СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Прыназоўнік. Заданні для выканання

Нажмите, чтобы узнать подробности

заданні

Просмотр содержимого документа
«Прыназоўнік. Заданні для выканання»

ЗАДАННІ I ПРАКТЫКАВАНHI ПА ТЭМЕ «ПРЫНАЗОЎНІК»

(VII клас)

Першапачаткова засвоіць тэарэтычны матэрыял параграфаў па тэме «Займеннік”


ЗАДАННІ “ЦІКАВА ВЕДАЦЬ” ПРОСТА ЧЫТАЦЬ


  1. (Пісьмова) Выпішыце словазлучэнні з прыназоўнікамі. Вызначце, якія часціны мовы выступаюць у ролі галоўнага слова, а якія — у ролі залежнага. Падбярыце рускі адпаведнік да сло­ва арэлі.

Ці можна ўзляцець над зямлёю без крыла? Пытанне — як загадка. Аднак нічога дзіўнага тут няма, дастаткова стаць ці сесці на арэлі — і яны падымуць вас у неба. Арэлі — дзіцячая гушкалка. Некалі на арэлях весялілася і моладзь, хлопцы і дзяўчаты. Сягалі так вы­сока, што займала дух і ў тых, хто стаяў на зямлі.

Зімою няма ахвотнікаў лятаць на арэлях. Забытыя дарослымі і дзецьмі, вісяць яны, бывае, у халодным садзе, і гушкаецца на іх толькі вецер (Паводле М. Маляўкі).

  1. (Пісьмова) Спішыце, выкарыстаўшы адзін з прыназоўнікаў, што стаяць у дужках. Падбяры­це рускі адпаведнік да слова млын.

Вадзяны млын будавалі (на, у) беразе ракі ці праточнага возера. Асноўная частка такога млына — вялікае вертыкальна пастаўленае кола. (На, пад) лапаткі ко­ла зверху падала вада, і яно круцілася. Пазней (каля, замест) кола пачалі выкарыстоўваць турбіну, і млын падужэў, акрэп. Турбіна круціла не адзін, а некалькі паставаў. (Над, з) кожным паставам мацаваўся кош (з, для) зерня. (3, каля) каша зерне па жолабе цякло (пад, у) адтуліну верхняга каменя, малолася, белай ручаінкаю сцякала (пад, у) вялікую скрыню — спод (Паводле М. Маляўкі).

3. (Не выконваць) У час чытання тэксту настаўнікам выберыце на слых і запішыце словазлучэнні з прыназоўнікамі, вызначце склон залежных слоў.

Да XIX стагоддзя сяляне не мелі прозвішчаў. Называлі імя і чый ён або чыя яна: Адамаў Антось, Параска Зосіна. У XIX стагоддзі ў Расійскай імперыі аформілася трохчленная назва асоб: прозвішча, імя і імя па бацьку (бацькоўства, па-руску «отчество»). У нашых суседзяў (палякаў і літоўцаў) захавалася двухслоўная назва асоб: імя і прозвішча. Беларускія прозвішчы, як правіла, адрозніваюцца ад прозвішчаў суседніх народаў. Некаторыя з іх маюць суфіксы -іч, -ец, -чык, -ак, -к(а), спалучэнні: -еня, радзей - аў,-оўскі. Напрыклад, Варановіч, Багдановіч, Броўка, Каваленя, Маліноўскі (Паводле С. Барыса).

4. (Вусна) Назавіце прыназоўнікі. Які прыназоўнік выкарыстоўваецца часцей? Вызначце, з якімі склонамі назоўнікаў ён ужываецца.

Выхаванне ў сялянскай сям'і працай прыносіла добры плён. Нават шляхта ў XVI — XVIII стст. аддавала сваіх дзяцей у сялянскую сям'ю для выхавання якасцей простых людзей: працавітасці, вынослівасці, непераборлівасці ў ежы і адзенні, любові да зямлі. Гэ­ты звычай называлі дзядзькаваннем.

3 даўніх часоў захоўваўся старадаўні звычай «бон­да» — частаваць сваякоў і аднавяскоўцаў свежыной, а таксама хлебам, садавіной, мёдам і іншымі прадуктамі новага збору. У гэтым трэба бачыць праяўленне гасціннасці і чуласці нашага народа (Паводле С. Ба­рыса).


Цікава ведаць! Аброчныя тканіны (ці іначай — абраканыя тканіны, абракоўныя тканіны) — адзін з відаў беларускіх абрадавых тканін, якія выконвалі функцыю ахвяравальнага падарунка Богу і талісмана (абярэга), якія аберагаў людзей ад уплыву злых сіл.

Вырабляліся ў дяжкія часы, у крызісных сітуацыях для людзей ці краіны (час вайны, засухі, эпідэміі, хвароб дзяцей і інш.). У якасці аброчных тканін выкарыстоўваліся самаробныя даматканыя тканіны (ці пазней — фабрычныя тканіны), а таксама разнастайныя вырабы з іх: звычайна — спецыяльна вырабленыя з мэтай ахвяравання ручнікі ді абрусы; радзей — прадметы святочнага адзення (фартушкі, хусткі, стужкі), посцілкі і інш.

Галоўным чынам ахвяравальныя аброчныя тканіны (звычайна — прыгожыя ручнікі ці абрусы) завязваліся на драўляныя хрысціянскія крыжы, што стаялі ў вёсках на абочынах ці на скрыжаваннях дарог, на могілках, на прошчы, каля святых крыніц, на «святыя дрэвы». Пазней іх пачалі вешаць таксама на абразы ў праваслаўных цэрквах, каталіцкіх касцёлах, хрысціянскіх капліцах.

«Аброчны» — гэта той, што прыносіцца, ахвяруецца па «аброку». Назва «аброк» азначае ‘зарок’, ‘клятва’, ‘абяцанне’, ‘запавет’, якія даваліся чалавекам па рэлігійных ці іншых меркаваннях рабіць ці не рабіць што-небудзь. Аброчныя тканіны ахвяраваліся і завязваліся чалавекам па ўласным аброку як дар і індывідуальная просьба да Бога, што было сродкам усталявання кантакту паміж чалавекам і найвышэйшым светам.

5. (вусна) Ахарактарызуйце прыназоўнікі з тэксту ў залежнасці ад паходжання. Падбярыце рускі адпаведнік да слова абраз. Што вы ведаеце пра покуць?

Набожнікі — найпрыгажэйшыя сярод іншых відаў ручнікоў. Яны адрозніваліся паміж сабой характарам свайго дэкору. Больш сціплыя прызначаліся для штодзённага побыту і надавалі будзённы выгляд інтэр'еру хаты. Зусім інакшы выгляд — абавязкова з прысутнасцю і нават з перавагай чырвонага колеру — мелі святочныя набожнікі. Яны з'яўляліся знакам і народ­ных, і царкоўных свят, кожнае з якіх пачыналася з перайначвання звыклага інтэр'ера хаты ў святоч­ны. У ліку традыцыйных прыгатаванняў, навядзення чысціні было і прыбіранне бажніцы: ставілі святоч­ныя абразы, запальвалі лампадкі, свечкі, развешвалі ручнікі. Набожнік выступаў прыкметай свята і адным з галоўных яго атрыбутаў, устойлівым па форме і нязменным па сваім асноўным месцазнаходжанні — на покуці, разам з абразамі (Паводле В. Фадзеевай).

6. (Пісьмова) Пры спісванні словы, што ў дужках, пастаўце ў патрэбным склоне.

Беларускі ручнік у лепшых сваіх (узоры) дае прыклад высокамастацкай тканіны з ярка выяўленым нацыянальным (характар) аздаблення. За доўгі (перыяд) яго існавання паступова сцерліся выразныя адзнакі дэкаратыўнай аздобы вырабу, і зараз цяжка адрозніць вясельны ручнік ад (пахавальны), набожнік ад аброчнай (тканіна). I не дзіўна: кожная эпоха пакідала на (ручнік) свае прыкметы і адначасова губляла нешта, магчыма, вельмі важнае і цікавае. Аднак супакоім сябе тым, што ў адпаведнасці з (законы) быцця нашчадкам абавязкова застаецца самае дасканалае, істотнае, жыццёва неабходнае (Паводле В. Фадзеевай).

7. (Пісьмова) Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых прыназоўнікаў. Пацікаўцеся паходжаннем назвы вашай вёскі (пасёлка, горада).

Захапляльны занятак — вывучаць геаграфічную карту: не сыходзячы з месца, можна падарожнічаць па гарадах і вёсках, прабірацца туды, дзе ніколі не ступа­ла нага чалавека. Але карта дазваляе падарожнічаць не толькі ў прасторы. Надпісы на ёй дазваляюць сягнуць і ў глыбіню мінулых стагоддзяў і тысячагоддзяў. За кожнай назвай — гісторыя.

Найменні, абавязаныя сваім з'яўленнем каменю, даволі шырока распаўсюджаны ў Беларусі. Калі ўзяць не самую падрабязную тапаграфічную карту, дык і на ёй можна знайсці 126 тапонімаў з такім коранем. Сярод іх будуць урочышчы, ручаі, рэкі, вёскі, пасёлкі і нават горад (Паводле Э. Ляўкова).

Цікава ведаць!

Абазначэнне часу

Калі мы хочам сказаць, які цяпер час, можна карыстацца прыназоўнікамі «ў» і «а», але варта памятаць, што, калі на гадзінніку, напрыклад, 17:15, трэба казаць «у сямнаццаць пятнаццаць» або «ў пятнаццаць хвілін на шостую», а калі хочаце прызначыць сустрэчу роўна на 17:00 або на 17:30, можна ўжыць спалучэнне «а пятай гадзіне», «у пяць» або «а палове шостай», «у палову шостай».

«Праз», «цераз» або «з-за»?

Трэба памятаць, што хоць часта прыназоўнікі «цераз» і «праз» з’яўляюцца сінонімамі, калі мы маем на ўвазе праход унутры чагосьці, напрыклад, дзверы, арка, брама і гэтак далей, варта ўжываць прыназоўнік «праз». Але калі вы захацелі пераскочыць перашкоду, адпаведна, скакаць будзеце цераз плот.

«Да» і «на»: не блытаць!

У гэтых двух прыназоўнікаў, якія звычайна абазначаюць напрамак (пайшоў да брата, на вечарыну) або месца ў прасторы (ляжыць на стале, прыхіліўся да сцяны), ёсць асаблівасці ўжывання. Так, з назоўнікам «падобны» ўжываецца толькі прыназоўнік «да»: падобны да бацькі. Прыназоўнік «на» ўжываецца ў выразах кшталту «раз на тыдзень». Таксама ён выкарыстоўваецца разам з назвамі хвароб: хворы на ангіну, на адзёр, на грып.


8.(Пісьмова) Папрацуем перакладчыкамі. Запішыце па-беларуску.

1)Считаю своим долгом — .

2)Он мне как родной брат — .

3)Раз в неделю —

4)Отправлять по адресу —

5)Путешествовать по святым местам —

6)Благодарить родителей — .

7)Определять по вкусу — .

8)Похож на отца — .


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!