СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-конспект урока информатики в 8 классе интегрированного обучения и воспитания

Категория: Информатика

Нажмите, чтобы узнать подробности

В файле представлен план-конспект урока информатики в 8 классе интегрированного обучения и воспитания

Просмотр содержимого документа
«План-конспект урока информатики в 8 классе интегрированного обучения и воспитания»

План-канспект урока
па прадмеце “Інфарматыка” (“Элементы камп’ютарнай граматы”)
у 8 класе інтэграванага навучання і выхавання

Вольга Генрыхаўна Балановіч,
настаўнік інфарматыкі
Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы


8 клас
Інфарматыка

9 клас
Элементы камп’ютарнай граматы

Тэма

Анімацыя тэксту

Устаўка дэкаратыўнага тэксту

Мэта

Фарміраванне ўменняў работы з тэкстам

Фарміраванне ўменняўработы з тэкставымі дакументамі

Навучэнцы павінны ведаць

Асаблівасці тэксту ў рэдактары Flash

Уласцівасці аб’ектаў WordArt , асаблівасці мастацкага афармлення тэксту на прыкладзе выкарыстання калекцыі WordArt

Навучэнцы павінны ўмець

Выконваць увод і рэдагаванне, фарматаванне і пераўтварэнне тэксту

Указваць парадак дзеянняў для ўстаўкі дэкаратыўнага тэксту WordArt у тэкставы дакумент, выконваць заданні прыкладаў з тэксту параграфа 11 вучэбнага дапаможніка

Задачы

- садзейнічаць фарміраванню тэарэтычных ведаў і практычных уменняў работы з тэкстам ў рэдактары Flash;
- садзейнічаць развіццю пазнавальных інтарэсаў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей, лагічнага і алгарытмічнага мыслення, фарміраванню прадметных кампетэнцый;
- ствараць умовы для выхавання працавітасці, мэтанакіраванасці, волі, самастойнасці, творчай актыўнасці, культуры супрацоўніцтва з удзельнікамі адукацыйнага працэсу

- садзейнічаць фарміраванню элементарных ведаў і практычных уменняў работы з аб‘ектамі калекцыі WordArt;
- садзейнічаць развіццю пазнавальных інтарэсаў (увагі, слыхавай і зрокавай памяці), творчых здольнасцей, лагічнага і алгарытмічнага мыслення, фарміраванню ўменняў самастойнай работы;
- ствараць умовы для выхавання працавітасці, адказнасці, волі, творчай актыўнасці, культуры супрацоўніцтва з удзельнікамі адукацыйнага працэсу

Праграмнае і метадычнае забеспячэнне вучэбнага занятка

Рэдактар Flash, вучэбны дапаможнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання “Інфарматыка. 8 клас”, §12; ЭСУ Anima, 9 клас, урок 3-11, відэаўрок “Работа з тэкстам”, тэставя заданні, фізкультмінутка

Тэкставы працэсар MicrosoftWord, вучэбны дапаможнік для 9 класа першага аддзялення дапаможнай школы “Элементы камп’ютарнай граматы”, §11, відэаўрок “Устаўка дэкаратыўнага тэксту”, фізкультмінутка

Тэхналогія

Элементы асобасна-арыентаванай і здароўезберагаючай тэхналогій, ІКТ

Тып урока

Камбінаваны

Ход вучэбнага занятка

Прывітанне навучэнцаў.

Арганізацыйны этап

Дзень добры, дзяўчаткі,

Дзень добры і хлопцы!

Па лесвіцы ведаў ступайце смялей!

Хай новыя веды, цікавыя звесткі

Прыступкаміі будуць на ёй!

Прапаную апладысментамі павітаць тых, аб кім я буду зараз гаварыць. Вітаю тых, хто сёння з задавальненнем ішоў у школу; хто трывожыўся па розных прычынах; тых, у каго добры настрой; хто хоча атрымаць добрую адзнаку; тых, каму цікава працаваць з тэкставым працэсарам і рэдактарм Flash.

(Ідзе праверка падрыхтаванасці навучэнцаў да пачатку вучэбнага занятка)

Этап падрыхтоўкі навучэнцаў да засваення новых ведаў.

Праверка дамашняга задання




Актуалізацыя апорных ведаў


Выкананне тэставых заданняў на камп’ютары з самаправеркай. Выкананне заданняў ЭСУ Anima, 9 клас, урок 3-11 (па жаданню, хто хутчэй справіўся з папярэднім заданнем)


Індывідуальная гутарка па зместу дамашняга задання (пыт. 1,2 с. 55), выкананне практыкавання 3 с. 55

Франтальная гутарка па пытаннях

Самастойнае паўтарэнне вывучанага матэрыяла, с. 35

Паведамленне тэмы ўрока. Сумеснае мэтавызначэнне. Вывучэнне новай тэмы.

Прагляд відэароліка.

- Разгляд і аналіз прыкладаў мастацкага афармлення тэксту.

- Разгляд аб’ектаў калекцыі WordArt

Абмеркаванне відэароліка па плану: (франтальна з запісам асноўнай інфармацыі ў рабочыя сшыткі)

1. Інструменты для дабаўлення тэксту.

2. Віды трансфармацыі, якія выкарыстоўваюцца ў дачыненні да тэкставага блока.

3.Значэнне і парадак пераўтварэння тэксту ў графічны аб’ект.

4. Магчымасці рэдагавання тэксту.

5. Від аніацыі тэкставых блокаў.

6. Магчымасці анімацыі асобных сімвалаў тэксту

Самастойны прагляд відэаўрока з выкарыстаннем навушнікаў (відэаўрок “Устаўка дэкаратыўнага тэксту”)

Перошаснае замацаванне ведаў

Разбор прыкладаў у парах (работа з вучэбным дапаможнікам):

- прыёмаў трансфармацыі графічных аб’ектаў, які змяшчае тэкст (прыклад 12.6)

- як змяніць уласцівасці кожнага сімвала (прыклад 12.7)

- як зрабіць рух тэксту з вярчэннем (прыклад 12.9)

- як выкарыстать анімацыю формы ў дачыненні да тэксту (прыклад 12.10)

Разбор прыклада выканання практыкавання з дапамогаю настаўніка.

Прыклад на с. 58

Дынамічная паўза

Каб на камп’ютарах папрацавацуьФізкультмінутка

Этап замацавання новых ведаў, прымянення тэарэтычных ведаў на практыцы

Самастойнае выкананне практыкаванняў 1–3, с.56-57.
Выкананне задання 4, с 58 (па жаданню, хто хутчэй справіўся з папярэднім заданнем). Аказанне кансультатыўнай дапамогі з боку настаўніка

Выкананне практыкаванняў з дапамогаю настаўніка.

Практыкаванні 1-3, с. 62. Самастойнае выкананне задання па жаданню (устаўка ў тэкст свойго прозвішча і імя з выкарыстанне аб’ектаў калекцыі WordArt)

Падвядзенне вынікаў вучэбнага занятка. Выстаўленне і каменціраванне адзнак

Выкананне тэставай работы

Індывідуальная гутарка па пытаннях на с. 62

Рэфлексія вучэбнага занятка

Такім чынам, наш урок падыходзіць да канца. Успомніце, якую мэту вы ставілі перад сабой на пачатку ўрока, як вы працавалі на працягу ўрока, што карыснага вы ўзялі для себе і напішыце вусна СМС-ку свайму сябру, пачынаючы са слоў: “Ведаеш, сёння на ўроку інфарматыкі…”

Этап інфармавання навучэнцаў аб дамашнім заданні і інструкцыя па яго выкананні

Прачытаць §12, с. 54-58, адказаць на пытанні 2-5, с.56

Прачытаць §11, с.55-62, адказаць на пытанні 2,3 с. 62

Развітанне з навучэнцамі

Я дзякую ўсіх за плённую працу, вы – малайцы. Жадаю вам, каб настрой у вас заўсёды быў радасным, вашы сэрцы-незайздроснымі, вашы ўчынкі-сумленнымі, вашы думкі-цудоўнымі, дасягненні-зорнымі, каб вы былі здаровымі і шчаслівымі і атрымоўвалі толькі добрыя і прыемныя навіны ад сваіх сяброў, родных і блізкіх.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!