СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Полаўзроставая структура насельніцтва свету

Категория: География

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок на тэму “Полаўзроставая структура насельніцтва свету, паказчыкі, тыпы” распрацаваны для навучэнцаў 10 класа, якія вывучаюць на базавым узроўні асноўны школьны курс “Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету” і цесна звязаны з ведамі, якія навучэнцы атрымалі раней.

Просмотр содержимого документа
«Полаўзроставая структура насельніцтва свету»

Геаграфія

10 клас

Тэма: полаўзроставая структура насельніцтва свету

Мэты: садзейнічаць развіццю ўяўленняў пра полаўзроставую структуру насельніцтва свету, яе паказчыкі, тыпы і дынаміку;

садзейнічаць развіццю ўменняў вызначаць, характарызаваць, параўноўваць і абагульняць аб’екты і з’явы, якія вывучаюцца;

садзейнічаць фарміраванню навуковага светапогляду, вучэбна-пазнавальнай і каштоўнасна-сэнсавай, прасторавай і камунікатыўнай кампетэнцыі;

ствараць умовы для выхавання агульнай геаграфічнай культуры, культуры сумеснай працы, цікавасці да вывучаемага прадмета.

Сродкі навучання: вучбны дапаможнік для 10 класа, атлас для 10 класа, ПК, інтэрактыўная дошка, гексы, кросэнс, відэаэпізод У.Познэра ”Если население сократится до 100 человек”.

Тып вучэбнага занятка: вывучэння новага матэрыялу.

Эпіграф: "Хто паўтарае старое і пазнае новае, той можа быць правадыром"

Ход вучэбнага занятку

І. АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ.

Добры дзень, рабяты! Рада бачыць вас і спадзяюся, што сённяшні ўрок будзе цікавым і карысным. А дэвізам сённяшняга ўрока я выбрала выслоўе старажытнага філосафа Канфуцыя, які сказаў: "Хто паўтарае старое і пазнае новае, той можа быць правадыром". Таму перш чым прыступіць да вывучэння новага матэрыялу, давайце паўторым дамашняе заданне і праверым узровень яго засваення, як раіў усім Канфуцый.

ІІ. ГАЛОЎНАЯ ЧАСТКА

  1. Праверка дамашняга задання. Прапаную выканаць тэставыя практыкаванні, якія размешчаныя на адзіным адукацыйным рэсурсе ў тэме 6 раздзела “Геаграфія насельніцтва свету. Геаграфія дэмаграфічных працэсаў”. Ацаніце асабісты ўзровень падрыхтоўкі дамашняга задання. Спасылка. (Франтальная работа)

  2. Актуалізацыя апорных ведаў. Успомніце вывучаны матэрыял і адкажыце на наступныя пытанні:

  • Каго на Зямлі больш: жанчын або мужчын? (мужчыны складаюць 50.4%, а жанчыны складаюць 49,6%)

  • У каго больш высокая працягласць жыцця: у жанчын або мужчын? (сярэдняя працягласць жыцця жанчын – 74 года і 2 месяца, а мужчын – 69 гадоў і 8 месяцаў)

  • Якія адрозненні па краінах у структуры паводле полу вы можаце назваць? (мужчыны значна пераважаюць у краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі – Кітай, Інтыя, Пакістан. Пераважанне жанчын характэрна прыкладна для паловы ўсіх краін свету. Найбольш ярка гэта праяўляецца ў Еўропе. У Беларусі, на прыклад, на 1000 мужчын у сярэднім прыходзіцца 1151 жанчына)

  1. Знаёмства з тэмай урока, уземавызначэнне мэт урока. Звярніце калі ласка, увагу на экран. Зыходзячы з воблака тэгаў вызначце тэму і мэты ўрока. (Франтальная работа)

Мал.1. Воблака тэгаў “Полаўзроставая структура насельніцтва свету”

Для чаго мы будзем вывучаць? (Каб ведаць, як уплывае полаўзроставая структура насельніцтва на эканоміку краіны. Разумець, якія праблемы цягне за сабой старэнне насельніцтва і якая асноўная задача ўскладзена на спецыялістаў у галіне дэмаграфіі. Умець па полаўзроставых пірамідах прагназаваць колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва ў будучым.)

4. Вывучэнне новага матэрыяла.

4.1. “Полаўзроставая структура насельніцтва свету – гэта адна з важнейшых дэмаграфічных і эканамічных характарыстык краіны.” Знайдзіце ў першым абзацы §7 на старонцы 47 доказ гэтаму сцвярджэнню. Прапануйце сваё тлумачэнне паняцця “полаўзроставая структура насельніцтва”. Параўнайце асабістае тлумачэнне з тым, якое прыведзена ў вучэбным дапаможніку на старонцы 48. (Франтальная работа)

Уважліва разгледзьце кросэнс у парах, знайдзіце асацыятыўную сувязь паміж відарысамі і дайце назву цэнтральнаму відарысу, складзіце апавяданне. (Работа ў парах)

Мал. 2. Кросэнс “Полаўзроставая структура насельніцтва свету”

Адкажыце на пытанне: як уплывае полаўзроставая структура насельніцтва на эканоміку краіны?

4.2. Узроставая структура насельніцтва складаецца пад уплывам шэрагу фактараў. Прачытайце змест параграфа на старонцы 48, вызначце ўзаемасувязь фактараў, складзіце прапанаваныя вам гексы.

Мал. 3. Гексы “Фактары фарміравання узроставай структуры насельніцтва свету, яе нагляднае прадстаўленне”

4.3. У залежнасці ад суадносін долі насельніцтва ва ўзросце 0 – 14 гадоў і 60+ гадоў вылучаюць тры тыпы ўзроставай структуры насельніцтва. Прачытайце 2 – 5 абзацы параграфа на старонцы 49, азнаёмцеся з інтэрактыўным плакатам і прапануйце меткі, якія б вы дабавілі.

Мал.4. Інтэрактыўны плакат “Віды полаўзроставых пірамід”

4.4. Дынаміка ўзроставай структуры насельніцтва свету і яе адрозненне паміж краінамі. Карыстаючыся зместам вучэбнага матэрыялу на старонках 50 – 51 і картай атласа, знайдзіце краіны з прагрэсіўнай, стацыянарнай і рэгрэсіўнай узроставай структурай насельніцтва. Прывядзіце прыклады краін, дзе адзначаецца дэмаграфічнае старэнне насельніцтва, і краін са значнай доляй маладога насельніцтва. Адкажыце на пытанне: якія праблемы цягне за сабой старэнне насельніцтва, як па полаўзроставых пірамідах можна спрагназаваць колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва ў будучыні? (Работа ў парах)

4.5. Дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі. Апераджальнае паведамленне. (Дэмаграфічная сітуацыя характарызуецца старэннем насельніцтва: у краіне больш 15% грамадзян, якім болш за 65 гадоў. Па меркаванні спецыялістаў да 2030 г працягласць жыцця ў Беларусі складзе 80 гадоў)

4.6. Дынамічная паўза “Броўнаўскі рух” (сабраць па класу назвы краін і аб’яднаць па некаторых прыкметах).

4.7. Фактары фарміравання структуры насельніцтва паводле полу:

  • – біялагічны (сярод нованароджаных пераважаюць хлопчыкі);

  • – адрозненняў у смяротнасці ( у мужчын у больш раннім узросце павялічваецца смяротнасць);

  • – адрозненняў у міграцыі насельніцтва (у мужчын, як правіла, міграцыйная рухомасць вышэйшая, чым у жанчын).

4.8. Структура насельніцтва паводле полу ў свеце. Аналіз малюнка 47 на старонцы 52.

4.9. Адрозненне паказчыкаў структуры насельніцтва паводле полу па рэгіёнам.

4.10. Работа з інфармацыей Клуба знаўцаў-эканомікагеографаў. Аналіз мал. 48.

5. Першаснае асэнсаванне і замацаванне сувязяў і адносін у аб'ектах вывучэння.

5.1. Работа з пытаннямі і заданнямі на старонцы 53.

5.2. Работа з праблемным пытаннем: якая асноўная задача ўскладзена на спецыялістаў у галіне дэмаграфіі?

5.2. Складанне пазлаў у анлайн рэжыме (па варыянтах). Пазл №1, пазл №2.

6. Выхадны кантроль. Прапаную выканаць тэставыя практыкаванні, якія размешчаныя на адзіным адукацыйным рэсурсе ў тэме 7 раздзела “Геаграфія насельніцтва свету. Геаграфія дэмаграфічных працэсаў”.

ІІІ. РЭФЛЕКСІЯ. Аналіз дасягнення мэт урока. Інфармацыя для роздуму. Прагляд відэаэпізода У.Познэра “ Если население мира сократится до 100 человек”.

IV. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ УРОКА І ВЫСТАЎЛЕННЕ АДЗНАК. ТЛУМАЧЭННЕ ПАРАДКУ ВЫКАНАННЯ ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ.

Дамашняе заданне:

– абавязковае – §7, чытаць карту;

– па жаданню – скласці дэмаграфічны партрэт Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы ці стварыць відэаскрайб па вывучанай тэме.









Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!