СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Вершаваная граматыка

Нажмите, чтобы узнать подробности

Вершаваная граматыка

Прапануем падборку дзіцячых вершаў, якія дапамогуць засвоіць школьную праграму

Жывая граматыка  (Артур Вольскі)

Той, хто быць пісьменным хоча,

ведаць мусіць з першых год

род мужчынскі, род жаночы

і яшчэ — ніякі род.

Гусь уранні выйшла з хаты,

важна тупае лужком.

А за ёю — гусяняты,

дзе падскокам, дзе трушком.

Просмотр содержимого документа
«Вершаваная граматыка»



Вершаваная граматыка

Прапануем падборку дзіцячых вершаў, якія дапамогуць засвоіць школьную праграму

Жывая граматыка (Артур Вольскі)

Той, хто быць пісьменным хоча,

ведаць мусіць з першых год

род мужчынскі, род жаночы

і яшчэ — ніякі род.

Гусь уранні выйшла з хаты,

важна тупае лужком.

А за ёю — гусяняты,

дзе падскокам, дзе трушком.

А я гусі

не баюся,

а я з гусі

пацвялюся!

Тут яна як с-с-сыкане

ды ў атаку — на мяне:

— Га-га-га!

Ды го-го-го!

Да-га-га-ганю яго!..

Ледзь схаваўся я за плот...

Гусь — яна? Жаночы род!

Ах я, бедны, небарака.

Ззаду гусь, а тут — сабака.

I гырчыць, і шчэрыць зубы.

Дзе схавацца мне ад згубы?

Што рабіць? I, нібы кот,

я ўскараскаўся на плот.

А сабака аж якоча —

учапіцца ў лытку хоча.

Ён пільнуе агарод...

Ён?Ага, — мужчынскі род!

Колькі гэтак —вось няўдача! —

Пратырчу на плоце я?

Азірнуўся, ажно бачу:

тут яшчэ і кацяня!

— Мяў, —гаворыць мне яно,

я даўно сяджу, даўно.

Аднаму так страшна —вох!

Ваявацьсмялей удвох...

I адразу — хвост трубой.

I гатоваеу бой...

Кацяня —яшчэ не кошка.

Кацяня —яшчэ не кот.

Ну, а род?Падумай трошкі.

Раз яно ніякі род!

Я запомню назаўсёды

пасля гэткае прыгоды:

род мужчынскі,

род жаночы,

род ніякі — ўсе тры роды.

-----------------------------------------------------------------

Ад А да Я — прафесія мая

(Артур Вольскі)

Агронома, як вядома,

не застаць вясною дома.

Аглядае поле ён,

каб дало багаты плён.

Ганчар — сапраўдны чараўнік.

Ён гліны ўзяў камяк,

і вось збанок на крузе ўзнік,

а потым — круглы гляк.

Шумець, расці маладняку,

дзе бор стары адчуў знямогу...

І лес удзячны лесніку

за клопат і за дапамогу.

Чорны, белы хлеб ці здобу

еш, але не забывай

быць удзячным хлебаробу,

што вырошчваў ураджай.

--------------------------------------------------------

Гукі без прынукі

(Рыгор Барадулін)

Сабака за аратым

Вясёла бег,

Ды раптам

Закульгаў — гаў.

Паслухала карова,

Пра што шуміць дуброва,

Падумала, чаму — му.

Бляяла ўсё авечка:

— Няўжо я недарэчка,

Жыву, як у турме — ме.

Гусак пакінуў стаў

І сумна за адрынай

Загагатаў,

Як стаць яму пярынай

Прыйшла чарга — га.

А певень, як хвалько,

Абы не быць без спраў,

На плоце горла драў,

Што сам ён знёс яйко — ко.

І ржаў конь ад тугі,

Што тне бізун тугі,

Што цягне век даўгі

Хамута й дугі

І га — га.

І выбрыкі ды грукі

Гайдаліся ў галлі.

І гукі

Без прынукі

Па зямлі лі — лі.

------------------------------------------------

Склоны Іх запомніць варта! (Рыгор Барадулін)

Назоўны склон —

Галоўны склон,

Заўсёды паімённа ён

Усё наўкола называе,

Бо памяць у яго жывая.

І родны склон

Каля яго,

Бо ведае чаго, каго

Хто праганяе,

Хто вітае.

Турботная паслуга тая.

Давальны склон

Дае падзякі.

Давальны склон небез’языкі.

Давальны

Шчодра ўсім дае

Парады мудрыя свае.

А вінавальны склон

Багаты,

Нікому ён невінаваты.

Чупрыну пышную кудлаціць

І даўжнікоў не вінаваціць.

Склон творны

Творчы нораў мае,

Граматыцы настрой стварае.

Ён ведае сустрэцца з кім

І з чым вясёлым быць усім.



Хоць месны склон

Памалу йдзе,

Ён ведае, знаходзіць дзе

Скарб неацэнны роднай мовы.

Склон месны

Знаўца адмысловы.

І клічны склон

Стаіць не з краю,

Ён гэтак кожнага гукае:

Хадзі сюды,

Мой браце склоне,

Пагутарым з табой і сёння.



Непаслухмяных словаў

Варта —

Сем склонаў.

Іх запомніць варта!

-----------------Грамацейка

(Рыгор Барадулін)

У маленькай козкі

Рожкі,

Быццам коскі.

Як двухкроп’і,

Капыткі,

Як злучок,

Хвосцік.

Піша сказ

Яна такі

Пра кляновы мосцік.

Як сама

Свой сказ чытае,

Толькі мэкае

Малая.

-------------------------

Год-карагод (Рыгор Барадулін)

Год

Ахвочы да прыгод

Круціць, кружыць карагод.

Пачынае пералік:

Студзень,

Люты,

Сакавік.

Студзень студзіць

Рунь густую.

Люты злосны,

Ён лютуе.

Сок пускае сакавік —

Да салодкага прывык.

Следам з краскай

Красавік,

І лясун,

І палявік.

Травень-май

Траву лагодзіць.

Чэрвень

З чырванню прыходзіць.

Ліпень

Ліпам цвет прыносіць.

Жнівень жне,

Атаву косіць.

Раіць

Верасень вясёлы:

Хай лятуць на ўзлесак

Пчолы.

Там не зябнуць

Ад расы,

Зацвітаюць верасы.

І кастрычнік не гуляе —

Клопату з ільном хапае.

Разлятаюцца кастрынкі,

Як халодныя іскрынкі.

Лістапад

Надвор’ем мглістым

Высцілае сцежкі

Лістам.

Снежань-лежань

Снег трасе.

Вось вам месяцы

І ўсе.

І нанова

Кожны год

Пачынае карагод.

Загадкі-багаткі (Рыгор Барадулін)

Растуць,

Як дзьмухаўцы-багаткі,

На лузе кемнасці загадкі.

Дзьмухні —

І палятуць адгадкі,

І ўсмешка

Пляскаць будзе ў ладкі.

Хоча піць сама,

Але

Дождж трымае ў падале.

Як зямлю напоіць,

Шпарка

Пабяжыць па небу (Хмарка).

Ён смяяўся ўсю зіму,

Заліваўся белым смехам.

Рады ўсе былі яму,

Быў ён рады ўсім пацехам.

Ды заплакаў

І пабег

З ручайком вясновым (Снег).

А дуросці поўны косці,

Скрозь без просу прэцца ў госці.

А ці ў Ветрыне,

Ці ў Брэсце

Толькі б нешта ператрэсці.

І не Янка,

І не Петрык

Проста ён завецца (Ветрык).



Высокі над усімі дах,

Пад дахам тым агністы птах.

Баяцца за пажар не трэба,

Бо птах той не падпаліць неба.

Пад дахам вечным і бясконцым

Агністы птах завецца (Сонцам).



У пасцель цябе кладзе

І нябачны сам вядзе

У такое падарожжа,

Дзе сустрэцца дзіва можа.

У салодкім свой палон

Забірае дзядзька (Сон).









9




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!