СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Ручнікі Падняпроўя і вёскі Вялікая Машчаніца

Категория: Внеурочка

Нажмите, чтобы узнать подробности

     Падняпроўе – рэгіён найбольш выразных і багатых у сваёй разнастайнасці мастацкіх традыцый абрадавых ручнікоў. Падняпроўскія ручнікі ўражваюць насычанасцю і каларытнасцю чырвонага колеру, адчувальнай архаікай і семантычнай сутнасцю ромба-геаметрычнай арнаментыкі, багаццем і вынаходніцтвам прыёмаў і спосабаў ткацтва, вышыўкі, карункавага аздаблення.

Просмотр содержимого документа
«Ручнікі Падняпроўя і вёскі Вялікая Машчаніца»


Ручнікі Падняпроўя і вёскі Вялікая Машчаніца

Падняпроўе – рэгіён найбольш выразных і багатых у сваёй разнастайнасці мастацкіх традыцый абрадавых ручнікоў. Падняпроўскія ручнікі ўражваюць насычанасцю і каларытнасцю чырвонага колеру, адчувальнай архаікай і семантычнай сутнасцю ромба-геаметрычнай арнаментыкі, багаццем і вынаходніцтвам прыёмаў і спосабаў ткацтва, вышыўкі, карункавага аздаблення.

Падняпроўе вылучаецца разнастайнасцю і шчыльнасцю суіснавання ўстойлівых мастацка-стылістычных тыпаў ручнікоў. Надзвычай багатую мазаіку розных варыянтаў ручнікоў дае Гомельскае Падняпроўе, Пасожжа. Тут бытуюць выразныя, непаўторныя ў іншых рэгіёнах Беларусі, арэальныя тыпы тканых ручнікоў. На іх напластоўваецца некалькі лакалізаваных на адносна невялікіх тэрыторыях, непадобных адзін да аднаго мясцовых варыянтаў ручнікоў.

Магілёўскаму Падняпроўю, асабліва яго паўднёва-ўсходняй левабярэжнай частцы, таксама ўласцівы традыцыі ручнікоў, што маюць арэальны характар і ахопліваюць даволі значныя тэрыторыі. Таму ў адной вёсцы падчас суіснуюць розныя тыпы ручнікоў.

Выразная распазнавальнасць традыцыйных абрадавых тканін Падняпроўя абумоўлена гісторыка-этнаграфічнымі асаблівасцямі рэгіёна, які з’яўляецца своеасаблівым фарпостам у захаванні генетычнай беларускасці, абаронцам яе ад моцных усходняга і паўднёвага ўплываў рускага і ўкраінскага этнасаў.

Ва ўсе гістарычныя перыяды ў Падняпроўі сутыкаліся паміж сабой этнасы, культуры, традацыі. З эпохі сярэднявечча рысы комплексу традыцыйнай культуры Падняпроўя ў значнай ступені абумоўлены этнічнымі адрозненнямі племянных культур радзімічаў, крывічоў, северан, якія, асіміляваўшыя з дняпроўскімі балтамі, замацаваліся на гэтай тэрыторыі з VIII ст. н.э.

Ручнікі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў, як помнікі этнаграфіі і творы народнага мастацтва, захавалі пэўныя комплексы асаблівасцей, вельмі выразныя і распазнавальныя ў сваіх арнаментальных і мастацка-кампазіцыйных адметнасцях, якія даволі дакладна суадносяцца з арэаламі рассялення розных плямён на тэрыторыі Падняпроўя ў VIII – XII стагоддзях.

Так, напрыклад, ручнікі, якія паходзяць з тэрыторый былога рассялення крывічоў – паўночна-ўсходняга ўскрайку Магілёўшчыны і віцебскай часткі Падняпроўя па левабярэжжы Дняпра, вельмі адрозніваюцца ад ручнікоў зямлі радзімічаў – Пасожжа ў Гомельскай вобласці.

Для ручнікоў Дубровенскага і Аршанскага раёнаў Віцебскай вобласці, паўночных раёнаў Магілёўскай вобласці – Шклоўскага, Магілёўскага, Горацкага, Мсціслаўскага – характэрны вышываны і тканы арнаменты, якія данеслі да нашага часу асаблівасці арнаментальнай культуры крывічоў. Наяўнасць у арнаментыцы ручнікоў роўнабаковых чатырохканцовыхкрыжоў, крыжовых фігур з ромбаў, ромбаў і трохкутнікаў, гэтак званага “грэчацкага” крыжа, крыжа, упісанага ў ромб, складаных ромбаў з мноствам парасткаў, ромбаў з кручкамі і свастыкі, а таксама раслінна-парасткавых матываў можа быць суаднесена менавіта з культурай крывічоў. Вышыўка ручнікоў паўночнага Падняпроўя адлюстроўвае і рэшткі архаічнага пласта выяўленчага мастацтва, уласцівага дахрысціянскай культуры, а таксама нясе на сабе адбітак культуры зямель Смаленскага княства XII ст.

У цэлым ручнікі Падняпроўя адметныя перавагай чырвонага колеру ў тканым і вышываным арнаменце над белым полем. Чырвань падняпроўскіх ручнікоў узмоцнена абшыўкай канцоў ручніка чырвонымі і чырвона-белымі плеценымі махрамі, устаўкамі кумачовых палосак тканіны, якія арганічна дапаўняюць іх агульную дэкаратыўную кампазіцыю і з’яўляюцца адной з адметных іх асаблівасцей. Разам з тым Падняпроўе – адзіны рэгіён на Беларусі, дзе выраблялі ў тэхніцы бранага ткацтва ручнікі з чорным узорам. Калі ў ручніках побач з традыцыйным чырвоным сустракаецца чорны колер, ён успрымаецца як жалобны. Магчыма, такія ручнікі спецыяльна выраблялі “на смерць” – для пахавальнага абраду, і сімволіка чорнага колеру звязана ў іх з хрысціянскай традацыяй.

Калі параўнаць ручнікі Магілёўскага Падняпроўя і вёскі В.Машчаніца (Дадаткі 1-14), то адразу бачым, што і апошнія ручнікі маюць выразныя і багатыя мастацкія традыцыі. Захапляе насычанасць і каларытнасць чырвонага колеру, ромба-геаметрычная арнаментыка, асабліва на ручніках Самцовай Тэклі Іванаўны (Дадатак 14). Тут жа мы бачым, што чырвань ручнікоў узмацняецца аздабленнем канцоў ручніка чырвонымі карункамі.

Узоры

Наяўнасць у арнаментыцы ручнікоў роўнабаковых чатырохканцовыхкрыжоў, крыжовых фігур з ромбаў, ромбаў і трохкутнікаў, крыжа, упісанага ў ромб, складаных ромбаў з мноствам парасткаў, ромбаў з кручкамі, а таксама раслінна-парасткавых матываў можа быць суаднесена менавіта з культурай крывічоў.

Такім чынам, можана сказаць, што і на ручніках в. В.Машчаніца да нашага часу захаваліся мастацкія традацыі абрадавых ручнікоў Магілёўскага Падняпроўя.


На Падняпроўі ў жывым этнагарафічным асяроддзі ручнікі і па сённяшні дзень працягваюць выконваць сваю абрадавую функцыю – у якасці набожнікаў, у вясельнай і пахавальна-памінальнай абраднасці.

З напісанага вынікае, што ручнікі Падняпроўя найбольш выразныя і багатыя у сваёй разнастайнасці мастацкіх традыцый, што было абумоўлена гісторыка-этнаграфічнымі асаблівасцямі рэгіёна, таму ручнікі захавалі пэўныя асаблівасці, якія даволі дакладна суадносяцца з арэаламі рассялення розных плямён на тэрыторыі Падняпроўя ў VIII – XII стагоддзях.



Літаратура


1.Арнаменты Падняпроўя – Мн.:Беларуская навука, 2004 – 606 с.

2.Вяселле. Абрад. – Мн.: Беларуская навука, 2004 – 540 с.

3.Геніюш , Л. Белы сон/Л.Геніюш. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1990 – 207 с.

4.Зеленин, Д.К. Восточнославянская этнография/Д.К.Зеленин - М., 1991

5.Караткевіч, У.С. Зямля пад белымі крыламі / У.С.Караткевіч – Мн.: Народная асвета, 1992 – 192 с.

6.Кацар, М.С. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка / М.С.Кацар – Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі - 2009.

7.Лабачэўская, В.А. Повязь часоў – беларускі ручнік / В.А.Лабачэўская – Мн.: Беларусь, 2002 – 232 с.

8.Ліцвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў / В.Д.Ліцвінка - Мн.: Беларусь, 1997 – 190 с.

9.Памяць. Бялыніцкі раён. – Мн.: Вышэйшая школа, 2000.

10.Учебно-исследовательская работа учащихся (методические рекомендации для учащихся и педагогов) // Завуч, № 6, 2005.

11.Фадзеева,В. Беларускі ручнік / В.Фадзеева - Мн., Полымя, 1994.

12.Цітоў, В.С. Этнаграфічная спадчына / В.С.Цітоў - Мн.: Беларусь, 1997.

13.Янішчыц, Я. Выбранае / Я.Янішчыц - Мн., Вышэйшая школа, 1998





Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!