СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Презентация урока химии 8 класса по теме"Строение атома: ядро и электронная оболочка. Атомный номер. Физический смысл атомного номера"

Категория: Химия

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок составлен с позиции формирования общеучебных и комуникативных компетенций

Просмотр содержимого документа
«Презентация урока химии 8 класса по теме"Строение атома: ядро и электронная оболочка. Атомный номер. Физический смысл атомного номера"»

План урока

Тэма “Будова атама. Ядро і электронная абалонка. Атамны нумар. Фізічны сэнс атамнага нумара”

Падрыхтавала: Бялько М.А.

Клас: 8

Дыдактычная мэта урока:

Па выніках вывучэння тэмы вучні павінны:

  • Ведаць ядзерную мадэль будовы атама, сучасную фармуліроўку азначэння атама.

  • Умець раскрываць фізічны сэнс атамнага нумара хімічнага элемента

  • Вызначаць колькасць пратонаў і электронаў у атаме.

Задачы асобаснага развіцця:

  • Садзеянне развіццю агульнаадукацыйных навыкаў самастойнай працы з падручнікас, схемай, аналізу і выкарыстанню вывучаемай інфармацыі

  • Фарміраванее інфармацыйных і камунікатыўных кампетэнцый праз выкарыстанне прэзентацыі і групавое выкананне заданняў.


Матэрыялы і абсталяванне: кампутар, прэзентацыя ўрока, раздатачныя матэрыялы (тэставае заданне па тэме “Перыядычная сістэма хімічных элементаў”)

Арганізацыйная хвіліна

1.Вітанне.

2.Праверка падрыхтоўкі класа да ўрока.

Этап матывацыі і тэмавызначэння.

Настаўнік: Сення мы з вамі працягваем удасканальваць свае веды прахімічныя элементы, а падрабязней пра атамы хімічных элементаў. Запішыце тэму ўрока ў сшыткі

“Будова атама. Ядро і электронная абалонка. Атамны нумар. Фізічны сэнс атамнага нумара”

Гледзячы на гэтую тэму, паспрабуйце самастойна сфармуляваць мэту ўрока, пачынаючы са слоў:

-Мы сення будзем вывучаць………

-А таксама будзем вучыцца прымяняць атрыманыя …… пры выкананні……

Актуалізацыя ведаў

Самастойнае выкананне тэставага задання па тэме “Перыядычная сістэма хімічных элементаў”

1.Гарызантальны рад хімічных элементаў называецца:

А) група

Б) падгрупа

В) паўперыяд

Г) перыяд

2.Вертыкальны рад хімічных элементаў у ПС называецца:

А) група

Б) падгрупа

В) паўперыяд

Г) перыяд

3.Кожны перыяд пачынаецца: А)высакародным газам

Б)шчолачным металам

В) вадародам

Г)кожны раз па іншаму

4.Малымі перыядамі называюцца ўсе перыяды ў радзе:

А) 1,5,7

Б) 1,2,4

В) 1,2,3

Г) 5,6,7

5.Шчолачныя металлы знаходзяцца ў:

А) ІА групе

Б) ІІА групе

В) ІВ групе

Г) VII групе

6.Элементы VII групы называюць:

А) шчолачнымі металамі

Б) галагенамі

В)высакароднымі газамі

Г) халькагенамі

7. Укажыце правільнае становішча медзі ў перыядычнай сістэме:

А) ІІ В група, 3 перыяд

Б) І В група, 4 перыяд

В) 11 група, 4 перыяд

Г) І А група, 4 перыяд

8.Вышэйшая валентнасць элементу, як правіла роўная:

А) нумару перыяда

Б) нумару групы

В) парадкаваму нумару

Г) адноснай масе атама

9.Найбольш выражаныя металічныя ўласцівасці мае:

А) Cu

Б) Se

В) Ca

Г) Ti

10.Найбольш выражаныя неметалічныя ўласцівасці мае:

А) F

Б) Cl

В) I

Г) Br

Вывучэнне новага матэрыялу

1.Прадмовы да адкрыцця складанай будовы атаму

Самастойная праца з падручнікам (с.132, 1 і 2 абзацы тэмы)

па заданню №1:

Адкажыце на пытанні:

1.Існаванне чаго ўстанавіў Д.Д. Томсан?

2.Што адкрыў Анры Бекерэль?

3.Дайце азначэнне тэрміну “электроны”

4.Дайце азначэнне тэрміну “радыеактыўнасць”

Абмеркаванне адказаў

Настаўнік: Наступнае пытанне з нашай тэмы—гэта будова атама

2.Ядзерная мадэль будовы атама

Заданне №2:

1.Замалюйце ў сшыткі схему мадэлі будовы атама

2.Прачытайце матэрыял на старонцы 132 падручніка і папоўніце схему адпаведнымі назвамі часцін

Дадатна зараджанае ядро

Адмоўныя электроны

3.Як вы лічыце, калі скласці дадатны зарад ядра і адмоўны зарад усіх электронаў вакол яго, то які агульны зарад будзе мець атам?

4.Зрабіце вывад аб будове атама, уставіўшы прапушчаныя словы ў выраз:

Атам—гэта …………… часціца, якая складаецца з дадатна зараджанага ….. і адмоўна зараджаных …………….. .

Фізкультхвілінка для спіны і рук

Настаўнік: Як вы даведаліся атам складаецца з ядра і электронаў, якія рухаюцца вакол яго. Але хачу звярнуць вашу ўвагу на малюнак яшчэ раз: паглядзіце на ядро, яно на малюнку складаецца з часцінак 2 тыпаў. Давайце запішам у сшытак:

Ядро складаецца з часціц(яны называюцца ядзернымі часціцамі або нуклонамі). Яны бываюць 2 тыпаў:

-пратоны (р) — маса =1, зарад= +1

-нейтроны (n) — маса =1, зарад= 0

Вынік: маса ядра складаецца з мас усіх ……... і ………, а зарад ядра залежыць толькі ад колькасці ……….. .

3.Атамны нумар і яго фізічны сэнс.

Запіс у сшыткі:

Фізічны сэнс атамнага нумара: атамны нумар элемента ў перыядычнай сістэме роўны зараду ядра яго атамаў.

Атамны Зарад Лік Лік

нумар = ядра = пратонаў = электронаў

элемента атама у ядры у атаме

Сумеснае выкананне задання з настаўнікам:

А) Хімічны элемент Са мае:

атамны нумар 20, значыць яго зарад +20, значыць у яго ядры 20р (пратонаў), а вакол ядра 20е- (электронаў)

Б) Хімічны элемент С (вуглярод) мае………………….

Замацаванне матэрыялу

Настаўнік: Цяпер давайце замацуем нашы веды пра фізічны сэнс атамнага нумару і будову атаму

Самастойнае выкананне задання 2, 3 на старонцы 135падручніка з самаправеркай і абмеркаваннем

С.135, заданне 2

N – зарад ядра +7 і 7 е-

Al - зарад ядра +13 і 13 е-

Fe - зарад ядра +26 і 26 е-

Br - зарад ядра +35 і 35 е-

Au - зарад ядра +79 і 79 е-

C.135 , заданне 3

8р: атамны № 8—гэта О (VI A група, 2 перыяд)

12 р: атамны № 12—гэта С (ІV A група, 2 перыяд)

29 р: атамны № 29—гэта Cu (IВ група, 4 перыяд)

47 р: атамны № 47—гэта Ag (IВ група, 5 перыяд)

80 р: атамны № 80—гэта Hg (II В група, 6 перыяд)

Падвядзенне вынікаў па ўроку:

Адкажыце на пытанні:

-Што мы сення вывучылі?

-Што навучыліся пабіць?

Дамашняе заданне і рэфлесія

  • §29,заданне 4

  • Калі матэрыял вам зразумелы, то падыміце ўверх абедзве рукі.

  • Калі ў вас узніклі пытанні, то адну руку.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!