СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок "Полацкае княства ў IХ-ХI стст."

Категория: История

Нажмите, чтобы узнать подробности

З элементаў АА ва ўроку ёсць сувязь з папярэднімі ведамі, ключавое пытанне, мэты мовай вучняў (наштобузу) на ўрок і да дамашняга задання, узаемаацэнка, праца ў групах, святлафор, прыём неўзнятай рукі, лёсаванне пры выбары вучня для адказу.

Просмотр содержимого документа
«Урок "Полацкае княства ў IХ-ХI стст."»

Таццяна Шумель,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

ДУА “Гарадоцкі навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна”


План-канспект урока “Полацкае княства ў IХ-ХI стст.”

Мэта ўрока: у выніку ўрока навучэнцы змогуць раскрыць прычыны ўзвышэння Полацка, вызначыць гістарычнае значэнне дзейнасці полацкіх князёў Брачыслава і Усяслава ў развіцці Полацкага княства; указваць прычыны і вынікі супрацьстаяння Полацка з Ноўгарадам і Кіевам.

Задачы:

  • забяспечыць у працэсе ўрока засваенне ўсвядомленых і абгрунтаваных ведаў аб развіцці і ўзвышэнні Полацкага княства ў ІХ – ХІ стст;

  • спрыяць развіццю навыкаў работы з гістарычнай картай, гістарычнай храналогіяй, гістарычнымі ілюстрацыямі і схемамі;

  • раскрываць прычынна-выніковыя сувязі;

  • фарміраваць камунікатыўныя навыкі;

  • на прыкладах канкрэтных гістарычных дзеячаў (Брачыслаў Ізяслававіч і Усяслава Брачыслававіча) садзейнічаць выхаванню патрыятызма і цікавасці да гістарычнага мінулага сваёй Радзімы.


Мэты на мове вучняў (НаШтоБуЗУ).

У выніку вывучэння тэмы я змагу:

  • растлумачыць, што дазволіла Полацку ўзвысіцца;

  • расказаць як пачалася полацкая дынастыя;

  • растлумачыць гістарычнае паняцце (волак ) і даты (862 г., 1003-1044 гг., 1044-1101 гг., 3 сакавіка 1067 г.);

  • ведаць прычыны, ход і вынікі бітвы на Нямізе;

  • апісваць дзейнасць князёў Брачыслава і Усяслава (5-6 балаў);

  • рабіць вывад аб гістарычным значэнні дзейнасці князёў Брачыслава і Усяслава (8-9 балаў).


Тып урока – камбінаваны.


Забеспячэнне ўрока: вучэбны дапаможнік “Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст.: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання: у 2 ч. Ч. 1 / Ю. М. Бохан, С. М. Цемушаў; пад рэд. Ю. М. Бохана. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2016; партрэт Усяслава Чарадзея; карта “Беларускія землі ў Х-ХIII стст.”; раздатачны матэрыял, сігнальныя карткі “Святлафор”.


Ход урока

План

  1. Старажытны Полацк.

  2. Пачатак полацкай княжацкай дынастыі.

  3. Умацаванне Полацкага княства.

  4. Пачатак уладарання Брачыслава.

  5. Бітва на Нямізе.

  6. Найвышэйшы уздым Полацкага княства.


І. Арганізацыйна-матывацыйны этап.

Настаўнік вітае вучняў, настройвае іх на работу і звяртае ўвагу на карткі “Святлафор”, якія знаходзяцца на сталах, нагадвае, што азначаюць колеры картак. Настаўнік адзначае, што гэтымі карткамі вучні змогуць карыстацца на працягу ўрока – у якасці сігнала для настаўніка і пры падрыхтоўцы адказаў на пытанні і заданні.


ІІ. Этап актуалізацыі атрыманых ведаў.

Праверка дамашняга задання ажыццяўляецца па пытаннях да §7 на с.79. Выкарыстоўваецца метад непадымання рукі.


ІІІ. Этап мэтапалагання.

Настаўнік чытае верш “Наш Полацк”.

Сінь наўкола! Зніклі хмары,

Сонца ўзыдзе, ноч міне.

І пад ветразямі мары

Карабель наш на Дзвіне.

(Герб Полацка)

Наш Полацк, ты з мары прыйшоў і з быліны,

Узрос на ўзбярэжжы Дзвіны-Палаты.

Зямля Еўфрасінні, Рагнеды, Скарыны...

Жывуць тут у згодзе народы-браты.

За волю стаіш, як асілак з паданняў,

З часоў Чарадзея здзіўляеш ты свет.

І з хлебам, і з песняй жывуць палачане,

І кожны тут майстар, мастак ці паэт.

Наш Полацк, не раз ты ўздымаўся з руінаў,

Каб весці да шчасця свае караблі.

І ўся Беларусь, прыгажуня-краіна,

Пачатак бярэ з гэтай мужнай зямлі.

Квітней у вяках, гарадоў нашых бацька,

Прымай хлебам-соллю гасцей і сяброў.

Памножым мы славу тваю і багацце,

Табе наша вернасць і наша любоў.

Ярмак Надзея


Пасля заслухоўвання верша вучням задаюцца пытанні (метад непадымання рукі):

  • Якія факты з гісторыі Полацка вы ўжо ведаеце?

  • Чым і кім можа ганарыцца старажытнейшы горад Беларусі?

  • Пра што б вы хацелі даведацца на ўроку?


Настаўнік знаёміць клас з мэтамі ўрока на мове вучняў (раздаюцца карткі з мэтамі кожнаму вучню).


IV. Этап вывучэння новага матэрыялу.

Старажытны Полацк.

Настаўнік. Сёння на ўроку мы працягнем вывучаць гісторыю Беларусі ў Высокім сярэднявеччы. Асаблівую ўвагу мы звернем на гісторыю Полацкага княства ў ХІ ст. Гэта час, калі Полацкам правілі два самыя вядомыя прадстаўнікі дынастыі Рагвалодавічаў – Брачыслаў і яго сын Усяслаў.

Існуе меркаванне, што ХІ ст. было перыядам росквіту Полацкага княства. У канцы ўрока, вывучыўшы перыяд княжання Брачыслава і Усяслава, пазнаёміўшыся з іх унутранай і знешняй палітыкай вы павінны адказаць на ключавое пытанне:

Ці праўда, што Полацк у ХІ ст. дасягнуў свайго найвышэйшага росквіту?


Настаўнік. Такім чынам, тэма нашага ўрока “Полацкае княства ў IX-XI стст.” (Запіс тэмы ўрока ў сшытак.)

Упершыню Полацк згадваецца ў старажытным летапісе “Аповесць мінулых гадоў” у 862 г. як сталіца буйнога княства. (Запіс даты ў сшытак.)

Звярніце ўвагу на план сярэднявечнага горада Полацка (с. 80 падручніка). Горад быў заснаваны на месцы ўпадзення ракі Палаты ў Заходнюю Дзвіну. Чаму гэты горад называецца Полацк? (Адказы вучняў: ад р. Палата, у вусці якой ён узнік.)


Настаўнік. Як вы думаеце, наколькі выгадным было месцазнаходжанне Полацка? Чаму гэта спрыяла? (Адказы вучняў.) Месца яго размяшчэння было зручным для вядзення гандлю. Горад ляжаў на важным гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі», які злучаў захад з усходам, Балтыйскае мора і Чорнае мора. (Работа з картай.) Сведчаннем гандлёвых сувязей з’яўляюцца шматлікія скарбы арабскіх і еўрапейскіх манет.

Вучні чытаюць матэрыял на с.81 і адказваюць на пытанне: Якія высновы дазваляе зрабіць знаходка разнастайных манет? (Метад непадымання рукі).


Пачатак полацкай княжацкай дынастыі.

Настаўнік. У хуткім часе Полацк стаў цэнтрам Полацкага княства. У летапісах Полацкае княства называецца «зямлёй». Полацкае княства першым з усіх старажытнарускіх зямель атрымала княжацкую дынастыю. Давайце ўспомнім, хто з’яўляецца першым летапіснавядовым полацкім князем? (Метад непадымання рукі. Адказ: Рагвалод).

Менавіта з Рагвалода і пачынаецца першая дынастыя полацкіх князёў – “Рагвалодавых унукаў” або Рагвалодавічаў.


Умацаванне Полацкага княства, пачатак уладарання Усяслава Брачыслававіча.

Заданне. Вучні дзеляцца на дзве групы і працуюць над атрыманым заданнем на працягу 4-5 хвілін. Праверка выканання задання метадам “Святлафор”. Затым выступаюць прадстаўнікі кожнай з груп.

1-ая група. Прачытайце пункт “Умацаванне Полацкага княства” на с.82 і адкажыце на пытанні:

  1. У якім годзе пачаў княжыць Брачыслаў Ізяслававіч?

  2. Чаму Брачыслаў Ізяслававіч быў вымушаны ўступіць у барацьбу з Вялікім Ноўгарадам?

  3. Чым закончылася гэта барацьба?

  4. З якой мэтай быў пабудаваны горад Брачыслаўль (Браслаў)?


2-ая група. Прачытайце пункт “Пачатак уладарання Усяслава Брачыслававіча” на с.83 і адкажыце на пытанні:

  1. Хто такі Усяслаў Брачыслававіч?

  2. Назавіце гады праўлення Усяслава Брачыслававіча.

  3. Што значнага зрабіў Усяслаў Брачыслававіч для Полацкай зямлі?


Фізкультхвілінка.


Бітва на рацэ Нямізе.

Настаўнік расказвае пра бітву на Нямізе, звяртаючы ўвагу на найбольш значныя гістарычныя падзеі:

1) паход Усяслава на Ноўгарад (1067 г.) і яго ўзяцце;

2) паход Яраславічаў на Менск і яго вынішчэнне;

3) сустрэча Усяслава і Яраславічаў на Нямізе (3 сакавіка 1067 г.);

4) страшэнныя ахвяры бою і ўцёкі Усяслава;

5) зняволенне Яраславічамі Усяслава на перамовах (пераступілі праз крыжацалаванне);

6) вызваленне Усяслава.

У ходзе тлумачэння настаўнік выкарыстоўвае гістарычную карту, на якой паказвае знакавыя гістарычныя аб’екты.


Настаўнік. Дзеці, падыміце зялёныя сігнальныя карткі, калі вы лічыце, што зможаце назваць прычыны, ход і вынікі бітвы на Нямізе. Падыміце жоўтыя карткі, калі зразумелі матэрыял, але яшчэ засталіся пытанні. Чырвоныя карткі – нічога не зразумела.


Найвышэйшы ўздым Полацкага княства.

Вучні самастойна чытаюць пункт “Найвышэйшы ўздым Полацкага княства” і ў парах расказваюць адзін аднаму галоўную думку гэтага пункта. Праверка выканання задання метадам “Святлафор”.


Настаўнік. Успомніце ключавое пытанне, якое вы чулі ў пачатку ўрока. Скажыце, пацвердзілася гіпотэза аб тым, што Полацк у ХІ ст. дасягнуў свайго найвышэйшаўга росквіту ці не? Прывядзіце прыклады ў падтрымку вашага меркавання. (Метад непадымання рукі.)


Настаўнік. У перыяд княжання Усяслава Полацкае княства дасягнула найвышэйшага росквіту. У сталіцы княства Полацку князь пабудаваў новы магутны замак і велічны Сафійскі сабор. Падчас княжання Усяслава паспяхова развіваліся рамяство і гандаль. Сваім нашчадкам князь пакідаў Полацкую зямлю не спустошанай і разрабаванай, а магутнай і квітнеючай. Гісторыя Полацкай зямлі – гэта найважнейшая гераічная старонка ў гісторыі Беларусі.


V этап. Этап замацавання вывучанага матэрыялу.

Настаўнік прапануе вучням звярнуць увагу на картку “Навучальныя мэты на мове вучняў” (НаШтоБуЗУ) і высветліць, ці ўсе мэты ўрока былі дасягнуты. (Метад непадымання рукі.)

Прыём “Піраміда”. Неабходна запоўніць піраміду па пытаннях.

Пытанні:

1. Галоўны герой.

2. Месца дзеяння.

3. Калі?

4. Кім быў?

5. Рысы характару.

6. Мэта дзейнасці.

7. Вынік дзейнасці.


Прыём “Узаемаацэнка”. Вучні правяраюць заданні адзін аднаго, выкарыстоўваючы ўмоўныя абазначэнні: (++), ( + ), ( +/– ), ( – ). Настаўнік агучвае правільныя адказы.


VІ этап. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.

Прыём “Закончы сказ”.

- Сёння на ўроку я даведаў(ла)ся …

- Сёння на ўроку я запомніў(ла) …

- Сёння на ўроку я здзівіў(ла)ся …

- Сёння на ўроку я навучыў(ла)ся …

- Сёння на ўроку я не зразумеў(ла) …


VІІ. Дамашняе заданне:

НаШтоБуЗУ да дамашняга задання:

1) Прачытаць §8 і звярнуць увагу на памылкі, якія былі дапушчаны пры запаўненні “Піраміды”.

2) Ведаць: як узнік горад Полацк, ад чаго паходзіць назва горада, хто такія Брачыслаў Ізяслававіч і Усяслаў Брачыслававіч, што яны зрабілі для развіцця і працвітання Полацкага княства; прычыны і вынікі бітвы на Нямізе.

3) Ведаць даты (862 г., 1003-1044 гг., 1044-1101 гг., 3 сакавіка 1067 г.);

4) Умець рабіць вывад аб гістарычным значэнні дзейнасці князя Усяслава Чарадзея;

5) Дадатковае заданне (па выбары): выкарыстоўваючы дадатковыя матэрыялы скласці вуснае паведамленне пра бітву на Нямізе.









Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!