СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Ручнік на старонках мастацкай літаратуры

Категория: Внеурочка

Нажмите, чтобы узнать подробности

      Ручнік – найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры і мастацтва. Вобраз ручніка  сустракаецца  яшчэ ў  беларускай народнай творчасці, у вясельных песнях: “Я сягоння раненька ўстала,// Хоць і не будзіла матуля.// Гладдзю ручнічок вышывала…”.

Просмотр содержимого документа
«Ручнік на старонках мастацкай літаратуры»

Ручнік на старонках мастацкай літаратуры

Ручнік – найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры і мастацтва. Вобраз ручніка сустракаецца яшчэ ў беларускай народнай творчасці, у вясельных песнях: “Я сягоння раненька ўстала,// Хоць і не будзіла матуля.//
Гладдзю ручнічок вышывала…” (Дадатак 14)

Як бачым, гаворка ідзе пра абрадавы, вясельны ручнік, багата аздоблены вышыўкай: ”Вышыла на белым абрусе// Кветачкі валошкі ў полі.// Вышыла лясы Беларусі,// Стройныя пад Нёманам таполі.// А яшчэ я хлопцу на ранку//
Вышыла сцяжынку да сэрца…// (Дадатак 14)

Працэс ткацтва, вышыўкі ў культуры беларусаў разглядаецца як працэс гарманізацыі прасторы жыцця. Гатовае палатно сімвалізуе жыццёвы шлях. Такія ручнікі надзяляліся самым высокім статусам. Таму і гаворыць дзяўчына, што “Сэрца мне ўзор падказала.// Для цябе, мой мілы, харошы.”

З вясельных песень вынікае і тое, што кожная дзяўчына абавязкова павінна была дапамагаць ткаць і вышываць ручнікі да свайго вяселля. “Усе мае ручнікі гатовы.//Да сарака саракоў//Я уткала ручнікоў.” (Дадатак 15) Новую радню трэба было адорваць ручнікамі, “Усім сваім баярам дзяліла -//Кожнаму дзевяру па рушнічку,//Кожнай залоўцы па намётцы.” (Дадатак 15)

Народныя песні нясуць у сабе самае дарагое з таго, чым жыла душа чалавека, чым яна пакутавала і цешылася. Ручнік, яго выраб, як вынікае з песень, займаў значную частку ў жыцці беларусаў.

Верш паэта «Слуцкія ткачыхі» (дадатак 17) стварае адчуванне, што Максім Багдановіч — паэт беларускай зямлі і яе народа. Слуцкія паясы паэт упершыню ўбачыў у музеі. Незвычайнае мастацкае хараство, створанае рукамі простага люду, усё больш пераконвала яго ў таленавітасці сваіх суайчыннікаў, што ён і паказаў у вершы – таленавітасць беларускіх жанчын-ткачых. “І тчэ, забыўшыся, рука//Заміж персідскага узора//Цьвяток радзімы васілька.” Васілёк — сімвал Беларусі, вобраз глыбока патрыятычнага значэння. Гэта вобраз Радзімы і любові да радзімы, любові да народа, яго мастацтва.

Музей беларускага ткацтва, дзе ў вока наведвальніку западаюць непаўторнымі ўзорамі дываны, паясы, кашулі-вышыванкі нагадвае паэма Л.Геніюш “Куфар”. Тут, на наш погляд, сапраўды па-майстэрску ўслаўляецца спрадвечнае рамяство жанчыны-ткачыхі. Мы бачым, што на ручніках вышывалі “сінія валошкі з макамі ў вяночак,//галубок і пеўнік, ягады каліны,//нагаткі, рамонкі, гожыя юргіні.” (Дадатак 20) Далей аўтар параўноўвае карункі ручніка з “тонкім павуціннем” і нагадвае нам аб прызначэнні ручніка: “Ў покуці павесіць, на абраз у хату,//альбо перакінуць цераз плечы свату…” І ўжо з пачуццём гонару гучаць радкі, што дзяўчына “знача, з працавітых, калі поўна скрыня”. Ручнікі Л. Геніюш называе прыгажосцю, і тут жа эпітэты “колькі вышыванай, любай прыгажосці”, у якіх адчуваецца замілаванне вынікам працы дзяўчыны-жанчыны.

Ручнік – сімвал чысціні, цяпла беларускай зямлі і роднай хаты. Пра гэта, мы думаем, напісаў А.Пысін у вершы “Ручнікі”. (Дадатак 22) “Як вясёлкі, ніткі мільгацелі”, піша паэт, а метафары “клаліся роднай нівы фарбы”, “расцвіталі ружы”, “упляталіся напевы, сны” ствараюць непаўторны вобраз роднага краю. “Гэты дар-благаславенне бралі” дзеці ў жыццёвы шлях, ішлі ваяваць, беручы іх з сабою. У самыя цяжкія хвіліны яны былі побач, былі ў якасці памочнікаў: “на ранах абгаралі”, “тлелі на помніку герою”. І ў сучасны час яны як “зоры зіхацяць зарою”, піша паэт. Думаем невыпадкова ён параўноўвае ручнікі з зорамі, якія цёмнай ноччу асвятляюць шлях чалавеку. Вось так і ручнікі, на думку паэта, жывуць побач з намі ўсё жыццё і накіроўваюць нас на пэўную правільную сцяжынку, падказваюць нам, як выйсці з самых цяжкіх жыццёвых сітуацый. “Прыкладзешся вільгаццю шчакі,//Быццам матчыну адчуеш ласку.” Так сцвярджае А.Пысін.

Чытаеш верш Р.Барадуліна “На ручніках” (дадатак 27) і думаеш: служаць ручнікі нам усё жыццё, а потым яшчэ і ўпошні час праводзяць. “На ручніках маўклівую труну,//Як скарб апошні,//Давяраюць долу.” У пахавальных звычаях і традыцыях, як бачым, ручнік выступае ў ролі сімвалічнага пасрэдніка паміж светам жывым і светам нябачным, куды накіроўвецца нябожчык, якому таксама трэба ахова і клопат родзічаў. Невыпадкова ў вершы труна “як скарб апошні”.

У нашай працы мы ўжо гаварылі, што тканыя вырабы, палотны часта суадносіліся з дарогай, якая злучае сусветы, а таксама з памерлымі продкамі і будучымі нашчадкамі. Гэтую ж думку, на наш погляд, выказвае сваёй метафарай і Р.Барадулін: “І шырыцца да Госпада дарога// са сцежак вышываных -//з ручнікоў…”

М.Башлакоў у вершы “Крыжы-абярэгі” нагадвае пра звычай, звязаны з вывешваннем абыдзеннага ручніка на драўляныя крыжы, што “У вёсках палескіх,//Як белыя здані,//Стаяць на раскрэсах//У шызым тумане..” Традыцыйна беларусы такія крыжы-абярэгі ставілі на скрыжаваннях дарог, ставілі іх таксама і пасярэдзіне вёскі, у яе пачатку на ўездзе ці ў канцы на выездзе, каля могілак, на абочыне дарогі або на тым месцы, дзе бачылі прывід. Крыжы ахоўвалі “Ад буры, пажару,//Вады і маланкі//Ахоўвалі стрэхі…” У вершы аўтар выкарыстоўве рэфрэн “Крыжы – абярэгі”. Мы думаем, нездарма, бо ля гэтых крыжоў адбываліся значныя падзеі ў жыцці беларусаў: “Ля іх бласлаўлялі//Дзяцей у дарогу,//Страчалі гасцей//І маліліся Богу…” Таму згаданы вышэй рэфрэн засярождвае нашу ўвагу на ролі крыжоў-абярэгаў. Напрыканцы верша аўтар з неймавернай горыччу запытваецца “О дзе вы, о дзе вы,//Крыжы-абярэгі?” і тут жа просіць, заклікае “Не дайце, не дайце//Айчыне загінуць…” Як бачым, М.Башлакоў і сёння не страчвае надзеі, што крыжы-абярэгі захавалі сваю функцыю і могуць яшчэ нам дапамагчы захаваць сваю малую радзіму ад вымірання.

Трывожныя думы, жальба, смутак адчуваецца і ў вершы Н. Загорскай “Мамін ручнік”. (Дадатак 19) Гэты смутак перадаецца і нам, бо ў вершы, на нашу думку, адчуваецца трывога за “мамін ручнік”, і менавіта таму, што ён можа знікнуць, яго забудуць. У вершы гучыць здзіўленне: як можна забыць “белую дарогу ў вечнасць”, “святыню”, “жыццё”, “надзеі”, “баль”, “цярпенне” маці. Гэтыя параўнанні – асноўныя складнікі жыця чалавека. Забудзеш іх – перастанеш быць чалавекам. Напрыканцы верша ўсё ж такі гучыць сумненне ў тым, “што некалі гэтае сонейка зойдзе”. Мы ўпэўнены, што верш – гэта наказ нам, нашчадкам, не забываць спадчыну, берагчы яе, што мы і імкнёмся зрабіць у сваёй даследчай працы.

Гонар, радасць, весялосць гучыць у вершах А.Дзеружынскага “Наш беларускі ручнік” (дадатак 28) і З.Мінчанкі “Бялюткія на сценах ручнікі…” (Дадатак 29) А.Дзеружынскі параўноўвае ручнік з “золатам”, што яскрава падкрэслівае каштоўнасць гэтай рэчы. Эпітэты да назоўнікаў “узор”, “ручнік” – “саматканы”, “родны”, “беларускі” дапамагаюць адчуць роднасць і адзінства чалавека і ручніка, што жыццё немагчыма адно без аднаго. На гэта ўказваюць і метафары верша: ручнік “свіціцца” “і ў прасторных хатах”, “у святліцах”, “на вяселлі радуе гасцей”. У выніку – ручнік зачароўвае сваім “дзівосным”, “казачным” уборам. Дадзеныя эпітэты яшчэ раз нагадваюць пра тое, узор на ручніку – гэта своеасаблівае пасланне нам, нашчадкам, якое мы не прачыталі да канца.

З.Мінчанка ў вершы “Бялюткія на сценах ручнікі…” з захапленнем расказвае пра “прыгожыя мары” маці, сведкамі якіх з’яўляюцца ручнікі, а дакладней – іх узоры. Узоры ў асноўным складаюць кветкі, іх шмат “Агністых і ружовых, жоўтых, сініх,//У кошыках, вяночках і без іх…” Эпітэты перадаюць стракатасць маміных вышыванак, радасць, весялосць. Асабліва ад іх прыемна, калі “Вятры злуюць, галосяць у снягах.”

Да патрыятычнай лірыкі належыць верш Я.Янішчыц “Славянскае застолле”. (Дадатак 23) У вершы вёска выступае ўвасабленнем таго вечнага, што з кожным днём адкрываецца ў новых фарбах. Вёска становіцца крытэрыем спазнання чалавечага і прыроднага. Вёска – гэта тая мясціна, куды ірвецца лірычная гераіня ад гарадскіх клопатаў і праблем. “Разматаўся ручнікамі//Ўсіх дарог маіх клубок//І цяпер я разам з вамі//У калядны вечарок.” Зноў бачым, што ручнік - гэта дарога, і дарог шмат. А па якой пайсці, лірычная гераіня не ведае, таму і прыехала ў вёску, бо толькі тут, на яе думку, можна спасцігнуць свой унутраны свет.

Прачытаўшы верш “Сюды вяртаюся ад скрух…” (дадатак 25) можна зрабіць вывад, што лірычная гераіня непакоіцца, хвалюецца за лёс сваёй малой бацькаўшчыны:” Ды кожны раз баюся я//Паміж вайной і мірам,//Каб хата сельская мая//Не стала сувенірам.” Вёска, на нашу думку, – гэта месца, куды ірвецца лірычная гераіня ад гарадскіх клопатаў і праблем. Вяртанне да родных вытокаў – вось што выратоўвае душу чалавека, дае сілы далей жыць. “Сюды вяртаюся ад скрух,//З імжыстых суравеяў” – гаворыць гераіня, а далей запэўнівае нас: “Світаць мне будзе з-пад рукі//Пагляд матулін шчыры.”

У вершы “Узор” (дадатак 24), на нашу думку, у цяжкія хвіліны жыцця лірычная гераіня выбірае знаёмае, роднае вясковае ўлонне і гэтым ратуецца ад гарадской мітусні. “Сатку ўзор” – гэта значыць перагледзець сваё жыццё, зразумець свой унутраны свет, выткаць новае палатно-жыццё. Сэнс жыцця яна бачыць у кроўнай сувязі з роднай зямлёй (“І раскатаю ўвесь сувой//Да роднай вёскі Велясніцы.”)

З глыбокім разуменнем пра цяжар матчынай долі, за якою праглядвае тыповы лёс вясковай жанчыны, гаворыцца ў вершы “Ружа ў чорным лісці”. (Дадатак 26) Я.Янішчыц малюе нам вобраз жанчыны, як бачна з верша, у часы ваеннага ліхалецця. Знясіленая дзённай працай - “падладзіла клець”, “бульбянік сабрала”, “падкінула кашы Барбосу”, “зняла глякі”, “лагодна карміла” бычка, “прынесла гурочкі” – жанчына “святло баючыся ўключыць”, пачала ткаць. Ткала засцерагальнае, магічнае палатно для сына, унука, мужа. У вершы лейтматывам гучыць засцерагальная функцыя ручніка і вера чалавека ў яго, у тое, што ён у каторы раз выратуе родных і блізкіх людзей. “Агнявая ткалася ружа//Між чорнага лісця вайны”

Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ў творах беларускай літаратуры, менавіта ў вершах, адлюстраваны амаль усе выпадкі выкарыстання беларускага ручніка ў жыцці людзей.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!