СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Паэтычныя галасы роднага краю Літаратурная вечарына-сустрэча

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

    Сёння мы добраахвотна трапім у палон паэзіі нашага краю, паслухаем паэтычныя галасы Бялініцкага раёна.

Ёсць таленты ў Бялыніцкім раёне,

Што паэтычнымі радкамі славяць край,

Жыццю складаюць свае гімны вечныя,

Звіваюць словы у квяцісты май.

Просмотр содержимого документа
«Паэтычныя галасы роднага краю Літаратурная вечарына-сустрэча»

Паэтычныя галасы роднага краю

Літаратурная вечарына-сустрэча


Ход мерапрыемства

Настаўнік

Паэзія! І радасць ты, і чары,

Духмяны водар ранняе вясны,

Турбота ты, і сонечныя мары,

Краса жыцця, і непакою сны.


Люблю цябе я моцна ўсёй душою,

Заву цябе і шлю табе паклон.

Навекі паяднаны мы з табою,

Іду ахвотна ў неабсяжны твой палон.

Сёння мы добраахвотна трапім у палон паэзіі нашага краю, паслухаем паэтычныя галасы Бялініцкага раёна.


Выходзяць вядучыя і дзяўчына ў нацыянальным касцюме з хлебам-соллю.


Першы вядучы.

Ёсць таленты ў Бялыніцкім раёне,

Што паэтычнымі радкамі славяць край,

Жыццю складаюць свае гімны вечныя,

Звіваюць словы у квяцісты май.


Другі вядучы.

Бялыніцкай паэзіі рачулкі

Зліваюцца у рэчышча ракі.

І кожны твор зямны, пявучы, гулкі...

На ўсе лады пяюць паэты-землякі.


Першы вядучы.

Іх хлебам-соллю сёння сустракае

Машчаніцкая гасцінная зямля,

Сардэчна на сустрэчу запрашае:

“Дзень добры!” – кажа школьная сям’я.


Дзяўчына (сустракае хлебам-соллю гасцей, запрошаных на свята, паэтаў-землякоў). Дзень добры, паважан

Дзень добры, паважан

Вітаем вас у роднай школе. Як сімвал гасціннасці прыміце, калі ласка, наш машчаніцкі хлеб-соль.


Другі вядучы. Мы ганарымся тым, што бялыніцкая зямля багата на таленавітых людзей, якія па-майстэрску валодаюць мастацтвам слова. Гэта Змітрок Марозаў і Віктар Хаўратовіч.


Першы вядучы. У нас ёсць шмат аматараў мастацкага слова, для якіх паэзія не прафесійны занятак, а проста неад’емная частка жыцця. Гэта Васіль Карпечанка, Мікола Падабед, Міхась Радоўскі.

Другі вядучы. Ала Войлакава, ВасільДзеравяшка, Аляксандр Мельнікаў.

Першы вядучы. Васіль найдзін, Алег Пліндоў, Рыгор Сарока, Уладзімір Серыкаў.

Другі вядучы. Рыгор Яўсееў, Міхаіл Ермачэнка, Вячаслаў Казакевіч.

Першы вядучы. Жанчына. Маці. Каханая. Гэтыя святыя словы, напоўненыя жыццядайным зместам і адметным гуманістычным сэнсам, спрадвеку хвалююць кожнага сапраўднага паэта, надаюць яму дужыя крылы для творчага ўзлёту. Шчырым юначым каханнем, непадробным пачуццём самаахвярнай любові да жанчыны і маці асветлены лепшыя вершы Змітрака Марозава.

Першы вучань.

* * *

Залатая пяшчота лісця

З ціхіх клёнаў цячэ на траву.

Не прашу больш нічога ў жыцця, -

Рады я, што на свеце жыву.

Што не гнуся пад ношкай жыцця

І палёгкі сабе не прашу...

Залатою пяшчотай лісця

Для каханай санеты пішу.


Другі вучань.

* * *

Аляксандры, Марылі, Домны –

Сінь вачэй і пяшчота рук.

Беларусі маёй мадонны,

Мовай вольнаю гавару.


Цемрай ночы вам зрок калолі,

Не хапала вам днём святла,

Ды ніколі ў жыццёвым полі

Вы не сеялі зерне зла.


Падраслі непрыкметна ўнукі,

Кожны ў хаце жаданы госць...

Я цалую бабулі рукі –

Пазірае мне ў твар маладосць.


Другі вядучы. Паэт з ласкі божае... Гэта пра Віктара Хаўратовіча. Калі згадваеш яго, аднаго з найбольш цікавых бялыніцкіх творцаў, міжволі ловіш сябе на думцы: а Віктар Кандратавіч мог быць і сёння з намі. Зрэшты, паэты не паміраюць, бо жывуць іх вершы. І ў тых самых вершах – іхняя бессмяротнасць.

Першы вядучы. Паэзія Віктара Хаўратовіча заўсёды была, ёсць і будзе надзённай, зразумелай чытачу, бо яна прасякнута непадробнай любоўю і шчырай павагай да чалавека-працаўніка, да роднага кута, да нацыянальнай гісторыі і матчынай мовы.

Другі вядучы. Абагрэтыя талентам Віктара Хаўратовіча, звычайныя, будзённыя словы нярэдка набываюць малітоўную моц, нечаканую метафарычнасць, вобразнасць. У яго вершах павага да працы, якую паэт ведае канкрэтна, любоў да Радзімы і адказнасць за яе гучаць пераканаўча і шчыра, па-грамадзянску ўсхвалявана.

Першы вядучы. І хоць пісьменніка фізічна няма побач з намі, ён духоўна прысутнічае ў нашым жыцці – свваімі кнагамі “Сонца на кельме”, “Зямныя колеры і гукі”, шматлікімі вершамі, змешчанымі ў газетах і часопісах, многімі будынкамі, што ўзведзены на Бялыніччыне пры непасрэдным удзеле яго. (Віктар Кандратавіч Хаўратовіч працаваў майстрам, прарабам, інжынерам у Бялыніцкай ПМК – 241). Другі вядучы. Аб яго дзейнасці нагадвае бялынічанам і іх гасцям і мемарыяльная шыльда, якая была ўстаноўлена ўдзячнымі землякамі паэта на фасадзе дома ў Бялынічах, дзе Віктар Кандратавіч жыў.


Трэці вучань.

Радзіме

Ты – той разлог і тое неба,

Куды лячу, куды іду.

Ты – той ручнік, той бохан хлеба,

Што кожны дзень на стол кладу.

Ты – тая гонкая бярозка,

Што стала песняй і святлом.

Ты – тое поле, што за вёскай

Ільном у сэрцы зацвіло.

Ты – тая музыка, якою

Звініць ручай і гром грыміць...

Тваю бяду з маёй бядою

І радасць нашу – не размыць.

Са слоў тваіх радкі складаю,

З тваіх крыніц натхненне п’ю,

І тваім голасам спяваю

Я песню шчырую маю.


Чацвёрты вучань

Прызнанне

Зямля мая,

у спёку

і ў завеі

Люблю твае

разлогі

і гаі.

А без цябе,

як без святой надзеі,

Балючых ран

не змог бы загаіць.


Ты лёсам мне

ў жыцці наканавана,

А мо сама ты –

гэтае жыццё?..

Хоць ты даўно

адкрыта і спазнана,

Ды кожны раз –

нанова адкрыццё.


Усё,

што бачу,

кратаю і чую,-

Злілося ў сэрцы

праз бацькоўскі кут...

Як змог бы

радасць

я спазнаць святую,

Калі б не зведаў тут

зямных пакут?




Пяты вучань.

Ільняная кашуля

Матае хімія на шпулі

Лаўсана нітачкі шпарчэй...

Ды толькі мне з ільну кашуля

За ўсе нейлоны даражэй.

Яна святлей

ад майскіх росаў,

Валошкі сінь –

на каўняры...

І гэтак лёгка мне ў пракосах

У ёй на ранішняй зары.

Яна –

ад прадзеда, ад дзеда,

І пот, і слёзы –

аб рукаў...

У ёй я смак акрайца зведаў,

Барозны першыя ўзараў.

У ёй,

у выцвілай ад сонца,

Я свой заўжды між цесляроў.

Як памяць вернасці вяскоўцам,

Нясу праз зімы да сыноў.

Яна –

і ў будні, і ў нядзелі,

Няма кішэняў патайных...

І што б мы толькі ні надзелі,

Адна яна –

ад мод зямных.



Шосты вучань.

* * *

Край прыдруцкі – сэрцу блізкі,

Песня лепшая мая...

Вербы схіленыя нізка

Над вясёлкай ручая.


Тут мяне хвалююць зоркі,

Казкі дзіўныя лясоў,

Памяркоўная гаворка

І напеўнасць каласоў.


Дарагія сэрцу словы-

Аж з сівых глыбінь вякоў,

Звонкі ранак жаўруковы,

Задуменнасць вечароў.


...Не прылашчылі ні горы,

Ані морскіх хваляў шум...

Спеў бярозкі белакорай

поўніць радасцю душу.




Першы вядучы. Сатырык – гумарыст Мікола Падабед піша апавяданні. Гумарэскі, казкі для дарослых, нарысы. Піша ён іх сэрцам. Пісьменнік не выдумвае тэмы і сюжэты для сваіх твораў, а чэрпае іх з жыцця. Таму яны чытаюцца на адным дыханні, бяруць за жывое, прымушаюць задумацца.

Другі вядучы. Нават у наш няпросты час Мікола Падабед не перастае смяяцца. З-пад яго пяра нараджаюцца дабрадушныя, дасціпныя, з’едлівыя, калючыя гумарэскі. Агнём сатыры і гумару аўтар імкнецца добра “пачаставаць” бюракратаў, хабарнікаў, прахіндзеяў, хапуг, у якіх ад грошай пухнуць кішэні, а душа ржавее ці пакрываецца плесняй.

Першы вядучы. Зараз вашай увазе прапануюцца гумарэскі “Дыягназ”, “Што патрэбна цешчы?”. (Вучні паказваюць сцэнкі на аснове названых гумарэсак.)

Другі вядучы. Шчырасцю, непадкупнай чысцінёй гучаць радкі вершаў Васіля Дзеравяшкі. Вось як хораша ён напісаў пра нашу малую радзіму, пра Бялынічы.


Сёмы вучань.

Бялынічы

Весняю паводкай зноўку круціць

На рацэ шырокай чорны вір,

Вастраверхім стогам па-над Друццю

Тут стаяў калісьці манастыр.


Ёсць паданне: яго сцены клалі

Рупныя прыгонныя майстры.

Белымі начамі працавалі,

Палячы высокія кастры.


Назва шліфавалася гадамі...

Каля млына плынь прарвала гаць,

Новымі вышыннымі дамамі

На прастор Бялынічы глядяць.


Белай поўняй узыходзяць ночы,

Па-над Друццю сцелецца туман...

Мне заўжды святло струменяць вочы

Шчырых землякоў-бялынічан.


Першы вядучы. Чалавек і прырода, чалавек і зямля – адзінае цэлае, таму мы ў вялікай адказнасці за яе лёс, таму і ўдзячны ёй, роднай зямельцы-зямлі. Пра гэта вершы Уладзіміра Серыкава “Лось” і “Зялёным дубочкам стаяць”.

Восьмы вучань.

Лось

Прачынаўся сіні ранак,

Бег у лес, на рэчку, ў поле.

І выходзілі з туману

Залацістыя таполі.

Месяц плаваў ля чароту

У затоцы той рачной.

А сцяжынкаю употай

Лось ішоў на вадапой.

Мільганулі раптам цені –

Цэліў нехта ў галаву.

Стаў сахаты на калені,

Паваліўся на траву.

І дыміліся расінкі

У зялёных мурагах.

Памутнелыя слязінкі

Стылі болем у вачах...

Дзевяты вучань.

Зялёным дубочкам

стаяць

Я знаю, сябры мае, знаю,

Як дорага сэрцу майму

І гэта старонка лясная,

І сінявокая Друць.

І Вослеўка наша і Вабіч,

Няропля, Малыш і Клява

Сваёй прыгажосцю нас вабяць,

Што нельга аб іх не спяваць.

І гэта блакітнае неба,

І белае царства бяроз...

Мне лепшай старонкі не трэба,

Дзе я нарадзіўся і рос.

Бо тут, не ў якімсьці замежжы,

Апошні усход сустракаць.

Каб потым у полі бязмежным

Зялёным дубочкам стаяць.


Другі вядучы. Напэўна, няма такога пісьменніка, які б не напісаў верш на тэму роднай, беларускай мовы. Не выключэнне і Ала Войлакава. Паслухайце верш “Размова пра мову”.


Дзесяты вучань.

Размова пра мову

  • Ганка, ты ж у сына

ў горадзе жыла,

чаму па-гарадскому

казаць не пачала?

  • Людцы, я ж чужога

зроду не ўзяла:

сваю гаворку маю,

што маці мне дала.

Першы вядучы. Вячаслаў Казакевіч... Нарадзіўся ў 1951 годзе ў Бялынічах. У 1969 паступіў у Ленінградскае Вышэйшае палітычнае вучылішча. Пасля заканчэння служыў зампалітам у Ленінградскім палку асобага прызначэння. У 1979 годзе скончыў філалагічны факультэт МГУ. У 1993 годзе разам з сям’ёй пераехаў на месца жыхарства ў Японію. З 1996 па 2000 год – прафесар Осакскага універсітэта замежных моў. З 2000 па 2004 – прафесар універсітэта Таяма. Цяпер – запрошаны прафесар гэтага універсітэта.

Другі вядучы. Пасля вялікай публікацыі ў альманаху “Дзень паэзіі” ў 1983 годзе вершы Вячаслава Казакевіча друкаваліся амаль што ва ўсіх цэнтральных часопісах, у калектыўных зборніках, альманахах, анталогіях. У 1989 ён быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. Зя’ляецца лаўрэатам прэміі М.Горкага за лепшую першую кнігу. Выходзілі кнігі вершаў: “Праздник в провинции”, “Кто назовет меня братом?”, “Лунат”, “Ползи, улитка!”. Піша прозу, з’яляецца аўтарам некалькіх аповесцей.

Першы вядучы. Нягледзячы на тое, што сам Казакевіч лічыць сябе расійскім паэтам, у яго вершах шмат беларускага. Геаграфічныя асаблівасці, памятныя для аўтара вобразы мясцовай архітэктуры, правінцыйная атмасфера жыцця... І галоўнае – людзі, якія з’яўляюцца для яго блізкімі і дарагімі.

Другі вядучы. Вашай увазе прапануюцца яго вершы: “Шляхціц”, “На радзіме”, “...Майго малодшага брата завуць Валянцін”, “...Хлапчуком у гушчары паўдня я блукаў”, “...Дарагой сямейкі даўно няма на свеце”.


Адзінаццаты вучань.

Шляхціц

Жыў калісьці беларускі шляхціц

Між балот аршанскага павету,

Ён сварыўся на зуброў касматых

І крычаў “Пся крэў” на іх пры гэтым.


Хваляваў паненак у касцёле,

Пару вершаў помніў на латыні,

На кані сваім скакаў на волі

Па слаце у далі залатыя.


То з казакамі ляцеў на Кракаў,

То ў Смаленску з ляхамі буяніў...

А яго валошкавы фальварак

Неаднойчы зарастаў бур’янам.


Страпянуўся шляхціц над лукою,

Адказаць сваёй душы хацеў бы,

Што там дрэвам не дае спакою

І нашто ён сам жыве на свеце?


Рассякаў да кораня бярозку,

Потную схіляў са стогнам шыю

І маліў аб чымсьці Матку Боску

І расійскую заступніцу Марыю.


Потым зноў гуляў ён і хваліўся,

Насміхаўся, малады гарэза.

Быццам ведаў, што, як сам – такім вось

Горла паспяшаюць перарэзаць...

Маці Боская! Кажу так рэдка,

Але кланяюся і здымаю шапку:

Пашкадуй, шапчу, аршанца-продка,

Заступіся за яго нашчадка.

Дванаццаты вучань.

На радзіме

Трохпавярховая школа цагляная.

Галак нябесныя страсці.

На пастаменце постаць звычайная.

Дзе ж тут шчасце?


Там, дзе яно павінна знаходзіцца,

Бачу я ў роспачы

Сіні шынок, ціхі сквер абгароджаны,

Аблезлую пошту.


Трынаццаты вучань.

* * *

Майго малодшага брата завуць Валянцін,

Ён трасецца на трактары

ў вёсцы Вішова.

На фоне шумлівых дубоў і асін

Успамінае маці праз кожнае слова.


Веры начальству зусім не дае,

Ды ў краму ідзе як прасіцель,

а не наведнік.

А ўжо ўчастковаму амаль

што паклоны б’е,

Таму што трапляў тры разы

ў выцвярэзнік.


Рукі ў ранах,

быццам мучыў сотню катоў,

Брудны чуб над гітарай убогай...

Усё на месцы –

вадакачка і супольнасць кустоў,

Ляжаком апынулася да аблокаў дарога.


Дзе ж той хлапчук, што капусніц ганяў,

Насіў на швэдры значок парашутыста?

Я казкі з энтузіязмам для яго выдумляў,

І дубасіўся з раццю за позірк чысты.


А цяпер варона можа ў вочы

яму залятаць

І скісаць, быццам у завіруху...

Якую казку мне прыдумаць і расказаць,

Каб вочы блішчэлі ва ўсіх,

хто б ні слухаў?


Першы вядучы. Выдатны падарунак да свайго 70-годдзя зрабіў пісьменнік з Пецярбурга Уладзімір Кароль, выдаўшы кнігу “Рака часу” (2009, 156 стар.). Аднак, гэта не столькі падарунак пісьменніка самому сабе. Кніга “Рака часу” найперш уяўляецца помнікам Уладзіміра Караля сваёй роднай вёсачцы Макаўка, якая знаходзіцца ў Запольскім с/савеце. “Рака часу”, думаецца, яшчэ і досыць яскравы прыклад для іншых пісьменнікаў і журналістаў, гісторыкаў: пішыце, спадары, кнігі пра свае родныя вёскі!

Другі вядучы. Бадай, у кожнага з нас ёсць свая Макаўка. У Каралёвай Макаўцы сёння ціха, бязлюдна. Жыццё цепліцца толькі ў некалькіх хатах, у якіх датупваюць свой век усяго адзінаццаць чалавек. А было ж, было – напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны макаўка налічвала 52 двары і каля 200 жыхароў. Пройдзе яшчэ колькі часу – і не стане паселішча.

Першы вядучы. На багатым фактычным матэрыяле, які складаюць успаміны аднавяскоўцаў і аўтара, звесткі Нацыянальнага гістарычнага архіва ў Мінску, Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расіі, інфармацыя рэдкіх выданняў, адшуканых у багатых бібліятэках Санкт-Пецярбурга, Уладзімір Кароль стварыў запамінальную і надзвычай маляўнічую карціну гісторыі роднай вёскі і свайго радаводу – напісаў кнігу паўсядзённага побыту вяскоўцаў на працягу прыкладна стогадовага адрэзку часу.

Другі вядучы. Нямногія жыхары навакольных вёсак могуць ганарыцца такім узроўнем адукаванасці, які мела насельніцтва Макаўкі. У розныя гады з яго шэрагаў выйшлі дваццаць адзін настаўнік, пісьменнік, дзевяць медыкаў, больш як пятнаццаць афіцэраў, адзін з якіх камандаваў дывізіяй, два інжынеры, пяць былых макаўцаў пакінулі свой след у грамадзянскай авіяцыі.

Першы вядучы. Да ліку апошніх належыць і сам Уладзімір Кароль, які пэўны час служыў у ваеннай авіяцыі, да выхаду на пенсію працаваў у Пецярбургскім авіяпрадпрыемстве “Пулкава”, а гісторыі развіцця певетраплавання прысвяціў некалькі кніг, сярод іх “В небе России”, “Крылья Петербурга”, “Воздушная гавань Петербурга”, “Земля и небо генерала А.М.Кованько” і інш.

Другі вядучы. Кніга Уладзіміра Караля не дасць часу панесці ў нябыт кавачак нашай гісторыі і забыцца на лёсы цікавых людзей, што звязаныя з радаводам аўтара і з маленькай вёсачкай Макаўка.

Другі вядучы. Сёння прагучалі паэтычныя галасы Бялыніччыны. Мы пахарашэлі душой, адчулі вялікую асалоду ад прачытаных твораў. Гэта было свята шчырых, узнёслых пачуццяў. Дазвольце, калі ласка, закончыць нашу сустрэчу вершам Віктара Хаўратовіча “Ключы”.


Не зачыняйце дзверы на замкі,

Не захінайце вокны шторамі, -

Няхай часцей заходзяць дружбакі,

Глядзяць у шыбы месяц з зорамі.

Няхай на вас, як промень, ідучы,

Заўсёды дабрыня у сэрцы селіцца.

Ад шчасця вам перадаю ключы,

Што выкаваў я ў вогненнай мяцеліцы.


11




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!