СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Паведамленне па творчасці Васіля Віткі

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Прапанаваны матэрыял карысны для навучэнцаў, якія атрымліваюць веды па спецыяльнасці Дашкольнае выхаванне. 

Просмотр содержимого документа
«Паведамленне па творчасці Васіля Віткі»

Установа адукацыі

«Салігорскі дзяржаўны каледж»







ПАВЕДАМЛЕННЕ

«ТВОРЧАСЦЬ ВАСІЛЯ ВІТКІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ»


Беларускі казачнік, класік беларускай дзіцячай літаратуры


Падрыхтавала навучэнка групы ДА – 151б

Драбудзько Лізавета

Дзіцячая паэзія Васіля Віткі багатая рознымі жанрамі, сярод іх ёсць складанкі-чытанкі, байкі-самаграйкі, песні-калыханкі, жарты-перакруткі, гулі-самагудкі, лічылкі, загадкі, ладачкі-ладкі. Напісаны яны з тонкім адчуваннем асаблівасцей дзіцячага ўспрымання, з любоўю да загадкава-чароўнай краіны Дзяцінства. Дзеці палюбілі кнігі Васіля Віткі, такія, як — зборнік апавяданняў «Зайчык-вадалаз» (1962), кнігу вершаў «Дударык» (1964), «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965), выдатную кнігу вершаў, загадак, лічылак, пацешак і казачак для малодшага ўзросту «Чытанка-маляванка» (1971). Добра вядомыя беларускім дзецям кнігі — «Беларуская калыханка» (1971), «Хто памагае сонцу» (1975).

Творчасць Васіля Віткі для дзяцей пачалася з казачнага эпасу «Вавёрчына гора» ў 1947 годзе. Гэтую вершаваную казку паэт склаў, а потым напісаў, каб падбадзёрыць свайго хворага сына.

Вядомасць Вітку прынеслі творы для дзяцей «Буслінае лета» (1957) і «Казка пра цара Зубра» (1959).

Сваімі творамі Вітка быццам імкнуўся дапамагчы дзецям разабрацца ў разуменні дабра і зла, выхаваць іх людзьмі актыўнымі, бадзёрымі, эмацыянальнымі, дапамагчы дзецям — у адпаведнасці з узростам — своечасова рабіць для сябе патрэбныя адкрыцці ў навакольным асяроддзі.

Акрамя паэзіі і казак рабіў пераклады, плённа займаўся педагагічнай і публіцыстычнай дзейнасцю.

У 1972 годзе за кнігі для дзяцей «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанка-маляванка» Васілю Вітке была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Янкі Купалы.

Пазней, у 1978 годзе, быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя Ханса Крысціяна Андэрсена з занясеннем прозвішча пісьменніка ў Ганаровы спіс выдатнага дацкага казачніка.

10 кастрычніка 1991 года — адзначаны медалём Францыска Скарыны.

В. Вітка — класік беларускай дзіцячай літаратуры, заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1970); у 1972 г. за кнігі для дзяцей «Беларуская калыханка», «Казкі», «Чытанка-маляванка» пісьменнік быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР; у 1978 г. атрымаў Міжнародны ганаровы дыплом імя Х.-К. Андэрсэна, і яго прозвішча было занесе­на ў спіс лепшых казачнікаў свету. Паэт меў урадавыя ўзнагароды: ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі, два ордэны «Знак патаны», медалі.

Як паэт, як асоба В. Вітка сфарміраваўся на Случчыне, якую пяшчотна называў паэмай усяго свайго жыцця. Свой першы верш Васіль Вітка напісаў, калі вучыўся яшчэ ў 2-м класе, друкавацца пачаў у 1928 г.; пер­шы зборнік яго вершаў «Гартаванне» выйшаў у Маскве ў 1944 г., другі — «Поўдзень» — у 1946 г. Першая кніжка для дзяцей — казка «Вавёрчына гора» — убачыла свет у 1948 г. і адразу паланіла сэрцы дзяцей. Твор гэты мае своеасаблівую гісторыю: у час паездкі ў Еўлічы да бабулі васьмігадовы сын Цімоха Васільевіча вельмі стаміўся: ад Слуцка да Еўліч трэба было ісці пешшу аж 15 кіламетраў. Каб падбадзёрыць сына, бацька расказваў яму казкі, а по­тым пачаў складаць сваю - пра Веру-Вавёрачку, у якой забалелі зубкі. Хлопчык ажывіўся і нават сам пачаў фантазіраваць. Тую казку В. Вітка потым запісаў у вершаванай форме, радкі клаліся на паперу на здзіўленне лёгка.

Цімох Васільевіч прыгадваў, што яшчэ ў рукапісным варыянце паказаў казку «Вавёрчына гора» Я. Маўру, які ўхваліў яе: «Добрая казка!» Гэты твор з першых радкоў захапляе дзяцей, стымулюе іх увагу і эмоцыі, чытачы (слухачы) шчыра спачуваюць вавёрачцы, кранае іх тое, як усхвалявала яе гора ўсіх лясных жыхароў, як ласкава, уважліва аднесліся да бяды вавёрачкі яе дзеці, унукі.

Прыехаў да матулі вельмі заклапочаны яе горам сын. Сюжэт казкі «Вавёрчына гора» разгортваецца ўсё больш дынамічна, бо не перастаюць балець у вавёрачкі зубкі, трэба было нешта рабіць. Сама вавёрачка падказала, што ёй дапамог бы малаток: яна б ім арэшкі біла і зубкі свае не верадзіла. 3 гэтай падзеі завязваюцца асноўныя сюжэтныя вузлы казкі: з чаго зрабіць малаток, хто яго зробіць, як потым пераправіць той малаточак вавёрцы.

Сюжэт казкі «Вавёрчына гора» складаецца з асобных эпізодаў-прыгод, паяднаных агульным клопатам: як хутчэй дапамагчы вавёрачцы. Гэтыя эпізоды адзначаны бліскучым гумарам, найбагацейшай фантазіяй аўтара, меладычнай выразнасцю, лаканічнасцю мовы, зрокавай канкрэтнасцю. Павялічвае цікавасць дзяцей да казкі тое, што героі яе сустракаюць на сваім шляху шмат нечаканых перашкод - тут нічога не даецца проста. Нават каб адправіць тэлеграму, кавалю-ворану, сёстрам-вавёрачкам, давялося нямала патурбавацца, і хоць яны вельмі спяшаліся, а ўсё ж прыпыніліся на імгненне, каб залюбавацца агністым ззяннем чырвоных арабін, асабліва прывабілі іх гронкі спелых арэхаў.

У казцы «Вавёр­чына гора» ачалавечаны не толькі звяры, птушкі, а нават маланка, гром, дождж. Калі, напрыклад, сёстры-вавёрачкі прыбеглі да старых дубоў — на телеграф і хацелі паслаць тэлеграму маланкай, дык аказалася, што ў маланкі выхадны дзень, а гром пасля работы спіць непрабудным сном.

Ва ўсё тое казачнае (тэлеграф, начальнік тэлеграфа, ма­ланка, гром) В. Вітка вынаходліва ўключае рэальнае: гэта тыгр, але не той, якога ўбачыш у заапарку, а фашысцкі танк, што быў падбіты ў час Вялікай Айчыннай вайны і шмат гадоў гібеў у балоце. Не хаваючы іроніі, В. Вітка зазначае, што ад таго паганага, калісьці хвалёнага фашысцкага тыгра засталася груда іржы — ледзь удалося наскубсці з яго «шэрсці шматок» «вавёрцы на малаток». Ат-рымліваецца парадокс: малаток з шэрсці? Але ж у казцы ідзе размова пра танк як пра тыгра, вось адкуль гэты шэрсці шматок. Ці зразумелі гэта дзеці? Тут для іх прыхавана хітрынка, і толькі ў канцы казкі бусел, якому выпаў гонар адвезці і ўручыць вавёрачцы той малаток, душэўна скажа ей.

Як і належыць гэтаму жанру, казка «Вавёрчына гора» заканчваецца шчасліва: перасталі балець у Веры-вавёрачкі зубкі і нават яшчэ да таго, як бусел уручыў ёй мала­ток. Твор гэты прасякнуты дабрынёй, спачуваннем.

Заключная частка казкі «Вавёрчына гора» — апісанне застолля-бяседы — вытрымана ў характэрных рытмах беларускай народнай мелодыі. Ёсць на тым застоллі і госці, і музыкі, даецца апісанне пачастункаў, уключаюцца ў канцоўку твора традыцыйныя ўстойлівыя казачныя словазлучэнні.

Як і ў вуснай народнай паэзіі, у казцы «Вавёрчына го­ра» шмат слоў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, напрыклад, гераіню сваёй казкі В. Вітка заўсёды называе ласкава вавёрачка, Вера-вавёрачка, чым выказвае ёй сваю прыязнасць, спачуванне і падтрымку. Аналагічных слоў багата, яны ўзмацняюць эмацыйнае ўздзеянне казкі, настройваюць дзяцей на дабрыню, добразычлівасць: бабулька, мяшэчак, зубкі, сястрыца, зайкі, мамачка, ручаёк, лісток, малаточак. Ёсць у казцы «Вавёрчына гора» характэрныя для вусна-паэтычнай творчасці падвойныя назоўнікі: зубачкі-зубкі, гора-горачка, вавёрка-галубка, сініцы-сястрыцы.

Многія радкі казкі «Вавёрчына гора» сваім гучаннем блізкія да народных лічылак, загадак, скорагаворак, забаўлянак. Багата тут гумару, дынамічных дыялогаў, якія падкрэсліваюць сцэнічнасць гэтай казкі.

У казцы «Вавёрчына гора» няма маральных павучанняў; не гаворыць паэт дзецям, што трэба быць добрым, спагадлівым, гатовым прыйсці на дапамогу, належыць даражыць славай бацькоў, дзядоў, прадзедаў. «Вавёрчына гора» — адзін з самых любімых твораў дзяцей, і не толькі беларускіх, бо казка гэтая выйшла ў перакладзе на рускую, украінскую, малдаўскую, літоўскую, латышскую, таджыкскую і многія іншыя мовы.

3 новай казкай В. Віткі «Буслінае лета» (1958) у беларускую дзіцячую літаратуру і ў часопіс «Вясёлка» прыйшоў і застаўся сябрам многіх пакаленняў дзяцей літаратурны герой Вася Вясёлкін. «Партрэт» гэтага ўсмешлівага, нібы сонцам асветленага, бялявага хлапчука ў беларускім нацыянальным адзенні стаў на ўсе часы своеасаблівай эмблемай часопіса «Вясёлка»... Васю Вясёлкіна -шукальніка прыгод, фантазёра, хлопчыка смелага, таварыскага — дзеці пазнаюць у галоўным герою казкі «Буслінае лета», хоць самога прозвішча Вясёлкін тут яшчэ няма, яно з'явіцца ў «Казцы пра цара Зубра» (1960), а потым і ў іншых творах В. Віткі, і не толькі В. Віткі, а і С. Грахоўскага, Ул. Ліпскага. Асаблівасць казкі «Буслінае лета» ў тым, што яна — і гэта падабаецца дзе­цям — гучыць нібы з вуснаў самога Васіля, школьніка, які скончыў тры класы. Яго заўсёды цікавіла прырода, а тут яшчэ і настаўніца задала «заданне дацъ прыроды апісанне». Васіль вырашыў пісаць казку пра буслоў, бо гэ­тыя птахі заўсёды прыцягвалі яго ўвагу; зрабіўшы першыя накіды пачатку казкі, хлопчык схаваў свой сшытак ў дупло вяза, але надзейна схаваны сшытак прапаў... Гэта — завязка асноўнага дзеяння казкі «Буслінае лета», а развіццё яе сюжэта звязана з пошукамі Васілём таго сшытка. У час пошукаў было ў хлапчука шмат прыгод, сустрэч, уражанняў, яны значна пашырылі прастору дзе­яння казкі, далі магчымасць аўтару ўключыць у сюжэт казкі дадатковы матэрыял.

Асноўны змест казкі «Буслінае лета» складаюць уражанні, што засталіся ў Васіля ад знаёмства, а потым і сяброўства з разумным, шматвопытным, прыветным і добразычлівым буслам і яго сям'ёй. Адбываецца неверагоднае — і дзецям падабаецца гэта — па запрашэнні бусла Васіль трапляе ў буслянку! Але ж ў казцы ўсё магчыма! Дзеянне ў гэтым творы разгортваецца са сцэнічнай выразнасцю; з майстэрствам выдатнага фантазёра-казачніка апісвае аўтар побыт сям'і буслоў, у якой надзвычай вялікая ўвага ўдзяляецца буслянятам. Яны добра выхаваны, у іх ёсць чаму павучыцца маленькім чытачам: напрыклад, калі бацька бусел прадстаўляў Вясёлкіну буслянят, дык кожнае з іх «уставала і на ножках прысядала», а перад тым, як сесці за стол, «бусляняткі памылі лапкі»... I пра ўсё гаворыцца займальна, з гумарам.

В. Вітка не прапускае магчымасці ўключыць ў казку пазнавальны матэрыял: расказаць чытачам, напрыклад, пра тое, як робіцца буслянка, як жывуць, чым кормяцца буслы, як яны ловяць рыбу, гадзюк, якую карысць прыносяць чалавеку. Звесткі гэтыя падаюцца з выкарыстаннем элементаў гульні. Вельмі цікава, што ва ўсім бусляняты дзейнічаюць, як людзі; кожнае з іх нават мае імя, а таксама адметныя асаблівасці характару, паводзін, і гэта асабліва выразна выяўляецца ў час «экзамена па лёту». Упэўнена вылятаюць з гнязда браты-бусляняты Даўгахвосцік і Бязвухі, таму і атрымалі яны добрыя адзнакі, затое з дачушкай-пястушкай Сакатушкай выйшаў канфуз: заўпарцілася, збаялася, адмовілася яна ляцець.

Гэты эпізод не толькі забаўляе дзяцей, але дае ім магчымасць пераканацца, як смешна выглядаюць баязліўцы. Няўжо ж хто з чытачоў захоча быць падобным да іх?

Мова казкі свежая, звонкая, натуральна прарастае на­роднымі і створанымі самім аўтарам прыказкамі, крыла­тым! фразамі, афарызмамі:

«Моцна спалі бусляняты ў цяпле бацькоўскай хаты»,

«Ціха так, хоцъ сей ты мак»,

«Калі ўзяўся, брат, за гуж, дык не жалься, што нядуж»,

«Чаго хочаш у той місе — еш, брат, хоцъ расперажыся»,

«Хочаш вер ты, ці не вер, а няма маіх папер».

Іскрыстым, звонкім вадаспадам вершаваных, афарыстычна адточаных радкоў пачынаецца «Казка пра цара Зубра» (1960) В. Віткі. Дзецям тут адкрываюцца прасторы Белавежскай пушчы, дзе столькі прыгажосці, шмат роз­ных лясных жыхароў, між іх вылучаецца ў казцы прыгожы магутны зубр. Не менш важны і герой гэтай казкі — школьнік Вася Вясёлкін, невялічкі бялявы хлопчык з казачным пісталетам пры баку і з шырокім фанерным мя­чом у руцэ. Ён прыцягвае ўвагу чытачоў адвагай, незалежнасцю, тым, што абараніў гонар свайго сябра Зая: не дазволіў звярам насміхацца з яго. Васіль рашуча і адважна адмовіўся служыць цару Зубру і быць яго падначаленым, не напалохала хлопчыка нават пагроза цара Зубра, які прыгразіў, што калі Вясёлкін не зробіць тэлевізар, які так хоча ўбачыць сын Зубра, дык царскія ахраннікі не выпусцяць з пушчы ні Васю, ні Зая. Аптыміст Васіль не разгубіўся — адразу пачаў дзейнічаць: угледзеўся ў круглае лясное возера і скеміў — гэта ж ідэальны тэлевізійны эк­ран! А тут яшчэ і прыемная нечаканасць: у кішэні Васіля аказаліся цвікі, вінцікі, нават скрутак дроту. Усё гэта спатрэбілася яму для тэ-левізійнай антэны, якая ў «Казцы пра цара Зубра» «манціруецца» — што вельмі цікава дзецям — нібы на іх вачах. Не застаецца не заўважанай чытачамі трапная гумарыстычная дэталь: калі дроту на антэну не хапіла, дык шустрая вавёрка, якая дапамагала Вясёлкіну, лоўка падтачыла дрот... хмелем. Як тут не ўсміхнуцца, але ж гэта казка, а чым больш у казцы дзіўнага і незвычайнага, тым яна цікавейшая для дзяцей. В. Вітка добра гэта ведаў.

У пругкіх дынамічных радках «Казкі пра цара Зубра» ўдала перадаюцца радасць, здзіўленне лясных жыхароў, якія сталі першымі гледачамі тэлевізара Васі Вясёлкіна і камедыйнага тэлевізійнага шоу «Зай-Зайчына — малайчына». Не магла лясная публіка стрымаць сваіх эмоцый, бурна выяўляла іх. Нават Зубр, які стараўся не паддавацца агульнаму настрою і трымаць свой гонар, не змог зрабіць гэтага — засмяяўся гучна.

«Казка пра цара Зубра» падабаецца дзецям багаццем незвычайных прыгод, музыкай зменлівых рытмаў верша­ваных радкоў, падабаецца ім і станоўча ўплывае на іх вобраз Васі Вясёлкіна — кемлівага, энергічнага, нястомнага, справядлівага, здольнага пераадолець любую перашкоду. Аднак не толькі ў гэтым сэнс «Казкі пра цара Зубра»; філасофская думка яе глыбейшая, і вельмі важна, каб дзеці гэта ўсвядомілі. Няхай падумаюць, чаму Зубр, які напачатку непрыхільна аднёсся да Вясёлкіна, раптам змяніў свае адносіны да яго і выказаў яму пры ўсіх звярах шчырыя словы павагі, нават абвясціў, што ён, цар, аддае Вясёлкіну Васю ва ўладаранне ўсю сваю зубрыную дзяржаву і будзе сябраваць з ім, больш таго — служыць яму.

Чаму ж такія перамены? Справа ў тым, што сваімі паводзінамі, душэўнымі якасцямі, розумам, вынаходлівасцю, тым сваім лясным тэлевізарам Вася Вясёлкін, хоць быў ён яшчэ хлапчуком, даў магчымасць цару Зубру адчуць перавагу чалавека, якога прырода надзяліла такімі здольнасцямі і магчымасцямі, якімі не валодае на зямлі ніякая іншая жывая істота. Думка пра вялікія магчымасці, сілу розуму чалавека ў гэтым творы пераканаўча падкрэсліваецца і ўмоўным вобразам сярэбранага зубра — таго, што стаў эмблемай магутных і вядомых ва ўсім свеце самазвалаў. Гэтым вобразам В. Вітка выявіў гонар за родную Беларусь, якая выйшла на сусветную арэну; без спецыяльных тлумачэнняў паэт выклікае аналагічныя пачуцці і ў дзяцей, бо шмат што падказвае чытачам само гучанне паэзіі В. Віткі, інтанацыйна выразная афарбоўка яго голасу, рытмічная разнастайнасць радкоў.

Уменне захапіць дзяцей гульнёй, выразным словам В. Вітка засведчыў ужо ў сваіх першых творах для дзя­цей, пра якія вышэй ужо ішла гаворка. У іх ён выявіў дасканалае валоданне майстэрствам антрапамарфічных гульняў, якія шырока, вынаходліва выкарыстоўваў у сва­ей дзіцячай паэзіі.

В. Вітка прадоўжыў, значна ўзбагаціў традыцыі антрапа-марфізму, якімі багатая вусная народная творчасць. Вельмі натуральна паэт пераносіць казачнае дзеянне ў наш час і, актывізуючы фантазію дзяцей, дае ім магчы­масць стаць нібы ўдзельнікамі ці сведкамі падзей, пра якія распавядаецца ў творы. Напрыклад, у казках «ППШ» і «Азбука Васі Вясёлкіна» яны трапляюць у дзве незвычайныя і пры гэтым такія розныя школы; даведацца пра іх цікава і вучням-пачаткоўцам, і тым дзеткам, што толькі яшчэ стануць школьнікамі.

У названых казках, зазначым, ізноў таленавіта пераплецена рэальнае і фантастычнае: у школах, пра якія гаворыцца ў казках «ППШ» і «Азбука Васі Вясёлкіна», як і ў кожнай звычайнай школе, ёсць вучэбныя класы, буквары і іншыя падручнікі, ёсць геаграфічныя карты, таксама сшыткі, вучнёўскія дзённікі і, безумоўна, — самі вучні! Толькі вучні там незвычайныя; каб даведацца, напрык­лад, хто вучыцца ў школе з загадкавай назвай — абрэвіятурай «ППШ», трэба расшыфраваць яе, бо ў ёй прыхавана падказка. Аднак зрабіць гэта няпроста: адзін малы аж два дні думаў, і безвынікова, таму аўтар актыўна падключае да пошуку адгадкі — да гульні (!) — усіх дзяцей, якія чытаюць ці слухаюць казку «ППШ”.

Гуллівая іскрыстасць радкоў, даверлівасць інтанацый голасу паэта падахвочваюць жаданне дзяцей адкрыць таямніцу літар ППШ, ды ўсё ж робіць гэта сам аўтар. Аднак ён расшыфроўвае толькі дзве першыя літары абрэвіятуры ППШ: першае П — птушыная, другое П — пачатковая, «а што такое Ш, — зазначае В. Вітка, — ясна і для малы­ша». Дзеці разумеюць — гэта школа, у якой вучацца птушкі. Чытачам і слухачам казкі ППШ ёсць магчымасць нават трапіць у тую школу на экскурсію. Пры гэтым аўтар дае наказ экскурсантам: «Пойдзеш з намі ў ППШ, // Ўсё, што ўбачыш, апішы».

Пасля гэтых слоў варта прыпыніць чытанне казкі, каб падрыхтаваць вучняў да той завочнай экскурсіі, актывізаваць іх эмоцыі, фантазію. Падкажам ім, каб яны не проста слухалі казку. «ППШ», а стараліся зрокава ўявіць апісаныя аўтарам персанажы і падзеі — тады гэта зробіць болыпае ўражанне і ўсё лепш запомніцца.

Звернем увагу на тое, што ў казцы «ППШ» шмат камедыйных сітуацый, гумару. Тут ёсць над чым ад душы пасмяяцца, а таксама і падумаць: пра «парадкі» ў ППШ, пра тое, чаго варты вучні гэтай школы. Так, на­прыклад, «выдатнік» індык, які ўмее толькі балбатаць і рэкламаваць сябе, хваліцца, што вельмі захоплены чытаннем, а сам «Пяты год буквар дзяўбе, // А запомніў: // А і Б». Такія ж яго поспехі ў пісьме і матэматыцы.

Як не прыгадаць малую курку-хітруху, якая зусім не цікавіцца вучобай, ці тую гусь, якая на геаграфічнай карце шукала Беларусь у Афрыцы і Азіі. Варты ўвагі так званы самы лепшы і культурны клас птушынай школы і яго дзяжурны, да ўсяго абыякавы пляменнік дырэктара (пеўня) Яўтух.

Цімох Васільевіч знарок сабраў і паказаў нібы праз павелічальнае шкло столькі адмрўнага, каб дзеці пад уплывам казкі непрыкметна карэкціравалі свае паводзіны. Гэты твор актыўна стымулюе самавыхаванне чытачоў, тут выявіўся педагагічны клопат і мудрасць паэта.

Заканчваецца казка своеасаблівым сюрпрызам для дзяцей: яны даведваюцца, што іх экскурсаводам у ППШ быў вядомы ім па казках і па часопісе «Вясёлка» Вася Вясёлкін. Ён абураны тым, што ўбачыў у ППШ, дае гэтай школе лаканічную і справядлівую ацэнку.

В. Вітка ведаў, як патрэбна дзецям займальная азбука ў вершах і малюнках, якая б змалку займальна, нязмушана далучала іх да роднага слова. У гэтым творы выявіліся наватарскія пошукі дасягнення адзначанай мэты. Гэта была першая беларуская сюжэтная азбука; як пісаў сам Цімох Васільевіч, — азбука-казка з прыгодамі, аб'яднанымі наступнай задачай: забаўляючы, пацяшаючы дзя­цей, дапамагчы ім вучыцца з радасцю і асалодай.

Увага В. Віткі была скіравана на развіццё вобразнага мыслення дзяцей. Вобраз, як сцвярджаў пісьменнік, — вечны стымул думкі, без яго немагчымы паўнацэнны працэс пазнання. Канкрэтны выпадак выклікаў у В. Віткі жаданне, патрэбу напісаць кнігу «Краскі і казкі» (1983). Цімох Васільевіч прыгадаў, як яму аднойчы давялося прысутнічаць у школе на ўроку батанікі; тэма ўрока — «Кветкі». Былі на тым уроку схема, табліцы, паведамляліся некаторыя звесткі, але... Пісьменніка вельмі ўразіла тое, што пра кветкі расказваецца паказённаму суха, без звароту ўвагі на тое, колькі іх, прыгожых, незвычайных, дзіўных, ёсць сярод нас; а яшчэ ж ёсць цікавыя назвы кветак: «Іван ды Мар'я», «Маці і Мачыха», «Дзядоўнік», «Лісахвост» — у гэтых назвах і загадкі, і ле­генды... Пісьменнік вырашыў даць своеасаблівы ўрок батанікі. Так з'явілася яго кніга «Казкі і краскі», дзе таленавіта зрошчаны навука і мастацтва, дзе ёсць тое, што сам Васіль Вітка назваў паэзіяй педагогікі. Назвы кветак у казцы пішуцца з вялікай літары, усё роўна як імя чалавека, бо кожная кветка, як і чалавек, непаўторная. Пра кожную з іх паэт гаворыць, як пра жывую істоту, з замілаваннем. 3 гумарам абыгрываюцца паэтам назвы некаторых раслін.

Гэтаксама незабыўна ў кнізе «Госці» (1983) адбываецца знаёмства з птушкамі. Ужо адзначалася, што птушкам паэт удзяляе нямала ўвагі ў сваіх творах. У кнізе «Госці» птушкі — у цэнтры ўвагі, гэта кніжка пра іх. Тут выяўляецца не толькі назіральнасць аўтара, але і яго навуковая дасведчанасць. Па-мастацку ўражліва перададзены паэ­там асаблівасці ўмоў, спосабу жыцця, выгляду некаторых пералётных птушак. Гаворачы, напрыклад, пра гіля (снегіра), В. Вітка звяртае ўвагу дзяцей на яго чырвоную манішку, шэры пінжак і на шапачку. Паэт не абмяжоўваецца знешнімі прыкметамі гэтай птушкі, падкрэслівае вельмі важнае: гіль не хоча жыць у клетцы, любіць волю. Сапраўды так: гіль, пасаджаны ў клетку, гіне. На зіму прылятае да нас амялушка (рус. — свиристель), вельмі падабаецца ёй наша рабіна. Шмат дзіўнага даведваюцца дзеці пра аляпку, ёй мароз таксама не бяда; спосаб жыцця гэтай птушкі амаль фантастычны: зімуе аляпка каля азёраў, вадаёмаў, якія не замярзаюць. Гэта — птушка-ныралынчыца. В. Вітка прыводзіць у кнізе «Госці» цікавыя звесткі пра яе, але ў кароткім вершы ўсяго, безумоўна, не скажаш, таму варта настаўнікам, выхавацелям знайсці дадатковыя звесткі пра птушыны свет, што будзе вельмі цікава дзецям.

Віткаўскія творы пра птушак каштоўныя не толькі крупінкамі ведаў - яны захапляюць, зачароўваюць дзя­цей самім сваім гучаннем, мяккім гумарам, такія вершы хочацца не толькі слухаць, а паўтараць, запамінаць.

Арыгінальна падбірае В. Вітка характэрныя пералівы гукаў, каб зацікавіць дзяцей дзіўным гучаннем песні салаўя. Безумоўна, песню славутага салоўкі, ды і іншых птушак, цяжка перадаць словамі, таму варта, прачытаўшы адпаведны верш, даць магчымасць дзецям пачуць галасы салаўя ды іншых птушак у аўдыёзапісе.

Вершы кнігі «Госці» ўвайшлі асобнымі цыкламі і ў іншыя зборнікі твораў В. Віткі. Яны не толькі задавальняюць цікаўнасць дзяцей, але і дапамагаюць ім адчуць загадкавую прывабнасць свету прыроды, абуджаюць іх прагу пазнання, садзейнічаюць экалагічнаму выхаванню дзяцей, эстэтычна ўзбагачаюць іх. У вершы арніталагічнага цыкла вынаходліва, арганічна ўключаны народныя загадкі, скорагаворкі, заклічкі, таксама дыялогі, рытарычныя звароты, пытанні, і ў кожным з твораў ёсць займальныя прыгоды, сітуацыі.

В. Вітка ўвогуле ніколі не забываецца, што звяртаецца да дзяцей, а з імі гаварыць належыць, як зазначыў Р. Барадулін, без трыбуны і шпаргалкі. Дзіцячая паэзія гэтага выдатнага мастака, як ужо зазначалася, уключае элемен­ты гульні, пабудавана на гульні. Да гульні запрашае Цімох Васільевіч малых літаральна ва ўсіх сваіх творах: прыгадаем «Праводзіны снежнай бабы», «Дударык», «Нос», «Ірыс і Барбарыс», «Карусель» і іншыя, у тым ліку і тыя, што ўжо называліся.

Незвычайна багатае поле дзіцячай паэзіі Васіля Віткі. Ёсць тут з тонкім майстэрствам адшліфаваныя творы бе­ларускага дзіцячага фальклору, у іх з густам унесены элементы новага; ёсць дасканалыя, псіхалагічна тонкія. У паэме «Беларуская калыханка» прасочваецца змена гістарычных эпох, без указання канкрэтных храналагічных дат прыгадваюцца памятныя падзеі гісторыі нашага народа. Хвалююць юных чытачоў маналогі Ф. Скарыны, П. Багрыма, К. Каліноўскага і інш., радкі з твораў Я. Купалы, Я. Коласа, што ўвайшлі ў паэму.

Змест паэмы «Беларуская калыханка» падаецца нібы ў музычным суправаджэнні: пранікнёна, хвалююча, пяшчотна гучыць тут мелодыя беларускай матчынай песні-калыханкі.

Усё напісанае В. Віткам для дзяцей вызначаецца не толькі высокім прафесійным майстэрствам, але і гуманістычнай сутнасцю. «Дабрату можна выхаваць толькі дабратой» — гэты жыватворны прынцып народнай педагогікі ўвасоблены ў творах нашага дзіцячага паэта-класіка. Гэты прынцып пакладзены і ў аснову распраца-ванай ім педагагічнай сістэмы, палажэнні якой выкладзены ў кнігах В. Віткі «Дзеці і мы» (1977), «Урокі» (1982), «Азбука душы» (1988). Названыя кнігі — мудрыя, арыгінальныя, наватарскія, яны ўзаемазвязаны, да-паўняюць адна другую і складаюць цэласны цыкл, дзе не проста выказаны асобныя меркаванні адносна пытанняў выхавання, а выкладзены асноўныя палажэнні створанай В. Віткам педагагічнай сістэмы. Яна грунтуецца на вопы-це народнай педагогікі, якая, паводле слоў Цімоха Васільевіча, увабрала ў сябе мудрасць і маральны кодэкс многіх пакаленняў. Гэтая сістэма з улікам агульначалавечых каштоўнасцей узрасла на беларускай нацыянальнай Гле­бе, прасякнута клопатам пра лес беларускай мовы, літаратуры, школы.

Уражвае шматбаковасць інтарэсаў, шырокая эрудыцыя В. Віткі; спецыяльнай увагі і вывучэння заслугоўваюць створаныя ім у трылогіі «Дзеці і мы», «Урокі», «Азбу­ка душы» літаратурныя партрэты, успаміны і нататкі пра вядомых беларускіх пісьменнікаў — Я. Коласа, Я. Купалу, К. Чорнага, У Дубоўку, I. Мележа, Я. Маўра, М. Лынькова, М. Танка, С. Грахоўскага, Я. Брыля і інш. Ёсць тут літаратурна-крытычныя артыкулы, прысвечаныя пытанням спецыфікі і аналізу сучаснай беларускай паэзіі. Мы пераконваемся ў тым, як тонка адчуваў В. Вітка класічную музыку, вельмі цікавыя яго разважанні пра спецыфіку музычнай мовы, пра беларускую народную пес­ню, суадносіны ў ёй слоўнага вобраза і музыкі. Эстэтычна тонка зроблены ім у кнізе «Азбука душы» музычны і філасофскі аналіз «Рэквіема», створанага паводле зместу кнігі «Я з вогненнай вёскі» кампазітарам Людмілай Шлег, а таксама і тых музычных твораў, што напісаны паводле Віткавай паэмы «Беларуская калыханка». Нельга застацца раўнадушным да разважанняў пісьменніка пра экалагічны стан нашай рэспублікі, пра трывожныя праявы жорсткасці, бездухоўнасці ў грамадстве. Непакоілі пісьменніка праблемы роднай мовы, культуры, духоўнай спадчыны, гістарычнай памяці беларускага народа. Усё гэта так ці інакш звязана з тэмай Будучыні, з задачай вы­хавання чалавека.

Творчасць В. Віткі для дзяцей — свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод, прывабнай гармоніі гукаў і фарбаў. Гэта неацэнны скарб, які можа быць шырока выкарыстаны і выкарыстоўваецца настаўнікамі на уроках і ў час прагулак з дзецьмі ў лес, на рэчку, возера, для напісання сцэнарыяў ранішнікаў, тэматычных дэкламацый, для правядзення жывой размовы-гутаркі пра род­ную мову, прыроду, пра дабрыню і чалавечнасць.






Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!