СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Вывучэнне рамана "Людзі на балоце" Івана Мележа. Кантрольны тэст.

Внимание! Все тесты в этом разделе разработаны пользователями сайта для собственного использования. Администрация сайта не проверяет возможные ошибки, которые могут встретиться в тестах.
Кантрольны тэст складаецца з 33 пытанняў па вывучэнні рамана "Людзі на балоце" Івана Мележа.

Список вопросов теста

Вопрос 1

1.Раман «Людзі на балоце» быў напісаны ў:

Варианты ответов
  • 1). 1958 г.;
  • 2).1959 г.;
  • 3).1960 г.;
  • 4).1961 г.;
  • 5) 1963 г.
Вопрос 2

2. «Палеская хроніка» — гэта:

Варианты ответов
  • 1) эпапея, цыкл раманаў, вялікае эпічнае палатно (эпічны раман);
  • 2) тры аповесці, якія аб'яднаны агульнай тэматыкай, праблематыкай і героямі;
  • 3)раман-хроніка;
  • 4)гісторыя жыцця беларускага народа ў 20-я гады XX стагоддзя; твор, дзе выяўлены нацыянальны характар нашага народа, паказаны яго звычаі, традыцыі, побыт, думы і памкненні;
  • 5)традыцыйны і ў той жа час наватарскі твор, які напоўнены паэтызацыяй Палесся, роднай прыроды.
Вопрос 3

2. «Палеская хроніка» — гэта:

Варианты ответов
  • 1) эпапея, цыкл раманаў, вялікае эпічнае палатно (эпічны раман);
  • 2) тры аповесці, якія аб'яднаны агульнай тэматыкай, праблематыкай і героямі;
  • 3)раман-хроніка;
  • 4)гісторыя жыцця беларускага народа ў 20-я гады XX стагоддзя; твор, дзе выяўлены нацыянальны характар нашага народа, паказаны яго звычаі, традыцыі, побыт, думы і памкненні;
  • 5)традыцыйны і ў той жа час наватарскі твор, які напоўнены паэтызацыяй Палесся, роднай прыроды.
Вопрос 4

3. «Палеская хроніка» — гэта твор пра:

Варианты ответов
  • 1)гістарычны лес беларускага народа;
  • 2)сацыяльна-грамадскія і духоўна-маральныя пошукі народа;
  • 3)змаганне народа за сваю будучыню ў нялёгкіх выпрабаваннях, яго мары і спадзяванні, страты і набыткі;
  • 4)калектывізацыю сталінскага тыпу, якая праводзілася прымусовымі метадамі;
  • 5)усталяванне новага ладу жыцця на Палессі.
Вопрос 5

4.Падзеі, апісаныя ў рамане, маглі прыблізна адбывацца ў:

Варианты ответов
  • 1)1918 г.;
  • 2)1920—1921 гг.;
  • 3)1923—1925 гг.;
  • 4) 1927 г.;
  • 5) 1929—1931 гг.
Вопрос 6

5.Якія мележаўскія героі створаны мастацкай фантазіяй аўтара (не маюць прататыпаў)?

Варианты ответов
  • 1)Андрэй Руды;
  • 2)Васіль;
  • 3)Апейка;
  • 4) Яўхім;
  • 5) Халімон Глушак
Вопрос 7

6. Ганна ў рамане — гэта:

Варианты ответов
  • 1)адна з галоўных гераінь, увасабленне нацыянальнага характару беларускі, нацыянальнага менталітэту, пісьменніцкага ідэалу жанчыны;
  • 2)дзяўчына з надзвычай абвостраным пачуццём справядлівасці, маральнага абавязку; «жыццядзейная, дзёрзкая, няўрымслівая натура, якая нясе ў сабе... душэўную чысціню і маральную прыгажосць», найпрыгажэйшая кветка Палесся, імпульсіўная, смелая;
  • 3)дачка бедняка, ганарліўка, вострая на язык, здольная на рашучыя ўчынкі, гераіня з дзявочым гонарам, з пачуццём чалавечай годнасці;
  • 4)упартая, настойлівая, моцная, разумная, разважлівая, бунтарская натура, сялянская дзяўчына, чарнабровая, вясёлая; яна была прыгожая тым хараством, якое асабліва шануюць у народзе;
  • 5)шчырая; адгукаецца на чужы боль; аддана кахае Яўхіма; ласкавая.
Вопрос 8

7.3 вясельнага ўбрання Ганне на кірмашы купілі:

Варианты ответов
  • 1)шлюбны вянок, гарсэт;
  • 2)кашулю, пояс з кутасамі;
  • 3)сацінавую кофтачку;
  • 4)спадніцу, фартух;
  • 5)чаравікі.
Вопрос 9

8.Прычынамі таго, што Васіль згадзіўся паказаць бандытам хату Ахрэма Грыбка, з'яўляюцца:

Варианты ответов
  • 1)абыякавасць да чужога лесу;
  • 2)грамадзянская абмежаванасць;
  • 3)жыццёвая філасофія «свая сарочка бліжэй да цела»;
  • 4)помста Грыбку за мінулае;
  • 5)страх перад настаўленай зброяй.
Вопрос 10

9. 3 бадылём ад сланечніка, які адзінока застаўся зімаваць на агародзе, аўтар параўноўвае:

Варианты ответов
  • 1)Яўхіма;
  • 2)Башлыкова;
  • 3)Хоню;
  • 4) Васіля;
  • 5) Ахрэма Грыбка.
Вопрос 11

10. Зямля для Васіля — гэта:

Варианты ответов
  • 1)сэнс жыцця, мэта існавання;
  • 2)«уся сіла чалавека — у зямлі, і сіла ўся, і радасць. Няма зямлі — няма, лічы, і чалавека!»;
  • 3)яго мары, яго памкненні жыцця; сродак, які спатольвае самы пякучы боль, прыносіць душэўнае заспакаенне;
  • 4)яго радасць І гора, светлыя мары і горкія пакуты;
  • 5)яго праца, творчасць, духоўнае багацце; сродак сцвярджэння сябе як чалавека, як асобы.
Вопрос 12

11.Васіль у рамане:

Варианты ответов
  • 1)«зялёны хлопец», малазямельнік, бязбацькавіч; марудлівы, маўклівы, пануры, тугадум;
  • 2)амаль не адукаваны паляшук, негаваркі; хлопец, у якога вока «адно як вада светлае, а другое — як жалудок! I валасы... ззаду як не чорныя, спераду рудзенькія! Як у цяляці рабога»;
  • 3)не быў асабліва прывабны з выгляду; востра ўспрымае праявы адмоўнага ў звыклым куранёўскім побыце (бруд, бескультур'е, п'янства, бойкі...); гарачлівы, недастаткова гнуткі, не заўсёды лічыцца са складанасцю і супярэчлівасцю сялянскай псіхалогіі;
  • 4)сумленны, засяроджаны ў сабе, самы звычайны, нічым асабліва не прыкметны; недаверлівы, упарты, глыбока самотны, няшчасны чалавек-адналюб;
  • 5)шчыры, цярплівы, стойкі, сквапны, амаль не выходзіць за межы сваёй сядзібы і ўласнага поля; знаходзіцца ва ўладзе мужыцкай мудрасці і верыць ва ўсталяваны парадак, у вечныя законы жыцця.
Вопрос 13

12. Ідэал Васіля:

Варианты ответов
  • 1)быць роўным, як усе;
  • 2)стаць багацейшым, чым Халімон Глушак;
  • 3) мець многа зямлі, якая штогод дае багаты ўраджай;
  • 4) сумеснае жыццё з Ганнай на новым месцы;
  • 5)стварыць вялікую шчаслівую сям'ю з жонкаю-прыгажуню
Вопрос 14

13. Апейка ў мінулым быў:

Варианты ответов
  • 1)міліцыянерам;
  • 2)урачом;
  • 3)настаўнікам;
  • 4) брыгадзірам;
  • 5) бібліятэкарам.
Вопрос 15

14. Іван Анісімавіч Апейка:

Варианты ответов
  • 1)эпізадычны герой рамана «Людзі на балоце», старшыня райвыканкама ў Юравічах, «чалавек дапытлівай аналітычнай думкі, чулай да тонкіх нюансаў жыцця»;
  • 2)не зусім страчаны чалавек, у мінулым камсамольскі работнік Гомеля, любіць сябе, сваю асобу;
  • 3)вызначаецца душэўнай чуласцю, дабратой, справядлівасцю ва ўсім, часцінка народа, яго прадстаўнік і заступнік, сумленны, шчыры чалавек;
  • 4)«канкрэтны, жывы чалавек, у душы якога змяшчаюцца і шчырае каханне да жонкі, і вялікае замілаванне да роднай прыроды... і многа чаго іншага, малога і дробнага, але вельмі важнага і неабходнага, што поўніць жыццё чалавека»;
  • 5)у сваёй дзейнасці кіруецца выхаваўчымі метадамі: аддае перавагу не гучным прамовам, а гутаркам па душах у полі, лесе, на дарозе, ля кастра; герой, які мае свайго прататыпа — Нічыпара Ануфрыевіча Бельскага; «эпічны герой, у якім адлюстраваліся цэлыя пласты народнага вопыту».
Вопрос 16

15. Халімон Глушак:

Варианты ответов
  • 1)самадур, нікчэмны, палахлівы чалавек, абыякавы да ўсяго, любіць выпіць і пагуляць, любіць сваю жонку, клапоціцца пра яе;
  • 2)аўтарскае пераасэнсаванне традыцыйнага погляду на заможных сялян (кулакоў); маленькі, сухенькі, гаворыць ціха, роўна, у яго «тхарыны», «востры» позірк; умее стрымлівацца, хаваць свае пачуцці;
  • 3)цэніць тое, што чалавек мае: зямлю, гумны, малатарні; жыве адным клопатам — пра багацце; жыве двайным жыццём;
  • 4)заўсёды надрываўся на працы, не шкадуючы ні сябе, ні сям'і, ні тых, каго наймаў;
  • 5)жорсткі, сквапны, маўклівы, звераваты, вораг калектывізацыі; чалавек, які апынуўся ў экстрэмальнай сітуацыі.
Вопрос 17

16. Яўхім у творы:

Варианты ответов
  • 1) самаўпэўнены; задзірысты; цынічны, пагардлівы да іншых;
  • 2)грубы; бракуе чалавечнасці, духоўнасці; агідны; высокі, заўсёды фарсіста апрануты, у ботах, у крамнай вопратцы;
  • 3)цэніць людзей у першую чаргу за іх багацце; самазадаволены, бесчалавечны; часам здатны і на ласку;
  • 4)самы дасціпны, разумны, прыгожы на ўсе Курані хлопец, незалежны, самастойны; прыклад для іншых; адшчапенец;
  • 5)эгаістычны, «бацькава насенне», «дужы, шыракаплечы», нахабны, можа быць шчодрым на падарункі.
Вопрос 18

17.Першым куранёўскім старшынёй калгаса быў:

Варианты ответов
  • 1)Хоня;
  • 2)Гайліс;
  • 3)Міканор;
  • 4) Дубадзел;
  • 5) Белы.
Вопрос 19

18.Міканор Дамецік:

Варианты ответов
  • 1)адзін на ўсе Курані камсамолец; гарачы энтузіяст пераробкі вясковага жыцця; упарты ў дасягненні мэты;
  • 2)чалавек з армейскай «закваскай»; дужы, плячысты, сутулы, няўклюдны, нязграбны; мае пакляваны воспаю твар, дробныя, шэрыя, «блеклыя, нібы выцвілыя, вочы», рэдкія, ледзь прыкметныя бровы;
  • 3)скнарысты працаўнік і ўласнік, мае ўпартыя невясёлыя губы, прыгорбленыя плечы; прадстаўнік сярэдняга сялянства; далікатны, сарамлівы, стрыманы чалавек;
  • 4)адчуў хмельны смак улады над бліжнімі; не ўмее змагацца за душы людзей, цярпліва перамагаючы іх слабасць разумнай дабратой і добразычлівай спагадлівасцю, чалавечнасцю;
  • 5)паклаў пачатак супольнага гаспадарання; часам дзейнічае прамалінейна, груба, не растлумачвае, не суцяшае, а пагражае.
Вопрос 20

19.Хадоська ў рамане:

Варианты ответов
  • 1)мяккая, богабаязная, добрая; мае багаты ўнутраны свет, ціхая, непасрэдная;
  • 2)мае ўнутраную далікатнасць, здольная падтрымаць чалавека ў цяжкую хвіліну;
  • 3)здольная на глыбокае пачуццё кахання, наіўная, даверлівая;
  • 4)рамантычная, засяроджаная ў сабе асоба, «зрэбная каралева», «небяспечная, гарачая»; «то шчырая, то калючая, то запальчывая, то мяккая, то ласкавая, то пагардлівая»;
  • 5)змагаецца са сваёй гаротнай доляй і неспрыяльнымі абставінамі жыцця.
Вопрос 21

20.Куранёўцы:

Варианты ответов
  • 1)не страцілі цікавасці да свету; далікатныя, з пачуццём уласнай годнасці, гасцінныя;
  • 2)моцна жывуць забабонамі; не прытрымліваюцца элементарней гігіены;
  • 3)вызначаюцца вузка практычным, бытавым падыходам да жыццёвых праблем, кансерватызмам, коснасцю;
  • 4)душацца на палосках неўрадлівай зямлі; жывуць паводле закону: летні дзень год корміць;
  • 5)«умеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю; яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць».
Вопрос 22

21.Перамелецца — мука будзе, сцерпіцца — злюбіцца. Гэта жыццёвы лозунг (прынцып):

Варианты ответов
  • 1)Хадоські;
  • 2)Сарокі;
  • 3)Дзятліхі;
  • 4) мачыхі Ганны Чарнушкі;
  • 5) Дамеціхі.
Вопрос 23

22.Цімох Чарнушка родам быў з:

Варианты ответов
  • 1)Гомельскай вобласці;
  • 2)Украіны;
  • 3)Польшчы;
  • 4)Смаленскай вобласці Расіі;
  • 5)Літвы.
Вопрос 24

23. Хто з герояў рамана «плыве па цячэнні»?

Варианты ответов
  • 1)Грыбок;
  • 2)цётка Сарока;
  • 3)дзед Васіля Дзяніс;
  • 4)бацька Ганны Цімох;
  • 5)Хадоська.
Вопрос 25

24. Ганну бацька на вяселлі параўноўвае:

Варианты ответов
  • 1)з ганарлівым лебедзем;
  • 2)вішняй у квецені;
  • 3)рабінай;
  • 4)дзікай грушай;
  • 5)белым бэзам.
Вопрос 26

25.Цэнтральная гуманістычная праблема рамана — гэта «неабходнасць уважлівых, даверлівых адносін кіраўніка да чалавека, умен­ие абапірацца на ўсё лепшае, што ёсць у ім». Яна раскрываецца на вобразе:

Варианты ответов
  • 1)Гайліса;
  • 2)Апейкі;
  • 3)Зубрыча;
  • 4) Дубадзела
  • 5)Харчава.
Вопрос 27

26. Крывароты – гэта мянушка:

Варианты ответов
  • 1)Башлыкова;
  • 2)Апейкі;
  • 3)Дубадзела;
  • 4) Харчава;
  • 5) Гайліса.
Вопрос 28

27.Каб раскрыць духоўны свет дзейных асоб у «Палескай хроніцы», пісьменнік выкарыстоўвае спосабы мастацкага адлюстравання:

Варианты ответов
  • 1)паказвае герояў праз сувязі з іншымі персанажамі;
  • 2)праз учынкі і паводзіны; праз адносіны да падзей навакольнага жыцця;
  • 3)праз прамую і ўнутраную мову; праз аўтарскія характарыстыкі;
  • 4)праз прадметна-бытавыя і пейзажныя малюнкі;
  • 5)праз апісанне вонкавага выгляду героя (партрэт).
Вопрос 29

28.У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ уздымае і асэнсоўвае праблемы:

Варианты ответов
  • 1)узаемаадносін кіраўніка і народа; селяніна і ўлады; бацькоў і дзяцей; узаемаадносін у сям'і;
  • 2)сэнсу чалавечага жыцця на зямлі; узаемаадносін чалавека і прыроды; чалавека і абставінаў; чалаве¬ка і зямлі;
  • 3)кахання; мужнасці і здрады ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
  • 4)услаўлення працы як асновы жыцця; сапраўднай вартасці (самакаштоўнасці) чалавека; адносін да прыватнай уласнасці;
  • 5)пошукаў чалавекам шчасця і будучыні; гуманізму і справядлівасці.
Вопрос 30

29. Асаблівасцямі твора з'яўляецца:

Варианты ответов
  • 1)эмацыянальная насычанасць малюнкаў прыроды; дакладнасць псіхалагічнага аналізу; яркасць і глыбіня мастацкай дэталі; адметнасць моўна-стылістычных сродкаў;
  • 2)адсутнасць галоўнага, скразнога героя; наяўнасць кульмінацыйных момантаў; прадуманая кампазіцыя;
  • 3)глыбокі псіхалагізм (пранікненне ў духоўны свет герояў); уключэнне прыроды (пейзажу) у сюжэт; шырокае выкарыстанне няўласна-простай мовы; наяўнасць унутраных маналогаў герояў;
  • 4)героі паказаны ў дзеянні; па жанры — сямейна-псіхалагічны, сацыяльна-бытавы раман; палеская дыялектная стыхія;
  • 5)раскрываючы пэўны вобраз, аўтар стараецца ўлічыць усе ўмовы і акалічнасці жыцця свайго героя; аўтарскі каментарый як сродак псіхалагічнага аналізу; майстэрства моўнай індывідуалізацыі; кожны «не галоўны герой можа стаць галоўным», як толькі гэта запатрабуе рух падзей або аўтарскай думкі.
Вопрос 31

30.Раман «Людзі на балоце» адзначаны ўзнагародамі:

Варианты ответов
  • 1)Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа ў 1962 г.;
  • 2) Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1967 г.;
  • 3)Ленінскай прэміяй у 1972 г. (разам з раманам «Подых навальніцы»);
  • 4)Ленінскай прэміяй у 1974 г.;
  • 5)прэміяй Ленінскага камсамола ў 1979 г.
Сохранить у себя:

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!