СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Яшчэ адна версія трагічнай смерці Янкі Купалы

Нажмите, чтобы узнать подробности

У 80-90-я гады мінулага стагоддзя Мікалай Яфрэмавіч Аўхімовіч быў партыйным і дзяржаўным дзеячам БССР. У 1940-1947 гг. ён з’яўляўся сакратаром ЦК КП(б)Б па кадрах, працяглы час узначальваў Савет Міністраў БССР, быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху. Мікалай Яфрэмавіч на той час валодаў самай шырокай і часам надзвычай сакрэтнай інфармацыяй, што тычылася ўсіх складанасцей палітычнай і дзяржаўнай барацьбы. Расказваў ён гадзінамі. З асаблівай цеплынёй Мікалай Яфрэмавіч распавядаў пра Янку Купалу і Якуба Коласа.

У 30-50-я гады мінулага стагоддзя народ стаў заложнікам свайго неагляднага даверу да партыі і Сталіна. Падазронасць, даносы, якія падтрымліваліся партыяй, зрабілі народ удзельнікам і ахвярай страшэннай вакханаліі. Не многія змаглі пазбегнуць “яжовых рукавіц”, амаль два мільёны толькі на Беларусі былі расстраляны, памерлі ад голаду, знясільваючай працы ў берыеўскіх лагерах.

Пад падазрэнне чэкістаў трапіў шчыры прыхільнік сацыялістычных ідэй вялікі беларускі паэт Янка Купала. Сёння трэба адзначыць: не мог не трапіць, бо меў сваю ўласную думку пра шляхі развіцця грамадства, будаўніцтва палітычнай сістэмы Беларусі паводле сапраўдных сацыялістычных прынцыпаў, а не тых, якія дэфармаваў Сталін. Яму было наканавана стаць прарокам новай беларусі, як піша Алесь Петрашкевіч. Вірлівы час, нявырашаныя задачы станаўлення нацыі заклікалі Янку Купалу да дзейнасці. У 1992г. упершыню абагульніў паэтычную творчасць песняра з палітычнага пункта гледжання вядомы беларускі вучоны і паэт Вячаслаў Рагойша. За паэтычнымі радкамі ён убачыў глыбока абгрунтаваную канцэпцыю незалежнасці Беларусі. Палітычны геній Купалы вызначаў для Беларусі, як сёння кажуць, “сацыялізм з чалавечым тварам”. Я не стаўлю тут мэтай разгляд Янкі Купалы як генератара палітычных ідэй. Гэта задача асобнага даклада. Тут вызначу, што небяспеку палітычных поглядаў і памкненняў вялікага паэта і мысляра добра ўсвядомілі Сталін, Берыя і іх паслугачы. Іншамыснасці яны не цярпелі, лёс Янкі Купалы і Якуба Коласа быў прадвызначаны. Мясцовыя ж беларускія палітычныя дзеячы бачылі ў песнярах аўтарытэтных у народзе памочнікаў на ідэалагічным фронце, без якіх сацыялістычнае будаўніцтва, нацыянальная палітыка праводзілася б з большымі складанасцямі. Творы Янкі Купалы ўслаўлялі сацыялістычныя пераўтварэнні, сцвярджалі самабытнае, нацыянальнае. Не, Янка Купала не хлусіў свайму народу, ён рабіў тое, што было магчыма ў тых жудасных, з аднаго боку, і гераічных - з другога, абставінах.

Янка Купала і Якуб Колас былі беспартыйнымі, але карысталіся ўвагай у ЦК і ва ўрадзе. Тым больш стараліся плеткары, якія распускалі агідныя чуткі, дасылаючы ў органы ўнутраных спраў даносы, каб дыскрэдытаваць пісьменнікаў. Нехта напісаў Цанаве, быццам Янка Купала знаходзіўся ў ліку тых, хто сустракаў Пілсудскага 18-19 верасня 1919г. з хлебам-соллю, калі ў той час акупацыі палякамі Беларусі наведаў Мінск. Мана ўсё гэта. У той час Янка Купала цяжка хварэў (перытаніт) і тры месяцы праляжаў у Мінскім земскім шпіталі. Але хапала “стукачоў” накшталт вульгарнага крытыка і публіцыста Лукаша Бэнды, які імкнуўся прадставіць Янку Купалу, іншых беларускіх творцаў як ворагаў савецкай улады. Увогуле рэпрэсіўнаму разгулу ў Беларусі паспрыялі пасланцы ЦК ВКП(б) (ліпень 1937г.) Г.М.Маленкоў і Я.А.Якаўлеў (Эйнштэйн) для “выкрыцця” разгалінаванага варожага падполля. Па ўсёй рэспубліцы разгарнуліся арышты і расстрэлы. Даймалі Янку Купалу і Якуба Коласа. Іх выратавала шырокая вядомасць і ўсенародная любоў. Абодва ж былі народнымі паэтамі, акадэмікамі. Арыштаваць іх тагачасны наркам унутраных спраў БССР Лаўрэнцій Цанава не мог без узгаднення з партыйным кіраўніцтвам Беларусі. Першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка, заклапочаны раз’юшанай вакханаліяй Цанавы ў рэспубліцы і рэальнай пагрозай, што навісла над Янкам Купалам і Якубам Коласам, недзе ў канцы 1938г. неадкладна выехаў у Маскву. Янку Купалу і Якубу Коласу было сказана, каб яны таксама ехалі ў Маскву, паколькі прыслужнікі Цанавы маглі ў адсутнасць Панамарэнкі арыштаваць іх. Абодвум былі заказаны месцы ў прэстыжнай па тым часе гасцініцы “Масква”.

Праз тры тыдні Сталін прыняў Панамарэнку. Выслухаў тлумачэнні пра стан спраў у Беларусі, пра надуманыя абвінавачванні Янкі Купалы і Якуба Коласа. Довады Панамарэнкі падаліся яму пераканаўчымі: “Нашы органы іншым разам перагінаюць палку, таварыш Панамарэнка. У дадзеным выпадку Лаўрэнцій перастараўся ў правядзенні партыйнай лініі. Час ад часу органы трэба папраўляць, каб іх занадта не заносіла. І мы гэта зробім. Што да вашых пісьменнікаў, то давайце іх не арыштуем, а ўзнагародзім, калі яны так добра дапамагаюць вам. Як вы лічыце, ордэны Леніна будуць дастойнай ім узнагародай?.”

П.К.Панамарэнка, задаволены такім вырашэннем пытання, вядома ж, пагадзіўся.

Кіраўніцтва рэспублікі, і асабліва інтэлігенцыя былі акрылены такім рашэннем. Прыціхлі паклёпнікі, што абвінавачвалі Янку Купалу і Якуба Коласа ў маскіраванні сваіх сапраўдных поглядаў, Дарэчы, і сёння іншым разам сустракаюцца публікацыі з такімі сцвярджэннямі, але ж гэта, зразумела, непрыкрыты паклёп на Янку Купалу і Якуба Коласа.

Усе насельнікі гасцініцы, пачуўшы паведамленне па радыё аб узнагароджанні, пачалі званіць у нумар, дзе пражывалі Янка Купала і Якуб Колас. Яны не верылі, пэўны час нікога да сябе не пускалі. Быў шок. Калі ж мінуў, абодва ўзнагароджаныя прыйшлі ў ЦК КП(б)Б, шчыра дзякавалі. 10 лютага 1939 г. ім уручылі ордэны Леніна.

15 сакавіка 1941 г. пастановай Саўнаркома СССР Янку Купалу прысуджаецца Дзяржаўная прэмія СССР. Прыйшла вайна. Янка Купала з жонкай Уладзіславай Францаўнай і шафёрам Яртымікам на падараваным СНК БССР у 1935г. аўтамабілі эвакуіраваўся ў Маскву. Пасля пераехаў і пасяліўся ў пасёлку Печышчы, што ў ваколіцах г.Казані.

12 сакавіка 1942г. ён удзельнічаў у сесіі АН БССР і выступіў з дакладам “Айчыная вайна і беларуская інтэлігенцыя”.

Даклад ухваляюць, сябры паціскаюць руку. А ён задуменна глядзіць на іх шчырыя твары, гарэзліва адказвае нешта на іх нагадванні пра юбілей. 14 красавіка 1942 г. ЦК КП(б)Б прымае пастанову пра юбілей Якуба Коласа. Вызначаецца дата – лістапад 1942 г. Янку Купалу разам з Міхасём Лыньковым выбіраюць у камісію па падрыхтоўцы свята. Яго дзівіць тое, што ягоны юбілей ігнаруецца, ён жа нарадзіўся раней за Якуба Коласа. А ў пастанове ні слова. Сказаць, што яго ігнаруюць – нельга. Вершы ягоныя друкуюцца, ён выязджае ў камандзіроўкі з Казані ў Маскву, атрымлівае на расходы грошы. 22чэрвеня 1942г. ЦК КП(б)Б плануе склікаць у першай палове ліпеня 1942г. пленум Саюза пісьменнікаў. Дзе мяркуецца заслухаць пытанне “Аб літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы і Якуба Коласа (Міцкевіча)”. Даклад даручылі падрыхтаваць К.Крапіве. Ды і члены Саюза пісьменнікаў ведалі, што кіраўніцтва рыхтуецца адзначыць ягонае 60-годдзе. Але ж пастанова ЦК пра юбілей Якуба Коласа прынята, а пра ягоны юбілей – маўчанне. Да таго ж, да псеўданіма Якуба Коласа дадаюць ягонае прозвішча, а ў Янкі Купалы прозвішча адсутнічае. Пытанні, пытанні. Думае, хвалюецца Янка Купала, а 18 чэрвеня 1942г. прыязджае з Казані ў Маскву, уладкоўваецца ў гасцініцы “Масква”, наведвае Саюз пісьменнікаў, сустракаецца з М.Лыньковым, К.Крапівой, П.Глебкам, П.Броўкам, У.Юрэвічам, іншымі нашымі творцамі. Янку Купалу размясцілі на чацвёртым паверсе ў асобным нумары – “ў 2-м ці ў 3-м”. Непадалёк ад пакоя дзяжурных па паверсе. Сам Яўхімовіч размяшчаўся тут жа, “у 16 нумары”. 28 чэрвеня Янка Купала сустракаецца ў гасцініцы з многімі сябрамі, нейкіх асаблівых хваляванняў, непакою не выказвае. Адным словам, знаходзіўся ў звычайным жыццерадасным стане, у якім чалавек не разважае пра самагубства. Менавіта гэты аптымізм, творчыя клопаты Янкі Купалы адвяргаюць версію аб ягоным самагубстве. “Каля дзесяці гадзін вечара, - распавядаў Мікалай Яфрэмавіч, - я знаходзіўся ў сваім нумары. У Маскве было зацямненне. Ліфт не працаваў. Звоніць дзяжурная па паверсе:

  • Таварыш Аўхімовіч, ваш Янка Купала ўпаў з лесвіцы.

“Выбягаю з нумара, бачу – Янка Купала ляжыць у праёме. Спусціўся ніжэй. Ніводнай крывінкі не відаць. Такі быў удар, што прывінчаны ордэн Леніна ажно сагнуўся ад удару. Падабралі паэта і павезлі ў клініку імя Скліфасоўскага”. Мікалай Яфрэмавіч асабіста суправаджаў яго. Потым было анатаміраванне. Спіртное, - указвалася ў заключэнні, - было нязначным. З бальніцы Мікалай Яфрэмавіч вярнуўся ў гасцініцу. Узяў ключ, увайшоў у нумар Янкі Купалы. На стале ўбачыў бутэльку каньяку і бутэльку шампанскага. Вырашыў, што ўсё гэта, магчыма, засталося з нядзелі, калі ў яго былі госці, беларускія і рускія пісьменнікі. Падняліся да Лынькова.

Далей з аповеда Мікалая Яфрэмавіча вынікае, што разам з іншымі пісьменнікамі ён узнаўляў карціну таго, што папярэднічала трагедыі. Расследаванне паказала. Што недзе каля дзесяці гадзін вечара Янка Купала захацеў пайсці да сябе ад М.Лынькова, у той час старшыні саюза пісьменнікаў БССР. Міхась Ціханавіч хацеў правесці яго. Янка Купала адмовіўся. “Гэта была памылка Лынькова, - гаварыў Яўхімовіч. - Трэба было правесці старога. Далей было вось што: дзяўчына-афіцыянтка, якая абслугоўвала нумары, ішла з посудам на падносе і на пляцоўцы паверха сустрэлася з Янкам Купалам. Ён ведаў яе і пажартаваў:

  • А мая ж ты даражэнькая.

Пры гэтым Янка Купала гарэзліва працягнуў руку да дзявочага стану. Гэта быў звычайны мужчынскі жарт, уласцівы ўсім мужчынам.

А дзяўчына ў адказ:

  • Ай, адчапіся, дзед.

Пры гэтым як бы засланяючыся ад жартаўлівага жэста, механічна адштурхнула Янку Купалу, і ён упаў у пралёт лесвіцы. Яна сама заявіла пра гэта следчым. Была арыштавана. Некалькі дзён яе дапытвалі, але пераканаўшыся, што ніякіх зламысных намераў у яе дзеяннях не было, адпусцілі”.

Аб усім, што адбылося, Мікалай Яфрэмавіч расказаў Панамарэнку ў штабе Беларускага партызанскага руху. Панамарэнка даручыў Аўхімовічу, каб ён далажыў у Савет Народных Камісараў СССР і папрасіў, каб была прынята пастанова СНК аб спадчыне Янкі Купалы, вырашана пытанне, дзе хаваць урну з прахам паэта.

Мікалай Яфрэмавіч пазваніў Разаліі Саламонаўне, зямлячцы, у той час намесніцы старшыні СНК СССР па культуры:

  • Мы страцілі Янку Купалу.

Аповед Мікалая Яфрэмавіча дапаўняе сведчанне П.Глебкі. Са слоў дзяжурнай па паверсе ён даведаўся, што яна бачыла, як Янка Купала стаяў непадалёк ад бар’ерчыка лесвіцы і гутарыў з маладой жанчынай. Калі яна яшчэ раз праходзіла міма, то каля пралёта стаяла ўсё тая ж жанчына, Янкі Купалы не было.

29 чэрвеня 1942 г. наркам унутраных спраў СССР Берыя атрымаў сакрэтнае паведамленне з шэрагам недакладнасцей, у тым ліку і ў напісанні прозвішча паэта. Замест Луцэвіч, было напісана Луцкевіч. Апошняе сведчыць, што сакрэтны інфарматар быў не з асяроддзя пісьменнікаў і сяброў беларускага паэта. З паведамлення вынікае, што прыкладна ў 21 гадзіну Янка Купала быў запрошаны ў пакой 1034 (10-ты паверх гасцініцы “Масква”). Прыйшоў у нецвярозым выглядзе, выпіў з прысутнымі яшчэ некалькі стопак шампанскага і неўзабаве пайшоў да сябе. Як бачым, гэта супярэчыць анатамічнаму даследаванню і зноў жа паказвае, што берыеўскі агент дрэнна, хутчэй, зусім не ведаў Янкі Купалы, бо ўсе сучаснікі адзначылі ўласцівую па ягоных гадах няцвёрдую паходку, абумоўленую таксама знясільваючай хваробай.

Далей з паведамлення вясвятляецца яшчэ адно пярэчанне. Насуперак сведчанням М.Я.Аўхімовіча, сцвярджаецца, што Янка Купала ўпаў з “9-га паверха, паколькі, пачынаючы з 7-га паверха ў лесвічнай клетцы. асобныя кроплі крыві”.

Верагодней за ўсё Янка Купала ўпаў з чацвёртага паверха, бо інакш “кроплямі крыві” падзенне з дзевятага ці дзесятага паверха не абышлося б.

Да якіх высноў можна прыйсці пасля гэтага даследавання? Берыеўцы не маглі здзейсніць сваёй крывавай справы, бо Сталін жа сказаў сваё “за”, падтрымаў песняра высокай узнагародай. Берыеўцам жа карцела давесці сваю брудную справу да канца. Яны былі перакананы, што гітлераўцы перайменавалі адну з вуліц акупіраванага Мінска ў ягоны гонар. Галаварэзам было няўцям, што прозвішча “Луцкевіч” належыць зусім не Янку Купала, што ягонае прозвішча – Луцэвіч, што ён не мае ніякіх адносін да Луцкевіча. Аб тым, што берыеўцы заблыталіся, гаворыць і той факт, што ў сваім, ужо намі згаданым сакрэтным данясенні, яны назвалі паэта Луцкевічам, нідзе не адзначыўшы, што загінуў Янка Купала. Тут іх культурны ўзровень вызначыўся з усёй выкрывальнай паўнатой.

Няшчасны выпадак, недарэчнасць. Да болю шкада, што светламу генію беларускай зямлі была наканавана жыць, усталёўваць новае жыццё ў жорсткі, складаны час абнаўлення чалавечай долі.

Будзьма працягваць ягоную працу ў імя Беларусі. Ён завяшчаў нам:

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду.

Зваў з цемры да святла.

Нам “да святла” яшчэ ісці і ісці. З Купалам у сэрцы дойдзем, усталюем свой дабрабыт, прымножым нацыянальную культуру. Толькі тады расквітнее Беларусь, шчасліва ўсміхнецца з намі Янка Купала.

Літаратура

1. Вабіч, А. З Купалам у сэрцы / А.Вабіч // Літ. і мастацтва. – 2007. – 16 ліст. – С.14.

2. Сачанка, Б. “Сняцца сны аб Беларусі.” / Б. Сачанка // Сняцца сны аб Беларусі.. – Мінск: Маст. літ., 1990.

Категория: Литература
05.06.2017 23:08


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!