СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Презентация "Сцежкамі славутых землякоў"

Категория: Внеурочка

Нажмите, чтобы узнать подробности

Презентация составлена в форме виртуального путешествия по достопримечателностям родного края. 

Просмотр содержимого документа
«Презентация "Сцежкамі славутых землякоў"»

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама  ДУА «Плачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»  СЦЕЖКАМІ СЛАВУТЫХ ЗЕМЛЯКОЎ (віртуальная экскурсія)     Аўтар:  Мяцельскі Віталій Юр’евіч,  вучань 11 класа        аг. Палачаны  2016

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама ДУА «Плачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»

СЦЕЖКАМІ СЛАВУТЫХ ЗЕМЛЯКОЎ

(віртуальная экскурсія)

Аўтар:

Мяцельскі Віталій Юр’евіч,

вучань 11 класа

аг. Палачаны

2016

Мэта:  вызначыць месца, ролю, задачы і напрамкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання праз турысцка-краязнаўчую дзейнасць  Задачы: распрацаваць турысцка-краязнаўчы маршрут, праграму і сцэнарый экскурсіі; пазнаёміць экскурсантаў з прыроднай і гісторыка-культурнай спадчынай малой радзімы; садзейнічаць выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуццяў грамадзянскай адказнасці за сучаснасць і будучыню свайго народа, любві да роднай зямлі

Мэта: вызначыць месца, ролю, задачы і напрамкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання праз турысцка-краязнаўчую дзейнасць

Задачы:

  • распрацаваць турысцка-краязнаўчы маршрут, праграму і сцэнарый экскурсіі;
  • пазнаёміць экскурсантаў з прыроднай і гісторыка-культурнай спадчынай малой радзімы;
  • садзейнічаць выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуццяў грамадзянскай адказнасці за сучаснасць і будучыню свайго народа, любві да роднай зямлі

Славутая палачанская зямля… Як і любы куток, мілы і дарагі кожнаму яго карэннаму жыхару, палачанскі край таксама вылучаецца сваёй адметнасцю і непаўторнасцю.

З гэтай зямлёй звязаў калісьці свой лёс слынны беларускі паэт Янка Купала, які з 1906 па 1907 гады працаваў памочнікам вінакура на бровары ў пана Любанскага ў в. Яхімоўшчына.

Звязаны лёсам з палачанскай зямлёй такія відныя дзеячы, як Леанард Ходзька, гісторык, публіцыст, бібліёграф, асабісты сакратар М.К. Агінскага; польскі паэт Тамаш Зан; контр-адмірал рускага флоту Іван Канаржэўскі; кавалер 4-х Георгіеўскіх крыжоў Лукаш Сільвановіч, старшыня Палачанскай воласці ў 20-х гг. ХХ ст.; Герой Сацыялістычнай працы Іван Дзяржынскі; член Саюза мастакоў Беларусі Кастусь Харашэвіч; крытык, публіцыст, краязнаўца Міхась Казлоўскі і многія іншыя.

Гісторыя палачанскай зямлі даволі старажытная, яе карані бяруць пачатак аж з ХV стагоддзя, а па некаторых афіцыйных дадзеных – з сярэдзіны ХІV стагоддзя.

Упершыню ў афіцыйных дакументах вёска Палачаны ўпамінаецца ў 1434 годзе. Архіўныя дакументы сведчаць, што калісьці гэтая зямля была паўднёвай ускраінай Полацкага княства. Адсюль і пайшла назва Палачаны.

Лукаш Сільвановіч

Леанард Ходзька

Міхась Казлоўскі

Кастусь Харашэвіч

Іван Дзяржынскі

Картасхема маршруту

Картасхема маршруту

Груздаўская царква св. Пятра і Паўла. Пабудавана ў 1434 г. на ахвяраванні смаленскага князя А.Саковіча. Да нашага часу будынак той царквы не захаваўся. Была адбудавана занава па першснаму праекту ў 1871 годзе. У 1995 г. храм рэстаўрыраваны. З’яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства.

Груздаўская царква св. Пятра і Паўла. Пабудавана ў 1434 г. на ахвяраванні смаленскага князя А.Саковіча. Да нашага часу будынак той царквы не захаваўся. Была адбудавана занава па першснаму праекту ў 1871 годзе. У 1995 г. храм рэстаўрыраваны. З’яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства.

Страчаная архітэктурная спадчына Будынак касцёла ўзведзены ў 1773 годзе князем Ф.Агінскім. Касцёл з’яўляўся помнікам народнага драўлянага дойлідства з элементамі барока. Касцёл быў вельмі прыгожы, двухвежавы, прамавугольны ў плане, з пяціграннай апсідай і бакавымі прыбудовамі. Нартэкс, над якім размяшчаліся хоры, фланкіравалі дзве капліцы: святога Роха і святога Тадэвуша. У ХІХ стагоддзі тэрыторыю касцёла абнеслі бутавай агароджай з трохпралётнай брамай з чырвонай цэглы і бутавым абрамленнем . Да нашага часу захавалася толькі касцёльная брама і некалькі цікавых шляхецкіх надмагілляў ХІХ стагоддзя. За апсідай касцёла над склепамі роду Дадэркаў у 1880-ыя гады быў узведзены каменны склеп. Дадэркі сталі ўладальнікамі Аборка ў 1794 годзе, з гэтага роду паходзіў першы біскуп Мінскай дыяцэзіі Якуб Дадэрка.

Страчаная архітэктурная спадчына

Будынак касцёла ўзведзены ў 1773 годзе князем Ф.Агінскім. Касцёл з’яўляўся помнікам народнага драўлянага дойлідства з элементамі барока. Касцёл быў вельмі прыгожы, двухвежавы, прамавугольны ў плане, з пяціграннай апсідай і бакавымі прыбудовамі. Нартэкс, над якім размяшчаліся хоры, фланкіравалі дзве капліцы: святога Роха і святога Тадэвуша. У ХІХ стагоддзі тэрыторыю касцёла абнеслі бутавай агароджай з трохпралётнай брамай з чырвонай цэглы і бутавым абрамленнем . Да нашага часу захавалася толькі касцёльная брама і некалькі цікавых шляхецкіх надмагілляў ХІХ стагоддзя.

За апсідай касцёла над склепамі роду Дадэркаў у 1880-ыя гады быў узведзены каменны склеп. Дадэркі сталі ўладальнікамі Аборка ў 1794 годзе, з гэтага роду паходзіў першы біскуп Мінскай дыяцэзіі Якуб Дадэрка.

Страчаная архітэктурная спадчына Касцёльная брама Скляпенне Ходзькаў-Дадэркаў Памятны знак на месцы сядзібы Леанарда Ходзькі – асбістага сакратара кампазітара М.К. Агінскага Грабовец Канаржэўскіх

Страчаная архітэктурная спадчына

Касцёльная брама

Скляпенне Ходзькаў-Дадэркаў

Памятны знак на месцы сядзібы Леанарда Ходзькі – асбістага сакратара кампазітара М.К. Агінскага

Грабовец Канаржэўскіх

Палачанскія святыні Царква святой Багародзіцы. Пабудавана ў 1866 г. Касцёл святога Роха. Пабудаваны ў 2006 г.

Палачанскія святыні

Царква святой Багародзіцы.

Пабудавана ў 1866 г.

Касцёл святога Роха.

Пабудаваны ў 2006 г.

Конна-спартыўны комплекс «Палачаны» Палачанская конеферма была заснавана ў 1987 г. У 1993 годзе пачала працаваць конна-спартыўная школа. За час свайго існавання школа падрыхтавала 15 майстроў коннага спорту, 32 кандыдаты у майстры спорту.

Конна-спартыўны комплекс «Палачаны»

Палачанская конеферма была заснавана ў 1987 г. У 1993 годзе пачала працаваць конна-спартыўная школа.

За час свайго існавання школа падрыхтавала 15 майстроў коннага спорту, 32 кандыдаты у майстры спорту.

 Асветніцка-культурны цэнтр Палачанская сярэдняя школа Палачанскі сельскі Дом культуры

Асветніцка-культурны цэнтр

Палачанская сярэдняя школа

Палачанскі сельскі Дом культуры

Будынак чыгуначнага вакзала ст. «Палачаны» Узведзены ў 1920 годзе. Будынак мае заходнееўрапейскі стыль і з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя

Будынак чыгуначнага вакзала ст. «Палачаны»

Узведзены ў 1920 годзе. Будынак мае заходнееўрапейскі стыль і з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя

Палачанскі цудадзейны камень Час яго ўзнікнення невядомы. Здаўна гэты крыж шанаваўся ў праваслаўнага насельніцтва як цудадзейны, і, як напісана ў архіўных дакументах, не было ў наваколлі чалавека, які б прайшоў міма крыжа, не ўкленчыўшы каля яго, ці не паклаўшы ахвяраванне. Рабілі гэтак і католікі, і праваслаўныя. Крыж высечаны з валуна ружовага колеру, мае вышыню каля 1,2 м, папярочная перакладзіна – 1 м. На плоскасці верхняга праменю выбітыя літары “Р” і “S”, ніжэй – неразборлівыя надпісы. Існуе павер’е, што калі загадаць жаданне і абыйсці тры разы вакол крыжа – яно абавязкова збудзецца.

Палачанскі цудадзейны камень

Час яго ўзнікнення невядомы. Здаўна гэты крыж шанаваўся ў праваслаўнага насельніцтва як цудадзейны, і, як напісана ў архіўных дакументах, не было ў наваколлі чалавека, які б прайшоў міма крыжа, не ўкленчыўшы каля яго, ці не паклаўшы ахвяраванне. Рабілі гэтак і католікі, і праваслаўныя. Крыж высечаны з валуна ружовага колеру, мае вышыню каля 1,2 м, папярочная перакладзіна – 1 м. На плоскасці верхняга праменю выбітыя літары “Р” і “S”, ніжэй – неразборлівыя надпісы. Існуе павер’е, што калі загадаць жаданне і абыйсці тры разы вакол крыжа – яно абавязкова збудзецца.

Сядзібна-паркавы комплекс «Яхімоўшчына» Свірны. Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. Бровар. Пабудаваны ў 1888 г. Жылы дом. Пабудаваны ў 1898 г. Афіцына. Пабудавана ў канцы ХІХ ст.

Сядзібна-паркавы комплекс «Яхімоўшчына»

Свірны. Пабудаваны ў канцы ХІХ ст.

Бровар. Пабудаваны ў 1888 г.

Жылы дом. Пабудаваны ў 1898 г.

Афіцына. Пабудавана ў канцы ХІХ ст.

Батанічны помнік прыроды «Парк Яхімоўшчына» Парк быў закладзены ў ХІХ стагоддзі ўладальнікамі сядзібы Сулістроўскімі. Прыгожы пейзажны парк разам з садамі меў форму правільнага прамавугольніка, плошчай каля 10 гектараў. Адметным гонарам парку ў той час былі два невялікія вадаёмы, у якіх вадзіліся люстраныя карпы. У сучасны момант парк з’яўляецца батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння “Парк Яхімоўшчына”.

Батанічны помнік прыроды «Парк Яхімоўшчына»

Парк быў закладзены ў ХІХ стагоддзі ўладальнікамі сядзібы Сулістроўскімі. Прыгожы пейзажны парк разам з садамі меў форму правільнага прамавугольніка, плошчай каля 10 гектараў.

Адметным гонарам парку ў той час былі два невялікія вадаёмы, у якіх вадзіліся люстраныя карпы. У сучасны момант парк з’яўляецца батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння “Парк Яхімоўшчына”.

Філіял літаратурнага музея імя Я. Купалы У гэтыай хаце ў 1906/07 гг. жыў будучы народны паэт Беларусі – Янка Купала, які працаваў у той час памочнікам вінакура на бровары пана Любанскага ў Яхімоўшчыне. Тут, у Яхімоўшчыне малады паэт напісаў свае вершы «А хто там ідзе?», «Гэта крык, што жыве Беларусь» і інш., якія ляглі ў аснову першага зборніка Янкі Купалы «Жалейка».

Філіял літаратурнага музея імя Я. Купалы

У гэтыай хаце ў 1906/07 гг. жыў будучы народны паэт Беларусі – Янка Купала, які працаваў у той час памочнікам вінакура на бровары пана Любанскага ў Яхімоўшчыне.

Тут, у Яхімоўшчыне малады паэт напісаў свае вершы «А хто там ідзе?», «Гэта крык, што жыве Беларусь» і інш., якія ляглі ў аснову першага зборніка Янкі Купалы «Жалейка».

Рака Бярэзіна – правы прыток Нёмана Палачанскія разлівы  на світанні

Рака Бярэзіна – правы прыток Нёмана

Палачанскія разлівы

на світанні

УСІМ нашы найлепшыя  ПАЖАДАННІ!

УСІМ

нашы найлепшыя

ПАЖАДАННІ!


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!