СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Цвёрдыя, мяккія і зацвярдзелыя зычныя, іх вымаўленне і правапіс. 5 клас

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Цвёрдыя, мяккія і зацвярдзелыя зычныя, іх вымаўленне і правапіс. 5 клас»

Беларуская мова. Урок 67 5 клас

Тэма: Цвёрдыя, мяккія і зацвярдзелыя зычныя, іх вымаўленне і правапіс.
Мэта:
  • замацоўваць паняцце цвёрдасці-мяккасці зычных гукаў, спосабы стварэння мяккасці, спрыяць асэнсаванню сэнсаадрознай ролі цвёрдасці-мяккасці;

  • пазнаёміць са з'явай асіміляцыі цвёрдых зычных;

  • садзейнічаць засваенню вучнямі паняцця «зацвярдзелыя зычныя»;

  • удасканальваць ўменні вымаўляць гукі [ж], [дж], [р], [ц], [ч], [ш], адрозніваць гук [дж] ад спалучэння гукаў [д] + [ж] і гукі [дж], [дз'] ад спалучэння гукаў [д] + [з] і [д] + [з'];

  • актывізаваць пазнаваўчую дзейнасць вучняў;

  • развіваць маўленчыя і творчыя здольнасці вучняў.


Ход урока


1. Актуалізацыя ведаў вучняў

Пытанні да класа:

1) Скажыце, як адрозніць цвёрды зычны ад мяккага?

2) Успомніце,як абазначаецца мяккасць зычных на пісьме?

3) Якая мэта нашага ўрока?


2. Арганізацыя пошукавай дзейнасці

Работа з тэкстам .

Чытанне настаўнікам верша Алеся Ставера "Унуку"

Мой унучак, мой Дзяніска,

Ты паслухай мой расказ.

Маладосць твая ўжо блізка -

Непрыкметна мчыцца час.

Пойдзеш скора ў свет шырокі,

Дык нідзе не забывай:

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Хай жыццёвая дарога

Будзе светлаю заўжды,

Зычу шчасця табе многа

Я на ўсе твае гады.

Блізка будзеш ці далёка,

Ды адно паўсюдна знай:

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Мой Дзяніска, мой унучак,

Дружбу добрую заводзь,

Ды цурайся беларучак,

Шалапутаў абыходзь.

Сам не будзь ты абібокам,

Гарлахватам не ўступай, -

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

І ўвесь час цані свабоду,

Дружбу шчырую сяброў.

Верны будзь свайму народу,

Сцягу мужных змагароў.

На зямлі і між аблокаў

Горды будзь за родны край, -

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Пытанні і заданні:

  • Пра што верш Алеся Ставера "Унуку"?

  • Вызначце галоўную думку гэтага верша.

  • Чаму навучае дзед унука?

  • Як вы разумееце радкі верша:

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

5) Якія сказы па мэце выказвання ўжывае аўтар?

6) Як вы думаеце, чаму паэт ужывае такую вялікую колькасць пабуджальных сказаў?

7) Назавіце зычныя гукі ў 1-м сказе.

8) Ці адрозніваюцца па цвердасці/мяккасці гукі ў словах унучак і Дзяніска?

9) Скажыце, як абазначаецца мяккасць зычных на пісьме?

Слова настаўніка

- Аднойчы на ўроку беларускай мовы настаўніца папрасіла вучняў запісаць словы дождж, аджыць, дзень, падземны і папрасіла падкрэсліць і назваць словы, у якіх ёсць гук [дж] або [дз]. Адны дзеці назвалі ўсе словы, а другія - толькі дождж, , дзень. А як думаеце вы?

  • Які вывад можна зрабіць?

Заданне класу

Запішыце прыказкі: Чалавек без працы, што птушка без крылаў. Садок садзіць - жыццё харашыць. У запісаных сказах падкрэсліце гукі [ч] [р] [ж] [ш] і падбярыце словы, каб гэтыя гукі сталі мяккімі. Што ў вас атрымалася?

10) Зверце свае разважанні з правілам у падручніку § 15 с. 47


Заданне класу "Хто хутчэй"

Запішыце словы боль, вар, гара, зубры, конь, лось, форма ў слупок, замяніце ў кожным слове 1-ы цвёрды зычны гук на мяккі так, каб атрымалася новае слова.


Праца па падручніку.

Выконваем практыкаване 103 (неабходна выпісаць словы з зацвярдзелымі зычнымі)


Работа ў парах: пераказваем апавяданне Барыса Сачанкі "Ворчык"

Даўно гэта было. На Палессі...

Жыў там, на ўлонні прыроды, працаваў лесніком нехта Пахом Тачыла. Бадай, нічога ён так не любіў, як паляванне. І, вядома ж, усё сваё жыццё трымаў сабак. Па два, тры, а то і болей.

Калі пачалася вайна, на Палессе прыйшлі акупанты, і ў тым лесе, які гадамі ахоўваў Пахом Тачыла, як і ўсюды на Беларусі, з'явіліся партызаны. Яны не давалі спакою чужынцам ні ўдзень ні ўночы - палілі масты, выводзілі са строю чыгунку і тэлефонную сувязь, нападалі на паліцэйскія і нямецкія гарнізоны. Аднойчы, у часе чарговага карнага паходу на партызан, ворагі натрапілі на леснічоўку, дзе жыў Пахом. Акружыўшы яе. Пазабівалі сабак, бо тыя надта ж брахалі і кідаліся на кожнага, хто імкнуўся зайсці ў двор. Выратаваўся ад куль, уцёк у лес толькі адзін. Звалі яго Ворчык.

Уварваўшыся ў леснічоўку, ворагі пачалі змушаць Пахома, каб ён выдаў месца, дзе знаходзіцца партызанскі атрад. Але што ні рабілі карнікі - і білі Пахома, вадою адлівалі, і ўпрошвалі ласкаю, абяцаючы розныя ўзнагароды, - не выдаў Пахом партызанаў. Урэшце, непрытомнага, ледзь жывога, вывалаклі яго з леснічоўкі і, калі адступалі, забралі з сабою. У вёсцы кінулі непакорнага Пахома ў свіронак, замкнулі на замок.

Якое ж было здзіўленне, калі, адамкнуўшы раніцою свіронак, ворагі не ўбачылі там Пахома. Толькі нара зеўрала ў свіронку з-пад сцяны. Падумалі ворагі, што Пахом, адляжаўшыся, сам выграб яе і ўцёк...

На самай жа справе нару выграб сабака, Ворчык. Ён, як потым стала вядома, краўся па слядах карнікаў, высачыў, куды тыя ўкінулі Пахома. І, калі змерклася, падкраўся да свіронка, падгробся пад сцяну і выратаваў свайго гаспадара...

Слоўнікавая работа

Запісваем у сшытак словы: брашура, журы, парашут і тлумачым іх значэнне.

Брашура - невялікая (не больш чым 48 старонак) кніжка

Журы - група спецыялістаў, якая прысуджае ўзнагароды і прэміі на конкурсах, выстаўках, спаборніцтвах.

Парашут- прыстасаванне для скачка з самалёта ці спуску грузу з купалам, які раскрываецца ў паветры.


Звернемся да правіла с. 48


Праца па падручніку.

Выконваем практыкаване 107 (неабходна выпісаць словы, у якіх усе зычныя мяккія)


Хвіліна творчасці: напішыце невялікае сачыненне на тэму: "Мае школьныя захапленні"


Дамашняе заданне:§15, практ.106

Выніковы кантроль

Заданне: ахарактарызуйце зычныя гукі ў словах цёмны, рыба

Рэфлексія

Пытанні да класа:

1. Што новага вы даведаліся на ўроку?

2. Як абазначаецца мяккасць зычных на пісьме?

3. Назавіце заўсёды зацвярдзелыя зычныя.




Работа з тэкстам .Верш Алеся Ставера "Унуку"

Мой унучак, мой Дзяніска,

Ты паслухай мой расказ.

Маладосць твая ўжо блізка -

Непрыкметна мчыцца час.

Пойдзеш скора ў свет шырокі,

Дык нідзе не забывай:

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Хай жыццёвая дарога

Будзе светлаю заўжды,

Зычу шчасця табе многа

Я на ўсе твае гады.

Блізка будзеш ці далёка,

Ды адно паўсюдна знай:

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Мой Дзяніска, мой унучак,

Дружбу добрую заводзь,

Ды цурайся беларучак,

Шалапутаў абыходзь.

Сам не будзь ты абібокам,

Гарлахватам не ўступай, -

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

І ўвесь час цані свабоду,

Дружбу шчырую сяброў.

Верны будзь свайму народу,

Сцягу мужных змагароў.

На зямлі і між аблокаў

Горды будзь за родны край, -

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Работа з тэкстам .Верш Алеся Ставера "Унуку"

Мой унучак, мой Дзяніска,

Ты паслухай мой расказ.

Маладосць твая ўжо блізка -

Непрыкметна мчыцца час.

Пойдзеш скора ў свет шырокі,

Дык нідзе не забывай:

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Хай жыццёвая дарога

Будзе светлаю заўжды,

Зычу шчасця табе многа

Я на ўсе твае гады.

Блізка будзеш ці далёка,

Ды адно паўсюдна знай:

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Мой Дзяніска, мой унучак,

Дружбу добрую заводзь,

Ды цурайся беларучак,

Шалапутаў абыходзь.

Сам не будзь ты абібокам,

Гарлахватам не ўступай, -

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

І ўвесь час цані свабоду,

Дружбу шчырую сяброў.

Верны будзь свайму народу,

Сцягу мужных змагароў.

На зямлі і між аблокаў

Горды будзь за родны край, -

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Работа з тэкстам .Верш Алеся Ставера "Унуку"

Мой унучак, мой Дзяніска,

Ты паслухай мой расказ.

Маладосць твая ўжо блізка -

Непрыкметна мчыцца час.

Пойдзеш скора ў свет шырокі,

Дык нідзе не забывай:

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Хай жыццёвая дарога

Будзе светлаю заўжды,

Зычу шчасця табе многа

Я на ўсе твае гады.

Блізка будзеш ці далёка,

Ды адно паўсюдна знай:

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Мой Дзяніска, мой унучак,

Дружбу добрую заводзь,

Ды цурайся беларучак,

Шалапутаў абыходзь.

Сам не будзь ты абібокам,

Гарлахватам не ўступай, -

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

І ўвесь час цані свабоду,

Дружбу шчырую сяброў.

Верны будзь свайму народу,

Сцягу мужных змагароў.

На зямлі і між аблокаў

Горды будзь за родны край, -

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.


Работа з тэкстам .Верш Алеся Ставера "Унуку"

Мой унучак, мой Дзяніска,

Ты паслухай мой расказ.

Маладосць твая ўжо блізка -

Непрыкметна мчыцца час.

Пойдзеш скора ў свет шырокі,

Дык нідзе не забывай:

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Хай жыццёвая дарога

Будзе светлаю заўжды,

Зычу шчасця табе многа

Я на ўсе твае гады.

Блізка будзеш ці далёка,

Ды адно паўсюдна знай:

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Мой Дзяніска, мой унучак,

Дружбу добрую заводзь,

Ды цурайся беларучак,

Шалапутаў абыходзь.

Сам не будзь ты абібокам,

Гарлахватам не ўступай, -

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

І ўвесь час цані свабоду,

Дружбу шчырую сяброў.

Верны будзь свайму народу,

Сцягу мужных змагароў.

На зямлі і між аблокаў

Горды будзь за родны край, -

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!