СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Літаратурны турнір. Колас і Купала.Прэзентацыя

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыял змяшчае прэзентацыю да літаратурнага турніра, прысвечанага Купале і Коласу

Просмотр содержимого документа
«Літаратурны турнір. Колас і Купала.Прэзентацыя»

Літаратурны турнір «Песняры роднай зямлі, жыццё і творчасць»

Літаратурны турнір

«Песняры роднай зямлі, жыццё і творчасць»

Мэты: - адукацыйная: - абагульніць і пашырыць веды навучэнцаў пра жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, набытыя на ўроках беларускай мовы і літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; - развіццёвая:  - развіваць інтэлектуальныя здольнасці навучэнцаў, уменне прымяняць атрыманыя веды ў адпаведнай сітуацыі; - выхаваўчая: - выхоўваць павагу да класікаў, пачуццё гонару за нашых суайчыннікаў, любоў да Беларусі і роднага слова. Метадычная:  - актывізацыя пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў шляхам арганізацыі групавой і індывідуальнай работы на аснове выкарыстання элементаў гульні. Удзельнікі: дзве каманды « Каласок» і « Купалінка», выкладчык (вядучы).

Мэты:

- адукацыйная:

- абагульніць і пашырыць веды навучэнцаў пра жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, набытыя на ўроках беларускай мовы і літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі;

- развіццёвая:

- развіваць інтэлектуальныя здольнасці навучэнцаў, уменне прымяняць атрыманыя веды ў адпаведнай сітуацыі;

- выхаваўчая:

- выхоўваць павагу да класікаў, пачуццё гонару за нашых суайчыннікаў, любоў да Беларусі і роднага слова.

Метадычная:

- актывізацыя пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў шляхам арганізацыі групавой і індывідуальнай работы на аснове выкарыстання элементаў гульні.

Удзельнікі: дзве каманды « Каласок» і « Купалінка», выкладчык (вядучы).

 Візітка каманды.  Размінка.  Пазнай героя або твор.  Тэарэтычны турнір.  Творчы турнір.  Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.
  • Візітка каманды.
  • Размінка.
  • Пазнай героя або твор.
  • Тэарэтычны турнір.
  • Творчы турнір.
  • Падвядзенне вынікаў.
  • Рэфлексія.
Візітка каманды. Каласок Купалінка

Візітка каманды.

Каласок

Купалінка

Размінка. Заданне 1 Заданне 7 Заданне 2 Заданне 8 Заданне 3 Заданне 9 Заданне 10 Заданне 4 Заданне 11 Заданне 5 Заданне 12 Заданне 6

Размінка.

Заданне 1

Заданне 7

Заданне 2

Заданне 8

Заданне 3

Заданне 9

Заданне 10

Заданне 4

Заданне 11

Заданне 5

Заданне 12

Заданне 6

Размінка. Заданне 1 Назавіце сапраўдныя імёны Купалы і Коласа (запішыце поўнасцю прозвішча, імя і імя па бацьку). Адказ. Якуб Колас - Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (1882-1956). Янка Купала – Іван Дамінікавіч Луцэвіч (1882-1942).

Размінка.

Заданне 1

Назавіце сапраўдныя імёны Купалы і Коласа (запішыце поўнасцю прозвішча, імя і імя па бацьку).

Адказ.

Якуб Колас - Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (1882-1956).

Янка Купала Іван Дамінікавіч Луцэвіч (1882-1942).

Размінка. Заданне 2 Чаму Купала і Колас выбралі такія псеўданімы? Адказ. Янка Купала нарадзіўся ў ноч на Купалу (таму і псеўданім - Янка Купала). Псейданім яму дала прыгожая легенда аб кветцы - папараці, якая цвіце ў ноч на Івана Купалу. Каму давядзецца знайсці яе, той зразумее, аб чым маўчаць травы і каменні, шумяць дрэвы, пяюць ветры і грымяць гром. Чароўная кветка адкрые далягляды і павядзе да шчасця. Якуб Колас абраў сабе такі псеўданім дзеля таго, каб быць бліжэй да простага абяздоленага свайго беларускага народа.

Размінка.

Заданне 2

Чаму Купала і Колас выбралі такія псеўданімы?

Адказ.

Янка Купала нарадзіўся ў ноч на Купалу (таму і псеўданім - Янка Купала). Псейданім яму дала прыгожая легенда аб кветцы - папараці, якая цвіце ў ноч на Івана Купалу. Каму давядзецца знайсці яе, той зразумее, аб чым маўчаць травы і каменні, шумяць дрэвы, пяюць ветры і грымяць гром. Чароўная кветка адкрые далягляды і павядзе да шчасця.

Якуб Колас абраў сабе такі псеўданім дзеля таго, каб быць бліжэй да простага абяздоленага свайго беларускага народа.

Размінка. Заданне 3 Назавіце дату і месца іх нараджэння. Адказ. Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў сям’і мелкага арандатара ў вёсцы Вязынка Маладзечынскага раёну Мінскай вобласці.  Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка

Размінка.

Заданне 3

Назавіце дату і месца іх нараджэння.

Адказ.

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў сям’і мелкага арандатара ў вёсцы Вязынка Маладзечынскага раёну Мінскай вобласці.

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка

Размінка. Заданне 4 Параўнайце гэтых людзей: чым яны падобныя і чым адрозніваюцца? Адказ. Адрозніваюца: Янка Купала - пераважна рамантык. Лірыка Янкі Купалы - гэта ліріка прарока, прадказальніка. Якуб Колас - рэаліст. Лірыка Якуба Коласа - перажыванні рэальнага, звычайнага, канкрэтнага чалавека. Падобныя. Яны нарадзіліся на беларускай зямлі ў адзін год, 1882-гі, толькі Янка Купала, Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 7 ліпеня, на свята Івана Купалы. А Якуб Колас, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, 3 лістапада.

Размінка.

Заданне 4

Параўнайце гэтых людзей: чым яны падобныя і чым адрозніваюцца?

Адказ.

Адрозніваюца: Янка Купала - пераважна рамантык. Лірыка Янкі Купалы - гэта ліріка прарока, прадказальніка.

Якуб Колас - рэаліст. Лірыка Якуба Коласа - перажыванні рэальнага, звычайнага, канкрэтнага чалавека.

Падобныя. Яны нарадзіліся на беларускай зямлі ў адзін год, 1882-гі, толькі Янка Купала, Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 7 ліпеня, на свята Івана Купалы. А Якуб Колас, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, 3 лістапада.

Размінка. Заданне 5 Успомніце і назавіце найбольш вядомыя паэмы Янкі Купалы. Адказ. Вядомыя паэмы Я. Купалы: «Сон на кургане”, «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я»,«Адвечная песня».

Размінка.

Заданне 5

Успомніце і назавіце найбольш вядомыя паэмы Янкі Купалы.

Адказ.

Вядомыя паэмы Я. Купалы: «Сон на кургане”, «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я»,«Адвечная песня».

Размінка. Заданне 6 Назавіце паэмы Якуба Коласа. Адказ. Паэмы Я. Коласа:  «Сымон-музыка», «Новая зямля», «Адплата», «Суд у лесе» і інш.

Размінка.

Заданне 6

Назавіце паэмы Якуба Коласа.

Адказ.

Паэмы Я. Коласа: «Сымон-музыка», «Новая зямля», «Адплата», «Суд у лесе» і інш.

Размінка. Заданне 7 Згадайце назвы апавяданняў Якуба Коласа. Адказ. Апавяданні Я. Коласа: «Нёманаў дар», «Тоўстае палена», «Сірата Юрка», «У старых дубах», «Хмарка», «Жывая вада» і інш.

Размінка.

Заданне 7

Згадайце назвы апавяданняў Якуба Коласа.

Адказ.

Апавяданні Я. Коласа: «Нёманаў дар», «Тоўстае палена», «Сірата Юрка», «У старых дубах», «Хмарка», «Жывая вада» і інш.

Размінка. Заданне 8 Назавіце драматычныя творы Янкі Купалы. Адказ. Драматычныя творы Янкі Купалы: камедыя «Паўлінка», п’есы «Прымакі», «Тутэйшыя», драма «Раскіданае гняздо» і інш.

Размінка.

Заданне 8

Назавіце драматычныя творы Янкі Купалы.

Адказ.

Драматычныя творы Янкі Купалы: камедыя «Паўлінка», п’есы «Прымакі», «Тутэйшыя», драма «Раскіданае гняздо» і інш.

Размінка. Заданне 9 Назавіце вершы Янкі Купалы, пакладзеныя на музыку. Адказ. Вершы Я. Купалы, пакладзеныя на музыку: «Спадчына», «Явар і каліна», «Ночкай, як толькі выходзіў я з хаты…» і інш.

Размінка.

Заданне 9

Назавіце вершы Янкі Купалы, пакладзеныя на музыку.

Адказ.

Вершы Я. Купалы, пакладзеныя на музыку: «Спадчына», «Явар і каліна», «Ночкай, як толькі выходзіў я з хаты…» і інш.

Размінка. Заданне 10 Назавіце пасаду, якую займаў Я. Колас напрыканцы жыцця. Адказ. У 1950-я гады Я. Колас быў навуковым рэдактарам і ўдзельнікам выдання «Руска-беларускага слоўніка» (1953). Актыўна ўдзельнічаў і ў палітычна-грамадскім жыцці — быў дэпутатам.

Размінка.

Заданне 10

Назавіце пасаду, якую займаў Я. Колас напрыканцы жыцця.

Адказ.

У 1950-я гады Я. Колас быў навуковым рэдактарам і ўдзельнікам выдання «Руска-беларускага слоўніка» (1953). Актыўна ўдзельнічаў і ў палітычна-грамадскім жыцці — быў дэпутатам.

Размінка. Заданне 11 Што вы ведаеце пра сем’і Я. Коласа і Я. Купалы? Адказ.

Размінка.

Заданне 11

Што вы ведаеце пра сем’і Я. Коласа і Я. Купалы?

Адказ.

Адказ.

Сям’я Я. Коласа. Бацькі - Міхаіл (Міхал) Казіміравіч і Ганна Юр'еўна (з роду Лёсікаў) паходзілі з сялян вёскі Мікалаеўшчына (12 км ад Стоўбцаў). З 13 дзяцей, якія нарадзіліся ў іх сям'і, да сталых гадоў дажылі 9. Бацька служыў лесніком у князя Радзівіла, маці вяла хатнюю гаспадарку. У хуткім часе пасля нараджэння Костуся (так хлопчыка звалі дома) сям'я пераехала ва ўрочышча Ласток (іншая назва - Сухошчына). У 1890-1904 гг. сям'я Міцкевічаў жыла ў леснічоўцы Альбуць недалёка ад Мікалаеўшчыны.

Сядзіба Акінчыцы, дзе з'явіўся на свет Якуб Колас, цяпер уваходзіць у рысу горада Стоўбцы. За 5 кіламетраў ад Стоўбцаў знаходзіцца сядзіба Альбуць, дзе будучы пісьменнік жыў з сям'ёй ад 1890 года і якую ён апісаў у паэме «Новая зямля» пад назвай «Парэчча». За некалькі кіламетраў, у Смольні, жылі маці, дзядзька, браты і сёстры літаратара. Менавіта тут у 1912 годзе ўпершыню сустрэліся Якуб Колас і Янка Купала. Хутар Ласток, дзе захаваўся аўтэнтычны дом, у якім з трох да васьмі гадоў жыў Якуб Колас, аддзяляе ад Смольні каля 8 кіламетраў. Тут захаваліся дом, хлеў, гумно — усе яны стаяць з тых часоў, калі тут жыла сям'я Міцкевічаў. Адзін з пакояў дома аддадзены пад музейныя экспанаты.

Адказ. Сям’я Я.Купалы. Бацькі - Дамінік Ануфрыевіч і Бянігна Іванаўна - паходзілі з дробнай чыншавай шляхты, якая мела свае адметныя саслоўныя рысы, але па эканамічным становішчы і ладзе жыцця была блізкай да сялян. Дваранскае паходжанне роду Луцэвічаў Сенатам Расійскай імперыі зацверджана не было. Тым не менш пры хрышчэнні ў Радашковіцкім касцёле Іван (для блізкіх - Ясь) Луцэвіч быў запісаны дваранінам, але пазней паводле афіцыйных дакументаў належаў да мяшчан. Матэрыяльнае становішча сям' і рэзка пагоршылася, калі Луцэвічы ў 1870-х гг. былі выселены з засценка Пяскі (называўся таксама Лазараўшчына, Луцэвічы; цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці), дзе род жыў з XVII ст. (Да гэтага Луцэвічы як чыншавая шляхта хоць і не мелі спадчыннай зямлі, але валодалі сядзібай на падставе бясплатнага карыстання.) Дамініку Луцэвічу давялося арандаваць чужую зямлю. Сям'я была шматдзетнай, часта пераязджала з месца на месца. Ясь як старэйшы сын быў галоўным памочнікам бацькі па гаспадарцы.

Адказ.

Сям’я Я.Купалы. Бацькі - Дамінік Ануфрыевіч і Бянігна Іванаўна - паходзілі з дробнай чыншавай шляхты, якая мела свае адметныя саслоўныя рысы, але па эканамічным становішчы і ладзе жыцця была блізкай да сялян. Дваранскае паходжанне роду Луцэвічаў Сенатам Расійскай імперыі зацверджана не было. Тым не менш пры хрышчэнні ў Радашковіцкім касцёле Іван (для блізкіх - Ясь) Луцэвіч быў запісаны дваранінам, але пазней паводле афіцыйных дакументаў належаў да мяшчан. Матэрыяльнае становішча сям' і рэзка пагоршылася, калі Луцэвічы ў 1870-х гг. былі выселены з засценка Пяскі (называўся таксама Лазараўшчына, Луцэвічы; цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці), дзе род жыў з XVII ст. (Да гэтага Луцэвічы як чыншавая шляхта хоць і не мелі спадчыннай зямлі, але валодалі сядзібай на падставе бясплатнага карыстання.) Дамініку Луцэвічу давялося арандаваць чужую зямлю. Сям'я была шматдзетнай, часта пераязджала з месца на месца. Ясь як старэйшы сын быў галоўным памочнікам бацькі па гаспадарцы.

Размінка. Заданне 12 Як увекавечана памяць аб гэтых людзях? Адказ.

Размінка.

Заданне 12

Як увекавечана памяць аб гэтых людзях?

Адказ.

Адказ. Я. Купала. Помнікі Янку Купалу Якубу Коласу пастаўлены ў Радашковічах, Мінску, Вязынцы, Ляўках, Араў-Парку ў Нью-Ёрку. У Мінску працуе Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Створаны мемарыяльныя запаведнікі «Вязынка», «Ляўкі», «Акопы». Яго імя прысвоена Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру ў Мінску, Інстытуту літаратуры АН Беларусі, Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, шэрагу бібліятэк, школ, вуліц у гарадах і пасёлках Беларусі. У 1959 устаноўлена Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы, з 1965 Дзяржаўная прэмія імя Янкі Купалы ў галіне літаратуры, мастацтва і выканаўчага майстэрства. Яго творчасць мае сусветнае прызнанне.

Адказ.

Я. Купала. Помнікі Янку Купалу Якубу Коласу пастаўлены ў Радашковічах, Мінску, Вязынцы, Ляўках, Араў-Парку ў Нью-Ёрку. У Мінску працуе Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Створаны мемарыяльныя запаведнікі «Вязынка», «Ляўкі», «Акопы». Яго імя прысвоена Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру ў Мінску, Інстытуту літаратуры АН Беларусі, Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, шэрагу бібліятэк, школ, вуліц у гарадах і пасёлках Беларусі. У 1959 устаноўлена Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы, з 1965 Дзяржаўная прэмія імя Янкі Купалы ў галіне літаратуры, мастацтва і выканаўчага майстэрства. Яго творчасць мае сусветнае прызнанне.

Адказ. Я. Колас. У 1959—1965 гг. прысуджалася літаратурная прэмія імя Я. Коласа. З 1965 г. прысуджалася Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа за лепшыя празаічныя і літаратуразнаўчыя працы. Яго імя нададзена Мінскаму паліграфічнаму камбінату, Інстытуту мовазнаўства НАН РБ, Віцебскаму драматычнаму тэатру, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН РБ і іншым бібліятэкам. Імем Я. Коласа быў названы Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй з філіялам і Нясвіжскі дзяржаўны каледж. Імя Я. Коласа носяць школы, плошчы, вуліцы гарадоў і вёсак Беларусі. Помнікі паэту пастаўленыя ў Мінску (на плошчы, названай у яго гонар), у вёсцы Мікалаеўшчына, Навагрудку, у вёсцы Плоскае[2] Талачынскага раёна. Бюст паэту ўсталяваны ў Нясвіжы. У Мінску працуе Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, яго філіялы знаходзяцца ў Стаўбцоўскім раёне: у Акінчыцах, Смольні, Мікалаеўшчыне і Альбуці. У 1990 годзе ў вёсцы Пінкавічы запрацаваў музей Якуба Коласа пад кіраўніцтвам Івана Калошы. На адкрыцці прысутнічаў сын Коласа.

Адказ.

Я. Колас. У 1959—1965 гг. прысуджалася літаратурная прэмія імя Я. Коласа. З 1965 г. прысуджалася Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа за лепшыя празаічныя і літаратуразнаўчыя працы. Яго імя нададзена Мінскаму паліграфічнаму камбінату, Інстытуту мовазнаўства НАН РБ, Віцебскаму драматычнаму тэатру, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН РБ і іншым бібліятэкам. Імем Я. Коласа быў названы Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй з філіялам і Нясвіжскі дзяржаўны каледж. Імя Я. Коласа носяць школы, плошчы, вуліцы гарадоў і вёсак Беларусі.

Помнікі паэту пастаўленыя ў Мінску (на плошчы, названай у яго гонар), у вёсцы Мікалаеўшчына, Навагрудку, у вёсцы Плоскае[2] Талачынскага раёна. Бюст паэту ўсталяваны ў Нясвіжы. У Мінску працуе Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, яго філіялы знаходзяцца ў Стаўбцоўскім раёне: у Акінчыцах, Смольні, Мікалаеўшчыне і Альбуці.

У 1990 годзе ў вёсцы Пінкавічы запрацаваў музей Якуба Коласа пад кіраўніцтвам Івана Калошы. На адкрыцці прысутнічаў сын Коласа.

Пазнай героя або твор (конкурс капітанаў). Заданні для удзельнікаў Заданні для капітана Каласок Купалінка Купалінка Каласок Заданне 1 Заданне 1 Заданне 1 Заданне 1 Заданне 2 Заданне 2 Заданне 2 Заданне 2 Заданне 3 Заданне 3 Заданне 3 Заданне 3 Заданне 4 Заданне 4

Пазнай героя або твор

(конкурс капітанаў).

Заданні

для удзельнікаў

Заданні

для капітана

Каласок

Купалінка

Купалінка

Каласок

Заданне 1

Заданне 1

Заданне 1

Заданне 1

Заданне 2

Заданне 2

Заданне 2

Заданне 2

Заданне 3

Заданне 3

Заданне 3

Заданне 3

Заданне 4

Заданне 4

Заданні для капітана каманды «Каласок» Заданне 1 Пазнайце героя, аўтара, назву твора. Ніхто з дамашніх не згадае, Чым рэчка займае, Якая іх звязала сіла, I чым яна так хлопцу міла. Адказ. Костусь; паэма Я. Коласа «Новая зямля», урывак «На рэчцы».

Заданні для капітана

каманды «Каласок»

Заданне 1

Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

Ніхто з дамашніх не згадае,

Чым рэчка займае,

Якая іх звязала сіла,

I чым яна так хлопцу міла.

Адказ.

Костусь; паэма Я. Коласа «Новая зямля», урывак «На рэчцы».

Заданні для капітана каманды «Каласок» Заданне 2 Пазнайце героя, аўтара, назву твора. Вецер абнімае стан яе дзявочы, Сонца ёй цалуе шыю, твар і вочы. Каласкі хінуцца перад ёй паклонна, Дзівіцца ігруша на мяжы зялёнай.... А яна, царыца, весела, шчасліва Карануе песняй залатое жніва. Адказ. Дзяўчына-жняя; верш Я. Купалы « Жняя».

Заданні для капітана

каманды «Каласок»

Заданне 2

Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

Вецер абнімае стан яе дзявочы,

Сонца ёй цалуе шыю, твар і вочы.

Каласкі хінуцца перад ёй паклонна,

Дзівіцца ігруша на мяжы зялёнай....

А яна, царыца, весела, шчасліва

Карануе песняй залатое жніва.

Адказ.

Дзяўчына-жняя; верш Я. Купалы « Жняя».

Заданні для капітана каманды «Каласок» Нагадайце назву рэчкі, якую так маляўніча апісвае Я. Колас і адкуль гэты ўрывак. Заданне 3 «...Эх, як прывольны прасторы наднёманскіх лугоў!» Адказ. Нёман; урывак з трылогіі «На ростанях».

Заданні для капітана

каманды «Каласок»

Нагадайце назву рэчкі, якую так маляўніча апісвае Я. Колас і адкуль гэты ўрывак.

Заданне 3

«...Эх, як прывольны прасторы наднёманскіх лугоў!»

Адказ.

Нёман; урывак з трылогіі «На ростанях».

Заданні для капітана каманды «Купалінка» Заданне 1 Пазнайце героя, аўтара, назву твора. Але хоць колькі жыць тут буду, Як будзе век тут мой вялік, Ніколі, браткі, не забуду, Што чалавек я, хоць ....... І кожны,хто мяне спытае, Пачуе толькі адзін крык: Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць! – бо я ........ . Адказ. Мужык; верш Я. Купалы «Мужык».

Заданні для капітана

каманды «Купалінка»

Заданне 1

Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

Але хоць колькі жыць тут буду,

Як будзе век тут мой вялік,

Ніколі, браткі, не забуду,

Што чалавек я, хоць .......

І кожны,хто мяне спытае,

Пачуе толькі адзін крык:

Што хоць мной кожны пагарджае,

Я буду жыць! – бо я ........ .

Адказ.

Мужык; верш Я. Купалы «Мужык».

Заданні для капітана каманды «Купалінка» Заданне 2 Пазнайце героя, аўтара, назву твора. … як толькі ажаніўся, Тады ж ад бацькі аддзяліўся., Бо стала цесна.З той прычыны Пайшоў на сплаў ён, на віціны... .................................................... Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з панскіх выпутацца пут, І там зажыць сабе нанова: Свая зямля – вось што аснова! Адказ. Міхал; паэма Я. Коласа «Новая зямля».

Заданні для капітана

каманды «Купалінка»

Заданне 2

Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

… як толькі ажаніўся,

Тады ж ад бацькі аддзяліўся.,

Бо стала цесна.З той прычыны

Пайшоў на сплаў ён, на віціны...

....................................................

Купіць зямлю, прыдбаць свой кут,

Каб з панскіх выпутацца пут,

І там зажыць сабе нанова:

Свая зямля – вось што аснова!

Адказ.

Міхал; паэма Я. Коласа «Новая зямля».

Заданні для капітана каманды «Купалінка» Заданне 3 Пазнайце героя, аўтара, назву твора. У яго быў свет цікавы, Сбае вобразы, жыццё, I ў душы яго ўсе з’явы Сваё мелі адбіццё. .......................................... Ён зайграў, і струны горка Адклікаліся-гулі, Аддавала іх гаворка Гневам, крыўдаю зямлі. Адказ. Сымон; паэма Я. Коласа «Сымон-музыка » .

Заданні для капітана

каманды «Купалінка»

Заданне 3

Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

У яго быў свет цікавы,

Сбае вобразы, жыццё,

I ў душы яго ўсе з’явы

Сваё мелі адбіццё.

..........................................

Ён зайграў, і струны горка

Адклікаліся-гулі,

Аддавала іх гаворка

Гневам, крыўдаю зямлі.

Адказ.

Сымон; паэма Я. Коласа «Сымон-музыка » .

Заданні для удзельнікаў каманды «Каласок» Заданне 1 Пазнайце горад, аўтара і назву твора. Яго высокую магілу — Дзе лес ды вецер панаваў — Знаць, што вялікую меў сілу, «Магілай льва» народ назваў. Над ёю з часам дрэвы палі, I горад вырас, як з зямлі, Яго ... назвалі, Бо йнакш прыдумаць не маглі. Адказ. Магілёвам; паэма Я. Купалы «Магіла льва».

Заданні для удзельнікаў

каманды «Каласок»

Заданне 1

Пазнайце горад, аўтара і назву твора.

Яго высокую магілу —

Дзе лес ды вецер панаваў —

Знаць, што вялікую меў сілу,

«Магілай льва» народ назваў.

Над ёю з часам дрэвы палі,

I горад вырас, як з зямлі, Яго ... назвалі,

Бо йнакш прыдумаць не маглі.

Адказ.

Магілёвам; паэма Я. Купалы «Магіла льва».

Заданні для удзельнікаў каманды «Каласок» Заданне 2 Пазнайце героя, аўтара, назву твора. ... у вёсцы між сваімі Найпрыгажэйшая была, Грудзямі, шчочкамі, вачыма, Як мак, між макамі цвіла. Павеўна, як даспелы колас, Ішла наперад у танок, 3 грудзей гарачых звонкі голас, Змяняла песню — як званок. Адказ. Наталька; паэма Я. Купалы «Магіла льва».

Заданні для удзельнікаў

каманды «Каласок»

Заданне 2

Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

... у вёсцы між сваімі

Найпрыгажэйшая была,

Грудзямі, шчочкамі, вачыма,

Як мак, між макамі цвіла.

Павеўна, як даспелы колас,

Ішла наперад у танок,

3 грудзей гарачых звонкі голас,

Змяняла песню — як званок.

Адказ.

Наталька; паэма Я. Купалы «Магіла льва».

Заданні для удзельнікаў каманды «Каласок» Заданне 3 Пазнайце героя, аўтара, назву твора. Наш мілы............., наш ..............., Ў дзіцячым часта быў палоне; Вось так гуртом яго абсядуць І час работы яго крадуць; Насі «катла», кажы ім казкі, Ідзі на поплаў з імі ў краскі, Давай адказы на пытанні, Тлумач ты ім усё дазвання: «Адкуль, з чаго дзе што бярэцца, Вось гэта, тое як завецца I чаму так, чаму не гэтак?» Прыхілен .................быў да дзетак. Ё н  быў настаўнікам, суддзёю, Калі, бывала, між сабою Паспораць дзеткі ці паб'юцца, Дык да каго тады звярнуцца, - Як не да ................., да ...................? Ох, слаўна з ............... ім жылося! Адказ. Дзядзька Антось; паэма Я. Коласа «Новая зямля», урывак «Дзядзька-кухар».

Заданні для удзельнікаў

каманды «Каласок»

Заданне 3

Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

Наш мілы............., наш ...............,

Ў дзіцячым часта быў палоне;

Вось так гуртом яго абсядуць

І час работы яго крадуць;

Насі «катла», кажы ім казкі,

Ідзі на поплаў з імі ў краскі,

Давай адказы на пытанні,

Тлумач ты ім усё дазвання:

«Адкуль, з чаго дзе што бярэцца,

Вось гэта, тое як завецца

I чаму так, чаму не гэтак?»

Прыхілен .................быў да дзетак.

Ё н быў настаўнікам, суддзёю,

Калі, бывала, між сабою

Паспораць дзеткі ці паб'юцца,

Дык да каго тады звярнуцца,

- Як не да ................., да ...................?

Ох, слаўна з ............... ім жылося!

Адказ.

Дзядзька Антось; паэма Я. Коласа «Новая зямля», урывак «Дзядзька-кухар».

Заданні для удзельнікаў каманды «Каласок» Заданне 4 Назавіце імёны герояў, якія сустракаюцца ў паэме «Новая зямля». Адказ. Костусь, Алесь, Яська Базылёў, Міхал, Антось, Уладзік.

Заданні для удзельнікаў

каманды «Каласок»

Заданне 4

Назавіце імёны герояў, якія сустракаюцца ў паэме «Новая зямля».

Адказ.

Костусь, Алесь, Яська Базылёў, Міхал, Антось, Уладзік.

Заданні для удзельнікаў каманды «Купалінка» Заданне 1 Пазнайце героя, аўтара, назву твора. Так страшна той разбойнік згінуў, Што ўмеў любіць і забіваць; На грэх пусціўся праз дзяўчыну I мусіў праз яе сканаць... Адказ. Машэка; паэма Я. Купалы «Магіла льва».

Заданні для удзельнікаў

каманды «Купалінка»

Заданне 1

Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

Так страшна той разбойнік згінуў,

Што ўмеў любіць і забіваць;

На грэх пусціўся праз дзяўчыну

I мусіў праз яе сканаць...

Адказ.

Машэка; паэма Я. Купалы «Магіла льва».

Заданні для удзельнікаў каманды «Купалінка» Заданне 2 Пазнайце героя, аўтара, назву твора. Насілася яна над пустэлямі, перад ёю рассцілаліся моры, якія не мелі берагоў. Ганялі вятры, ірвалі на кусочкі яе тонкія валаконцы. I нідзе на свеце не было супакою. I вярнулася яна зноў у той край, адкуль і выйшла... Стары дуб, абмыўшы дажджом... сказаў: - От навука для тваіх дзяцей. Моцна ж накажы ты ім, дружа, каб не лёталі дарэмна па свеце, не бадзяліся: у сваім родным кутку работы досыць для кожнага. Адказ. Хмарка; алегарычнае апавяданне Я. Коласа «Хмарка».

Заданні для удзельнікаў

каманды «Купалінка»

Заданне 2

Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

Насілася яна над пустэлямі, перад ёю рассцілаліся моры, якія не мелі берагоў. Ганялі вятры, ірвалі на кусочкі яе тонкія валаконцы. I нідзе на свеце не было супакою. I вярнулася яна зноў у той край, адкуль і выйшла... Стары дуб, абмыўшы дажджом... сказаў:

- От навука для тваіх дзяцей. Моцна ж накажы ты ім, дружа, каб не лёталі дарэмна па свеце, не бадзяліся: у сваім родным кутку работы досыць для кожнага.

Адказ.

Хмарка; алегарычнае апавяданне Я. Коласа «Хмарка».

Заданні для удзельнікаў каманды «Купалінка» Заданне 3 Пазнайце героя, аўтара, назву твора. Стаялі хлопцы і маўчалі, На ... зрэдку паглядалі, А сам ... з вузел ростам, Ў сваім уборы бедным, простым, У згрэбных портках і кашулі, Стаяў, як бы яго прыгнулі, Такім мізэрным і маўклівым, У халаце суконным, сівым. Адказ. Яська, дарэктар; урывак «Дарэктар» з паэмы Я. Коласа «Новая зямля».

Заданні для удзельнікаў

каманды «Купалінка»

Заданне 3

Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

Стаялі хлопцы і маўчалі,

На ... зрэдку паглядалі,

А сам ... з вузел ростам,

Ў сваім уборы бедным, простым,

У згрэбных портках і кашулі,

Стаяў, як бы яго прыгнулі,

Такім мізэрным і маўклівым,

У халаце суконным, сівым.

Адказ.

Яська, дарэктар; урывак «Дарэктар» з паэмы Я. Коласа «Новая зямля».

Заданні для удзельнікаў каманды «Купалінка» Да каго звяртаецца аўтар? Чый гэта верш? Дадатковыя заданні: вызначыць від лірыкі, знайдзіце вобраз-сімвал. Заданне 4 Устаньце, хлопцы, устаньце, браткі! Устань ты, наша старана! Ўжо глядзіць к нам на палаткі Жыцця новага вясна. Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? Ці ж нам сілы Бог на даў? Адказ. Да беларусаў; Я. Колас, верш «Беларусам»; грамадзянская лірыка, вобраз вясны.

Заданні для удзельнікаў

каманды «Купалінка»

Да каго звяртаецца аўтар? Чый гэта верш?

Дадатковыя заданні: вызначыць від лірыкі, знайдзіце вобраз-сімвал.

Заданне 4

Устаньце, хлопцы, устаньце, браткі!

Устань ты, наша старана!

Ўжо глядзіць к нам на палаткі

Жыцця новага вясна.

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем?

Ці ж нам сілы Бог на даў?

Адказ.

Да беларусаў; Я. Колас, верш «Беларусам»; грамадзянская лірыка, вобраз вясны.

Тэарэтычны турнір. Заданні для каманды: Каласок Купалінка Заданне 1 Заданне 1 Заданне 2 Заданне 2 Заданне 3 Заданне 3

Тэарэтычны турнір.

Заданні для каманды:

Каласок

Купалінка

Заданне 1

Заданне 1

Заданне 2

Заданне 2

Заданне 3

Заданне 3

Заданні для каманды «Каласок»  Заданне 1 Вызначце від апісання ў літаратурным творы. Абгрунтуйце свой адказ. Праз якія сродкі мастацкай выразнасці перадаецца адухоўленасць прыроды? (Паэма Я. Коласа «Сымон-музыка», урывак з трэцяй часткі «О, край родны, край прыгожы!».) Твор. Адказ.

Заданні для

каманды «Каласок»

Заданне 1

Вызначце від апісання ў літаратурным творы. Абгрунтуйце свой адказ. Праз якія сродкі мастацкай выразнасці перадаецца адухоўленасць прыроды?

(Паэма Я. Коласа «Сымон-музыка», урывак з трэцяй часткі «О, край родны, край прыгожы!».)

Твор.

Адказ.

Твор. О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў! Што мілей у свеце божым Гэтых светлых берагоў, Дзе бруяцца срэбрам рэчкі, Дзе бары-лясы гудуць, Дзе мядамі пахнуць грэчкі, Нівы гутаркі вядуць; Гэтых гмахаў безгранічных Балатоў тваіх, азёр, Дзе пад гоман хваль крынічных Думкі думае прастор; Дзе ўвосень плачуць лозы, Дзе вясной лугі цвітуць, Дзе шляхом старым бярозы Адзначаюць гожа пуць?

Твор.

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць;

Гэтых гмахаў безгранічных

Балатоў тваіх, азёр,

Дзе пад гоман хваль крынічных

Думкі думае прастор;

Дзе ўвосень плачуць лозы,

Дзе вясной лугі цвітуць,

Дзе шляхом старым бярозы

Адзначаюць гожа пуць?

Адказ. Пейзаж. Паэт перадае пачуцці і ўражанні, выкліканыя з'явамі, малюнкамі прыроды. Маляўнічасць. Адзінства прыроды і чалавека. Адухоўленасць перадаецца праз метафары.

Адказ.

Пейзаж. Паэт перадае пачуцці і ўражанні, выкліканыя з'явамі, малюнкамі прыроды. Маляўнічасць. Адзінства прыроды і чалавека. Адухоўленасць перадаецца праз метафары.

Заданні для каманды «Каласок»  Заданне 2 Узгадайце слова-эпітэт, якое выкарыстоўвае Я. Колас у паэме «Новая зямля» да слова «кут» і да дзядзькі Антося. Адказ. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. ; Наш дзядзька, мілы наш Антоні...

Заданні для

каманды «Каласок»

Заданне 2

Узгадайце слова-эпітэт, якое выкарыстоўвае Я. Колас у паэме «Новая зямля» да слова «кут» і да дзядзькі Антося.

Адказ.

Мой родны кут, як ты мне мілы!.. ; Наш дзядзька, мілы наш Антоні...

Заданні для каманды «Каласок» Што такое эпітэт? Знайдзіце эпітэты ў вершы Я. Купалы. Растлумачце значэнне слова «вабная». Заданне 2 ...Згінулі сцюжы, марозы, мяцелі. Болей не мерзне душа ні адна. Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Адаравала зямельку вясна... Адказ. Прыгожаю.

Заданні для

каманды «Каласок»

Што такое эпітэт? Знайдзіце эпітэты ў вершы Я. Купалы. Растлумачце значэнне слова «вабная».

Заданне 2

...Згінулі сцюжы, марозы, мяцелі.

Болей не мерзне душа ні адна.

Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю

Адаравала зямельку вясна...

Адказ.

Прыгожаю.

Заданні для каманды «Купалінка» Заданне 1 Прачытайце вершаваны ўступ Я. Коласа да ўсяго цыкла казак жыцця. Здагадайцеся, хто з’яўляецца героямі коласаўскіх казак жыцця. Дзеля чаго складаў Якуб Колас «Казкі жыцця»? Якія галоўныя каштоўнасці ён імкнуўся сцвердзіць? Адказ. Твор.

Заданні для

каманды «Купалінка»

Заданне 1

Прачытайце вершаваны ўступ Я. Коласа да ўсяго цыкла казак жыцця. Здагадайцеся, хто з’яўляецца героямі коласаўскіх казак жыцця. Дзеля чаго складаў Якуб Колас «Казкі жыцця»? Якія галоўныя каштоўнасці ён імкнуўся сцвердзіць?

Адказ.

Твор.

Твор. Не ў адной толькі нашай душы Зерне ёсць хараства — Аб ім казку складае ў цішы Колас нівы, трава. Не ў адным толькі сэрцы людзей Іскра праўды гарыць - Аб ёй песню пяе салавей, Аб ёй рэчка журчыць...

Твор.

Не ў адной толькі нашай душы

Зерне ёсць хараства —

Аб ім казку складае ў цішы

Колас нівы, трава.

Не ў адным толькі сэрцы людзей

Іскра праўды гарыць -

Аб ёй песню пяе салавей,

Аб ёй рэчка журчыць...

Адказ. Героі: колас, трава, салавей, рэчка, гара, хмарка, адзінкае дрэва, камень, балота... Каштоўнасці: хараство, праўда.

Адказ.

Героі: колас, трава, салавей, рэчка, гара, хмарка, адзінкае дрэва, камень, балота... Каштоўнасці: хараство, праўда.

Заданні для каманды «Купалінка» Вызначце від рыфмы па спосабе спалучэння вершаваных радкоў (парная, перакрыжаваная, кальцавая). (Урывак з паэмы Я. Коласа «Новая зямля».) Заданне 2 Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць іх буйныя росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы. Адказ. Парная.

Заданні для

каманды «Купалінка»

Вызначце від рыфмы па спосабе спалучэння вершаваных радкоў (парная, перакрыжаваная, кальцавая).

(Урывак з паэмы Я. Коласа «Новая зямля».)

Заданне 2

Ідуць касцы, звіняць іх косы,

Вітаюць іх буйныя росы,

А краскі ніжай гнуць галовы,

Пачуўшы косак звон сталёвы.

Адказ.

Парная.

Заданні для каманды «Купалінка» Вызначце від лірыкі паводле тэмы. Абгрунтуйце свой адказ. Заданне 3 Я ад вас далёка, бацькоўскія гоні, — На чужое неба ўжо гляджу сягоння. Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю, Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю. I няма на свеце той вялікай меры, I няма на свеце так каваных дзвераў, Каб хоць на часіну — ў будні ці ў нядзелі — Беларусь са мною разлучыць пасмелі! Адказ. Я. Купала. Грамадзянская лірыка.

Заданні для

каманды «Купалінка»

Вызначце від лірыкі паводле тэмы. Абгрунтуйце свой адказ.

Заданне 3

Я ад вас далёка, бацькоўскія гоні, —

На чужое неба ўжо гляджу сягоння.

Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю,

Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю.

I няма на свеце той вялікай меры,

I няма на свеце так каваных дзвераў,

Каб хоць на часіну — ў будні ці ў нядзелі —

Беларусь са мною разлучыць пасмелі!

Адказ.

Я. Купала. Грамадзянская лірыка.

Творчы турнір. Заданні для каманды: Каласок Купалінка Заданне 1 Заданне 1 Заданне 2 Заданне 2

Творчы турнір.

Заданні для каманды:

Каласок

Купалінка

Заданне 1

Заданне 1

Заданне 2

Заданне 2

Заданні для каманды «Каласок» Заданне 1 Узнавіце верш да канца. Урывак з паэмы Я. Коласа «Новая зямля». Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому.

Заданні для

каманды «Каласок»

Заданне 1

Узнавіце верш да канца.

Урывак з паэмы Я. Коласа «Новая зямля».

Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому:

Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому.

Заданні для каманды «Купалінка» Заданне 1 Узнавіце верш да канца. Урывак з паэмы «Бандароўна». Ў слаўным месце Берастэчку - Слаўны Бандарэнка, Ў яго дочка - Бандароўна, Пашукаць - паненка.

Заданні для

каманды «Купалінка»

Заданне 1

Узнавіце верш да канца.

Урывак з паэмы «Бандароўна».

Ў слаўным месце Берастэчку -

Слаўны Бандарэнка,

Ў яго дочка - Бандароўна,

Пашукаць - паненка.

Заданні для каманды «Каласок» Заданне 2 Выразна прачытайце верш на памяць. Урывак з паэмы Я. Коласа «Новая зямля». Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай,

Заданні для

каманды «Каласок»

Заданне 2

Выразна прачытайце верш на памяць.

Урывак з паэмы Я. Коласа «Новая зямля».

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае убогай,

Заданні для каманды «Купалінка» Заданне 2 Выразна прачытайце верш на памяць. Каманда «Купалінка». Верш «Спадчына». Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Памiж сваiх i чужакоў Яна мне ласкай матчынай.

Заданні для

каманды «Купалінка»

Заданне 2

Выразна прачытайце верш на памяць.

Каманда «Купалінка». Верш «Спадчына».

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Памiж сваiх i чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Падвядзенне вынікаў.

Падвядзенне вынікаў.

Рэфлексія «Завяршы фразу». 1. Беларусь для мяне – гэта ... 2. Я ганаруся ... 3. Літаратуру і гісторыю трэба ведаць, таму што... 4. Сярод конкурсаў мне найбольш спадабаўся ... 5. У час віктарыны я зразумеў (ла) ... 6. Літаратурная віктарына прымусіла мяне задумацца пра... 7. Па адносінах чалавека да Радзімы можна меркаваць пра...

Рэфлексія

«Завяршы фразу».

1. Беларусь для мяне – гэта ...

2. Я ганаруся ...

3. Літаратуру і гісторыю трэба ведаць, таму што...

4. Сярод конкурсаў мне найбольш спадабаўся ...

5. У час віктарыны я зразумеў (ла) ...

6. Літаратурная віктарына прымусіла мяне задумацца пра...

7. Па адносінах чалавека да Радзімы можна меркаваць пра...


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!