СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская літаратура. Кантрольны тэст па аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Карактевіча.

Внимание! Все тесты в этом разделе разработаны пользователями сайта для собственного использования. Администрация сайта не проверяет возможные ошибки, которые могут встретиться в тестах.
Кантрольны тэст складаецца з 32 заданняў. Адказы на заданні могуць мець як адзін адказ, так пяць.

Список вопросов теста

Вопрос 1

1. Упершыню твор быў надрукаваны ў часопісе:

Варианты ответов
  • 1) «Полымя»,1950 г.;
  • 2) «Неман»,1958 г.;
  • 3) «Маладосць»,1964 г.;
  • 4) «Беларусь»,1965 г.;
  • 5) «Мастацтва»,1962 г.
Вопрос 2

2. Падзеi, апiсаныя ў аповесцi, адбываюцца ў:

Варианты ответов
  • 1) 70-ыя гады XVIII ст.;
  • 2) 30-ыя гады XIX ст.;
  • 3) 40-ыя гады XVIII ст.;
  • 4) 80-ыя гады XIX ст.;
  • 5) 20-ыя гады XX ст.
Вопрос 3

3. Аповед у творы вядзецца ад iмя:

Варианты ответов
  • 1) Надзеi Яноўскай;
  • 2) Андрэя Беларэцкага;
  • 3) аўтара;
  • 4) Iгнася Берман-Гацэвiча;
  • 5) Андрэя Свецiловiча
Вопрос 4

4. Аповесць складаецца з наступнай колькасцi раздзелаў:

Варианты ответов
  • 1) 21;
  • 2) 17;
  • 3) 19;
  • 4) 15;
  • 5) 13.
Вопрос 5

5. Маёнтак Балотныя Ялiны ў творы-гэта:

Варианты ответов
  • 1) абагульнены вобраз пражывання шматпакутнай шляхты на апалячаных землях;
  • 2) увасабленне зла, страху, несправядлiвастi, тыранii, дэспатызму;
  • 3) «забiтае», глухое месца сярод балот, дзе няма нiякiх прыкмет цывiлiзацыi;
  • 4) сiмвал Беларусi;
  • 5) месца, дзе заўжды праходзiлi вясёлыя балы мясцовай шляхты.
Вопрос 6

6. Упершыню з Андрэем Свецiловiчам мы сустракаемся:

Варианты ответов
  • 1) калi той атрымаў лiст з губернi наконт мiнулага Бермана i прынес яго прачытаць Беларэцкаму;
  • 2) у першы вечар прыезду Андрэя Беларэцкага ў Балотныя Ялiны;
  • 3) у бiблiятэцы, калi Беларэцкi чытае легенду пра караля Стаха;
  • 4) на бале ў Балотных Ялiнах;
  • 5) у час дуэлi Вароны i Беларэцкага.
Вопрос 7

7. Андрэю Беларэцкаму было гадоў:

Варианты ответов
  • 1) 18;
  • 2) 29;
  • 3) 17;
  • 4) 23;
  • 5) 25.
Вопрос 8

8. Андрэй Беларэцкi па прафесii быў:

Варианты ответов
  • 1) адвакатам;
  • 2) настаўнiкам;
  • 3) фалькларыстам;
  • 4) доктарам;
  • 5) бiблiятэкарам.
Вопрос 9

9. Андрэю Беларэцкаму трэба даць адказы на пытаннi:

Варианты ответов
  • 1) Якое пракляцце вiсiць над Балотнымi Ялiнамi?
  • 2) Хто хаваецца пад вобразам Блакiтнай Жанчыны?
  • 3) Хто такi Малы Чалавек, якi з’яўляецца ноччу ў старым палацы?
  • 4) Што гэта за «дзiкае паляванне»?
  • 5) Хто прыдумаў легенду пра караля Стаха?
Вопрос 10

10. Беларэцкi Беларусь называе:

Варианты ответов
  • 1) шыпшынай, зяленым лiстом, ружовым цветам;
  • 2) Шляхам Млечным;
  • 3) азёрным i лясным краем, мядзведжым кутком;
  • 4) этнаграфiчным раем;
  • 5) зямлёй пад белымi крыламi.
Вопрос 11

11. Стах Горскi прыязджае са сваiм атрадам у Балотныя Ялiны да Рамана Яноўскага, каб паляваць на:

Варианты ответов
  • 1) ваўкоў;
  • 2) зубра;
  • 3) дзiка;
  • 4) мядзведзя;
  • 5) балотную рысь.
Вопрос 12

12. Не маючы спачатку намеру затрымацца ў Балотных Ялiнах, Андрэй Беларэцкi пазней адмаўляецца ад сваiх ранейшых планаў, бо:

Варианты ответов
  • 1) знайшоў многа матэрыялу ў мясцовых жыхароў для далейшай працы;
  • 2) вельмi захапiўся прыгажосцю мясцiн ля палаца;
  • 3) яму шкада гаспадыню маёнтка;
  • 4) ён хоча выкрыць сiлы зла, якiя псуюць жыццё простым людзям;
  • 5) атрымаў дадатковае заданне глыбока прааналiзаваць мясцовы фальклор.
Вопрос 13

13. Андрэй Беларэцкi ў аповесцi:

Варианты ответов
  • 1) мужны, кемлiвы, разумны, вучоны-фалькларыст, якi «абышоў i праехаў Мiнскую, Магiлеўскую, Вiцебскую, частку Вiленскай губернi»;
  • 2) назiральны, рызыкоўны, асцярожны, настойлiва iмкнецца выкрыць зло, знiтаваны з роднай зямлёй;
  • 3) гарачы патрыёт свайго краю, мае чалавечую годнасть, рашучы, увасабляе лепшыя рысы перадавой часткi беларускай iнтэлiгенцыi канца XIX стагоддзя;
  • 4) высакародны, дзейсны, прыстойны, не можа мiрыцца з несправядлiвасцю i гвалтам;
  • 5) крыштальны гуманiст i нарадалюбца, якi пакутлiва шукае на пытаннi, хто ж ён i якiм «багам» павiнен «малiцца».
Вопрос 14

14. На баль да гаспадынi палаца Надзеi Яноўскай сабралася ўся правiнцыяльная шляхта ў гонар яе:

Варианты ответов
  • 1) пятнаццацiгоддзя;
  • 2) семнаццацiгоддзя;
  • 3) васемнаццацiгоддзя;
  • 4) дзевятнаццацiгоддзя;
  • 5) дваццацiгоддзя.
Вопрос 15

15. Надзея Яноўскаягэта:

Варианты ответов
  • 1) безабаронная ўладальнiца маёнтка, прадстаўнiца магутнага калiсьцi роду Яноўскiх;
  • 2) апошнi нашчадак Рамана, дваццатае яго калена, «маленькая, худзенькая, танюткая, як галiнка…з блакiтнымi жылкамi на шыi i руках»;
  • 3) страхавiтая, палахлiвая, вельмi баязлiвая, замкненая натура;
  • 4) вобраз у творы чароўны i прываблiвы, моцны чалавек, якi прыхiльна ставiцца да Дубатоўка;
  • 5) смелая, рашучая, дзёрзкая, мэтанакiраваная жанчына.
Вопрос 16

16. Рыгор Дубатоўк на балi падарыў Надзеi Яноўскай:

Варианты ответов
  • 1) акт на пажыццёвае валоданне Балотнымi Ялiнамi;
  • 2) залатыя ўпрыгожаннi;
  • 3) партрэт вiноўнiка радавога праклёну Яноўскiх;
  • 4) пушысты кiлiм (шарсцяны бязворсны дыван ручной работы);
  • 5) запрашэнне паехаць разам адпачываць за мяжу.
Вопрос 17

17. Малы Чалавекгэта:

Варианты ответов
  • 1) выдумка Надзеi Яноўскай;
  • 2) здань (прывiд);
  • 3) брат Iгната Бермана-Гацэвiча;
  • 4) пераапрануты Марка Стахевiч;
  • 5) начныя жарты Савы Стахоўскага.
Вопрос 18

18. Трагiчная развязка ў легендзе, калi загiнуў Стах Горскi ад рукi Рамана Яноўскага, адбылася ў:

Варианты ответов
  • 1) 1595 г.;
  • 2) 1620 г.;
  • 3) 1602 г.;
  • 4) 1701 г.;
  • 5) 1717 г.
Вопрос 19

19. Стах Горскi, якi меў вялiкае войска i карыстаўся падтрымкай сялян, не дасягнуў самастойнасцi, да якой iмкнуўся, бо:

Варианты ответов
  • 1) яго войска ўзбунтавалася i адмовiлася пачынаць крывавае змаганне з урадавымi часцямi;
  • 2) быў забiты сваiм сябрам-пабрацiмам Раманам Яноўскiм;
  • 3) Дубатоўк i Варона арганiзавалi супраць яго змову i перайшлi на бок Яноўскага;
  • 4) не хапiла грошай для ўтрымання войска i не было аўтарытэту сярод падначаленых;
  • 5) цяжка захварэў перад рашаючым наступленнем.
Вопрос 20

20. Легенду пра дзiкае паляванне з  карыснай мэтай выкарыстаў (выкарысталi):

Варианты ответов
  • 1) Беларэцкi для напiсання навуковага даследавання;
  • 2) Дубатоўк для таго, каб завалодаць маёнткам Яноўскай;
  • 3) Алесь Варона, каб стаць мужам Надзеi Яноўскай;
  • 4) панi Кульша, каб атрымаць працу ў маёнтку Яноўскай;
  • 5) Свецiлавiч для помсты Яноўскай за адмову ў мецэнацтве.
Вопрос 21

21. Духоўным важаком i лiдарам дзiкага палявання зяўляецца:

Варианты ответов
  • 1) Рыгор Дубатоўк;
  • 2) Алесь Варона;
  • 3) Iгнат Берман-Гацэвiч;
  • 4) Андрэй Свецiловiч;
  • 5) Марка Стахевiч.
Вопрос 22

22. Упершыню Андрэй Беларэцкi сустракаецца з дзiкiм паляваннем:

Варианты ответов
  • 1) туманнай ранiцай ля сцен маёнтка;
  • 2) пасля знаёмства з Андрэем Свецiловiчам;
  • 3) перад балем у гонар паўналецця Надзеi Яноўскай;
  • 4) у час вяртання ад Дубатоўка з вечарынкi;
  • 5) вечарам на трэцi дзень прыезду ў Балотныя Ялiны, калi была моцная навальнiца.
Вопрос 23

23. Лiколгэта мянушка:

Варианты ответов
  • 1) Алеся Вароны;
  • 2) Андрэя Беларэцкага;
  • 3) Рамана Яноўскага;
  • 4) Рыгора Дубатоўка;
  • 5) Стаха Горскага.
Вопрос 24

24. Дзiкае паляванне забiвае таго, хто:

Варианты ответов
  • 1) умеў чытаць i пiсаць;
  • 2) быў iнтэлiгентам i належаў да мясцовай шляхты;
  • 3) жыў у Балотных Ялiнах;
  • 4) быў прадстаўнiком слаўнага роду Яноўскiх;
  • 5) мог адыграць хоць нейкую ролю ў яго раскрыццi.
Вопрос 25

25. Дзiкае паляванне:

Варианты ответов
  • 1) вядзе да дзiкiх нораваў, распусты, страты еднасцi са сваёй Радзiмай i нацыяй;
  • 2) давала магчымасць уладзе трымаць просты народ у пакоры i паслушэнстве;
  • 3) з’яўляецца носьбiтам жорсткасцi, беспакаранасцi, бесчалавечнасцi;
  • 4) напачатку ўвасабляе сабою справядлiвую помсту караля Стаха Горскага Раману Яноўскаму;
  • 5) сiмвал сацыяльнага i духоўнага зла, цемры, невуцтва.
Вопрос 26

26. Завалодаць маёмасцю Балотных Ялiн таксама выношваў планы i:

Варианты ответов
  • 1) Марка Стахевiч;
  • 2) Андрэй Свецiловiч;
  • 3) Сава Стахоўскi;
  • 4) Алесь Варона;
  • 5) Iгнат Берман-Гацэвiч.
Вопрос 27

27. Дзеянне ў аповесцi пачынае разгортвацца iмклiва i хутка пасля:

Варианты ответов
  • 1) таго, як Надзея Яноўская, занепакоеная лёсам Андрэя Беларэцкага, просiць яго пакiнуць маёнтак;
  • 2) азнаямлення Андрэя Беларэцкага з легендай у бiблiятэцы;
  • 3) знаемства з панi Кульшай;
  • 4) смерцi Свецiловiча;
  • 5) размовы з суддзёй, пракурорам i адвакатам.
Вопрос 28

28. Якi элемент сюжэта адсутнiчае ў творы?

Варианты ответов
  • 1) Пралог;
  • 2) развiцце дзеяння;
  • 3) кульмiнацыя;
  • 4) развязка;
  • 5) эпiлог.
Вопрос 29

29. Аўтар у аповесцi ўздымае праблемы:

Варианты ответов
  • 1) маральнага выбару, справядлiвасцi i гуманных адносiн да прыроды;
  • 2) веры i вернасцi, мастака i мастацтва;
  • 3) чалавечага быцця, сувязi розных гiстарычных эпох;
  • 4) злачынства i пакарання, мужнасцi i подласцi;
  • 5) дабра i зла, кахання i здрады.
Вопрос 30

30. Твор заканчваецца:

Варианты ответов
  • 1) вяселлем Беларэцкага i Яноўскага;
  • 2) ад’ездам Андрэя Беларэцкага i Надзеi Яноўскай з Балотных Ялiн;
  • 3) уцёкамi Дубатоўка з Балотных Ялiн;
  • 4) выкрыццём таямнiц Малога Чалавека i Блакiтнай Жанчыны;
  • 5) прызнаннем Алеся Вароны i Маркi Стахевiча сябе вiнаватымi ва ўсiх учыненых злачынствах.
Вопрос 31

31. Аповесць «Дзiкае паляванне караля Стаха»гэта твор:

Варианты ответов
  • 1) займальны, напружаны, дынамiчны, гiсторыка-дэтэктыўны, у якiм таямнiцы Балотных Ялiн заблытаныя, раскрываюцца паступова; насычаны гiстарычнай iнфармацыяй;
  • 2) рамантычна-прыгоднiцкi, «закручаны», вострасюжэтны; дзеянне разгортваецца востра, нечакана; тут есць сацыяльны i псiхалагiчны аналiз; адлюстроўвае падзеi гiстарычнага мiнулага;
  • 3) якi многiмi рысамi наблiжаецца да сацыяльна-фiласофскiх твораў; у iм шмат нечаканых сюжэтных паваротаў, непрадбачаных калiзiй i сiтуацiй;
  • 4) дзе есць паглыбленая сацыяльнасць i фiласафiчнасць, роздум аб вуснай народнай творчасцi, мастацкай культуры, роднай мове;
  • 5) дзе цесна пераплятаюцца авантурная рыцарская фабула з казачнымi элементамi; для якога характэрны вытанчаны дыялог, раманны ахоп падзей, маштабнасць дзеяння.
Вопрос 32

32. Аповесць «Дзiкае паляванне караля Стаха» гэта твор-роздум аб:

Варианты ответов
  • 1) прызначэннi чалавека;
  • 2) лёсе беларускага народа;
  • 3) узаемасувязi розных гiстарычных эпох;
  • 4) нацыянальным характары, вытоках нацыянальнай самасвядомасцi беларусаў;
  • 5) адносiнах чалавека i прыроды.
Сохранить у себя:

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!