СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Першы ўрок «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!»

Нажмите, чтобы узнать подробности

(1 верасня 2019 г.)

Мэты ўрока:

- Паглыбіць веды навучэнцаў аб сваёй Радзіме – Рэспубліцы Беларусь;

- Спрыяць выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за сваю краіну і яе герояў, павагі да свайго народа, да дасягненняў сваёй радзімы,

- Садзейнічаць развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, а таксама ўсведамленню (разуменню) таго, што Беларусь — суверэнная краіна, якая глядзіць у будучыню, але захоўвае памяць пра мінулае.

Ход урока

Гучыць фанаграма “Мой родны кут” у выкананні ансамбля “Песняры”.

Выкладчык: Добры дзень, паважаныя навучэнцы, бацькі і госці нашага ліцэя.

Мы рады Вас вітаць у гэтай зале. Сёння – свята ведаў, якое по традыцыі адкрывае для Вас пачатак навучальнага года. Наш першы ўрок называецца «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!». Гэтыя радкі ўзяты з верша “Маладая Беларусь”. Цудоўныя словы песняра беларускага народа Янкі Купалы сугучны з тэмай Года малой радзімы, падкрэсліваюць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь

Сённа варта нагадаць словы Прэзідэнта нашай краіны з выступлення на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 2 ліпеня 2019 года:

“Мы, народ Беларусі, разам глядзім у будучыню і ведаем, што яна ёсць, пакуль захоўваем памяць пра мінулае… Мы ганарымся мужнасцю і гераізмам пераможцаў. Сваёй працай, поспехамі і мэтамі ў мірным жыцці імкнёмся быць дастойнымі прадаўжальнікамі іх слаўнага подзвігу. Разам будуем моцную незалежную дзяржаву.

І самае галоўнае — няхай на вуліцах нашых гарадоў і вёсак заўсёды гучыць бесклапотны смех нашых дзяцей — новых грамадзян сучаснай суверэннай і незалежнай Беларусі.”

А.Р.Лукашэнка.

Рэспубліка Беларусь з'явілася на карце свету амаль тры дзясяткі гадоў таму. Здабыўшы незалежнасць, будавалася і развівалася ва ўмовах складаных геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый. Галоўнымі прыярытэтамі развіцця беларускай дзяржавы з'яўляюцца - дабрабыт народа, міралюбівая знешняя палітыка, нацыянальная бяспека. За гады незалежнасці нямала зроблена ў сферы спорту, прамысловасці, культуры, медыцыны, навукі.

Адным з напрамкаў палітыкі краіны з’яўляецца выхаванне здаровай нацыі. У нашай краіне надаецца вялікая ўвага фізічнай культуры і спорту. Палітыка дзяржавы нацэлена на тое, каб усім прадставіць магчымасць займацца фізкультурай і спортам. Высокія дасягненні ў спорце і наяўнасць спартыўных збудаванняў сусветнага класа сведчаць аб паспяховай рэалізацыі пастаўленых дзяржавай задач. Найбольш папулярнымі відамі спорту з'яўляюцца: лёгкая атлетыка, футбол, гімнастыка, лыжны спорт, хакей, тэніс, фехтаванне, барацьба, валейбол, гандбол, плаванне, шахматы і шашкі.

На сённяшні дзень у краіне функцыянуе больш 26 000 аб'ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння. Так, напрыклад, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» лічыцца адным з лепшых у свеце цэнтраў для правядзення спаборніцтваў па біятлоне. У Беларусі шмат навучальных цэнтраў для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў, у тым ліку:

  • Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры,
  • 12 вучылішчаў алімпійскага рэзерву,
  • 212 спецыялізаваных школ алімпійскага рэзерву,
  • 185 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ.

У Беларусі тры буйныя цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі: у Стайках, Раўбічах і Ратамцы. Беларусь па праву можа ганарыцца сваёй гісторыяй удзелу ў Алімпійскіх гульнях. У некалькіх відах спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў, беларускімі спартсменамі ўстаноўлены больш за 60 нацыянальных рэкордаў.

Шмат ураджэнцаў Беларусі сталі чэмпіёнамі свету і Еўропы ў многіх відах спорту. Ва ўсіх на слыху дасягненні вядомых спартсменаў, якія пачалі свой шлях у вялікі спорт са студэнцкага. Гэта славутыя біятланісткі Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна, тэнісіст Максім Мірны, фрыстайлісты Ала Цупер, Аляксей Грышын і Антон Кушнір, гімнастка Меліціна Станюта, чэмпіёнка па веславанні Кацярына Карстэн. Гэтыя спартсмены ва ўсіх адносінах выдатны прыклад для моладзі, узор для пераймання для толькі пачынаючых свой шлях у спорце.

Варта нагадаць і самыя яркія спартыўныя падзеі гэтага года, якія прайшлі ў нашай краіне – Другія Еўрапейскія гульні, дзе нашы спартсмэны заваявалі 69 медалёў.

Спартыўныя дасягненні нашай краіны далі нам нацыянальных герояў, пра якіх варта ведаць і памятаць. Спартсмены, якія заваявалі ўзнагароды і праславілі Рэспубліку Беларусь, заслугоўваюць асаблівай увагі. Гэта гісторыя ў асобах, гэта тыя сучаснікі, на якіх павінна раўняцца наша моладзь.

На сённяшні дзень Рэспубліка Беларусь – экспартаарыентаваная дзяржава з развітой прамысловасцю, сектарам паслуг і сельскай гаспадаркай. Краіна ўваходзіць у лік лідэраў сярод сусветных экспарцёраў грузавых аўтамабіляў, трактароў, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі. Кожны дзясяты колавы трактар, які выпускаецца сёння ў свеце, носіць імя “Беларус”. Выгаднае геаграфічнае становішча краіны стала асновай дынамічнага развіцця лагістычнай сферы. Прадукцыя з маркай «Зроблена ў Беларусі» вядомая ў 181 краіне. Можна нагадаць такія беларускія брэнды, як:

  • машынабудаўнічыя гіганты (Белаз, МАЗ, МТЗ);
  • інавацыйныя IT-кампаніі з сусветным імем (Парк высокіх тэхналогій);
  • сучасныя хімічныя прадпрыемствы (Беларуськалій, Нафтан);
  • папулярныя маркі абутку і адзення (Мілавіца, Элема, Контэ і інш.);
  • высакаякасныя прадукты харчавання (Савушкін прадукт, Санта Брэмар, Камунарка і інш.);
  • натуральная касметыка і парфумерыя (Беліта Вітэкс);
  • хатні тэкстыль (Аршанскі льнокамбінат, Блакіт);
  • ювелірныя ўпрыгажэнні (Зорка, Прамень і інш.);
  • айчынны аўтамабіль (БелДжы).

Брэнды Беларусі карыстаюцца шырокай папулярнасцю сярод пакупнікоў з розных краін свету і займаюць высокія месцы на міжнародных выставах, конкурсах, спаборніцтвах. Адным з самых вядомых брэндаў з'яўляецца «МАЗ». «МАЗ-СПОРТаўта» стала адной з нешматлікіх каманд, экіпаж якой у поўным складзе пераадолеў самы суровы марафон на планеце. Беларускія гоншчыкі завяршылі ралі-рэйд «Дакар-2019» у першай дзясятцы самых хуткіх грузавікоў.

Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. У краіне праходзіць мноства мастацкіх выстаў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных мерапрыемстваў. На працягу многіх гадоў Рэспубліка Беларусь выступае арганізатарам розных фестываляў, займаецца ўсебаковай падтрымкай сацыякультурных праектаў, галоўная мэта якіх аб'яднаць творчых людзей з розных краін, праз мастацтва дасягнуць узаемаразумення і міру.

Адным з такіх фестываляў з'яўляецца «Славянскі базар» у Віцебску - міжнародны фестываль розных відаў мастацтва. Імкненне да духоўнага яднання народаў падкрэслівае дэвіз фестывалю "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення». Таксама стаў папулярным фестываль «Александрыя збірае сяброў» - унікальны тэматычны фестываль, аналагаў якога не існуе. Праграма фестывалю аб'ядноўвае ў сабе маштабную выставу народных дасягненняў, яркую канцэртную праграму і, вядома ж, старажытныя традыцыі, адлюстраваныя ў творчасці майстроў. Штогод фестываль наведвае вялікая колькасць людзей.

Сустракаць летнія выхадныя ў Ратушы і знаёміцца ​​з культурамі іншых краін за тры гады стала добрай традыцыяй для Беларусі. Штогод у цёплы час года ў Верхнім горадзе праходзяць Святы нацыянальных культур. У гэтыя дні можна паспрабаваць стравы розных краін, паглядзець паказы, канцэрты і наведаць тэматычныя майстар-класы.

Таксама хочацца акцэнтаваць вашу ўвагу на тое, што ў нашай краіне праводзіцца актыўная дзяржаўная падтрымка моладзі: дзейнічае спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Варта адзначыць сёння і маладзёжнае грамадскае аб'яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, якое адыгрывае вялікую ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення краіны. Актыўны ўдзел у маладзёжным руху дае магчымасць моладзі атрымаць вопыт новых сацыяльных адносін і сацыяльнай творчасці, змяніць свой сацыяльны статус і ўзбагаціць светапогляд, праявіць сацыяльна значымую ініцыятыву.

Сёлета ў нашай краіне прайшлі маладзёжныя рэспубліканскія акцыі “100 ідэй для Беларусі”, “Кветкі Вялікай Перамогі”, ”Дзякуй за Перамогу!”, “Беларусь памятае“, “Лета на карысць” і інш.;

Таксама мэтазгодна падкрэсліць уклад студатрадаўскага і валанцёрскага рухаў у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны (будаўніцтва Астравецкай АЭС, удзел валанцёрскіх атрадаў ГА “БРСМ” “Добрае сэрца” у дабрачынных працоўных акцыях па рэканструкцыі і добраўпарадкаванні праваслаўных храмаў Беларусі ў рамках акцыі “Аднаўленне святынь Беларусі” і інш.) Валанцёрскія атрады створаны ў кожнай навучальнай установе, без іх дапамогі не абыходзіцца ні адна галоўная падзея ў Беларусі.

Нельга не адзначыць той факт, што сёння пастаяннымі намаганнямі кіраўніка дзяржавы ў нашай краіне захоўваецца мір і спакой, створаны спрыяльныя ўмовы для жыцця ўсіх яго грамадзян незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання. І на міжнароднай арэне мы па-ранейшаму выступаем у ролі адказнага і надзейнага партнёра, які жадае ўсім народам міру і дабра.

Сёння мы бачым мірнае неба над галавой таксама і дзякуючы нашым прадзедам. У 2020 годзе наша краіна адзначае 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Зараз мы яскрава адчуваем, якое цудоўнае жыццё без вайны! Разумеем, што гэтай незалежнасці дасягнуць нам дапамаглі адважныя і мужныя салдаты нашай Айчыны. Мы павінны захоўваць памяць аб тых, каго няма сёння з намі і хто навечна застаўся маладым.

Наша Радзіма паўстала з попелу. З кожным годам яна прыгажэе, займаючы годнае месца сярод краін свету. Наша з вамі задача – зрабіць пасільны ўклад у росвіт нашай дзяржавы.

І ад Вас, маладых, залежыць, якой яна стане ў будучым. Трэба заўжды помніць, што няма месца больш утульнага і ласкавага да сэрца чалавека, як родная зямля. Зможам мы захаваць сваю спадчыну і любіць аддана і да канца сваю Радзіму – будзем людзьмі звацца і займаць пачэсны пасад сярод іншых народаў.

Выкладчык: Паслухайце радкі верша, якімі можна падагульніць наш урок.

Мая зямля завецца Беларуссю.

Яна, як спадчына, мне ад дзядоў

Дзе б ні была, а сэрцам я гарнуся

Да ніў яе, да волатаў-дубоў.

Да траў мурожных нізенька схілюся –

Дае мне сілу родная зямля.

Дзе я ні буду – да яе вярнуся

Яна – мая, да скону – ўся мая.

Некалькі слоў яшчэ хацелася б дадаць пра жыццё моладзі ў нашым ліцэі. Вашай увазе прадстаўляецца відэаролік.

Са святам Вас!

Жадаю Вам поспехаў, здароўя, творчых дасягненняў.

Урок закончаны. Дзякуй!

24.08.2019 12:47


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!