СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Няўжо ўсё залежыць ад грошай? (урок-разважанне па апавяданні Яна Баршчэўскага “Пра чарнакніжніка і пра цмока...”)

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

“Людзі, якія лічаць, што грошы могуць зрабіць усё,

самі гатовы зрабіць усё за грошы.”

П’ер Буаст

Просмотр содержимого документа
«Няўжо ўсё залежыць ад грошай? (урок-разважанне па апавяданні Яна Баршчэўскага “Пра чарнакніжніка і пра цмока...”)»

9 клас

Тэма. Няўжо ўсё залежыць ад грошай?

(урок-разважанне па апавяданню Я.Баршчэўскага

Пра чарнакніжніка і пра цмока...”)


Эпіграф:

“Людзі, якія лічаць, што грошы могуць зрабіць усё,

самі гатовы зрабіць усё за грошы.”

П’ер Буаст


Мэта:

  1. на прыкладзе жыцця Карпа раскрыць сутнасць грошай як маральную катэгорыю; пераканаць дзяцей, што самае каштоўнае ў жыцці (добры настрой, павага, здароўе) не маюць цаны, што нельга рабіць накапленне грошай сэнсам жыцця;

  2. развіваць навыкі аналітычнага чытання;

  3. выхоўваць культуру адносін да грошай, стварыць умовы для суперажывання,

выхавання чалавечнасці; упэўніць, што вялікая ўлада грошай знішчае чалавека.


Х О Д У Р О К А

I. Арганізацыйны момант.

Паведамленне тэмы ўрока.

Вучні разам з настаўнікам вызначаюць мэты ўрока.

II.Стварэнне праблемнай сітуацыі.

  • Перад вучнямі ставіцца задача: паразважаць аб ролі грошай у жыцці чалавека, аб тым, як карыстацца імі, каб не стаць іх рабом.

  • Настаўнік чытае словы з песні А.Дольскага “Грошы, грошы, рэчы, рэчы...”. Вучні вызначаюць тэму і ідэю песні. (Тэма грошай, аб тым, што з іх дапамогай усё купляецца і прадаецца, “люди гибнут за металл”).

Настаўнік. Любімая тэма размоў у наш час – грошы: праблемы ўсякага роду, звязаныя з імі, магчымасці зарабіць грошы, пытанні куплі-продажу. І многія сапраўды лічаць, што грошы могуць зрабіць усё. Але, на жаль, такія людзі часта “самі гатовыя ўсё зрабіць за грошы”. (Увага вучняў звяртаецца на эпіграф.) Узнікае пытанне: ці трэба гінуць, прадаваць душу дзеля грошай? Што такое грошы – дабро ці зло?

  • Вучням прапаноўваецца скласці асацыятыўны рад да слова “грошы”


Дабро Зло

Затым вучні па чарзе зачытваюць словы-асацыяцыі і запісваюць некаторыя сабе. Робіцца першы выбар.

  • Пра небяспеку, якую утойваюць у сабе грошы, папярэджвае і народная мудрасць. (Вучні чытаюць запісаныя на дошцы прыказкі і тлумачаць іх сэнс.)

  • На дошцы чытаем: “Грошы, што камяні: цяжка на душу кладуцца”. Абмяркуем змест: з чым параўноўваюцца грошы? Сэнс параўнання. (Вывад: грошы забіваюць душу чалавека, чалавечае ў чалавеку.)

  • Звернемся да тэмы... “Няўжо ўсё залежыць ад грошай?” (Адказы вучняў.)


III. Аналіз зместу легенды Я.Баршчэўскага.

  1. Паглядзім, як гэту праблему вырашае Баршчэўскі на прыкладзе жыцця Карпа. Назваць словы-сінонімы, з дапамогай якіх аўтар указвае на Карпа. (На дошцы будуецца “шкілет” гэтага чалавека.

  1. Што можна сказаць пра характар чалавека, яго жыццёвай мэце па дадзенаму “шкілету”, нават не чытаўшы твора?

IV. Работа ў групах. (Вучні рыхтуюцца да выказванняў па прапанаваных пытаннях.)

1 група. Апісаць знешні воблік Карпа.

2 група. Расказаць пра лад жыцця Карпа.

3 група. Знайсці ў тэксце і пракаменціраваць перакананні, погляды Карпа на жыццё або яго жыццёвае крэда.

V. Падвядзенне вынікаў разважання.

  • Ці тое гэта шчасце, улада, якія робяць чалавека шчаслівым?

  • Чым было жыццё Карпа, што ён атрымаў на парозе смерці?

  • Пракаменціруйце выказванне Эразма Ратэрдамскага: “Ненасытны багач застаецца самым бедным з усіх беднякоў”.

Вывад.

  • Як бачым, не ўсё можна купіць за грошы. Людзям, якія ахвяравалі спакоем, здароўем, гонарам, сумленнем” дзеля грошай, можна толькі паспачуваць. (Вучні каменціруюць словы Я.Баршчэўскага: ”Бяда таму, хто прагнучы багацця, прадае сваю душу пеклу”.)

  • Але ці толькі грошы прыносяць беды? (Адносіны чалавека да іх. Нельга імкнуцца да грошай дзеля грошай, забываючы пры гэтым на чалавечнасць: брудныя грошы шчасця не прыносяць.

  • Згадайце народную мудрасць, што народ нам кажа пра гэта. (Не хвалісь срэбрам, хвалісь дабром. Грошы нажывай, ды гонар не прадавай. Пабудаванае грахом, не пабудуе дом.) Як бачым, няма сэнсу ў бешанай пагоне за грашыма.

  • Настаўнік чытае верш ”Ах, если б смерть могли купить…”.

VI. Рэфлексія. –Ці была для вас тэма ўрока цікавай, карыснай? Калі так, то чым.

VII. Дам.зад.: сачыненне-мініяцюра па тэме ўрока.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!