СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэставае заданне па казках Васіля Віткі.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэст уключае 15 заданняў па вывучэнні казак Васіля Віткі. Заданні маюць як адзін адказ, так і ўсе прыведзеныя варыянты будуць правільныя.

Просмотр содержимого документа
«Тэставае заданне па казках Васіля Віткі.»

ВАСІЛЬ ВІТКА. КАЗКІ

Тэст

  1. Адзначце сапраўднае прозвішча, імя і імя па бацьку Васіля Віткі:

а) Яўген Іванавіч Скурко

б) Цімох Васільевіч Крысько

в) Самуіл Яфімавіч Плаўнік

г) Іван Міхайлавіч Фёдараў

д) Іван Дамінікавіч Луцэвіч

2. Адзначце месца нараджэння Васіля Віткі:

а) в. Еўлічы Слуцкага р-на

б) в. Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне

в) в. Чурылава Уздзенскага р-на

г) г. Адэса

д) г. Мінск

3. Адзначце дзіцячы часопіс, які ўзначаліў Васіль Вітка:

а) “Бярозка”

б) “Лесавічок”

в) “Вясёлка”

г) “Пралеска”

д)“Маладосць”

4. Адзначце казкі, якія напісаў Васіль Вітка:

а) “Буслінае лета”

б) “Дударык”

в) “Маскі”

г) “Вавёрчына гора”

д) “ППШ”

5. Адзначце першую казку Васіля Віткі:

а) “Буслінае лета”

б) “Дударык”

в) “Маскі”

г) “Вавёрчына гора”

д) “ППШ”

6. Адзначце лясных жыхароў, якія дапамагаюць Вавёрачцы з казкі “Вавёрчына гора”:

а) зайчыкі

б) бусел

в) дзяцел

г) крот

д) воран

7. Адзначце праяўленні чалавечай душы ў казцы “Вавёрчына гора”:

а) гасціннасць

б) высакароднасць

в) гуманізм

г) калектывізм

д) спачуванне

8. У якіх казках галоўным героем з’яўляецца Вася Вясёлкін:

а) “Буслінае лета”

б) “Нуль Буль-Буль”

в) “Маскі”

г) “Вавёрчына гора”

д) “ППШ”

9. Якое заданне атрымаў трэцякласнік на лета з казкі “Буслінае лета”:

а) апісаць птушак

б) апісаць бусла

в) апісаць прыроду

г) апісаць птушыны свет

д) апісаць лясных птушак

10. На вобразе якой птушкі аўтар паказвае гультайства з казкі “Буслінае лета”:

а) салаўя

б) сарокі

в) зязюлі

г) кнігаўкі

д) перапёлкі

11. Куды трапляе герой з казкі “Казка пра цара зубра”:

а) Прыпяцкі запаведнік

б) Бярэзінскі запаведнік

в) Белавежская пушча

г) Налібоцкая пушча

д) Нарачанскі запаведнік

12. Адзначце герояў з казкі “Казка пра цара зубра”:

а) воўк

б) ліса

в) лось

г) бабёр

д) мядзведзь

13. Якія рысы характару ўласцівы Васю з казкі“Казка пра цара зубра”:

а) кемлівасць

б) энергічнасць

в) справядлівасць

г) здольнасць пераадолець любую перашкоду

д) нястомнасць

14. Якую педагагічную задачу вырашае аўтар у казцы “ППШ”:

а) наведваць школу

б) вучыцца

в) хадзіць на экскурсіі

г) пазнаёміцца з птушкамі

д) ведаць геаграфію

15. Што высмейвае Васіль Вітка ў казцы “ППШ”:

а) невуцтва

б) гультайства

в) расчараванне

г) хлусню

д) недысцыплінаванасць




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!