СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Вэб-квэст па творчасці У.Караткевіча "Быў.Ёсць.Буд"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Класную гадзіну можна праводзіць у старшых класах.

Просмотр содержимого документа
«Вэб-квэст па творчасці У.Караткевіча "Быў.Ёсць.Буд"»

Вэб-квэст «Быў. Ёсць. Буду»

Вэб-квэст (webquest) у перакладзе з англійскай мовы - праблемнае заданне з элементамі ролевай гульні, для выканання якога выкарыстоўваюцца інфармацыйныя рэсурсы інтэрнэту, іншыя адукацыйныя сродкі.

ДЛЯ ПРАХОДЖАННЯ ВЭБ-КВЭСТА НЕАБХОДНА:

  • выбраць для сябе ролю;

  • размеркавацца па групах;

  • уважліва пазнаёміцца з заданнямі і размеркаваць ролі ў групе (збіральнік інфармацыі, дакладчык, дызайнер, рэцэнзент);

  • выканаць прапанаваныя заданні і падрыхтавацца да абароны сваіх работ;

  • ацаніць сваю работу і работу таварышаў.


Мэта: сістэматызацыя ведаў пра жыццёвы і творчы шлях У.Караткевіча, развіццё пазнавальных здольнасцей вучняў, іх інтэлектуальных уменняў.

Задачы:

  • абагульніць веды пра жыццёвы і творчы шлях У.Караткевіча,

  • развіваць лагічнае мысленне, памяць, удасканальваць камунікатыўныя ўменні;

  • выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай літаратуры.



Умовы правядзення. Кожная каманда загадзя выбірае сабе заданне і рыхтуецца да прэзентацыі яго перад класам.



Маршрутны ліст: кожная каманда атрымлівае парадак праходжання конкурсаў.

ХОД КВЭСТА

(Чытанне верша “Бацькаўшчына” У.Караткевіча загадзя падрыхтаваны вучнем з прэзентацыяй)

  1. Уступнае слова настаўніцы

Вялікі сын вялікага народа. Першаадкрывальнік многіх тэматычных пластоў у нашай нацыянальнай літаратуры. Выдатны мастак слова і не менш выдатны гісторык. Фатограф-прафесіянал. Непераўзыдзены жартаўнік, душа многіх і многіх кампаній, вечарынак, сябрын. Эрудыт, якіх мала ведала і мала зведае зямля Белай Русі. Сапраўдны таварыш, сябра. Народны заступнік. Заступнік нацыі... Усё гэта — пра хлопца з Оршы, з наддняпроўскай кручы… Ён валодаў светам (пра тое — яго імя), валодаў і валодае, ужо далёкі ад нас, людскімі душамі. Ён у памяці чалавечай — геній, прарок, гуманіст, які свядома пайшоў на плаху дзеля ўратавання роду чалавечага:

     Быў. Ёсць. Буду.

Таму, што заўжды, як пракляты,

Жыву бяздоннай трывогай,

   Таму, што сэрца маё распята

  За ўсе мільярды двухногіх.

 

          Такія радкі ў пасмяротнай кнізе «Быў. Ёсць. Буду» мог напісаць толькі той, хто свядома распяў сябе, як Ісус Хрыстос, на крыжы ў імя людскога роду. Так і здарылася на самай справе: песняра не прызнавалі ці прызнавалі напалову. З пакутніка-заступніка здзекаваліся за тое, што ён паказваў сапраўдны, драматычны, складаны і разам з тым легендарна-гераічны лёс зямлі пад белымі крыламі. Што выхоўваў у жывых любоў да нацыянальнага, роднага. Што шанаваў і ўздымаў на нечуваную вышыню старонкі забытай гісторыі. Яму не далі пры жыцці званне народнага, а ён стаў амаль самым чытэльным, самым дарагім для абсалютнай большасці беларусаў пісьменнікам.



  1. Выступленне каманд у залежнасці ад самастойна выбраных сацыяльных роляў.

Сацыёлагі

1. Правядзіце анкетаванне сярод сваіх знаёмых, бацькоў, суседзяў. Уключыце пытанні аб тым, хто такі Уладзімір Караткевіч, якія асацыяцыі ўзнікаюць у іх, калі яны чуюць гэтае імя, якія творы У.Караткевіча яны могуць назваць і інш.

2. Прааналізуйце выказванні вядомых людзей пра Уладзіміра Караткевіча і яго творчасць. Выберыце 2-3 з іх, якія вам падаліся больш цікавымі, якія вам хацелася б прачытаць у класе. Абгрунтуйце свой выбар.

3. Выкананыя заданні аформіце на слайдзе 2 сумеснай прэзентацыі. 

Біёграфы

1. Уважліва пазнаёмцеся з біяграфіяй Уладзіміра Караткевіча.

2. Складзіце храналагічную табліцу жыццёвага шляху пісьменніка. Размясціце яе на слайдзе 3 сумеснай прэзентацыі. 

3. Выберыце тры факты біяграфіі, якія ўразілі вас, аб якіх вы раскажаце ў класе. 


Даследчыкі творчасці

 1. Уважліва пазнаёмцеся з біяграфіяй Уладзіміра Караткевіча.

2. З чаго пачалася творчая дзейнасць пісьменніка. Які твор прынёс яму вядомасць? Якія творы і тэмы адметныя ў творчасці пісьменніка?

3. Прыдумайце і аформіце вокладку кнігі да любога вядомага вам твора Уладзіміра Караткевіча. Выканайце яе ў выглядзе лістоўкі і змясціце на слайдзе 4 сумеснай прэзентацыі, каб паказаць у класе.


Літаратуразнаўцы

  1. Якімі адметнымі рысамі характару вызначаецца Караткевічаў герой часу? Вызначце адметныя рысы на прыкладзе вядомага вам аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”.

  2. Зрабіце яго характарыстыку: узрост, сацыяльнае становішча, адносіны да жыцця, 2-3 вызначальныя рысы характару і інш. 

  3. Інфармацыю размясціце на слайдзе 5 сумеснай прэзентацыі.


Гісторыкі

1. Як ушаноўваецца памяць пра Уладзіміра Караткевіча ў нашай краіне?

2. Помнік якому вядомаму караткевічаму гістарычнаму герою вы прапанавалі б паставіць? Дзе ён мог бы знаходзіцца? Як бы, на ваш погляд, мог выглядаць?

3. Свае прапановы аформіце і размясціце на  слайдзе 6 сумеснай прэзентацыі, каб паказаць у класе. 



Журналісты

1. Зрабіце газету, прысвечаную У.Каратквічу (да 25 лістапада 2020 г.).

2. Аформіце  слайд 7 сумеснай прэзентацыі ў выглядзе насценгазеты, прысвечанай У.Каратквічу, і растлумачце, чаму Вы змясцілі гэтыя аб’екты.

3. Падрыхтуйце артыкул пра мерапрыемства на сайт ліцэя.



  1. Праходжанне квэста (вызначаецца чарговасць праходжання і час на кожны конкурс)

  1. ЖЫЦЦЁВЫЯ ДАРОГІ

  1. Нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці. Тады гэта быў маленькі гарадок. Зялёныя вуліцы, рэшткі валоў замчышча, гудкі далёкіх цягнікоў і блізкіх параходаў (чыгунка і аўтобусы яшчэ не забілі раку), дубовыя лясы на берагах і ліпы на вуліцах, недалёкія парогі.

  2.           Пісаць (а спачатку «бубніць») вершы пачаў год у ___________, але, на шчасце, хутка кінуў гэты занятак. Трохі пазней спрабаваў пісаць апавяданні, прычым абавязкова іх________________________.

  3. Быў спачатку ў Маскве, потым на Разаншчыне. Пасля давялося ўцякаць і адтуль. На Урал, у наваколле Кунгура. Выпадкова даведаўся, што бацькі ў___________________.

  4. Восенню ________________ пераехалі на Беларусь. І вось тут упершыню ўбачыў сапраўдны разор, «зону пустыні», некалькі ўскраінных завулкаў, як канцы галінак ля згаслага вогнішча. Гарады, дзе нават руінаў не было. (Немцы разабралі іх на цэглу для абаронных патрэб.) Да голаду і холаду было не звыкаць, але тут, на выпаленай зямлі, так намерзліся, што часам хацелася памерці, абы толькі цябе пахавалі ў печцы.

  5. У ______________________я паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Вучыўся, быў шчаслівы, меў шмат сяброў…

  6.           Пасля заканчэння ўніверсітэта я здаў кандыдацкі мінімум і пачаў быў пісаць дысертацыю пра паўстанне 1863 г. ва ўсходнеславянскіх і польскай літаратурах, але прыйшлі іншыя інтарэсы: з'явілася задумка аб рамане на тую самую тэму. Да рэалізацыі яе, праўда, я прыступіў толькі праз_________________________. Над гэтым раманам – «Каласы пад сярпом тваім» – працую і зараз.

  7.           І раптам улетку __________________ атрымаў нумар часопіса са сваім вершам «Машэка». Гэта пераламіла мой лёс. Потым з'явіліся яшчэ вершы. За ___________гады, што (пасля вёскі) працаваў у Оршы, я падрыхтаваў першы зборнік «Матчына душа» і атрымаў прэмію за п'есу «Млын на Сініх Вірах» (паставіла яе беларускае тэлебачанне).

  8. Літаратурныя курсы шмат далі мне самой сваёй атмасферай, глыбінёй спрэчак, сяброўствам, шырынёй далягляду. Там я напісаў сваю другую кнігу ________________(1960), некалькі апавяданняў і гістарычную аповесць …

  9. Пасля _______________ перапынку здаў у «Полымя» новы свой раман «Каласы пад сярпом тваім». Здаў першы том. Другі не выпускаю з рук, дапрацоўваю. Пастараўся заплаціць гэтай кнігай доўг Дняпру, людзям паўстання ______________.

Даведка: Орша, шэсць, ілюстраваў, «Сівая легенда», двух год, 1863 г., Беларусі, Арэнбургу, сорак чацвёртага, сорак дзявятым годзе, дванаццаць год, 1955 года, два, «Вячэрнія ветразі».



  1. ЯНЫ ГЛЯДЗЯЦЬ НА НАС З ПАРТРЭТА

Размяркуйце фотаздымкі.

У.Караткевіч

Р.Барадулін

М.Багдановіч

К.Каліноўскі











Чаму менавіта гэтыя асобы прадстаўлены? Запішыце адказ на картцы.

  1. ПАЭТЫЧНАЯ І ПРАЗАІЧНАЯ СПАДЧЫНА

Выберыце, якія зборнікі належаць У.Караткевічу

“Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду”,”Журавінавы цвет”. ”Зямля пад белымі крыламі”, “Вячэрнія ветразі”, “Блакіт і золата дня”, ”Жалейка”, “Вянок”, “Раскіданае гняздо”, “Мая Бесядзь”, “Нарач”, “Чазенія”, “Вока тайфуна”, “Людзі на балоце”, “Каласы пад сярпом тваім”

Зборнікі У.Караткевіча

Зборнікі іншых аўтараў



  1. ВЕРШ-ВІЗІТОЎКА

Расстаўце радкі верша “Бацькаўшчына” ў правільным парадку.

Дагарэў за брамай небакрай,

Месяц паміж воблачкаў плыве.

Выйду зноў, як у мінулы май,

Басанож прайдуся па траве.

Дымная, сцюдзёная раса,

Цёмныя ў траве ад ног сляды.

А такога рослага аўса

Я не бачыў доўгія гады.


Бач, хмызы спляліся, як павець,

Светлякі мігцяць, гараць святлей.

Перад тым як звонка ў лозах пець,

Прачышчае горла салавей.


Лашчыцца трава да босых ног.

З дальніх паплавоў плыве ракой

Ледзь прыкметны сумны халадок —

Подых юні ўходзячай маёй.


Паімчаць за ёю наўздагон? —

Хоць і схопіш — усё адно падман.

Дзе каханне тых мінулых дзён —

Весніх паркаў бэзавы туман?


  1. ПАЗНАЙЦЕ ЛІТАРАТУРНЫ ТВОР



  1. НАПІСАНАЕ ЗАСТАЕЦЦА

Заданне 6. Запішыце правільны адказ.

  1. Напішыце гарады, якія звязаны з жыццём і творчасцю Караткевіча.

(Орша, Масква, Кіеў, Мінск,Рагачоў)

  1. Казкамі якога пісьменніка быў настолькі ўражаны маленькі Валодзя, што нават напісаў да яго ліст і , дарэчы, атрымаў адказ?

(Карней Чукоўскі)

  1. З якімі пісьменнікамі параўноўваюць У.Караткевіча? (Генрых Сянкевіч, Вальтр Скот)

  2. Якая кніга была любімай у Валодзі Караткевіча? (“Тры мушкецёры”)

  3. Які з празаічных твораў У.Караткевіча можна назваць самым аўтабіяграфічным? (“Лісце каштанаў”)

  4. Каму са сваякоў У.Караткевіч прысвяціў адзін з першых яго твораў, апавяданне “Багун-трава”, а таксама раман “Каласы пад сярпом тваім”? (Маці)

  5. Якую газету выдадаў К.Каліноўскі? (“Мужыцкая праўда”)

  6. Якія вобразы-сімвалы Беларусі характэрныя для творчасці У.Караткевіча? (Бусел, шыпшына)

  7. Сярод гістарычных постацяй любімы герой У.Караткевіча быў К.Каліноўскі, сярод прыродных аб’ектаў Беларусі ў пісьменніка таксама быў любімы, які часта сустракаецца ў яго і празаічных, і паэтычных творах. Што гэта? (Днепр)

Падвядзенне вынікаў квэста.

Прагляд відэароліка Стаса Сілка на верш У.Караткевіча “Беларуская песня”



Спіс літаратуры

  1. Барздова, В. Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў вывучэнні творчасці Уладзіміра Караткевіча/ В.Барздова // Роднае слова. – 2020.-№10. с.74

  2. Бязручка Леанід. Па старонках любімых твораў Уладзіміра Караткевіча: Інтэлектуальная гульня (Х–ХІ класы) // Роднае слова. – 2020.-№10. с.94

  3. Верабей, А.У. Уладзімір Караткевіч: жыццё і торчасць /А.Верабей.- 2-е выд., дапрац. і выпраўлен. – Мінск: Беларус.навука, 2005. – 269 с.

  4. Забродская, В. “Самая цікавая навука – жыццё”: Пазакласнае мерапрыемства (IX–XI класы)// // Роднае слова. – 2020.-№10. с.90

  5. Петрашкевіч, М. Свет Уладзіміра Караткевіча: Гульня (Х–ХІ класы) // Роднае слова. – 2020.-№10. с.79




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!