ТЭМА: Адгадванне вершаваных загадак Р. Барадуліна «Загадкі на градках»
Мэта: замацоўваць уяўленні дзяцей аб прызначэнні загадкак, пра іх жанравыя асаблівасці, адрозненне іх ад твораў іншых жанраў, развіваць у выхаванцаў уменне адгадваць вершаваныя загадкі, садзейнічаць фарміраванню ў дзяцей навыкаў самастойна падбіраць азначэнні для апісання агародніны.
Матэрыял: агародніна (плады або муляжы).
Арганізацыя адгадвання
П. У народзе кажуць: «Вясна багатая кветкамі, а восень палеткамі», «Увосень за стол просім», «Увосень кожная хата пладамі багата».
Якую агародніну збіраюць увосень на градках?
Паслухайце верш Рыгора Барадуліна «Загадкі на градках», знайдзіце ў кошыку з агароднінай.
У гародзе каля градак
Шмат цікавых ёсць загадак.
Той, хто градкі даглядае,
Той загадкі адгадае.
От бабуля важна села
I глядзіць навокал смела.
У зямлю схавала лапаць,
Як зачэпіш — будзеш плакаць.
Гэта злосная бабуля
Называецца... (цыбуля).
П. Пра што гэтая загадка? Як вы здагадаліся, што гэта цыбуля? Якія прыкметы цыбулі падказалі вам адгадку? 3 кім параўноўваецца цыбуля ў загадцы? Чаму?
У бабулі родны брат
Ласкавейшы быццам,
А да слёз давесці рад,
Так, як і сястрыца.
Ты не вельмі плач, сынок,
Калі шчыплецца... (часнок).
П. Назавіце яшчэ раз адгадку. Якія аднолькавыя прыкметы часнака і цыбулі?
Не сыдзе з месца
Ні на крок,
Зарыўшыся ў пярыну.
Цярэбіць ціхі вецярок
Зялёную чупрыну.
А возмуць за чупрыну
Ды выцягнуць з пярыны —
Пачырванее, нібы рак.
Вядома, хто гэта... (бурак).
П. Як вы разумеце выраз «зялёная чупрына»? Скажыце іншымі словамі. Што азначае выказванне, што бурак не сыдзе з месца ні на крок, зарыўшыся ў пярыну? 3 чым параўноўваецца ў ім зямля? Якога колеру заўжды бурак? Паслухайце наступную загадку.
" -
Гэта што за важны туз,
Хвост зялёны
Чэпкі вуе?
Усім вядомы карапуз
Пузан Пузанавіч... (гарбуз).
П. Якая тут адгадка? Якія прыкметы гарбуза падказалі вам ададку? Пералічыце іх. Чаму гарбуз у загадцы называюць Пузанам Пузанавічам?
Малайцы, правільна адгадалі ўсе загадкі з градкі.
Скажыце, а што такое загадка?
Чым яна адрозніваецца ад верша?
Апавядання?
Тыя загадкі, што вы адгадвалі, былі падобныя на вершы або не?
Чым гэтыя загадкі адрозніваюцца ад вершаў?
Сапраўды, у загадцы прадмет не называецца і неабходна самому здагадацца, пра што ідзе размова.
Што дапамагло вам адгадаць гэтыя загадкі? Так, па-першае, рыфма (аднолькавыя канчаткі на канцы радкоў верша), а па-другое, апісанне прыкмет агародніны. Паспрабуйце самі апісаць агародніну, каб потым вы маглі складаць пра яе загадкі.
Педагог паказвае дзеткам агародніну.
Цыбуля якая? горкая, залацістая, круглая, расце на градцы.
Бурак — круглы, бардовы, чырвоны, цвёрды, расце на градцы.
Морква — аранжавая, доўгая, салодкая, расце на градцы.
Гарбуз — круглы, жоўты, унутры зерне, расце на градцы.
Агурок — зялёны, доўгі, расце на градцы, у бочцы салёны.
Памідор — чырвоны, круглы, сакавіты, мяккі, расце на градцы.
Бульба — жоўтая, круглая або авальная, цвёрдая, смачны, калі зварыць, расце на градцы.
П. А зараз пагуляем у гульню «Агароднік».
Кожны з вас называе сябе якой-небудзь агароднінай (рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай) і становіцца ў круг. Аднаго выбірам з дапамогай лічылкі «агароднікам». Агароднік выходзіць у сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
Хто там?
Агароднік!
Чаго прыйшоў?
Рэпу ўзяць!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і спяваюць:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хто да яе ні падыдзе,
Кожны за віхор яе возьме.
П. «Агароднік» павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае, «рэпа» ўцякае, інакш «агароднік» зловіць і павядзе ў свой агарод.
Правілы гульні: «агароднік» не павінен ведаць, хто назваўся рэпай; адгадваць ён можа тры разы; калі не адгадае, яго мяняюць (3-4 разы).
П. Паслухайце яшчэ раз верш «Загадкі на градках». Наступны раз паспрабуем скласці свае загадкі пра агародніну, пра якую пачулі ў гэтым вершы.