СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект урока ў 9 класе. Тэма. “Жыццё даецца, каб ... .” (Складаназалежны сказ. Віды даданых частак.)

Категория: Русский язык

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэта:

  1. садзейнічаць трываламу засваенню вучнямі сінтаксічных прымет складаназалежных сказаў з дапаўняльнымі, азначальнымі і акалічнаснымі даданымі;

замацаваць і адкарэкціраваць у вучняў навыкі знаходзіць такія канструкцыі ў тэкстах, расстаўляць і тлумачыць знакі прыпынку;

  1. ствараць сказы такога тыпу, дамагаючыся бездакорнасці іх пісьмовага афармлення з пункту гледжання лагічнасці, граматычнай правільнасці, арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці;
  2.  стварыць умовы для выхавання ў вучняў правільных адносін да жыцця, пачуцця патрыятызму, нацыянальнай свядомасці.

Просмотр содержимого документа
«План-канспект урока ў 9 класе. Тэма. “Жыццё даецца, каб ... .” (Складаназалежны сказ. Віды даданых частак.)»

Тэма. “Жыццё даецца, каб ... .”

(Складаназалежны сказ. Віды даданых частак.)

(урок сістэматызацыі і карэкцыі ведаў па названай тэме)


Мэта:

  1. садзейнічаць трываламу засваенню вучнямі сінтаксічных прымет складаназалежных сказаў з дапаўняльнымі, азначальнымі і акалічнаснымі даданымі;

замацаваць і адкарэкціраваць у вучняў навыкі знаходзіць такія канструкцыі ў тэкстах, расстаўляць і тлумачыць знакі прыпынку;

  1. ствараць сказы такога тыпу, дамагаючыся бездакорнасці іх пісьмовага афармлення з пункту гледжання лагічнасці, граматычнай правільнасці, арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці;

  2. стварыць умовы для выхавання ў вучняў правільных адносін да жыцця, пачуцця патрыятызму, нацыянальнай свядомасці.



Х О Д У Р О К А

I. Эмацыянальны настрой класа.

- Добры дзень, мае любімыя вучні! Шчыра ўсміхніцеся адзін аднаму, набярыцеся станоўчай энергіі. Ці любіце вы пераадольваць цяжкасці? (Адказы вучняў.) Напэўна, вам вядома, што цяжкасці пераадольваюцца, калі чалавек усё робіць з добрым настроем, з добрымі думкамі. Я жадаю вам поспехаў у атрыманні ведаў.

А яшчэ хачу звярнуць вашу ўвагу на дэвіз сённяшняга ўрока: “Любыя памылкі заўсёды змяшчаюць у сабе працэс росту.” (Н.Праўдзіна)

II. Стварэнне праблемнай сітуацыі.

  • “Жыццё даецца, каб ... .”

  • Ці задумваўся хто-небудзь з вас, навошта чалавек жыве? (Вытрымаць паузу.)

  • Давайце працягнем гэту фразу. Калі ласка, у каго ёсць думкі на гэты конт? (Адказы вучняў.)

  • Давайце паслухаем класікаў літаратуры. Што яны нам скажуць?

(На дошцы словы пісьменнікаў. Клас працуе над выказваннямі класікаў.)

Жыццё даецца,

Каб жыццё тварыць.

Не марнаваць, не нішчыць,

не бурыць, -

Тварыць!

А.Вярцінскі



Ёсць дзве формы жыцця:

гарэнне і гніенне.

Смелыя і мужныя выбіраюць

першую.

Баязлівыя і скупыя– другую.”

М.Гарэцкі

Жыццё пражыць – не поле перайсці.

А трэба і жыццё пражыць, як поле,

Каб хоць адным зярняткам узысці,

І каб асот не заглушыў ніколі.

П.Панчанка


  • Як вы разумееце выказванні нашых пісьменнікаў?

  • Знайдзіце складаназалежныя сказы?

  • Чаму класікі літаратуры ў сваіх разважаннях пра жыццё выкарысталі менавіта складаназалежныя сказы? (Складаназалежныя сказы маюць надзвычай вялікія магчымасці, каб выразіць любы сэнс. З іх дапамогай можна дакладна перадаць думку, растлумачыць прычыны. Гэтаму садзейнічае структура складаназалежных сказаў, якая дазваляе выкарыстоўваць вялікую колькасць сэнсава-граматачных частак і сродкаў сувязі для разгортвання тэмы тэксту.)

III. Вызначэнне вучнямі мэты ўрока.

- Вы ўжо зразумелі, што сёння мы будзем гаварыць пра складаназалежныя сказы, сістэматызуем і адкарэкціруем веды па тэме: “Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак.” А яшчэ на працягу ўрока мы будзем думаць, навошта чалавеку даецца жыццё. Таму я вас прашу да канца ўрока вызначыцца з адказам і паведаміць нам свае думкі.

- Эпіграф урока: “Штука ўся ў тым, як намацаць галінамі гэтае сонца” (Я.Колас).

- Калі ласка, назавіце мэту ўрока. (Вучні фармуліруюць мэту ўрока.)

IV. Актуалізацыя ведаў па тэме.

- Зараз вам прапануецца мультымедыйная прэзентацыя на тэму: “Складаназалежныя сказы, віды даданых”. У прэзентацыю таксама ўключаны фотаздымкі старога горада Магілёва. Калі ласка, праслухайце ўважліва матэрыял, потым дайце аналіз вуснага выказвання і выкажыце сваё ўражанне пасля прагляду фотаздымкаў горада Магілёва. (Вучаніца выступае з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі.)

VI. Праца па тэме ўрока.

1. Знаходжанне СЗалСказаў.

- Назавіце прыметы складаназалежных сказаў. ( 1) Наяўнасць дзвюх і больш частак; 2)часткі звязваюцца падпарадкавальнай сувяззю; 3) часткі нераўнапраўныя.)

Заданне: (працуем вусна) знайдзіце СЗал.Сказы і абгрунтуйце сваю думку.

Картка

  1. Калі ты камусьці хоць трошкі патрэбен,

Дык хочацца шчодра і радасна жыць. (С.Грахоўскі)

  1. Мы каласамі ў гэты свет прыходзім,

Каб сілу даць зярнятам залатым. (С.Законнікаў)

  1. Мы жывём, каб вяртацца... (А.Вярцінскі)

  2. Род звядзецца, калі магіл не шанаваць. (Н.Гілевіч)

  3. Там, дзе пачынаецца абыякавасць, недалёка гібель. (К.Чорны)

  4. Здзяйсняць свае задумы трэба ўпарта,

Жыць дзеля помнікаў сваіх не варта. (С.Законнікаў)



2. Практыкаванні для вачэй.

  • Сёння ў сваёй працы, як вы ўжо заўважылі, мы будзем выкарыстоўваць камп’ютэр. Падчас такой працы вялікая нагрузка прыпадае на зрок, таму я прапаную выканаць некалькі простых практыкаванняў. Яны перад вамі. (Дадатак №1 надрукаваны і ляжыць на парце ў кожнага вучня.)

Практыкаванні для вачэй

    1. Лёгкі масаж вачэй чыстымі пальцамі ад пераносся да краёў (5-10 рухаў).

    2. Моцна заплюшчыць, потым шырока расплюшчыць вочы. Паўтарыць 3-5 разоў.

    3. Невялікі прадмет максімальна наблізіць да вачэй, канцэнтрыруючы на ім позірк. Потым, аддаляючы прадмет, перавесці позірк удалячынь. Паўтарыць 3-5 разоў.

    4. Пры нерухомым твары правесці позіркам па ўяўнай траекторыі, якая нагадвае гарызантальную васьмёрку максімальнага памеру. Такім чынам “намаляваць” некалькі “васьмёрак”, спачатку рухаючы позірк у адным напрамку, потым – у супрацьлеглым.

(Настаўнік паведамляе пра лісткі дзейнасці вучня і расказвае, як з імі працаваць.)


3. Работа са сказамі.

А) Вызначце на слых, дзе ў сказе знаходзіцца галоўная частка, а дзе даданая, і запішыце схемы сказаў.

- Усё, што ў меру, толькі добра. (У.Дубоўка)

- Мінулае вучыць нас, як жыць сёння. (Я.Баршчэўскі)

- Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш. (Прыказка.)

- Людзей ратуе толькі чалавечнасць. (П.Панчанка)

(Самаправерка. Адказы на слайдзе № 7. Вучні ставяць ацэнку ў картку. )


Б) Вызначце від даданай часткі.

Варыянт 1.

  1. Мудрыя ўсіх вякоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве пачціваму чалавеку няма нічога даражэйшага за волю. (Л.Сапега)

  2. Няхай грыміць на белым свеце слава,

пра мужны і нязломны наш народ. (А.Астрэйка)

  1. Гнілое ты не падпірай,

яно заваліцца ўсё роўна.

Ідзі здаровае стварай,

дапамагай тварыць здаровым... (У.Дубоўка)

  1. Жыві, шукай, усё рабі як след,

Каб на радзіме твой свяціўся след. (С.Грахоўскі)



Варыянт 2.

  1. Калі кахаеш сапраўды, ідзеш да любай у завею. (П.Прануза)

  2. Ды я за тое, каб гордасці нашай і годнасці ніхто не наносіў абраз. (А.Вярцінскі)

  3. З сэрца гвалтоўна не вырвеш кахання. (А.Зарыцкі)

  4. Загарні ў залатую фальгу памяці тое, што дапаможа заўтра жыць. (У.Ліпскі)



Адказы

Варыянт 1

1.Дапаўняльная.

2. Азначальная.

3. –

4. Акалічнасная мэты.

Варыянт 2

1. Акалічнасная умовы пераплятаецца з часам.

2. дапаўняльная.

3. –

4. Дапаўняльная.


(Франтальная праверка па варыянтах. Ацэнка ў картку.)







4. Фізкультхвілінка “Паход у заапарк”.

5. Індывідуальная праца. (Вучні самастойна працуюць над пісьмовымі заданнямі на картках.)


Заданні для індывідуальнай працы


Варыянт 1

Спісаць тэкст, расставіць знакі прыпынку, уставіць прапушчаныя літары, раскрыць дужкі. Знайсці складаназалежны сказ і зрабіць яго поўны сінтаксічны разбор.

Творчасць М.Багдановіча – жывая крыніца з якой мы будзем яшчэ доўга чэрпаць крыштальную ваду.

Ця...ка хворы ён услаўляў жыццё яго вечны рух цв...ценне і маладосць. І ўсё(ж) самую яркую старонку на мой погля... у нашу літаратуру ўпісаў створаны ім вобра... Мадонны як увасабленне ід...алаў дабрыні прыгажосці і чалавечнасці. У ім глыбока... разуменне прызначэння жанчыны на зямл... .

Ніл Гілевіч


Варыянт 2

Спісаць тэкст, расставіць знакі прыпынку, уставіць прапушчаныя літары, раскрыць дужкі. Знайсці складаназалежны сказ і зрабіць яго поўны сінтаксічны разбор.

Багдановіч лічыўся(б) выдатным паэтам і тады калі(б) ён нам пакін...ў толькі вершы аб роднай прыродзе. На шчасце яго паэтычны талент ра...крываўся так шчодра (не)толькі ў пейзажнай лірыцы але і ў творах (сацыяльна)грама...кага зместу і ў вершах пра каханне і ў ф...ласо...скіх міні...цюрах на тэму жыцця і смерці.

Ніл Гілевіч


Варыянт 3

Спісаць тэкст, расставіць знакі прыпынку, уставіць прапушчаныя літары. Знайсці складаназалежны сказ і зрабіць яго поўны сінтаксічны разбор.

У гісторыі кожнага народ... ёсць імёны якімі ён асабліва ганары...а. Але ёсць сярод іх і такія якія сталі здабыткам чалаве...тва бо слава іх перасягнула межы краін і часоў. Беларускі паэт Максім Багдановіч набыў вядомасць сваім літараутрным грамдзянскім і чалавечым по...вігам.

Паэзія М.Багдановіча прасякнутая патры...тызмам і жыцц...сцвярджальным пафасам нагадвае святло пульсуючага сэрца.

М.Чырскі


(Франтальная праверка, адзнакі,

або лісткі здаць настаўніку на праверку)



6. Праца са схемамі.

Заданне: скласці па схемах сказы.


[... наз., (дзе...), ...] .


[... наз.], (куды ...) .


[... дз.], (як ... ) .

(Узаемаправерка, адзнакі ў картку.)


7. Творчая лабараторыя

Па апорных словазлучэннях і спалучэннях слоў скласці невялікі тэкст з выкарыстаннем складаназалежных сказаў.


Халодная зіма, снежнае футра, цяжкі час для птушак, птушыная сталоўка, пухнатыя камячкі, рабіць добрыя справы.


Тэксты заслухоўваюцца ў класе. Вучні даюць вусную ацэнку тэкстам па прапанаванай схеме. Адзін сказ прапануецца запісаць, пабудаваць схему, вызначыць від даданай часткі.

(У картку ставіцца ацэнка.)

VII. Падвядзенне вынікаў урока.

  • А цяпер як бы вы працягнулі фразу “Жыццё даецца, каб ...”?

  • Як вы думаеце, ці дасягнулі мы сваёй мэты на ўроку?

VIII. Рэфлексія.

-Складанне японскага верша сінту.


Картка дзейнасці

Вучня 10 класа ______________________________________________________

Этапы работы

Від задання

Адзнака

Работа са сказамі

А).Вызначыць на слых месцазнаходжанне даданай і запісаць схему.

Б) Вызначыць від даданай.

Варыянт 1 (2).



Індывідуальная праца

Пісьмовыя заданні на картках.


Праца са схемамі

Скласці па схемах сказы


Творчая лабараторыя

Скласці тэкст па апорных словазлучэннях.


Усяго: _____ балаў

7




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!