Пень! З якой кніжкі?.

Курылка яшчэ раз стукнуў лінейкай па парце, а потым па маёй галаве. У вушах зазвінела, пацямнела ў вачах. Я захістаўся. Курылка ірвануў мяне да сябе, закруціў вуха, але я ўжо нічога не чуў.

– Усё роўна! – мільганула адзіная думка. – Хай б’е.

Ногі аслаблі, гнуліся ў каленях. Курылка крычаў:

– Ах ты. Ах вы. Свінні! У свінушнік вас, у свінушнік.

Праз гадзіну я ішоў дамоў. Вушы гарэлі. Было крыўдна і сорамна за сябе. Мацвей сустрэў мяне ля сваёй хаты.

– Прыходзь увечары, будзем пускаць ваўчка.

І ён выняў з кішэні і паказаў мне гэтую цацку.

– Сам зрабіў?

– Сам!

Я здзівіўся і ахвотна згадзіўся прыйсці.

Васілёва ўдача

Я і хлопчык Васіль праводзілі выхадны дзень каля рэчкі. Дзень выдаўся цёплым, ясным. На дрэвах спявалі птушкі. У паветры, пералятаючы з краскі на краску, гудзелі чмялі і пчолы. Мітусіліся матылькі – белыя, жоўтыя, цёмнакрылыя.

Я вудзіў на муху, паверх вады, яльчыкаў і дробных галавеньчыкаў, а Васіль дастаўляў мне мух, бегаючы па лугу і накрываючы іх лёгкай празрыстай сетачкай. У абодвух быў занятак. І абодвум было прыемна.

Раптам Васіль, які лічыў сябе таксама рыбаловам і ўвесь час гаварыў: “Мы ловім рыбу”, – закрычаў:

– Тата, тата, а матыль табе не трэба?

– Матыль?! Лаві сам на матыля, – адказаў я, каб адчапіцца. Мне нельга было адвярнуцца: рыба дужа мітусілася каля мухі.

Васіль так і зрабіў. У яго была свая вудачка. На вудачцы быў лёгкі тонкі шнур з невялічкім кручком. Зачапіўшы сяк-так матыля на кручок, Васіль закінуў сваю вуду. Матыль паплыў па вадзе, варушачы крыллямі і лахматымі ножкамі. І ўслед затым каля яго з’явіліся зграі рыб. Тут былі ўклейкі, яльцы, плоткі, галавеньчыкі і пад’язікі. Усе яны сновалі ўзад і ўперад, падплывалі пад матыля, штурхалі яго насамі і зноў знікалі. Вада, здавалася, аж кіпела кругом.

А Васіль, прысеўшы на цыпачкі, глядзіць і чакае, калі яму трэба цягнуць. Раптам матыль знік. Няма матыля. Адарваўся ён ці што? І толькі ён хацеў спытаць у мяне, што за штука, як я паклікаў яго самога да сябе. Васіль уваткнуў сваё вудзільна ў бераг і прыбег да мяне. Потым, зрабіўшы тое, што я хацеў, ён зноў вярнуўся да сваёй вудачкі.

Але не паспеў Васіль узяцца за вудачку, як яе моцна шмарганула ў ваду. Што такое? Васіль аж спужаўся. Аглянуўся кругом. “Хаця б вудачку вярнуць”, – падумаў ён. Узяўшыся ямчэй, ён падцягнуў вудачку да сябе. І тады шнур яшчэ мацней пабег пад ваду. Потым неяк закруціўся, паімчаўся пад бераг. Кончык вудзільна сагнуўся. Нібы гіра цяжкая да вудзільна падвешана; яна коціцца некуды ўніз і цягне за сабою шнур. Васіль ухапіўся за вуду абедзвюма рукамі.

– Тата, нешта цягне вуду ў ваду! – крыкнуў ён.

– Глядзі, не ўскоч хаця ў рэчку, – сказаў я, перасцерагаючы малога, і потым дадаў:

– А ты цягні да сябе, да сябе.

Васіль, мусіць, добра паднатужыўся і пацягнуў вуду з вады, бо ў гэты момант пачуўся яго лямант.

– Тата, тата! Рыба вялікая. Ай, яй, ай. Вялікая!

Я кінуў сваіх мух, сваю вуду і яльчыкаў з галавеньчыкамі і пабег да Васіля. Калі я прыбег, па траве падскокваў уверх вялікі, прыгожы акунь. А Васіль, захоплены ўдачай, стараўся схапіць яго рукамі, але не мог. Рыбіна падскоквала, вырывалася, біла Васіля шырокім хвастом па носе і калола яго сваімі вострымі шыпамі, што на грэбні і ў плаўніках.

Калі я пачаў знімаць з кручка акуня, дык убачыў, што ў яго з рота відаць хвост другой рыбы. Як гэта магло здарыцца? Я дастаў гэтую рыбіну. У роце ў яе быў кручок з матылём.

Тады мне ўсё стала ясна. У той час, як я паклікаў да сябе Васіля, уклейка схапіла матыля. Трэба было цягнуць, але Васіль пабег да мяне. Уклейка асталася на кручку. У гэты момант, блізка тут, важна прагульваўся вялікі акунь. Убачыўшы ўклейку, ён праглынуў яе разам з кручком.

Вось так у Васіля ўзялася рыба і на матыля.

Над возерам

(Скарочаны варыянт)

Яны сядзелі пад магутнай разгалістай хвояй. Дзед Габрусь плёў з лазовых пруцікаў кошык, глядзеў у задуменні на зыбкую сінь возера, трымаючы на каленях раскрытую кніжку, з якой ён рэдка калі расставаўся. З боку ад іх дыміў невялікі касцёр, на вуголлі якога варылася ў чыгунку бульба. Калі агонь у касцёрчыку малеў, дзед Габрусь папраўляў галавешкі і падкладваў новае паленца.

Дзень быў не сцюдзёны, але дужа ветраны. Возера шумела й грукала хвалямі ў бераг. Над ім кружылі нейкія птахі, то ўзлятаючы высака ўгару, то стромка несучыся над самай вадой. Возера было апавіта зялёнай рамай маладога алешніку, ляшчыны, крушыны й чарэмхі і з таго боку, дзе сядзелі дзед Габрусь і Сымонка, выглядала, як вялікае – на дзесяткі кіламетраў – люстэрка. За гэтай рамай, з супрацьлеглага боку ад дзеда й Сымонкі, віднелася пясчаная гара, якая не абраблялася пад якія-колечы сельскагаспадарчыя культуры, бо на ёй нічога не расло. Яна называлася ў народзе Ніжні Гарадзец. Такая ж гара, можа, праўда, крыху вышэйшая, была й на гэтым баку, недалёка ад сядзеўшых пад хвояй. Гэта гара мела назоў Верхні Гарадзец. Возера было, як бы схаванае паміж гэтых гораў і яго нельга было ўбачыць ні з той дарогі, якая праходзіла недалёка ад Ніжняга Гарадца, ні з другой, якая ішла каля Верхняга. З трэцяга боку, крыху наводдаль ад возера, таксама на ўзвышшы, быў вялікі лес, магутныя сосны якога ўздымаліся, здавалася, аж пад сам ае неба.

– А яшчэ кажуць, – апавядае дзед Габрусь унуку, – што ўначы перад Вялікаднем на возера выплываюць царскія дзверы патануўшай тут царквы й на іх ярка гарыць бязліку свечаў, і анёлы прыгожа спяваюць “алілуя”, – так прыгожа, што хто пачуе, не можа крануцца з месца аж пакуль сонца не ўзыйдзе.

Шмат чаго кажуць людзі пра былое, бо кніг тады пісалі мала – людзей такіх адукаваных амаль не было. Ну, можа, на тысячу вёрстаў адзін, дык яно так і перадавалася ад аднаго да другога. Хадзілі па зямлі і такія спецыяльныя апавядальнікі, што трымалі ў сваёй памяці шмат вялікіх падзей, а як паміралі, перадавалі свае апавяданні іншым.

Сымонка задумаўся і некаторы час маўчаў.

– Але вось яшчэ цікава, дзядуся. У Літні на ўзгорку каля страшэнных багнаў, глыбіню якіх зведаць ніхто не можа, час ад часу людзі знаходзяць кавалкі жалеза. І я адзін такі кавалак знайшоў, як коней там пасвіў.

– Гэта ты кажаш пра Печышча?

– Ну, пра Ліцень і пра Печышча. Дык што гэта там такое было?

Дзед задумаўся.

– Гэта сцвярджае, што наша сяло некалі было важным месцам: тут гналі з багнавай руды жалеза і лілі з яго зброю для абароны. Таму і доступ сюды з усходу быў загароджаны Гарадцом у тым месцы, дзе можна было перабрацца праз возера, бо ў іншых багна не дазваляла.

. Бульба зварылася. Дзед зняў чыгунок з агню. Адцадзіў бульбу. Вымыў рукі, стаўшы над вадой, разгладзіў бараду і прамовіў:

– Ну, хадзем есці!

Але Сымонка быццам і не чуў: так быў узрушаны гаворкай з дзедам.

– Хадзі-хадзі! А то астыне, нясмачная будзе.

. Рыбу, разам з кошыкамі, дзед панёс прадаваць у мястэчка, загадаўшы Сымонку нарэзаць добрых пруцікаў на кошыкі і ні ў якім разе не браць човен. Пруцікаў Сымонка нарэзаў, але другога загаду дзеда не выканаў: сеў у човен і забраўся ў тыя ж сітнікі, дзе лавіў рыбу ўчора з дзедам. Плоткі, акуні й падлешчыкі браліся адзін за другім, і Сымонка не заўважыў, як бяжыць час і што робіцца наўкола. Раптам грукнуў гром і так блізка, што Сымонка аж уздрыгнуў. Узняў галаву. Хмара! Але невялікая. “Нічога, хутка пройдзе, яшчэ павуджу трохі”, — падумаў.

Але потым хмара неяк расплылася, выцягнулася, як гумавая, ва ўсе бакі, і аднекуль наляцеў вецер.

Трэба ўцякаць! Гарнуў ваду вяслом, раз-пораз пазіраючы ўгару. Хмара не разыходзілася, завалакла чорнымі гарбамі ўсё неба. Паліў такі дождж, што за пяць крокаў нічога не было відаць. Сэрца ў Сымонкі застукала моцна-моцна. І ў гэты момант ён успомніў пра патануўшы горад з царквой, і пра царскія дзверы, што выплываюць на ваду перад Вялікаднем.

Раптам ударыў страшэнны пярун. Неба, нібы захісталася й паехала ўніз. Сымонка ўвесь задрыжэў і згубіў прытомнасць.

. Гарэлі кругом свечы – шмат свечаў! Суровыя твары святых пазіралі з абразоў. Спявалі анёлы. І тут жа стаяў дзед Габрусь, — сівая барада ягоная закрывала яму грудзі. І твар ягоны быў падобны на твары святых.

. Дзед Габрусь вярнуўся з мястэчка апоўдні. Сымонкі дома не было. Не было на месцы й вудаў.

Ад дому да возера было кіламетры два. Нягледзячы на старасць і стомленасць, дзед прайшоў іх хутка. І ў гэты час загрукацела над галавой. Паліў страшэнны дождж, які засланіў усё перад вачмі. Лавіна дажджу працягвалася хвілін пяць. Раптам у паўдзённай частцы неба хмара рассунулася і выбліснула сонца. І тады дзед угледзеў човен: ён плыў павольна да гэтага берага.

Сашчапіўшы далоні рупарам, дзед закрычаў:

–Го-го! Сымонка!

І тады хлопец узняўся над чоўнам і замахаў вяслом.

Категория: Внеурочка
11.06.2017 18:02


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!