СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект урока беларускай мовы ў 5 класе па тэме: “Правапіс У, Ў”.

Категория: Русский язык

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэты ўрока:

  1. Узнавіць і паглыбіць веды вучняў па правапісе у, ў.
  2. Развіваць уменне павільнага пісьма.
  3. Навучыць прымяняць атрыманыя веды ў маўленчай практыцы.
  4.  Сродкамі ўрока садзейнічаць выхаванню культуры ўзаемаадносін, культуры маўлення.

 

 

Просмотр содержимого документа
«План-канспект урока беларускай мовы ў 5 класе па тэме: “Правапіс У, Ў”.»



План-канспект урока беларускай мовы ў 5 класе

па тэме: “Правапіс У, Ў”.

Урок: беларуская мова

Дата: 07.02.2014 г.

Kлас: 5



Tэма: “Правапіс У, Ў”



Сувязь з папярэднімі ведамі: вучні з курса 4 класа ўжо ведаюць, што Ў пішацца пасля галосных.



Мэты ўрока:

  1. Узнавіць і паглыбіць веды вучняў па правапісе у, ў.

  2. Развіваць уменне павільнага пісьма.

  3. Навучыць прымяняць атрыманыя веды ў маўленчай практыцы.

  4. Сродкамі ўрока садзейнічаць выхаванню культуры ўзаемаадносін, культуры маўлення.




Мэты ўрока мовай вучняў:

1. Паўтару і даведаюся пра новыя выпадкі напісання у, ў.

2. Навучуся правільна пісаць словы з у, ў.

3. Напішу свой уласны тэкст з названай арфаграмай.




НаШтоБуЗУ (на што буду звяртаць увагу):

  1. Ведаць, на месцы якіх гукаў з’яўляецца Ў.

  2. Ведаць, калі пішацца Ў.

  3. Ведаць, калі пішацца літара У.

Ключавое пытанне да вучняў:

  1. Калі пішацца незвычайная літара, якой у Беларусі пастаўлены помнік.

Ход урока (метады і заданні):

  1. ВІТАННЕ І ВЫЗНАЧЭННЕ МЭТАЎ ЎРОКА

Настаўнік. Я вітаю тых, хто сёння з задавальненнем ішоў у школу;

хто трывожыўся з розных прычын;

тых, у каго добры настрой;

тых, хто любіць вучыцца,

хто хоча арымаць трывалыя веды.


Настаўнік. Сёння ў нас урок па правапісе незвычайнай літары, якой няма больш ні ў адным кірылічным алфавіте славянскіх моў. У гонар гэтай літары 7 верасня 2003 года ў г.Полацку ўзведзены помнік. Якая гэта літара? Так, сёння мы з вамі будзем гаварыць аб правапісе літар У і Ў.

Настаўнік запісвае тэму і прапануе вучням вызначыць мэты ўрока, дапісаўшы фразы: я даведаюся…, я навучуся…, я буду ведаць…

Прыкладныя мэты ўрока, вызначаныя вучнямі з дапамогай настаўніка, запісваюцца на дошцы, вучні прапісваюць іх у сшыткі.

Пасля вызначэння мэтаў урока настаўнік прапаноўвае вучням крытэрыі ацэнкі – НаШтоБуЗУ.

  1. АКТУАЛІЗАЦЫЯ ВЕДАЎ

Настаўнік. Але перад тым, як прыступіць да вывучэння тэмы, давайце згадаем, што мы ўжо ведаем па гэтай тэме. Для гэтага я прапаную вам выканаць невялік тэст.

А) Адзначце словы, у якіх пішацца літара У:

1) да..жыня

2) узяў кас...

3) узмахну...

4) абудзі..

5) пт..шачку.

Б) Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ў:

1) сапра..ды

2) ст..дзеньскі

3) до..га

4) ма..клівы

5) бл..калі.


Вучні выконваюць тэст, а потым даюць суседзям на праверку. Вынікі працы дзеці паказваюць з дапамогай методнікаў.

Настаўнік адказвае на пытанні дзяцей, удакладняе незразумелыя моманты.



  1. АПЕРАЦЫЙНА-ПАЗНАВАЛЬНЫ ЭТАП

Настаўнік. Сёння вы паглыбіце свае веды пра напісанне У,Ў. На дошцы запісаны словы і словазлучэнні. Паглядзіце і скажыце, ці дастаткова вам вашых ведаў, каб правільна запісаць прапушчаную літару: У ці Ў.

Жанчына-..рач, ба..л, со..с,шо.. .

Давайце звернемся да правіла на стар.40-41 і з яго дапамогай уставім прапушчаныя літары.

Вучні працуюць у парах, потым прапаноўваюць свае версіі адказу на дадзенае пытанне з дапамогай методнікаў. Настаўнік адказвае на пытанні дзяцей, удакладняе незразумелыя моманты.

Зараз я прапаную вам запісаць словы ў сшыткі, уставіўшы літару у ці ў.

Крыкі “..ра”, часопіс “Полымя” ..знагародзілі, жанчына-..рач, хлопцы-..мельцы, ..рна, ..ханне, жанчына-..нікум, аквары..м, прэзіды..м, со..с, стра..с, ток-шо.., ..ладзімір, ..краіна.

Адзін вучань працуе каля дошкі, а потым дзеці з настаўнікам правяраюць напісанае. Настаўнік карэкціруе адказы вучняў.


ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА. Настаўнік чытае словы з літарамі У і Ў. Калі дзеці чуюць літару У, яны прысядаюць, а калі – літару Ў, падымаюць рукі ўверх.


  1. ПРАВЕРКА І КАРЭКЦЫЯ ВЕДАЎ


Для таго, каб праверыць, наколькі добра Вы засвоілі правапіс у,ў, прапаную Вам зрабіць практ.78 падручніка.

Настаўнік прапаноўвае вучням правільныя адказы, а яны з дапамогай методнікаў ацэньваюць сваю працу. Настаўнік карэкціруе адказы вучняў.

Настаўнік. А зараз уявіце, што мы трапілі ў творчую лабараторыю і вы сталі чараўнікамі. Паспрабуйце напісаць невялікі тэкст пра родную прыроду, выкарыстоўваючы словы з арфаграмай “Правапіс у,ў”.

Адзін вучань, выкліканы па жэрабі, зачытвае тэкст і тлумачыць арфаграму.

Выкліканыя па жэрабі пяцікласнікі выказваюць свае меркаванні.

  1. РЭФЛЕКСІЯ І ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ

Вучні прадаўжаюць сказы:

  • Я даведаўся … .

  • Я навучыўся … .

  • Я не зразумеў … .

  • Цяжэй за ўсё мне было … .


Дам. заданне: практ. 76.

НаШтоБуЗУ:

  • Правільнасць напісання даты.

  • Уменне абгрунтаваць устаўленую літару.

  • Выкананне задання пасля практыкавання.

  • Акуратнасць выканання практыкавання.








Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!