СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

МРБ. Тэма “Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Презентация прилагается.

Просмотр содержимого документа
«МРБ. Тэма “Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны”»

Тэма: “Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны

Мэта: азнаямленне вучняў з творчасцю народных паэтаў Беларусі і выхаванне на гэтай аснове патрыятычных пачуццяў у адносінах да роднага краю.

Задачы:

  • адукацыйная: усведамленне вучнямі ролі Ф. Багушэвіча ў захаванні

роднай мовы і значнасці беларускай мовы як дзяржаўнай;азнаямленне з творчасцю народнага артыста Беларусі Уладзіміра Мулявіна;

  • развіццёвая: развіваць ў вучняў разуменне паслядоўнасці развіцця гістарычных працэсаў і з’яў, бачанне змен, якія адбываюцца у выніку такога развіцця;

  • выхаваўчая: выхоўваць паважлівыя адносіны да духоўнай спадчыны нашага народа; выхоўваць ў вучняў патрыятызму, пачуцця гонару за славутых людзей нашай Бацькаўшчыны;

Тып урока: камбініраваны.

Формы работы на ўроку: індывідуальная, групавая (парная), калектыўная, выступленні вучняў з паведамленнямі (папераджальныя заданні).

Абсталяванне: падручнік, мультымедыйная прэзентацыя “Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны”, відэафрагмент “Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны”, карткі з заданнямі для вучняў; аўдыязапіс з урыўкамі беларускіх песень (“Слуцкія ткачыхі” на верш М. Багдановіча, “Мой родны кут” на верш Я. Коласа, “Зорка Венера” на верш М. Багдановіча, “Спадчына” на верш Я. Купалы)





План урока:

. Арганiзацыйны момант. (2 хвіліны)

. Актуалізацыя ведаў. (3 хвіліны)

. Праверка дамашняга задання .(5 хвілін)

. Паведамленне тэмы ўрока. Вызначэнне мэты ўрока.(10 хвілін)

.Праца па падручніку.(5 хвілін)

.Замацаванне вывучанага матэрыялу.(5 хвілін)

.Падвядзенне вынікаў урока.(3 хвіліны)

.Кантрольна-ацэначны этап.(1 хвіліна)

. Рэфлексія. (2 хвіліны)

. Дамашняе заданне .(2 хвіліны)


Ход урока

. Арганiзацыйны момант.

Вось і зноў звінеў званок,

Запрасіў нас на ўрок.

Добры дзень! Я вас вітаю,

Да заняткаў запрашаю.

Наш урок хай будзе плённым,

І цікавым, і натхнёным!

Поспехаў я вам жадаю,

Калі што – я паспрыяю!


  • Жадаю вам працаваць на ўроку з добрым настроем. І спадзяюся, што вы будзеце (на слайдзе – запіс):

У – уважлівыя

Р – разумныя

О – добразычлівыя

К – кемлівыя.

. Актуалізацыя ведаў.

  1. Уступная гутарка.

 Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці. (В. Ляшковіч)

 Гісторыю сваей краіны трэба ведаць, – сцвярджае аўтар гэтых радкоў. Ці згодны вы з гэтым выказваннем? Чаму?

 Рака пачынаецца з ручаін. Дрэва мае карані. Чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з пашаны да яе спадчыны, з ведання сваёй гісторыі, з любові да матчынай мовы.

І сёння на ўроку мы працягваем наша падарожжа ў далёкае мінулае нашай Айчыны.

  1. Гістарычная размінка.

 А пачаць вандроўку я прапаную з невялікай гістарычнай размінкі.

Пытанні і заданні (на слайдзе)

  1. Дайце азначэнне тым паняццям, якіе вы ўбачыце на маніторы:

Гісторыя – гэта навука, якая … (расказвае пра жыццё і справы нашых продкаў).

Асветнік – чалавек, праца якога была накіравана на… (развіццё пісьменнасці і адукацыі)

Продкі – людзі,… (ад якіх мы вядзём сваё паходжанне)

Археалогія – навука, якая вывучае … (жыццё старажытных людзей па рэчавых знаходках іх побыту).

Летапіс – рукапісная кніга, у якой… (штогод запісваліся звесткі аб гістарычных падзеях)

2.Успомніце, што азначаюць гэтыя даты.

862 год – …першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк.

1067 год – …бітва на рацэ Нямізе. Першыя звесткі ў летапісе пра Мінск.

1410 год – …Грунвальдская бітва.

1517 год – …пачатак кнігадрукавання Францыскам Скарынам.

 Каб праверыць, ці добра вы засвоілі тое, пра што гаварылася на мінулым уроку, я прапаную вам выканаць некалькі заданняў.

-Вазьміце раздрукаванныя карткі,якія ляжаць у вас на парце. Запісвайце толькі адказы. Напрыклад, 1-а, 2-б і т.д.

. Праверка дамашняга задання.

Тэст Дадатак 1.

-Калі ласка, на адзнаку свае адказы. (аднаго вучня)

Калектыўная праца. Паслухайце апісанне тэатра і па апісанні вызначце, пра які тэатр ідзе гаворка.

1 . Сцэна аздаблялася тканінай, каляровай паперай, фігуркамі з тоненькіх палачак і нагадвала балкон, на якім адбывалася дзеянне. На задніку сцэны маляваліся абразы, крыжы, зоркі, кампазіцыі на біблейскія тэмы. У ролі галоўных герояў выступалі Цар Ірад (сімвал злосці), Чорт, Анёл, Баба, Мужык, Каза, Мядзведзь. Многія гады адзінай пастаноўкай была п’еса “Цар Ірад” (батлейка – лялечня тэатр).

  1. У гэтым уласным тэатры была вялікая зала ў форме амфітэатра. Ён змяшчаў столькі гледачоў, колькі цяпер змяшчае Палац спорту ў Мінску. Сцэна была адгароджана ад залы тканай жоўтай заслонкай. З двух бакоў ад сцэны – хары. Тут змяшчаліся спевакі – капэла. Залу асвятлялі 53 металічныя ліхтары. Усяго ў тэатры было 350 акцёраў, 50 з якіх вучыліся ў Італіі. (аматарскі тэатр са свецкім рэпертуарам ў Нясвіжы)

3. Тэатр пабудавалі з цэглы. Гэта быў масіўны прамавугольны будынак з вялікай глыбокай сцэнай. Тэатр меў вялікія двухстворкавыя дзверы, праз якія глядач трапляў у партэр, а ў залы ў абодва бакі ішлі драўляныя сходы да лож. Найбольш прывабнай была цэнтральная ложа, упрыгожаная арнаментальным бардзюрам. Кожная ложа мела паркетную падлогу і невялікі камін. Вялікую цікавасць выклікала сцэна, якая дзялілася ўпоперак: пярэдняя прызначалася для артыстаў, а задняя - на выпадак неабходнасці паказу караблёў. Па сапраўднай вадзе лодкі выплывалі на сцэну (тэатр Міхаіла Казіміра Агінскага ў Слоніме).



. Паведамленне тэмы ўрока. Вызначэнне мэты ўрока.

1. “Чароўны куфэрачак”.

 Каб даведацца, пра што мы будзем далей гаварыць на ўроку, паспрабуйце здагадацца, што ляжыць у гэтым чароўным куфэрачку: “Гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ." (Родная мова).

-Дзе вы можаце пачуць родную мову?

(У школе на уроках,рэдка на вуліцы)

-Што трэба, каб вы, вашы родныя, сябры пачалі размаўляць на беларускай мове кожны дзень?

(Трэба каб кожны разумеў,што вельмі важна гаварыць на роднай мове.)

-Тэма ўрока “Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны”.

  • Скажыце, што б вы хацелі даведацца па гэтай тэме? (адказы вучняў)

  • Паслухайце калі ласка урыўкі песен . (Праслухванне урыўкаў песен)

  • Ці ведаеце вы, хто напісаў вершы гэтых песень?Якія яшчэ беларускія песні вы ведаеце? ?(Адказы дзяцей)


  • Якія выканаўцы і гурты спяваюць на беларускай мове?(Песняры, Цяніталкай, Анжаліка Агурбаш і іншыя)

  • Каго можна назваць песняром роднай мовы і Бацькаўшчыны? На гэта пытанне мы паспрабуем знайсці адказ, паглядзеўшы невялічкі відэафільм.

2.Прагляд відэафрагмента “Песняры роднай мовы і бацькаўшчыны” (Відэафрагмент )

- Каго можна назваць песняром роднай мовы і Бацькаўшчыны? (Адказы дзяцей)

Фізкультхвілінка (настаўнік чытае словы на фоне музыкі)

‒ Дазвольце спыніць вашу працу і запрасіць вас на хвілінку адпачынку.

Распраўце плечы, глыбока ўдыхніце.

Паспрабуйце дастаць усе зоркі, якія ззяюць на нашым небасхіле.

А зараз уявіце сябе малюсенькім расточкам першацвета, які прабіваецца да сонца з-пад снегу.

А цяпер вы – сонечны прамень, які падае з неба на зямлю.

Падарыце жыццё яшчэ аднаму першацвету.

Пакажыце, як гойдаюцца дрэвы ў старажытнай Белавежскай пушчы.

Як накатваюць хвалі на берагі Нёмана і Прыпяці.

Як лунае бусел, расправіўшы белыя крылы, над нашай краінай.

Як вам прыемна дыхаць водарам нашых ніў і садоў.

Павярніце галаву і паглядзіце ўдалечыню на наш гарадскі пейзаж у вокнах.

Вярніцеся да сучаснасці, займіце сваё месца і сядзьце, калі ласка.

  • 4. Паведамленне пра Дзень беларускага пісьменства .

Вучань.

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, стане старажытны Полацк — родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

У рамках свята ўдзельнікі і госці могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

.Праца па падручніку (95-99).

Праца ў группах.

-Зараз,я вас размяркую па групках.Кожная групка будзе выконваць раздрукаванае заданне.Можна карыстацца падручнікам.

1- я група:

1. Падрыхтаваць паведамленні (2-3 хвіліны) пра ўнёсак у развіццё беларускай мовы Ф. Багушэвіча па плану:

  • дзе і калі жыў

  • дзе вучыўся і працаваў

  • вядомы зборнік вершаў

  • чаму паэт узяў псеўданім Мацей Бурачок?

  • ці можам назваць яго песняром роднай мовы і Бацькаўшчыны? Чаму?

2.Падрыхтаваць выразнае чытанне вядомага выказвання Ф. Багушэвіча пра родную мову.

2-я група:

1. падрыхтаваць паведамленні (2-3 хвіліны) пра ўнёсак у развіццё беларускай мовы

Я. Коласа і Я. Купалы па плану:

  • дзе і калі жылі

  • дзе вучыліся і працавалі

  • вядомыя вершы, зборнікі вершаў

  • чаму паэты ўзялі такія псеўданімы?

  • ці можам назваць іх песнярамі роднай мовы і Бацькаўшчыны? Чаму?

2.Падрыхтаваць выразнае чытанне верша, ці ўрыўка з верша Я.Коласа, ці Я.Купалы (на выбар).

3-я група:

1.падрыхтаваць паведамленні (2-3 хвіліны)

пра ўнёсак у развіццё беларускай мовы

У. Мулявіна па плану:

  • дзе і калі жыў і працаваў

  • вядомыя песні

  • ці можам назваць яго песняром роднай мовы і Бацькаўшчыны? Чаму?

  1. Праспяваць (можна пад мінусоўку) песню з рэпертуару ансамбля “Песняры”


-Добра.Першая группа,калі ласка,што ў вас атрымалася.

-Зараз другая группа.

-Паслухайце паведамленне пра Янку Купалу і Якуба Коласа.

Вучань.


“Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас”, – так трапна вызначыў ролю нашых славутых песняроў беларускі паэт, празаік, перакладчык Віктар Шніп. І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.



7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка (Маладзечанскі раён) нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч – будучы народны паэт Беларусі Янка Купала. А 3 лістапада гэтага ж года ў вёсцы Акінчыцы (Стаўбцоўскі раён) нарадзіўся Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч – будучы народны паэт Беларусі Якуб Колас.



Янка Купала і Якуб Колас пры жыцці паспелі адчуць народную любоў і ўдзячнасць. Жыццё неаднойчы выпрабоўвала іх на адданасць бацькаўшчыне, і той рэдкі талент, які даў Бог, дапамог ім застацца дзвюма яснымі, чыстымі, нібы слязінкі, зоркамі, што ззяюць на творчым небасхіле нашай планеты, зоркамі з простымі беларускімі імёнамі – Янка Купала і Якуб Колас.


- трэцяя группа,калі ласка.


.Замацаванне вывучанага матэрыялу.

  1. Гутарка па прачытаным.

-Да чаго заклікаў Францішак Багушэвіч?

-Навошта Уладзімір Мулявін спецыяльна вывучыў беларускую мову, а яго слухачы набывалі беларуска-рускія слоўнікі?

-Чаму Дні беларускага пісьменства неаднойчы адзначаліся ў Полацку?


2.Заданне “Слова”

-Паглядзіце на слайд.Са сказаў уцяклі словы.Трэба знайсці гэтыя словы.

-Якое слова ўставім у першы сказ?

Беларуская мова з’яўляецца   у Рэспубліцы Беларусь.


Беларуская мова вывучаецца ў  .


На беларускай мове выдаюцца  .


На беларускай мове вядуцца  .



. Падвядзенне вынікаў урока.

-Якую мэту мы з вамі ставилі на пачатку ўрока?

    • Ці дасягнулі яе?

-Вернемся да ключавога пытання сеняшняга ўроку.

Як думаеце, чаму на помніку беларускаму паэту Францішку Багушэвічу напісана “Не пакідайце ж нашай мовы беларускай, каб не ўмёрлі!” Што асабіста вы можаце зрабіць для таго, каб наша мова гучала паўсядзённа? (Адказы дзяцей.)

Прапаную назваць імёны людзей, партрэты якіх маглі б упрыгожваць “зал песняроў роднай мовы і бацькаўшчыны”. (Паэта, якога дзеці называюць, раздрукаваны партрэт вешаецца на дошку.)


.Кантрольна-ацэначны этап

  • Сёння на ўроку вы працавалі вельмі старанна, актыўна, выконвалі шмат розных заданняў, таму ваша праца і старанні будуць абавязкова ацэнены.

  • На пачатку ўрока мы з вамі выконвалі тэставае заданне па тэме мінулага ўрока. Падлічыце, колькі балаў вы атрымалі. За працу на ўроку я дабаўлю 1 бал маім памочнікам, якія рыхтавалі паведамленні. (можна дабавіць таксама па 1-2 балы іншым вучня, якія актыўна працавалі напряцягу ўсяго ўрока).

  • Агучце, калі ласка, вашы адзнакі! Хто атрымаў 10 балаў? Падыміце руку. Хто атрымаў 9? І г.д.

. Рэфлексія.

  • Вось і завяршыўся наш урок. Яшчэ хочацца выслухаць вас: цікава вам было на ўроку ці не, карысным быў урок або не вельмі.

  • Прадоўжыце, калі ласка, фразы (запіс на слайдзе):

Вярнуўшыся дамоў, я раскажу…

Мне запомнілася…

Я сёння даведаўся…

Мне было цікава…

. Дамашняе заданне.

С.95 -100

Творчае заданне:

Падрыхтаваць паведамленне пра аднаго з песняроў роднай мовы.

Дадатак 1

Тэст “Ад батлейкі – да паланэза

Заданне 1

Хто такі батлеечнік?

Выберы адзін з 3 варыянтаў адказу:

1) той, хто рухаў лялькі, вымаўляў за іх словы.

2) той, хто спяваў песні.

3) той, хто шыў адзенне для ляляк.

Заданне 2

Падбяры да імёнаў асоб, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, назвы месцаў, дзе знаходзіліся заснаваныя ім тэатры.

Вызнач адпаведнасць для ўсіх 3 варыянтаў адказу:

1) Слонім

2) Нясвіж

3) Полацк

__ Францішка Уршуля Радзівіл

__ Сімяон Полацкі

__ Міхал Казімір Агінскі

Заданне 3

Якія персанажы не прымалі ўдзел у батлеечных сцэнках?

Выберы некалькі з 5 варыянтаў адказу:

1) анёл

2) мужык

3) індус

4) тыгр

5) цар

Заданне 4

Як называлі Сімяона ў Маскве пры двары рускага цара?

Беларускія магнаты, якія арганізавалі тэатр у сваім маёнтку ў г. Нясвіжы:

Выберы адзін з 3 варыянтаў адказу:

1) Расійскі

2) Полацкі

3) Слонімскі

Заданне 5

З якога стагоддзя вядомы батлейкі на беларускіх землях?

Выберы адзін з 4 варыянтаў адказу:

1) 18 ст.

2) 15 ст.

3) 16 ст.

4) 17 ст.

Заданне 6

Як называўся народны лялечны тэатр?

Запішы адказ:

_____________________________________

Заданне 7

Пра які тэатр гаворыцца:

"На сцэне маглі змясціцца некалькі соцень акцёраў, коннікі. Пры неабходнасці значная частка сцэны затаплялася вадой, і па ёй плавалі сапраўдныя лодкі".

Выберы адзін з 4 варыянтаў адказу:

1) нясвіжскі

2) шклоўскі

3) слонімскі

4) полацкі

Заданне 8

Як называўся знакаміты паланэз М. К. Агінскага?

Выберы некалькі з 3 варыянтаў адказу:

1) "Развітанне з Радзімай"

2) "Сустрэча з Радзімай"

3) "Радзіма мая дарагая"

Заданне 9

Выберы падаўжэнне сказа:

"Музыкантамі, спевакамі, танцорамі ў Слонімскім тэатры былі пераважна ..."

Выберы адзін з 3 варыянтаў адказу:

1) таленавітыя беларускія сяляне.

2) іншаземныя акцёры.

3) знатныя шляхціцы.

Заданне 10

Падбяры да малюнкаў музычных інструментаў іх назвы.


Вызнач нумары ўсіх 7 варыянтаў адказу:


__ колавая ліра

__ дудка

__ бубен

__ вугольнік

__ скрыпка

__ беларуская дуда

__ басэтля


Адказы:

1) (2 б.) адказ: 1;

2) (3 б.) адказы: 2; 3; 1;

3) (4 б.) адказы: 3; 4;

4) (2 б.) адказ: 2;

5) (3 б.) адказ: 3;

6) (3 б.) адказ: "батлейка".

7) (2 б.) адказ: 3;

8) (2 б.) адказ: 1;

9) (2 б.) адказ: 1;

10) (5 б.) адказы: 6; 5; 1; 3; 2; 4; 7;


































Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!