СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак»

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, знакі прыпынку ў іх

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, знакі прыпынку ў іх

Складаназалежныя сказы з рознымі відамі сувязі частак - гэта складаныя сказы, якія маюць у сваім складзе не менш за тры часткі, звязаныя паміж сабой рознымі відамі сувязі: злучальнай і падпарадкавальнай, бяззлучнікавай і падпарадкавальнай і г.д. Бясконцыя балоты вучылі палешукоў мудраму разважанню, мора лясоў выхоўвала ў іх засцярогу, бо так лёгка напаткаць тут небяспеку. Змучанае дарогаю цела даўно патрабавала адпачынку, але заснуць ён адразу не мог, бо вельмі многа было ўсялякіх уражанняў.

Складаназалежныя сказы з рознымі відамі сувязі частак -

гэта складаныя сказы, якія маюць у сваім складзе не менш за тры часткі, звязаныя паміж сабой рознымі відамі сувязі: злучальнай і падпарадкавальнай, бяззлучнікавай і падпарадкавальнай і г.д.

Бясконцыя балоты вучылі палешукоў мудраму разважанню, мора лясоў выхоўвала ў іх засцярогу, бо так лёгка напаткаць тут небяспеку.

Змучанае дарогаю цела даўно патрабавала адпачынку, але заснуць ён адразу не мог, бо вельмі многа было ўсялякіх уражанняў.

Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак ставяцца на агульнай падставе і залежаць ад тыпу сувязі і сэнсавых адносін паміж часткамі сказа. Знаю: няма таго зелля, што хоць на міг ад тугі па Айчыне вылечвае. (Часткі сказа звязаны бяззлучнікавай і падпарадкавальнай сувяззю; на мяжы частак ставяцца адпаведныя знакі прыпынку.) Малюнак быў знаёмы да болю: па той бок хаты, дзе было толькі адно акно, сядзела старая разложыстая груша, а пад самым акном стракацелі кветкі. (Часткі сказа звязаны бяззлучнікавай, падпарадкавальнай і злучальнай сувяззю; на мяжы частак ставяцца адпаведныя знакі прыпынку.)

Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак

ставяцца на агульнай падставе і залежаць ад тыпу сувязі і сэнсавых адносін паміж часткамі сказа.

Знаю: няма таго зелля, што хоць на міг ад тугі па Айчыне вылечвае. (Часткі сказа звязаны бяззлучнікавай і падпарадкавальнай сувяззю; на мяжы частак ставяцца адпаведныя знакі прыпынку.)

Малюнак быў знаёмы да болю: па той бок хаты, дзе было толькі адно акно, сядзела старая разложыстая груша, а пад самым акном стракацелі кветкі. (Часткі сказа звязаны бяззлучнікавай, падпарадкавальнай і злучальнай сувяззю; на мяжы частак ставяцца адпаведныя знакі прыпынку.)

Цяжкасці пры пастаноўцы знакаў прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі частак коска не ставіцца паміж дзвюма часткамі, звязанымі спалучальнымі злучнікамі і або ды (= і ), калі яны адносяцца да агульнай часткі, звязанай з імі бяззлучнікавай сувяззю : Гляджу з акна: снягі паволі таюць і сонца ўстала гожае як след. пры збегу двух злучнікаў (злучальнага і падпарадкавальнага) коска паміж імі ставіцца, калі далей няма другой часткі падпарадкавальнага злучніка ( Вецер гнаў па небе абрыўкі хмар, і , калі месяц хаваўся за імі, рабілася цёмна .), і не ставіцца, калі яна ёсць ( Мы гаворым пра ўсё, і калі я раптоўна змаўкаю, то яна не здзіўляецца .)

Цяжкасці пры пастаноўцы знакаў прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі частак

  • коска не ставіцца паміж дзвюма часткамі, звязанымі спалучальнымі злучнікамі і або ды (= і ), калі яны адносяцца да агульнай часткі, звязанай з імі бяззлучнікавай сувяззю : Гляджу з акна: снягі паволі таюць і сонца ўстала гожае як след.
  • пры збегу двух злучнікаў (злучальнага і падпарадкавальнага) коска паміж імі ставіцца, калі далей няма другой часткі падпарадкавальнага злучніка ( Вецер гнаў па небе абрыўкі хмар, і , калі месяц хаваўся за імі, рабілася цёмна .), і не ставіцца, калі яна ёсць ( Мы гаворым пра ўсё, і калі я раптоўна змаўкаю, то яна не здзіўляецца .)
Увага! Не з’яўляецца сказам з рознымі відамі сувязі складаназалежны сказ з сузалежным аднародным падпарадкаваннем, у якім даданыя часткі могуць звязвацца паміж сабой злучальным злучнікам: І доўга табе будзе сніцца, як спеюць у пушчах сініцы і жыта расце .

Увага!

Не з’яўляецца сказам з рознымі відамі сувязі складаназалежны сказ з сузалежным аднародным падпарадкаваннем, у якім даданыя часткі могуць звязвацца паміж сабой злучальным злучнікам:

І доўга табе будзе сніцца, як спеюць у пушчах сініцы і жыта расце .


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!