СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

"Новай зямлі" - 100 гадоў

Нажмите, чтобы узнать подробности

Можна выкарыстаць пры падрыхтоўцы да алімпіяды.

Просмотр содержимого документа
«"Новай зямлі" - 100 гадоў»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Аддзел па адукацыі Наваполацкага гарвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ліцэй г.Наваполацка»











ВЫСТУПЛЕННЕ НА АБЛАСНОЙ МЕТАДЫЧНАЙ ДЫЗАЙН-СЕСІІ 100-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ МУДРАСЦІ, АБО СУЧАСНЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА ВЫВУЧЭННЯ ПАЭМЫ “НОВАЯ ЗЯМЛЯ” Ў АНЛАЙН-РЭЖЫМЕ ПА ТЭМЕ

Візуалізацыя як сродак актывізацыі творчага мыслення вучняў пры вывучэнні паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”







Маліноўская Валянціна Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай катэгорыі





2023

Выкарыстанне разнастайных сродкаў і прыёмаў нагляднасці дапамагае зрабіць падрыхтоўку да аліміяды больш эфектыўнай, дазваляе максімальна задзейнічаць розныя каналы ўспрымання інфармацыі вучнямі.


Тлумачэнне выбару тэхналогіі

Шматлікія даследаванні падцвердзілі:

  • суадносіны людзей з рознымі відамі памяці: аўдыалы і кінестэтыкі – 20%, візуалы – 80%;

  • 90% інфармацыі чалавек успрымае праз зрок;

  • у 60000 разоў хутчэй успрымаецца візуальная інфармацыя ў параўнанні з тэкставай;

  • чалавек запамінае 10% з пачутага, 20% – з убачанага і 80% –з убачанага і пачутага;

  • праз 3 дні пасля лекцыі слухачы ўспомняць 10 % ад пачутага, 35 % – ад убачанага, але змогуць узнавіць 65 % зместу, калі аповед быў падмацаваны візуальнымі вобразамі.


Інфаграфіка - графічны спосаб падачы інфрмацыі, мэтай якога з’яўляецца хутка і дакладна данесці інфармацыю, умець распазнаваць вобразы, фарміраваць і развіваць крытычнае і візуальнае мысленне.


Задачы відэакантэнта:

  1. зрабіць падрыхтоўку вучняў да алімпіяды разнастайнай;

  2. зацікавіць вучняў творам;

  3. пазнаёміць з дадатковым матэрыялам;

  4. расшырыць слоўнікавы запас навучэнцаў.


Навігацыя:

  • відэакантэнт;

  • работа з ілюстрацыямі;

  • займальны матэрыял.

Сэнсавае чытанне магчыма праз фарміраванне навыкаў і ўменняў функцыянальнай адукаванасці.

  • асэнсавана чытаць і ўспрымаць на слых тэкст;

  • ствараць заданні розных тыпаў (інфармацыйнага і практычнага характару);

  • умець здабываць інфармацыю з розных крыніц;

  • знаходзіць і крытычна ацэньваць інфармацыю з Інтэрнэту;

  • умець карыстацца крыніцамі і спасылацца на іх;

  • прымяняць афарызмы, цытаты пры напісанні водгука.


Пашырыць і сістэматызаваць веды вучняў пра паэму “Новая зямля” напярэдадні алімпіяды - задача, якую я паставіла перад сабой. Кожнаму з твораў Якуба Коласа ўласцівы няспынны рух наперад. Вобраз “вечных дарог”, які мы сустракаем у паэме, злучае шматлікія старонкі яго твора, бо менавіта “дарога, вандроўка - самае лепшае лякарства ад усіх напасцей”, - сцвярджаў Я.Колас. Пройдземся пуцявінамі жыцця і творчасці нашага славутага класіка.


Спачатку мы з вамі адправімся ў завочную экскурсію. Паважаныя слухачы, праглядаючы відэа, знайдзіце недакладнасці ў буктрэйлеры.

(Прагляд буктрэйлера)

Вашай увазе будзе прадстаўлены інтэрактыўны плакат “Новай зямлі”- 100 гадоў (https://view.genial.ly/6545e697069a910011f0a24c/interactive-content-paema-novaya-zyamlya).

Гэты сродак прадстаўлення інфармацыі дазволіў мне актыўна і разнастайна рэагаваць на дзеянні вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы да алімпіяды. Такія плакаты ўтрымліваюць значна больш інфармацыі, чым мультымедыйныя прэзентацыі Power Point і прадстаўляюць матэрыял у практычнай форме.


Для чаго ён патрэбен? У працэсе навучання інтэрактыўны плакат дазваляе дасягнуць наступных вынікаў:

  • “уцягнуць” навучэнцаў у працэс атрымання ведаў;

  • дасягнуць максімальнай нагляднасці за кошт выкарыстання мультымедыа.


Інтэрактыўны плакат па паэме “Новая зямля” Я.Коласа створаны ў выглядзе віртуальнага музея.

Што ён нам дае?

Інтэрактыўны плакат змяшчае пяць пакояў, у трох змешчана інфармацыя пра мастакоў і іх палотны, да якіх падабраны па пяць пытанняў, яшчэ чытальная і займальная залы.

У пакоях змешчаны палотны мастакоў, да якіх падабраны па 5 пытанняў з выбарам адказу.

У першым пакоі налічваецца 12 палотнаў Уладзіміра Сулкоўскага, якія прысвечаны малой радзіме Я.Колала.

Другі пакой змясціў 15 карцін Васіля Шаранговіча. За адзін год мастак напісаў 91 карціну. На кожнай старонцы ёсць заданні, прысвечаныя героям паэмы.

Праз чатыры манументальныя графічныя палатны Георгія Паплаўскага можна глыбей зразумець ідэю “энцыклапедыі жыцця селяніна”.

У чытальнай зале чакаюць відэапытанні і аўдыёпытанні, звязаныя з этнаграфіяй беларусаў.

Займальная зала налічвае дзесяць скарбонак, у якіх знаходзяцца цікавыя заданні для вучняў для падрыхтоўкі да комплексных заданняў па мове і літаратуры.

Такім чынам, перавага прапанаванага сродку відавочная:

  • высокая інтэрактыўнасць - дыялог паміж настаўнікам і вучнямі праз гэты рэсурс як новы метад працы;

  • нескладанасць у выкарыстанні - інтэрактыўны плакат не патрабуе скампоўвання на камп’ютар, мае просты і зручны інтэрфейс;

  • багаты візуальны матэрыял - яркія выявы, шыкоўныя ілюстрацыі мастакоў, уласныя фотаздымкі, зробленыя ў час экскурсіі;

  • дазваляе арганізаваць работу як з уім класам (выкарыстанне на мультыбордзе), так і з кожным вучнем паасобку (работа за персанальным камп’ютам);

  • вучэбны матэрыял прадстаўлены ў выглядзе лагічна завершаных пяці пакояў, што дазваляе настаўніку канструяваць урокі і падрыхтоўку да алімпіяды ў адпаведнасці са сваімі задачамі.

Метадычныя прыёмы дапамагаюць зацікавіць вучняў асобай пісьменніка і яго творамі. Такая праца вызначаецца актыўным уцягваннем алімпіёнікаў у працэс падрыхтоўкі да алімпіяды, выклікае цікавасць да беларускай літаратуры, актывізуе пазнавальную дзейнасць.


Спіс выкарыстаных дапаможнікаў

  1. Колас, Я. Новая зямля: паэма /Я.Колас. - Мінск : Беларусь, 1968. - 400 с.

  2. Ляўковіч, А. Якую кнігу Коласа браў у космас Пётр Клімук, куды на равэрку ехаў Янка Маўр і пешшу ішоў Янка Купала /А.Ляўковіч //Звязда.- 2020. 4 лістапада.

  3. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе : дапаможнік для наст ./В.Я.Лушук. - Мінск: Аверсэв, 2006. - 320 с.

  4. Малажай Г.М. Пазакласная праца па беларускай мове: Вучэб.дапам. - Мн.: Выш.шк., 1990. - 254 с.

  5. Петрашкевіч, М. Кастусь Міцкевіч / Якуб Колас //Роднае слова. - 2022. - №11.- С.93-94.

  6. Трафімчык, Н. Станковыя графічныя працы да паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа са збору нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь як форма мастацкай мемарыялізацыі/Н. Трафімчык. // Роднае слова. - 2023. - №10.- С.19-21.

  7. Шаранговіч, В. Янка Купала і Якуб Колас у маім жыцці і творчасці //Роднае слова. - 2004. - №1.- С.74-777.














ДАДАТАК




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!