СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэма: Асаблівасці беларускіх рамёстваў

Нажмите, чтобы узнать подробности

Факультатыў "Мая Айчына" 2 клас. Асаблівасці беларускіх рамёстваў

Просмотр содержимого документа
«Тэма: Асаблівасці беларускіх рамёстваў»

Тэма: Асаблівасці беларускіх рамёстваў

Мэта: Пазнаёміць дзяцей з вырабамі народных майстроў;

Задачы: - раскрыць паняцці “рамяство”, “майстар;

- развіваць цікавасць да культуры беларускага народа;

- выхоўваць паважлівыя адносіны да працы рамеснікаў

Абсталяванне: крыжаванка, малюнкі (на дошцы запісана тэма”Асаблівасці беларускіх рамёстваў”, словы – рамяство, майстар)


Арг. момант.

Рэлаксацыя

Уступная гутарка. (Чытанне настаўнікам верша)

Ішла я срозь поле,

Між вечных дубоў

І трапіла раптам

Ў краіну майстроў.


У краіне той

Кожны працу шануе

Хто шые, хто вяжа,

Куе ці майструе.


І толькі гультай,

А з ім разам лайдак

Не могуць ужыцца

Ў краіне ніяк.


Старанным і ўмелым

Ў краіне майстроў

Дарога адкрыта.

Хто дзеці гатоў


У краіну трапіць,

Даведацца, як

Шавец шые боты,

Ганчар лепіць гляк?

- Як вы думаеце, дзеці, дзе знаходзіцца краіна майстроў? Правільна, краіна майстроў – гэта наша родная Беларусь.

Паведамленне тэмы.

- Прачытайце на дошцы тэму сённяшняга занятка (“Асаблівасці беларускіх рамёстваў”). На занятку мы раскрыем паняцці “майстар”, “рамяство”, пазнаёмімся з майстрамі, якія працавалі на тэрыторыі Беларусі і з вырабамі беларускіх народных майстроў


- З даўніх часоў, беларусы славіліся сваёй працавітасцю і майстэрствам. А як вы думаеце, хто такі майстар? Зараз давайце звернемся да тлумачальнага слоўніка і знойдзем тлумачэнне слова “майстар”

Майстар - спецыяліст у пэўным рамястве.

- А зараз, з дапамогай крыжаванкі мы дазнаемся, чаму вучыўся майстар.




п

р

а

с




а

г

о

н

ь


я

ч

м

е

н

ь




л

ё

н



с

е

р

п

н

а

п

а

р

с

т

а

к



а

в

ё

с



н

а

ж

н

і

ц

ы



  1. Параход сам не хадзіў,

Я яго рукой вадзіў.

Параход ішоў па хвалях,

Як прайшоў – яны прапалі. (Прас)

  1. Чырвоны сабака

У печы гуляе

Ніколі не ьрэша

А рукі кусае. (Агонь)

3. Выспеў каля хаты

Прыгажун вусаты.

Як сажнём наробім круп

І згатуем смачны суп. (Ячмень)

4. Сінявокі, слаўны, чысты,

Галавасты, залацісты,

Дасць абноў ён людзям шмат.

Будзе кожны вельмі рад. (Лён)

5. Месяц гэты вузкі гнуты.

У яго знутры зубкі.

Ён калісьці вельмі дбайна

Жыта жаў замест камбайна. (Серп)

6. Круглая галава,

Што ні крок – нара. (Напарстак)

7. Выраслі ў полі браточкі

І зазвінелі ў званочкі:

- Жніце нас і малаціце,

Дзеткам пячэнне рабіце. (Авёс)

8. Два канцы, два кальцы

А пасярэдзіне – цвік. (Нажніцы)

- Якое слова атрымалася? Давайце прачытаем яго. (Рамяство) А ці сустракаліся вы са словам “рамяство”? Давайце таксама звернемся да тлумачальнага слоўніка.

Рамяство – вытворчасць якіх-небудзь вырабаў ручным спосабам з дапамогай простых прылад.


- Жыхары нашага краю займаліся і займаюцца рознымі відамі рамёстваў. Гэта саломапляценне, ткацтва, кераміка, разьба па дрэве і многія іншыя. Некаторыя вырабы перад вамі.

- У беларусаў з даўніх часоў склаліся асаблівыя адносіны да саломы. Людзі верылі ў тое, што салома павышае пладароддзе зямлі. З саломы рабілі гаспадарчыя прыналежнасці, цацкі, упрыгожванні, капелюшы.

Адно з самых старажытных і загадкавых вырабаў – саламяныя павукі. Іх у сялянскіх сем’ях вывешвалі напярэдадні Новага года ў самым бачным месцы – чырвоным куце. Лічылася, што яны аберагаюць дом і яго жыхароў, а ўсё злоснае і ліхоў ўбіраюць у сябе. Праз год старых “павукоў” спальвалі і вешалі новых. Віселі гэтыя вырабы і над калыскай дзіцяці, і над голавамі маладых на вяселлі.

Незвычайна прыгожыя саламяныя цацкі: лялькі, конікі, птушкі. Іх лічылі абярэгамі і дарылі адзін аднаму на святы. Вырабы з саломкі вядомы далёка за межамі нашай краіны.

Адзін з самых пашыраных відаў беларускага народнага мастацтва – ткацтва. Яшчэ не так даўно ўменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі. Але сёння, калі можна купіць разнастайныя тканіны прамысловай вытворчасці, ткацтва перастала быць масавым заняткам. А ці ведаеце вы, што выкарыстоўвалі, як асноўны матэрыял для тканых вырабаў? (Лён, воўну, каноплі). Для фарбавання нітак выкарыстоўвалі фарбавальнікі з кветак, травы, кары дрэў. Стваралі вырабы ткачыхі на станках-кроснах. Асабліва прыгожыя рэчы атрымліваюцца з ільну. Лён – наша багацце. Шмат працы трэба затраціць чалавеку, каб апрацаваць яго. А зараз паслухайце верш аб тым, што б мог лён сказаць сам пра сябе. (Чытанне верша вучнем)

Білі мяне, білі,

Білі, калацілі,

І ў расе мачылі,

І ў цяпле сушылі.


І на клочча рвалі,

А пасля сушылі,

А тады круцілі,

Ды яшчэ маталі.


А затым бялілі,

Ды яшчэ качалі,

А нарэшце сшылі

Ды на стол паклалі. (Дэманстрацыя тканых вырабаў)

- Асаблівай прыгажосцю адрозніваліся беларускі рушнікі. Іх выкарыстоўвалі не толькі ў гаспадарцы. У рушнік прымалі навароджаных, на іх падносілі хлеб-соль, ім упрыгожвалі чырвоны кут у доме, абвязвалі маладых на вяселлі.

У Беларусі жылі выдатныя майстрыхі, руплівыя працаўніцы, якія не толькі ткалі рэчы, але і ўпрыгожвалі іх вышыўкай.

Вядомы ў Беларусі яшчэ са старажытнасці керамічнае рамяство. Яно і сёння не страціла сваёй прывабнасці. А ці ведаеце вы, што азначае слова – кераміка? Давайце звернемся да слоўніка. (Кераміка – гэта вырабы з гліны.) На ўроках працы мы з вамі былі ганчарамі, таму што выраблялі посуд з пластыліну. Дык, як называецца майстар, які працуе з глінай? (Ганчар) Ганчары вырабляюць рэчы з гліны, карыстаючыся ганчарным кругам. Да дыска прымацоўвалі кусок гліны, круг раскручвалі нагамі ці рукой. Круг круціўся, гліна пад умелымі пальцамі прымала патрэбную форму. Потым тонкай провалкай зразалі выраб з круга, прасушвалі, абпальвалі ў печы пры вялікай тэмпературы, пакрывалі фарбай і ўпрыгожвалі арнаментам. (Дэманстрацыя керамічных вырабаў)

Беларусь – лясная краіна. Лес з даўніх часоў быў і сябрам, і карміцелем. А ці ведаеце вы матэрыял, які са старажытнасці самы распаўсюджаны на Беларусі? Дык вось, дзеці, гэта – дрэва. З яго будуюць дамы, вырабляюць мэблю, прадметы для хатняга ўжытку. Дрэвы рубілі, пілілі, тачылі, вырэзвалі, пакрывалі лакам. Для гэтага выкарыстоўвалі пілы, сякеры, рубанкі, долата, а пазней з’явіліся і такарныя станкі. Упрыгожвалі вырабы роспісам, разьбою.

- Назавіце, калі ласка, вырабы, якія выраблены з дрэва. (Лыжка, таўкачык, лапатка для пераварочвання стравы на патэльні, дошчачка для рэзання розных прадуктаў).

А цяпер я вам прапаную вам гульню “Краіна майстроў”.

Я буду паказваць вам вырабы майстроў, а вам неабходна назваць рамяство. (Рушнік, збан, лыжка, капялюш)


Праверка атрыманых ведаў

Тэст.

  1. Злучы паняцце і азначэнне

Майстар – гэта вытворчасць якіх-небудзь вырабаў ручным

спосабам з дапамогай простых прылад.

Рамяство – гэта спецыяліст у пэўным рамястве


  1. Злучы выраб і рамяство

Павук Ганчарства

Збан Ткацтва

Прасціна Саломапляценне


  1. З якім матэрыялам працуюць ганчары?_______________________

Які асноўны матэрыял быў у тканых вырабах?_________________

  1. Якія віды рамёстваў запомнілі?________________________________

_____________________________________________________________

  1. Успомніце і запішыце прыказкі пра працу.

____________________________________________________________

______________________________________________________________
______________________________________________________________



Падвядзенне вынікаў

Рэфлексія













Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!