СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект урока геаграфіі ў VIII класе па тэме "Краіны Цэнтральнай Амерыкі. Мексіка"

Категория: География

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«План-канспект урока геаграфіі ў VIII класе па тэме "Краіны Цэнтральнай Амерыкі. Мексіка"»

Аўтар: Пушкарэвіч Галіна Аляксандраўна, настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”.

Геаграфія, VIII клас

Тэма ўрока: Краіны Цэнтральнай Амерыкі. Мексіка

Мэта ўрока: фарміраваць веды пра спецыялізацыю гаспадаркі Мексікі; фарміраваць уменні характарызаваць асаблівасці насельніцтва і яго гаспадарчай дзейнасці ў Мексіцы; тлумачыць уплыў фактараў размяшчэння вытворчасці на развіццё краіны; апісваць асаблівасці эканомікі краіны; паказваць на карце дзяржаву і сталіцу, найбуйнейшыя эканамічныя цэнтры; вызначаць прычынна-выніковыя сувязі, удасканальваць навыкі аналізу тэматычных карт; садзейнічаць развіццю вучэбна-пазнавальнай, камунікатыўнай і інфармацыйнай кампетэнцый; садзейнічаць выхаванню талерантнасці і павагі да носьбітаў іншай культуры, іх традыцыям і ладу жыцця.

Праграмная геаграфічная намінклатура: дзяржава Мексіка, сталіца Атава, найбуйнейшыя эканамічныя цэнтры – Мехіка, Пуэбла-дэ-Сарагоса, Гвадалахара.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: вучэбны дапаможнік (Геаграфія. Краіны і народы. 8 клас/ П.С. Лопух, М.Л. Страха, В.У. Сарычава. – Мінск, 2019), палітычная карта Паўднёвай Амерыкі, тэматычныя карты атласа (Геаграфія. Краіны і народы. 8 клас / Г.З. Озем, Л.У. Факеева, Л.В. Шкель. – Мінск: РУП “Белкартаграфія”, 2018), слайды прэзентацыі “Краіны Цэнтральнай Амерыкі. Мексіка”.



Ход урока


1.Арганізацыйны момант

2.Праверка дамашняга задання

Тэст “Праверце сябе”:

1.Слова «канада», якое дало назву краіне, азначае: а) канькі, якія выкарыстоўваюцца ў хакеі на траве; б)назву аднаго з суднаў экспедыцыі Хрыстафора Калумба, якая адкрыла ўсходняе ўзбярэжжа краіны; в) на адной з індзейскіх моў — «вёска»; г)асаблівы від журавін, якія растуць ў паўночнай частцы краіны.

2.Па плошчы тэрыторыі Канада займае месца ў свеце: а)першае; б)трэцяе; в)другое; г)шостае.

3.Большасць насельніцтва Канады жыве ў гэтай частцы краіны: а)паўночна-ўсходняй; б) паўночна-заходняй; в) паўднёва-ўсходняй; г) паўднёва-заходняй.

4.Вызначыце правільнае сцверджанне: а) Канада адносіцца да ліку монанацыянальных дзяржаў; б) сталіца Канады — найбуйнейшы горад краіны; в)Канаду абмываюць воды трох акіянаў; г)па сушы Канада мяжуе з дзвюма дзяржавамі.

5.Канада — гэта краіна: а) высокаразвітая аграрна-індустрыяльная; б)сярэднеразвітая аграрная; в)высокаразвітая індустрыяльная; г)высокаразвітая індустрыяльна-аграрная.

6.Вызначыце правільнае сцверджанне: а)прыродныя ўмовы на большай частцы краіны цалкам спрыяльныя; б)заходнія раёны Канады найбольш развітыя ў гаспадарчых адносінах.

7.Галоўныя прамысловыя цэнтры Канады размешчаны: а)на поўначы краіны; б) на ўсходзе; в) на поўдні; г) у цэнтры; д) на захадзе;

8.На сусветным рынку Канада з’яўляецца: а)найбуйнейшым вытворцам прадукцыі з драўніны і паперы; б)галоўным вытворцам легкавых аўтамабіляў; в) галоўным цэнтрам па вытворчасці касмічнай прадукцыі; г) галоўным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці.

9.Асноўныя аб’екты, якія прывабліваюць турыстаў у Канадзе: а)вадаспады; б)высакагорныя вяршыні; в) паркі-запаведнікі; г) каньён.

Рубрыка “Праверым сябе”, пытанні 1-5, с. 202.

Праграмная геаграфічная намінклатура: дзяржава Канада, сталіца Атава, найбуйнейшыя эканамічныя цэнтры – Таронта, Манрэаль, Ванкувер.

3. Мэтаматывацыйны этап

Праблемнае заданне. Вызначыць краіну па апісанні.

Краіна на тэрыторыі мацерыка Паўночная Амерыка. На поўначы яна мяжуе з ЗША, на поўдні і захадзе знаходзіцца Ціхі акіян, а на ўсходзе знаходзіцца Мексіканскі заліў і Карыбскае мора.

Заданне. Вызначыць тэму, мэты і задачы ўрока.

4.Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў

Успамінаем. Хто такія метысы? Якія рэгіёны і краіны ўваходзяць у склад Лацінскай Амерыкі?

5.Вывучэнне новай тэмы

План вывучэння:

1.Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы.

Заданне. Складзіце візітоўную картку Мексікі (афіцыйная назва, сталіца, плошча, форма праўлення, палітыка-тэрытарыяльнае ўладкаванне, дзяржаўная мова).

Работа з картай. Ахарактарызуйце асаблівасці геаграфічнага становішча Мексіка. Вызначыце, з якімі дзяржавамі мяжуе Канада. Якія акіяны абмываюць яе ўзбярэжжа? Запасамі якіх карысных выкапняў валодае Мексіка?

2.Насельніцтва і дэмаграфічныя працэсы.

Заданне. Выкарыстоўваючы карты атласа і тэкст вучэбнага дапаможніка, дапоўніце табліцу “Насельніцтва Украіны”:

Паказчык

Характарыстыка

Колькасць насельніцтва, млн. чал.


АКН/АКС/АКНП, ‰


Узроставы склад


Этнічны склад


Доля гарадского насельніцтва, %


Шчыльнасць насельніцтва, чал./км2


Агламерацыі


Рэлігія


Заданне. Выкарыстоўваючы тэкст вучэбнага дапаможніка (с. 211-212), вызначце, якія рысы характэрны для насельніцтва Мексікі.

Насельніцтва размешчана па тэрыторыі краіны вельмі нераўнамерна.

Натуральны прырост у апошнія гады змяніўся натуральным змяншэннем.

Доля гарадскога насельніцтва не перавышае 20 %.

Асноўнай расава-этнічнай групай з’яўляюцца іспана-індзейскія метысы.

Пераважная частка вернікаў насельніцтва спавядае пратэстантызм.

Прадстаўнікі карэннага насельніцтва — індзейцы — сканцэнтраваны пераважна ў паўднёвых штатах.

3. Гаспадарка. Прамысловасць.

Работа з картай. Выкарыстоўваючы карты атласа (с. 89), вызначце галіны прамысловасці, якія атрымалі развіццё ў Мексіцы, і асаблівасці іх размяшчэння. Пакажыце на карце найбуйнейшымі эканамічныя цэнтры Мексікі (Мехіка, Пуэбла-дэ-Сарагоса, Гвадалахара).

4.Сельская гаспадарка.

Заданне. Выкарыстоўваючы тэкст вучэбнага дапаможніка (с. 213) і карты атласа (с. 89), пералічыце галіны, на якіх спецыялізуецца сельская гаспадарка Канады: а)у раслінаводстве; б)у жывёлагадоўлі.

5.Транспарт.

Заданне. Выкарыстоўваючы тэкст вучэбнага дапаможніка (с. 212-213) і карты атласа (с. 89), складзіце схему “Галіновая структура гаспадаркі Мексікі”:

Галіновая структура гаспадаркі Мексікі



Нафтахімічная,

нафтапера-працоўчая




Металургія







Машына-

будаванне


Энергетыка



Транспарт

-аўтамабільны

- …

- …






Электра-энергетыка

- ЦЭС

- …

- …





Паліўная

- …

-газавая



Сельская гаспадарка





Жывёлагадоўля

Раслінаводства





6. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Рубрыка “Ад тэорыі да практыкі”, с. 213.

Рубрыка “Абмяркуем”, с. 213.

7.Дамашняе заданне

Параграф 49.

8.Падвядзенне вынікаў, рэфлексія

Заданне. Назавіце 5-10 слоў, якія могуць скласці геаграфічны вобраз Мексікі.


















Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!