СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок беларускай мовы па тэме "Род назоўнікаў"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай мовы па тэме "Род назоўнікаў"»

Тэма урока: Род назоўнікаў

Мэта і задачы ўрока:

Пазнаёміць вучняў з родам назоўнікаў, фарміраваць уменне вызначаць род назоўнікаў; узбагачаць слоўнік вучняў назвамі птушак, развіваць фанематычны слых, мысленне, граматычны лад маўлення вучняў; выхоўваць станоўчыя адносіны да мовы


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Усміхніцеся, мае маленькія сябры. Падарыце мне сваю ўсмешку. Дзякуй! Усмешка спрыяе прыемным зносінам і супрацоўніцтву, і я спадзяюся, што сёння мы будзем працаваць з задавальненнем.

  1. Моўная размінка

Выразна прачытайце вершаваныя радкі Леанiда Дайнекі

Каб белы свет не здаўся вузкім,

Каб годна жыць паміж людзей,

Любіце мову беларускую,

Любіце з кожным днём мацней.                                                                                                                        - Да чаго заклікае аўтар гэтага верша?

- Як лічыце, для чаго кожнаму чалавеку трэба вывучаць родную мову?

Беларуская мова прайшла нялёгкі шлях свайго станаўлення. Цяпер ідзе адраджэнне беларускай мовы. Таму мову мы вывучаем каб валодаць ёю: правільна і прыгожа гаварыць, чытаць, дакладна, граматна выказваць свае думкі вусна і пісьмова. Кожны чалавек павінен не толькі добра ведаць сваю мову, але і шанаваць яе.

3. Праверка дамашняга задання

Практ. 101

  1. Этап актуалізацыі  ведаў вучняў

    • З якой часцінай мовы знаёмімся?

    • Што дазналіся на папярэдніх уроках?

  1. Хвілінка чыстапісання

Мр Мт Мк Мв

- Знайдзiце ý вершы назоýнiкi, запiшыце, вызначце лiк.

6. Тлумачэнне новага матэрыялу

Я хачу прапанаваць вам паслухаць казку.

Казка:

У адным горадзе жылі-былі кароль і каралева. Аднойчы сталі яны спрачацца: хто з іх самы галоўны. Кароль кажа: “Я самы галоўны. Таму што я – мужчына, я – кароль. Тут усё маё”. А каралева пярэчыць: “Я галоўная, бо я – каралева, я – жанчына. Гэта ўсё маё вакол”. І доўга яны так спрачаліся, пакуль не завітала да іх у госці Добрая Фея. “Што нам рабіць? – звярнулiся яны да Феі. – Дапамажы нам.”


“Вось вам мая парада, – кажа Добрая Фея. – Размяркуйце паміж сабой усе прадметы ў царстве. Прадметы караля будуць тыя, пра якія ён зможа сказаць “ён, мой”, прадметы каралевы будуць тыя, пра якія яна зможа сказаць “яна, мая”. Калі такім чынам размяркуеце ўсе прадметы, палічыце, колькі іх у кожнага. У каго іх больш – той і галоўны.

Але калі вы не зможаце ўсе прадметы размеркаваць паміж сабой, значыць вы аднолькавыя, абодва галоўныя. І ваша спрэчка не мае сэнсу”.


Сталі кароль з каралевай называць прадметы. Кароль кажа: “Стул– ён мой; партрэт – ён мой, дыван – ён мой”. Каралева кажа: “Шафа – яна мая, кветка – яна мая, сукенка – яна мая”.


Доўга пералічвалі яны прадметы, шмат набраў кожны. Але да некаторых прадметаў не змаглі сказаць ні кароль – “ён мой”, ні каралева– “яна мая”. Люстэрка, дрэва, вакно…

Гэтыя словы-прадметы аказаліся ні караля, ні каралевы. Нічые.


Як ты думаеш, чаму я прачытала гэту казку? Пра што пойдзе размова на ýроку.

Чаму мы павiнны навучыцца?

7. Першаснае замацаванне матэрыялу

Практ. 103. Размеркаванне назоўнікаў па групах і вызначэнне роду назоўнікаў у кожнай групе. Абазначэнне канчаткаў назоўнікаў


Знаёмства з родавымі канчаткамі назоўнікаў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 62).


8.Фізкультхвілінка

Зараз паглядзі на малюнкі па класе і паспрабуй назваць назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду.


Практ. 105. Спісванне скорагаворкі з устаўкай прапушчаных літар з каменціраваннем. Знаходжанне ў ёй назоўнікаў, вызначэнне іх роду. Адпрацоўка хуткага і правільнага вымаўлення скорагаворкі. Знаходжанне

слоў, якія адрозніваюцца адным гукам


9. Слоўнікавая работа

Запiшыце слоýнiкавыя словы ý тры слупкi, падзяляючы на роды.

м.р. ж.р. н.р.

сшытак пошта воблака

булён талерка шчасце

дзённiк кватэра палiто

- Ці ўсе значэнні слоў табе знаёмыя? Што азначае слова булён?

Булён – бу-лён, булённы, булёнчык


10. Каменцiраванае пiсьмо

Ад назоўнікаў мужчынскага роду ўтвары назоўнікі жаночага роду.

Сусед - … , сябар - … , вучань - … , артыст - …, настаўнік - … ,

унук - … , студэнт - …, выдатнік - … .

11. Кантроль засваення матэрыялу ўрока

Абвядзі літару з правільным адказам

1. На якія пытанні адказвае назоўнік:

Г) які? якая? якія? якое?;

Д) што робіць? што зрабіў? што будзе рабіць?;

М) хто? што?.

2. Што абазначае назоўнік?:

А) назвы прадметаў;

З) назвы дзеянняў;

Р) назвы прымет.

3. Адзнач сярод прыведзеных слоў назоўнікі

Б) мядовы;

А) чырванець;

Л) вопратка.

4.  Калі да назоўніка можна паставіць словы

ён, мой, то назоўнік

С) жаночага роду

В) нiякага роду

А) мужчынскага роду

5. Калі да назоўніка можна паставіць словы

яна, мая, то назоўнік 

Й) жаночага роду

Ш) нiякага роду

О) мужчынскага роду

6. Калі да назоўніка можна паставіць словы

яно, маё, то назоўнік 

Л) жаночага роду

Ц) нiякага роду

Ю) мужчынскага роду

7. Знайдзi назоýнiк адзiночнага лiку

К) штаны

Ы) снег

Ж) вераб’i

Запiшыце ý радок выдзеленыя лiтары. Якое слова атрымалася? МАЛАЙЦЫ

14. Дамашняе заданне. Выстаўленне адзнак.

- Практыкаванне 107 (тлумачэнне выканання)

15. Рэфлексія

- Чаму трэба любіць сваю мову?

- Што зацікавіла на ўроку?

- Што было складаным?

- З якім настроем заканчваем урок?


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!