СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект урока геаграфіі ў VIII класе па тэме "Палітычная карта і насельніцтва Паўднёвай Амерыкі"

Категория: География

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«План-канспект урока геаграфіі ў VIII класе па тэме "Палітычная карта і насельніцтва Паўднёвай Амерыкі"»

Аўтар: Пушкарэвіч Галіна Аляксандраўна, настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”.

Геаграфія, VIII клас

Тэма ўрока: Палітычная карта і насельніцтва Паўднёвай Амерыкі

Мэта ўрока: фарміраваць веды пра палітычную карту Паўднёвай Амерыкі, паняцце “лжывая ўрбанізацыя”; дэмаграфічныя асаблівасці Паўднёвай Амерыкі; фарміраваць уменні апісваць дэмаграфічныя працэсы краін; паказваць на карце дзяржавы і іх сталіцы; удасканальваць навыкі аналізу тэматычных карт; садзейнічаць развіццю вучэбна-пазнавальнай, камунікатыўнай і інфармацыйнай кампетэнцый; садзейнічаць выхаванню талерантнасці і павагі да носьбітаў іншай культуры, іх традыцыям і ладу жыцця.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: вучэбны дапаможнік (Геаграфія. Краіны і народы. 8 клас/ П.С. Лопух, М.Л. Страха, В.У. Сарычава. – Мінск, 2019), палітычная карта Паўднёвай Амерыкі, тэматычныя карты атласа (Геаграфія. Краіны і народы. 8 клас / Г.З. Озем, Л.У. Факеева, Л.В. Шкель. – Мінск: РУП “Белкартаграфія”, 2018), контурныя карты (Г.З. Озем, Л.Р. Альгомец, Л.В. Шкель, Л.У Факеева. Контурныя карты. Краіны і народы. 8 клас, 2018-2021), слайды прэзентацыі “Палітычная карта і насельніцтва Паўднёвай Амерыкі”.


Ход урока

1.Арганізацыйны момант

2.Праверка дамашняга задання

Рубрыка “Праверым сябе”, пытанні 1-4, с. 213.

Праграмная геаграфічная намінклатура: дзяржава Мексіка, сталіца Атава, найбуйнейшыя эканамічныя цэнтры – Мехіка, Пуэбла-дэ-Сарагоса, Гвадалахара.

3. Мэтаматывацыйны этап

Гутарка. Паўднёвай Амерыкі фарміравалася на працягу доўгага часу. Можна вылучыць асноўныя этапы яе ўтварэння: да еўрапейскай каланізацыі; каланіяльны; паслякаланіяльны і сучасны (этап пасля Другой сусветнай вайны). Паўднёвая Амерыка — адзін з найменш заселеных мацерыкоў. Тут пражывае крыху больш за 400 млн чалавек, што складае менш за 6 % насельніцтва Зямлі.

4.Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў

Успамінаем. Чаму Паўднёвую Амерыку называюць мацерыком прыродных рэкордаў і якія з іх вы ведаеце? Чаму насельніцтва большасці краін Паўднёвай Амерыкі размаўляе на іспанскай мове?

5.Вывучэнне новай тэмы

План вывучэння:

1.Палітычная карта Паўднёвай Амерыкі.

Пытанне. Успомніце, калі і кім была адкрыта Амерыка.

Работа з картай. Назавіце найбольшыя па плошчы краіны. Вызначце па карце, якія дзяржавы рэгіёна не маюць выхаду да акіянаў.

Заданне. Выкарыстоўваючы тэкст вучэбнага дапаможніка (с. 214) і карты атласа, знайдзіце ў тэксце памылкі і выпраўце іх.

Рэгіён Паўднёвая Амерыка займае 3-е месца ў свеце па плошчы і ўключае 30 незалежных Дзяржаў. У яго складзе няма залежных тэрыторый. Рэгіён займае выгаднае эканоміка-геаграфічнае становішча: абмываецца водамі Атлантычнага і Індыйскага акіянаў і суседнічае з Суэцкім каналам, па якіх праходзяць важныя марскія гандлёвыя шляхі. Усе краіны Паўднёвай Амерыкі, за выключэннем Эквадора і Перу, маюць выхад да мора. Большасць дзяржаў у мінулым былі калоніямі Вялікабрытаніі і Францыі.

2.Насельніцтва і асаблівасці дэмаграфічнага развіцця.

Заданне. Разлічыце паказчык натуральнага прыросту краін рэгіёну і занясіце яго ў табліцу “Насельніцтва Паўнёвай Амерыкі”:

Дзяржава

АКН, ‰

АКС, ‰

АКНП, ‰

Дзяржава

АКН, ‰

АКС, ‰

АКНП, ‰

Аргенціна

18

8


Перу

20

6


Балівія

24

6


Эквадор

21

5


Уругвай

14

10


Венесуэла

20

5


Пытанні. Паўднёвая Амерыка з'яўляецца маладым або старэючым кантынентам?

3.Расы і расавыя групы. Этнічны і рэлігійны склад.

Пытанне. Успомніце, ад прадстаўнікоў якіх асноўных рас утварыліся змешаныя расы.

Заданне. Выкарыстоўваючы тэкст вучэбнага дапаможніка (с. 215), дапоўніце характарыстыку этнічнага і рэлігійнага складу насельніцтва Паўднёвай Амерыкі.

У краінах Паўднёвай Амерыкі пераважаюць прадстаўнікі змешаных расавых груп _____________. Аднак у шэрага краін захаваліся буйныя індзейскія народы: ________ — у Перу, Балівіі і Эквадоры, ________ — у Балівіі, _________ — у Чылі. Афіцыйнымі мовамі большасці дзяржаў з'яўляюцца ___________ і __________. Доля карэннага насельніцтва (індзейцаў) найбольшая ў краінах ____________. Пераважная большасць жыхароў Паўднёвай Амерыкі веравызнаюць ___________________.

4.Размяшчэнне насельніцтва. Гарады і агламерацыі.

Работа з тэкстам вучэбнага дапаможніка. Увядзенне паняцця “лжывая ўрбанізацыя” (с. 216).

Пытанні. Якая шчыльнасць насельніцтва ў рэгіёне? Дзе сканцэнтравана вялікая частка насельніцтва і чаму? Колькі гарадоў-мільянераў у рэгіёне? Найбуйнейшыя з іх? Якая доля гарадскога насельніцтва ў рэгіёне?

Работа з картай. Вызначыце раёны найбольшай і найменшай шчыльнасці насельніцтва. Вызначыце на тэрыторыі якіх краін яны знаходзяцца? Дзе размяшчаюцца найбуйнейшыя горада?

6. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Работа з контурнай картай. Выкананне заданняў контурнай карты “Паўднёвая Амерыка” (с. 43).

Рубрыка “Ад тэорыі да практыкі”, с. 217.

Рубрыка “Абмяркуем”, с. 217.

7.Дамашняе заданне

Параграф 50.

8.Падвядзенне вынікаў, рэфлексія

Заданне. Назавіце 5-10 слоў, якія могуць скласці геаграфічны вобраз рэгіёну Паўдёвая Амерыка.












Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!