СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Назоўнікі трэцяга скланення. Правапіс іх канчаткаў

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэта:

  • паглыбіць веды вучняў пра назоўнікі трэцяга скланення, правапіс іх канчаткаў;
  • замацаваць веды пра тыпы скланення і асновы назоўнікаў;
  • удасканальваць уменне групаваць назоўнікі паводле скланення;
  •  вучыць правільна пісаць канчаткі і каменціраваць іх выбар у залежнасці ад характару асновы

Просмотр содержимого документа
«Назоўнікі трэцяга скланення. Правапіс іх канчаткаў»

Назоўнікі трэцяга скланення. Правапіс іх канчаткаў

Мэта ўрока:

  • паглыбіць веды вучняў пра назоўнікі трэцяга скланення, правапіс іх канчаткаў;

  • замацаваць веды пра тыпы скланення і асновы назоўнікаў;

  • удасканальваць уменне групаваць назоўнікі паводле скланення;

  • вучыць правільна пісаць канчаткі і каменціраваць іх выбар у залежнасці ад характару асновы;

  • выпрацоўваць навык правапісу слоў з падоўжанымі зычнымі і апострафам у творным склоне;

  • развіваць звязнае маўленне вучняў пры чытанні тэкстаў;

  • выхоўваць павагу да памяці продкаў, любоў да роднай зямлі.

Абсталяванне: схема «Правапіс канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення», табліца «Склонавыя канчаткі назоўнікаў», верш Г. Бураўкіна «Малітва », запіс песні

«Спадчына» (Я. Купала, І. Лучанок)


Эпіграф: Імёны памяць берагла,

Вяла праз церні,

Каб я не сеяў зла,

А толькі – зерне. (А. Пісьмянкоў)

Ход факультатыўных заняткаў

1. Арганізацыйна-матывацыйны этап.

1. Гучыць песня «Спадчына» (Я. Купала, І. Лучанок).

2. Эўрыстычная гутарка.

- “Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадына”.

  • Што такое спадчына?

  • Якая бывае спадчына? (матэрыяльная, духоўная).

  • Хто пакідае нам сваю спадчыну? (Продкі).

  • Як трэба да яе адносіцца?

  • Што засталося нам ад продкаў у спадчыну? (мова, Радзіма, культура, традыцыі…)

2. Аб’яўленне тэмы, пастаноўка мэты ўрока.

  1. Чаканне”. На дошцы запісана тэма заняткаў, а вучням прапануецца выказаць свае чаканне ад вызначанай тэмы. Вучні выказваюць свае думкі, гавораць, што яны хочуць даведацца, якім чынам і для чаго? ( слайд 2)

3. Актуалізацыя раней набытых ведаў.

  1. Сёння мы пазнаёмімся з правапісам канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення.

  2. Каб правільна напісаць канчатак назоўніка, трэба… (Памятка!). Слайд 3

  3. Снежны ком” ( адказы вучняў па ланцужку).

* Пачатковая форма назоўнікаў.

* Тыпы асноў назоўнікаў.

* Тры скланенні назоўнікаў.

* Назавіце назоўнікі і вызначце скланенне (праца з эпіграфам)

* Склоны і склонавыя пытанні назоўнікаў.

4) “Чацвёртае лішняе”. (Знайсці прымету, паводле якой аб’яднаны словы. Знайсці ў кожным радзе “чацвёртае лішняе”). Слайд 4. Адказ : слайд 5

    • Стол, том, дзень, самалёт.

    • Радасць, праца, май, жыццё.

    • Бяроза, акно, кроў, гарох.

    • Шчака, машына, гара, мора.

    • Госць, верасень, конь, радасць.

5) У вершы Г. Бураўкіна “Малітва” вызначыць назоўнікі 2-га скланення і паставіць іх у форме Р. і М. скл.


Мы здалёку ўбачылі cвабоду

I яшчэ не вырваліся з пут.

Божа,

Не дабаў майму народу

Пошасці, няпраўды і пакут.

У чужым нялюдскім землятрусе

Хіба нечым мелі мы віну?

Божа,

Адвядзі ад Беларусі

Здраду, вераломства і вайну.

Смутнаю парою нелюдзімай,

Калі ўсё наўкол ідзе на злом.

Божа,

Захіні маю Радзіму,

Мудрасцю, спакоем і цяплом!


Р.: народа, землятрусу, вераломства, злому, спакою, цяпла.

М.: аб народзе, землятрусе, вераломстве, зломе, спакоі, цяпле.


4. Знаёмства з новай тэмай.

  1. Эўрыстычная гутарка.

    • Якім паўстае перад намі герой верша Г. Бураўкіна “Малітва”?

    • Якія якасці чалавека, неабыякавага да сваёй Радзімы, можна назваць яшчэ?

    • Знайсці назоўнікі 3-га скланення сярод якасцей беларускага характару.

ЯКАСЦІ БЕЛАРУСКАГА ХАРАКТАРУ

Міралюбства, цярплівасць, упартасць, маральная трываласць, сціпласць, добрасуседскасць, цягавітасць, вернасць традыцыям, працавітасць, сумленнасць, свабодалюбства, нацыянальная свядомасць і годнасць, верацярпімасць, справядлівасць, гаспадарлівасць, жыццялюбства, кемлівасць, таленавітасць, гасціннасць, памяркоўнасць… ( Слайд 7)

  1. Калектыўнае чытанне правіла.

    • Аналіз табліцы, заўваг. ( Слайды 8, 9)

    • Суаднясенне правіла са схемай на дошцы.

Р.

Д. - ы; - і. Т. - у; - ю

М.

    • Якія зычныя і калі падаўжаюцца пры вымаўленні? (н, л, с, ц, з, ч, ж, дз).

    • Як абазначаецца на пісьме падоўжаны гук [дз’]?

    • Калі пішацца апостраф?


  1. Узаемнае апытванне”.

5. Замацаванне вывучанага.

  1. Праца над тэкстам “Пасля навальніцы” (знайсці назоўнікі 3-га скланення і вызначыць іх склон).


К ночы навальніца сціхла.

Стаяла такая ціш, што чуваць быў піск мышы ў нары. Паветра было напоўнена сырасцю і вільгаццю.

Рыбакі падышлі да прыстані. Рачная гладзь зачаравала іх сваёй прыгажосцю. Усё дыхала свежасцю і спакоем. У лодках ляжалі рыбацкія снасці. Рыбакі паплылі ў завадзь.


  1. Праскланяць назоўнікі ціш, сырасць, завадзь.

  2. Рэшата”- размеркавальны дыктант (згрупаваць (прасеяць) назоўнікі па скланеннях, назоўнікі 3-га скланення запісаць у форме Т. скл. у патрэбную графу).


Чырвань, казка, вільгаць, цяпло, мыш, ноч, цярпенне, ціш, вясна, моладзь, гладзь, любоў, дарога, годнасць, карабель смеласць, прыгажосць, рэчка, свежасць, вучань, радасць, Сібір, верф, спадчына, глыб, шыр, Об.

Назоўнікі 3-га скланення

Назоўнікі, у якіх апошні зычны асновы

Назоўнікі, у якіх перад канчаткам ставіцца апостраф

падаўжаецца

не падаўжаецца







Ключ : прэзентацыя (слайд 10)

4) ”Лаві памылку” (знайсці словы, запісаныя з памылкай, і зверыць свой адказ з ключом).

1) Сібірру, 2) вільгаццю, 3) годнасцю, 4) завадздзю, 5) смеласцю, 6) свежасцю,

7) любоў’ю, 8) моладдзю, 9) ноччу, 10) радасццю.

Ключ: 1; 4; 7; 10.

5) Паставіць назоўнікі ў творным склоне. (https://learningapps.org/display?v=pmb58426j01)

Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх канчаткаў

6. Падагульненне. Рэфлексія. Слайд 11

  1. Што было цікавым?

  2. Чаму навучыліся?

7. Вынік.

З якімі б словамі вы звярнуліся б да сучаснікаў і што б ім сказалі? Закончыце сказ

“Трэба помніць…” Слайд 12


4




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!