СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Лексіка і фразеалогія

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэставыя заданні па тэме "Лексіка і фразеалогія" для 5 класа

Просмотр содержимого документа
«Лексіка і фразеалогія»

Лексіка і фразеалогія (тэставая работа, 5 клас) І варыянт

1.Выберыце правільны адказ: 1) лексіка – усе словы пэўнай мовы; 2) лексіка – усе часціны пэўнай мовы; 3) лексіка – усе гукі пэўнай мовы.

2.Адзначце словы, якія не ўжыаюцца ў рускай мове: 1) белы; 2) чырвоны; 3) сіні; 4) блакітны.

3.Якое значэнне мае ў беларускай мове слова нядзеля? 1) вольны ад працы дзень; 2) сем дзён, што ідуць адзін за адным.

4.Запішыце беларускія назвы дзён тыдня: __________________________________________________ _________________________________________________________________________________________

5.Майстар, які шые адзенне, называецца: 1) шавец; 2) кравец.

6.Як перакласці на рускую мову слова пакой? 1) тишина; 2) комната; 3) покой.

7.Лексічнае значэнне – гэта: 1) тое, што слова абазначае; 2) прыналежнасць слова да пэўнай часціны мовы.

8.Якія словы не маюць лексічнага значэння: 1) раса; 2) без; 3) але; 4) вечар.

9.Якія словы абазначаюць з’явы прыроды: 1) зязюля; 2) навальніца; 3) пятніца; 4) завея.

10.Якія словы абазначаюць прафесіі чалавека: 1) слесар; 2) кандуктар; 3) балбатун; 4) настаўнік.

11.Адзначце словы, якія называюць прыметы жывых істот: 1) здаравяк; 2) дужы; 3) здаровы; 4) дужасць.

12.Адзначце словы, якія называюць дзеянні чалавека: 1) вучыцца; 2) бегаць; 3) варыцца; 4) лічыць.

13.Падкрэсліце трэцяе “лішняе” слова ў кожным радку: 1) чацвер, год, аўторак; 2) бор, дуброва, возера; 3) дарога, вакзал, сцежка.


14.Запішыце адпаведнікі ў рускай мове для наступных беларускіх слоў: 1) вячэра - _______________; 2) снежань - ___________________; 3) цыбуля - ______________; 4) падручнік - _____________________


15.Запішыце словы, якія маюць наступныя значэнні: 1) кветка, якая яшчэ не распусцілася - _______; 2) зімовае логава мядзведзя - ________________; 3) аладка, блін з дранай (цёртай) бульбы - ___________


16.Як называюцца словы, што маюць некалькі значэнняў: 1) адназначныя; 2) мнагазначныя.


17.Адзначце мнагазначныя словы: 1) гай; 2) галава; 3) званіца; 4) капуста.


18.Якое значэнне слова зямля выяўляецца ў сказе: У нашым гародзе добрая зямля: 1) суша, а не водная прастора; 2) глеба, на якой можа нешта расці; 3) тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-небудзь уладанні.

19.Адзначце адназначныя словы: 1) глобус; 2) лес; 3) літара; 4) перапынак.


20.Якое значэнне слова вогнішча выяўляецца ў сказе: На вогнішчы застаўся толькі попел: 1) распаленая куча дроў або ламачча; 2) месца, дзе гарэў агонь.


21.Адзначце сказ, у якім слова адрас мае значэнне “надпіс на канверце”: 1) Нашы знаёмыя перамянілі адрас; 2) Адрас быў напісаны выразна і дакладна; 3) На юбілеі настаўніцы зачыталі адрас.


22.Адзначце словазлучэнні, у якіх слова залаты ўжываецца з пераносным значэннем: 1) залаты ліст; 2) залаты пярсцёнак; 3) залатое сэрца; 4) залатыя рукі.


23.Адзначце словазлучэнні, у якіх слова жыць ужыта ў прамым значэнні: 1) жыць побач; 2) жыць у згодзе; 3) жыць у легендах.


24.Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні: 1) сакавіты яблык; 2) сакавітая фарба; 3) празрысты намёк; 4) празрыстае шкло.


25.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні: 1) Малюнкі мінулага ажывалі на старонках кнігі; 2) Дзеці разглядалі свае малюнкі; 3) Ціхая радасць пасялілася ў сэрцы; 4) Бацькі пасяліліся ў горадзе даўно.


26.Адзначце словы з пераносным значэннем да наступных назоўнікаў: а) чалавек: 1) спагадлівы; 2) разумны; 3) хмурны б) вочы: 1) вялікія; 2) цёплыя; 3) чорныя; в) сонца: 1) яркае; 2) гарачае; 3) ласкавае


27.Як называюцца словы, якія аднолькава вымаўляюцца і пішуцца, але маюць зусім рознае значэнне: 1) антонімы; 2) сінонімы; 3) амонімы.


28.Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы – амонімы: 1) чысты посуд – чыстае неба; 2) кляновы ліст ліст ад сябра; 3) шырокі гасцінец – дарагі гасцінец; 4) моцная вяроўка – моцнае сяброўства.


29.Сінонімы – гэта словы: 1) якія маюць блізкае значэнне; 2) падобныя па гучанні і аднолькавыя па значэнні; 3) з супрацьлеглым значэннем.


30.Падкрэсліце “лішняе” слова ў кожным сінанімічным радзе: 1) гаварыць, казаць, перабіваць, размаўляць; 2) дом, хата, школа, палац, катэдж; 3) сумны, тужлівы, упарты, маркотны.


31.Адзначце сінонімы да наступных слоў: а) доктар: 1) санітар; 2) лекар; 3) урач; б) настаўнік: 1) педагог; 2) бацька; 3) трэнер.


32.Замяніце выдзеленае слова сінанімічным: 1) жвавае дзіця - ___________________; 2) прыгожыя краскі - _________________________; кроўны брат - __________________________________________


33.Антонімы – гэта словы: 1) з блізкім значэннем; 2) з супрацьлеглым значэннем.


34.Адзначце пары слоў-антонімаў: 1) спёка – холад; 2) прадаваць – купляць; 3) цяжкі – нялёгкі; 4) завея – мяцеліца.


35.Адзначце антонімы да выдзеленых слоў: а) радасць: 1) весялосць; 2) смутак; 3) шчасце; б) нізкі: 1) высокі; 2) малы; 3) доўгі.


36.Запішыце антонімы да выдзеленых слоў: добры чалавек - _____________________; сустракаць гасцей - ___________________________________


37.Словы, якія выкарыстоўваюць і разумеюць усе, хто гаворыць па-беларуску, называюцца _______ _________________________________________________________________________________________

38.Адзначце агульнаўжывальныя словы: 1) школа; 2) фанетыка; 3) кветка; 4) пісаць.


39.Адзначце дыялектныя словы: 1) картопля; 2) вятроўкі; 3) пейзаж.


40.Адзначце значэнні выдзеленых фразеалагізмаў: прыкусіць язык: 1) замаўчаць; 2) загаварыць; 3) перастаць есці; лахі пад пахі: 1) уцякаць; 2) хавацца; 3) задумвацца.


41.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – фразеалагізмы: 1) Ранкам пайшлі мы з братам акунёў вудзіць; 2) Наш дзядуля каля тэлевізара часта акунёў вудзіць.


42.Запішыце фразеалагізмы, якія маюць наступныя значэнні: 1) вельмі малога росту - ____________ ____________; 2) многа і цяжка працаваць - _________________________________; 3) вельмі хітры, ненадзейны - ____________________________________________

43.Замяніце выдзеленыя словы і словазлучэнні фразеалагізмамі: 1) Бацька заўжды рабіў усё грунтоўна - ________________________; 2) Учора мы прамоклі наскрозь - ________________________; 3) Сёлета грыбоў у лесе вельмі многа - ______________________________________________________

44.Знайдзіце ў тэксце фразеалагізмы і падкрэсліце іх як члены сказа.

Цётка Хадоска перакусвала непрыкметна каля прыпечка, зводзіла вока дзе-небудзь у разоры ды зноў працавала не пакладаючы рук. На руках у яе засталося шасцёра дзяцей, і яна ганарылася, што ўзняла іх на ногі, вывела ў людзі.


Лексіка і фразеалогія (тэставая работа, 5 клас) ІІ варыянт

1.Як называецца раздзел навукі пра мову, які вывучае словы, іх лексічныя значэнні: 1) фанетыка; 2) лексіка; 3) сінтаксіс.

2.Адзначце словы, якія не ўжыаюцца ў рускай мове: 1) абрус; 2) смеласць; 3) кніга; 4) ложак.

3.Якое значэнне мае ў беларускай мове слова плот? 1) бярвенне, звязанае ў адзін або некалькі радоў для сплаву па вадзе; 2) загарадзь, паркан, забор.

4.Запішыце беларускія назвы месяцаў: __________________________________________________ _________________________________________________________________________________________

5.Якое слова трэба ўставіць на месцы пропуску: - Я шавец, – сказаў індык, – шыць __ я прывык: 1) абутак; 2) адзенне.

6.Як перакласці на рускую мову слова паверх? 1) крыша; 2) этаж; 3) верхушка.

7.Лексічнае значэнне – гэта: 1) тое, што слова ___________________

8.Якія словы не маюць лексічнага значэння: 1) радзіма; 2) каля; 3) думаць; 4) пра.

9.Якія словы абазначаюць з’явы прыроды: 1) маланка; 2) вавёрка; 3) дождж; 4) суніцы.

10.Якія словы абазначаюць прафесіі чалавека: 1) доктар; 2) жартаўнік; 3) шафёр; 4) гарэза.

11.Адзначце словы, якія называюць прыметы жывых істот: 1) прыгажуня; 2) магутны; 3) волат; 4) прыгожы.

12.Адзначце словы, якія называюць дзеянні жывёл: 1) лазіць; 2) бегчы; 3) разважаць; 4) выць.

13.Падкрэсліце чацвёртае “лішняе” слова ў кожным радку: 1) маліны, рамонак, чарніцы, суніцы; 2) дзьмухавец, ружа, галінка, званочак; 3) кубак, шафа, талерка, сподачак.


14.Запішыце адпаведнікі ў рускай мове для наступных беларускіх слоў: 1) садавіна - _______________; 2) цвік - ___________________; 3) малпа - ______________; 4) крыўда - _____________________


15.Запішыце словы, якія маюць наступныя значэнні: 1) глыбокае месца ў рацэ з вадаваротам- _______; 2) далікатны ў абыходжанні- ________________; 3) песня, якую спяваюць над калыскай- ________________________


16.Як называюцца словы, што маюць некалькі значэнняў: 1) сінанімічныя; 2) мнагазначныя.


17.Адзначце мнагазначныя словы: 1) дарога; 2) далонь; 3) гардэроб; 4) газета.


18.Якое значэнне слова хлеб выяўляецца ў сказе: Прыемна пахла цёплым хлебам: 1) выпечаны з мукі прадукт харчавання; 2) зерне, якое мелецца на муку; 3) жыта, пшаніца на корані; 4) сродкі існавання, заробак.

19.Адзначце адназначныя словы: 1) жаць; 2) дыхаць; 3) гуляць; 4) запалохаць.


20.Якое значэнне слова грамата выяўляецца ў сказе: Мяне пачалі настойліва вучыць нотнай грамаце: 1) уменне чытаць і пісаць; 2) пачатковыя звесткі з якой-небудзь галіны ведаў; 3) афіцыйны дакумент, які нешта пацвярджае.


21.Адзначце сказ, у якім слова дапытлівы мае значэнне “цікаўны, праніклівы”: 1) Я адчуў на сабе дапытлівы позірк; 2) Вучань быў дапытлівы, імкнуўся ўсё зразумець.


22.Адзначце словазлучэнні, у якіх слова каменны ўжываецца з пераносным значэннем: 1) каменны слуп; 2) каменная душа; 3) каменная скала; 4) каменны твар.


23.Адзначце словазлучэнні, у якіх слова плаваць ужыта ў прамым значэнні: 1) плаваць у возеры; 2) плаваць на экзамене; 3) плаваць на караблі.


24.Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнікі і дзеясловы ўжыты ў пераносным значэнні: 1) высокі дом; 2) высокая пасада; 3) уткнуцца ў падушку; 4) уткнуцца ў кнігу.


25.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні: 1) Міхалка пустых размоў не любіць; 2) Да прыпынку падышоў пусты аўтобус; 3) Па нашым пакоі разліўся знаёмы бэзавы пах; 4) Рэчка вясной разлілася вельмі шырока.


26.Адзначце словы з пераносным значэннем да наступных назоўнікаў: а) месяц: 1) поўны; 2) заплаканы; 3) срэбны б) кніга: 1) новая; 2) разумная; 3) цікавая; в) мяч: 1) круглы; 2) вясёлы; 3) вялікі.


27.Выберыце правільны адказ: 1) словы, якія аднолькава вымаўляюцца і пішуцца, але маюць зусім рознае значэнне, называюцца мнагазначнымі; 2) словы, якія аднолькава вымаўляюцца і пішуцца, але маюць зусім рознае значэнне, называюцца амонімамі.


28.Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы – амонімы: 1) сплаў лесу – сплаў медзі з волавам; 2) згубіць надзею – згубіць часопіс; 3) матчына ласка – падкралася ласка; 4) заплесці касу – навастрыць касу.

29.Сінонімы – гэта словы: 1) якія маюць блізкія ці аднолькавыя значэнні; 2) якія маюць розныя значэнні; 3) якія маюць супрацьлеглыя значэнні.

30.Падкрэсліце “лішняе” слова ў кожным сінанімічным радзе: 1) гарачыня, спёка, вецер, цеплыня; 2) асілак, салдат, волат, здаравяк; 3) гаворка, гутарка, прапанова, размова..


31.Адзначце сінонімы да наступных слоў: а) завея: 1) мяцеліца; 2) дождж; 3) завіруха; б) дарога: 1) сцежка; 2) паляна; 3) магістраль.

32.Замяніце выдзеленае слова сінанімічным: 1) нястомны працаўнік - ___________________; 2) кволае дзіця - _______________________; плыткая рэчка - ____________________________________


33.Выберыце правільны адказ: 1) Антонімы належаць да розных часцін мовы; 2) Антонімы належаць да адной часціны мовы.

34.Адзначце пары слоў-антонімаў:1) ціхі - гучны; 2) блізка - недалёка; 3) вечар - ранак; 4) святло - цемра.

35.Адзначце антонімы да выдзеленых слоў: а) дабро: 1) зло; 2) радасць; 3) неспакой; б) смяяцца: 1) журыцца; 2) плакаць; 3) весяліцца.

36.Запішыце антонімы да выдзеленых слоў: жыць асобна - _____________________; рукі чыстыя - ___________________________________

37.Да агульнаўжывальных слоў не адносяцца: 1) сінанімічныя; 2) дыялектныя; 3) мнагазначныя; 4) прафесійныя.

38.Адзначце агульнаўжывальныя словы: 1) горад; 2) семафор; 3) лексіка; 4) дровы.


39.Адзначце дыялектныя словы: 1) дуйка; 2) вернісаж; 3) бліскаўка.


40.Адзначце значэнні выдзеленых фразеалагізмаў: павесіць нос: 1) замаркоціцца; 2) развесяліцца; 3) задумацца; кату па пяту: 1) маленькі; 2) разумны; 3) спрытны.


41.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – фразеалагізмы: 1) Маці трымала ў руках люстру; 2) Заўсёды трымаць у руках сябе няпроста.


42.Запішыце фразеалагізмы, якія маюць наступныя значэнні: 1) настойліва хадзіць куды-небудзь, просячы, дамагаючыся чагосьці - _________________________; 2) вельмі блізка - ____________________________; 3) у самы бліжэйшы час - __________________________________

43.Замяніце выдзеленыя словы і словазлучэнні фразеалагізмамі: 1) Хлапчукі трапілі з адной непрыемнасці ў другую- ________________________; 2) Нешта апошнім часам Міколка зазнаецца - ________________________; 3) Пачала сястрычка адцягваць нашу ўвагу - ________________________


44.Знайдзіце ў тэксце фразеалагізмы і падкрэсліце іх як члены сказа.

Доўга хадзіў па свеце музыка, весяліў добрых людзей, а ліхім панам без нажа сэрца рэзаў. Стаў ён ім упоперак дарогі, як костка ў горле. Надумаліся паны са свету яго звесці. Пачалі падгаворваць аднаго, другога, каб музыку морд учыніць. Ды не знайшлося ахвотніка прадаць душу д’яблу.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!